Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага Сайт Палка: www.kalinouski.org Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot
🎯 Чарговыя акупанты прыпынілі існаванне
Ваяры FPV-разліку «РБМК» Палка Каліноўскага штораз знішчаюць ворага на запарожскім кірунку. Апроч асабовага складу пад раздачу патрапіла моцная сістэма РЭБ.
Дапамажыце нашым хлопцам яшчэ больш эфектыўна працягваць сваю працу. Зрабіць гэта можна па гэтай спасылцы!
💳Нумар карты банкі4441 1111 2055 2769
PayPal: Zbs.pilot@gmail.com
«У дзяцінстве я марыў быць ваяром…»
«Па матчынай лініі я — з роду ваяроў: мой дзядуля быў ваяром, яго бацька таксама. Бацька ж быў афіцэрам расейскага войска. На шчасце, ён не дажыў да гэтых падзей. Думаю, ён мог бы апынуцца на баку зэтнікаў, і тады наша камунікацыя была б страшнай... Можа, увогуле сустрэліся б на полі бою.»
Глядзіце новы выпуск праграмы «Ваяры і валанцёры» на Белсаце, прысвечаны ваяру Палка Каліноўскага з пазыўным Салам.
💥Дзікае паляванне на акупантаў не спыняецца!
Ваяры FPV-разліку «РБМК» Палка Каліноўскага знішчылі 3 варожых БМП; знішчаны аўтатранспарт і квадрацыкл праціўніка. Яшчэ 5 БМП пашкоджана. Як мінімум 12 акупантаў паранена ці знішчана.
Вы можаце дапамагчы нашым нябесным паляўнічым біць ворага яшчэ больш бязлітасна! Зараз хлопцам з «РБМК» востра патрэбныя камплектуючыя, мантажныя матэрыялы і батарэі для дронаў. Падтрымайце збор па спасылцы! Кожны ваш унёсак – гэта крок да перамогі!
💳Нумар карты банкі4441 1111 2055 2769
PayPal: Zbs.pilot@gmail.com
🚲 На ровары па Пакроўску
Горад Пакроўск — адна з самых вядомых і гарачых кропак расейска-украінскай вайны. Мы праехаліся па ім у незвычайным фармаце — на роварах, каб паказаць, як сёння выглядае і жыве франтавы горад.
Вы ўбачыце, як Пакроўск разам з украінскімі ваярамі абараняюць добраахвотнікі Палка імя Кастуся Каліноўскага. З якімі пагрозамі сутыкаюцца тут людзі і што адбываецца літаральна на лініі фронту.
🎥 Глядзіце поўнае відэа на нашым YouTube-канале па спасылцы.
🎥 Сёння на YouTube-канале інтэрнэт-парталу «Зеркало» выйшаў вялікі дакументальны фільм пра Полк Каліноўскага.
📌 Нагадаем, што 9 сакавіка гэтага года споўнілася 3 гады з моманту заснавання нашага падраздзялення.
Запрашаем да прагляду !
✌️ "Беларусь! Маці мая Радзіма! Клянуся вызваляць і бараніць Цябе!"
25 сакавіка 2022 года, сімвалічна ў Дзень Волі, у Кіеве беларускія добраахвотнікі тады яшчэ Батальёну імя Кастуся Каліноўскага ўпершыню прынялі свой урачысты зарок. З таго часу сотні рэкрутаў Палка прымалі гэты зарок. Чытаючы яго, таксама развітваліся з загінулымі ваярамі.
🌑 Сакавік нажаль стаў чорным месяцам для беларускіх добраахвотнікаў:
• 3 сакавіка 2022 года ў баі за Бучу загінуў Ілля "Літвін" Хрэнаў.
• 13 сакавіка 2022 года пад Кіевам загінуў беларус, старэйшы сяржант Сіл Спецыяльных Аперацый Украіны Аляксей "Тур" Скобля.
• 25 сакавіка 2022 года ў баях за Ірпень загінуў Зміцер "Тэрор" Апанасовіч.
• 12 сакавіка 2024 года на ўсходзе Украіны загінулі два пехацінцы батальёна "Волат".
• На пачатку сакавіка 2025 года загінуў ваяр Палка Каліноўскага з пазыўным "Лыч".
💔 Мы памятаем кожнага героя. Іх адвага і ахвярнасць натхняюць нас працягваць барацьбу далей.
🧍♂ Джэсіка – вядомы інструктар Палка Каліноўскага, праз якога прайшло больш за сотню нашых рэкрутаў. На падставе ўласнага баявога досведу і бесперапыннага самаўдасканалення ён імкнецца перадаць рэкрутам максімальна карысныя практычныя і тэарэтычныя базавыя веды і навыкі, якія пазней дапамогуць ім на фронце.
Запрашаем да прагляду рэпартажу пра Джэсіку ад тэлеканала "Белсат" з новага цыклу "Ваяры і валанцёры".
🎖 Узнагарода для Палка Каліноўскага ў Дзень украінскага добраахвотніка
Сёння, 14 сакавіка, у Дзень украінскага добраахвотніка, былі ўручаны вышэйшыя калектыўныя ўзнагароды Украіны — «Сталёвы крыж «За вашу і нашу свабоду» усім замежным добраахвотнікам-абаронцам Украіны.
Урачыстасць адбылася ў Кіеве на Міжнародным форуме «Адзінства і падзяка». Падчас форуму была адзначана як значнасць добраахвотніцкага руху, так і ўдзел замежных добраахвотнікаў у барацьбе за незалежнасць Украіны.
Узнагародамі былі адзначаны таксама падраздзяленні, якія складаюцца з замежнікаў. Сярод іх «Сталёвы крыж «За вашу і нашу свабоду» быў уручаны таксама Палку імя Кастуся Каліноўскага. Узнагароду прымаў асабіста камандзір Палка – Павал «Дзядзька» Шурмей.
🫡 Віншуем усіх ваяроў Палка імя Кастуся Каліноўскага з заслужанай узнагародай!
Слава Украіне! 🇺🇦 Жыве Беларусь! ✊
😉 🇺🇦🦉🌎 ⠀
3 роки: @kalinouskipolk відзначає річницю! ⠀
⠀
9 березня 2022 року з білоруських добровольців сформовано батальйон імені Кастуся Калиновського. ⠀
⠀
У травні 2022 сформовано полк. ⠀
⠀
Відтоді підрозділ пройшов крізь найгарячіші точки війни. ⠀
⠀
Десятки воїнів Полку віддали свої життя. ⠀
⠀
Десятки відзначені державними нагородами. ⠀ ⠀
Боротьба триває! ⠀
😉 🇺🇦🦉🌎 ⠀
3 гады: @kalinouskipolk адзначае гадавіну! ⠀
⠀
9 сакавіка 2022 года з беларускіх добраахвотнікаў быў сфармаваны батальён імя Кастуся Каліноўскага. ⠀
⠀
У траўні 2022 года батальён быў перафарматаваны ў полк. ⠀
⠀
З таго часу падраздзяленне прайшло праз самыя гарачыя кропкі вайны. ⠀
⠀
Дзясяткі ваяроў Палка аддалі свае жыцці. ⠀
⠀
Дзясяткі былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. ⠀
⠀
Барацьба працягваецца! ⠀
😉 🇺🇦🦉🌎 ⠀
3 Years: The @kalinouskipolk Anniversary! ⠀
⠀
March 9, 2022: Belarusian volunteers formed Kastus Kalinouski battalion. ⠀
⠀
May 2022: it was reorganized into a regiment. ⠀
⠀
Since then, the unit has fought through the fiercest battles of the war. ⠀
⠀
Dozens of warriors have given their lives. ⠀
⠀
Dozens have been awarded state honors. ⠀
⠀
The fight continues! ⠀⠀
Тры гады таму, 3 сакавіка 2022 года, у баі пад Бучай загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін» Хрэнаў. Бараніць Украіну ён прыехаў яшчэ ў 2014 годзе, пазней працаваў у сферы ІТ, а ў першы дзень поўнамаштабнай вайны зноў узяў у рукі зброю і пайшоў ваяваць добраахвотнікам.
Літвін стаў першым беларусам, які аддаў жыццё за Украіну ў гэтай вайне.
Героі жывуць, пакуль мы пра іх памятаем 🫡
✈️ Дрон дарагі, але жыццё нашых ваяроў— бясцэннае!
З першых дзён поўнамаштабнай вайны дроны Mavic сталі нашымі "вачамі". Гэтыя надзейныя і простыя ў абслугоўванні дроны дазваляюць весці анлайн-назіранне за полем бою. А версія Mavic 3T з цеплавізарам дазваляе працаваць нават уначы, у самыя крытычныя моманты.
На жаль, дроны не вечныя. Вораг іх збівае, яны ламаюцца. Таму мы пастаянна шукаем замену. Дзякуючы вашым ахвяраванням, мы ўжо сабралі на 2 дроны Mavic 3T, набылі іх, і яны гатовыя да баявой працы!
Наша задача — сабраць яшчэ на 2 дроны.
Заклікаем вас падтрымаць збор на дроны Mavic 3T: ТУТ
Разам да перамогі!
Жыве Беларусь! ✊
Слава Украіне! 🇺🇦
Першы дзень поўнамаштабнай вайны…
📹 Гэта відэа 24 лютага 2022 года запісаў беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў у Кіеве — у дзень, неслася на ўкраінскую сталіцу, атакуючы з поўначы да поўдня.
У той жа дзень група беларускіх добраахвотнікаў, сярод якіх быў і Ян, пачала дзейнічаць. Яны сталі асновай для стварэння Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Гэта быў пачатак нашага шляху, які мы працягваем і сёння.
Мы не ведаем, колькі яшчэ будзе доўжыцца гэтая вайна. Але ведаем дакладна: мы будзем біцца да перамогі — за нашую і вашую свабоду!
Жыве Беларусь! ✊ Слава Україні! 🇺🇦
Пакроўск — адна з самых гарачых кропак, дзе зараз ідуць цяжкія баі.
Тут плячом да пляча з украінскім войскам стаяць і нашыя ваяры з Палка імя Кастуся Каліноўскага. Пад Пакроўскам загінула беларуская гераіня Марыя Зайцава. У памяць пра яе і ўсіх беларускіх добраахвотнікаў, якія аддалі свае жыцці за свабоду Украіны, на ўездзе ў горад быў узняты беларускі нацыянальны сцяг.
Неўзабаве на нашым BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube канале выйдзе відэасюжэт з Пакроўска.
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
Жорсткі штурм! 40 хвілін напружання!
Пяхота Батльёна Волат Палка Каліноўскага ідзе на штурм варожых пазіцыяў. Гэта відэа — поўнае пагружэнне ў атмасферу рэальнага бою з эмоцыямі, гукамі і драматызмам.
Не прапусціце! Глядзіце поўнае відэа на нашым YouTube-канале
🎯 Мінамётчыкі Палка Каліноўскага збілі варожы ўдарны дрон "Молния-2"!
Гэта адна з найноўшых распрацовак акупантаў — двухматорны дрон, здольны несці 6 кг выбухоўкі і пераадольваць да 40 км. Але дзякуючы майстэрству нашага мінамётчыка з групы "Волат", варожы беспілотнік быў знішчаны звычайным аўтаматам!
💥 Смяротны груз не дасягнуў сваёй мэты! І гэта не адзіны варожы дрон, збіты імі за апошні час.
✊ Падтрымайце нашых мінамётчыкаў і дапамажыце сабраць сродкі на рамонт і абсталяванне аўтапрычэпу для баявой працы.
🎯 Мэта: 20 000 ₴
🔗 Банка: https://send.monobank.ua/jar/5zpbDwXRzR
💳 Банкаўская картка: 4441 1111 2139 1035
🎶 Украінскія музыкі з гурта «Тінь Сонця» выканалі спецыяльна для ваяроў Палка Каліноўскага твор беларускага фолк-гурта «Стары Ольса» — «Песня аб князі Вітаўце».
Яднаемся праз музыку і супольную барацьбу за волю. ✊
Чулі, што тэрарыстычны рэжым у Менску правёў нейкія суды супраць байцоў Палка імя Кастуся Каліноўскага?
Спадарства, сапраўдныя суды яшчэ наперадзе!
👍 Полк Каліноўскага выказвае шчырую падзяку:
💛 Дар'і Каспаровіч — за набыты за ўласныя сродкі бус для нашых ваяроў. Транспарт ужо прайшоў баявое хрышчэнне і працягвае працу на фронце.
💙 Беларусам Бельгіі і Місіі Ігара Вітэнка — за перададзены пікап Nissan Navara, які ўзмацніць нашы баявыя магчымасці.
Падтрымаць нас можна тут.
Разам да перамогі!
Жыве Беларусь! ✊
💥Праца FPV разліку “РБМК” Палка Каліноўскага на поўдні Украіны.
Нашым ваярам патрэбна ваша дапамога.
Збор на камплектуючыя для дронаў, мантажныя матэрыялы і акамулятарныя батарэі для дрона. Падтрымаць можна па спасылцы.
😉 АДЗІН ДЗЕНЬ НА ФРОНЦЕ З БЕЛАРУСАМІ
Зазірніце за лінію фронту і вы пачуеце, пра што гавораць ваяры ў акопах, адчуеце напружанне бою і даведаецеся, як выжываюць пад агнём праціўніка з першых вуснаў.
Гэта адзін дзень з жыцця байцоў батальёна Волат Палка Каліноўскага, якія змагаюцца за свабоду Украіны і Беларусі.
Глядзіце прэм'еру на нашым YOUTUBE сёння ў 17:00 па Менску.
Знішчаем ворага, дзе б ён не схаваўся.
Разлікі FPV Палка Каліноўскага працягваюць ліквідацыю акупантаў і іх тэхнікі на Запарожскім напрамку.
Падтрымайце наш збор на патрэбы БПЛА Палка Каліноўскага. 👍
Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з ваяром Палка Каліноўскага з поклічам "Лыч".
Ён загінуў падчас выканання баявога задання на поўдні Украіны ў пачатку сакавіка 2025 года.
💔 Мы страцілі яшчэ аднаго героя, які аддаў сваё жыццё за нашу і вашу свабоду.
Але героі жывуць, пакуль жыве памяць пра іх 🫡
Пакуль трывае вайна - знішчаем расейскіх акупантаў
Аператары FPV-дронаў Палка Каліноўскага ліквідоўваюць варожую пяхоту, 120мм мінамет, мото-аўтатранспарт праціўніка на Запарожскім накірунку.
Падтрымайце нашых хлопцаў, каб яны і далей маглі эфектыўна выконваць сваю баявую працу!
🔋 Збор на акумулятары для дрона DJI Matrice
https://send.monobank.ua/jar/52vFytAkdH
🎯 Мэта: 60 000₴
Разам да перамогі! 😉
Беларусы на абароне Пакроўска!
Ваяры Палка Каліноўскага прымаюць удзел ў жорсткіх баях за горад Пакроўск. Беларускія добраахвотнікі змагаюцца плячо да пляча з украінскімі абаронцамі, даючы годны адпор ворагу.
На фота — праца мінамётнага разліку групы «Волат» Палка Каліноўскага.
🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
Хочаш міру – рыхтуйся да вайны! ⚔️
Мы, беларускія добраахвотнікі, з першых дзён стаім на абароне Украіны. Апошнія перамовы ў ЗША паказалі: Эўропе давядзецца разлічваць толькі на свае сілы.
Заклікаем усіх не спыняцца! Падтрымка Украіны – гэта не толькі дапамога нашым братам, гэта шанец спыніць вялікую вайну, якая можа ахапіць усю Еўропу.
Ад гэтай барацьбы залежыць і будучыня Беларусі. Не заставайцеся ўбаку – гэта датычыцца кожнага!
Не словамі, а справамі: далучайцеся да нашых шэрагаў і дапамагайце Палку Каліноўскага.
Разам да перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
💪 Падтрымаць нас: ТУТ
😉 Далучыцца да Палка Каліноўскага: @Rekrut_PKK_bot
🚀 "Знішчаем акупантаў, ратуем коцікаў" 🐈
Новае відэа на нашым YouTube-канале!
Лета 2024 года, Харкаўшчына. Контрнаступ ЗСУ пад Ліпцамі. Беларускі добраахвотнік Салам, камандзір мінамётнага разліку Палка Каліноўскага, працуе ў групе агнявой падтрымкі. Іх пазіцыя — у сяле, якое жыхары вымушана пакінулі праз расейскі наступ. Сярод разбурэнняў засталіся сотні кінутых жывёл: куры, гусі, качкі, каровы, каты і сабакі.
🎥 Глядзіце поўнае відэа: YouTube
💪 Падтрымаць нас: ТУТ
😉 Далучыцца да Палка Каліноўскага: @Rekrut_PKK_bot
👍Выказваем шчырую падзяку беларусам Вялікабрытаніі і Бельгіі за аўтамабіль і гуманітарную дапамогу для Палка Каліноўскага! Усё ўжо перададзена на фронт.
Читать полностью…Выбуховая праца FPV-разліку “Вір” Палка Каліноўскага! 💥
Разам са смежнымі падраздзяленнямі нашы дроншчыкі на запарожскім напрамку ліквідавалі варожую пяхотную групу, пазіцыю варожага БПЛА, антэну і шэраг іншых мэт.
Падтрымайце нашых хлопцаў, каб яны і далей маглі эфектыўна выконваць сваю баявую працу!
🔋 Збор на акумулятары для дрона DJI Matrice
https://send.monobank.ua/jar/52vFytAkdH
🎯 Мэта: 60 000₴
Разам да перамогі! 😉
"Пачастункі" ад Палка Каліноўскага ўжо ў дарозе!
🚀 120 калібр не пакіне абыякавым ніводнага акупанта. Жадаем ворагам "приятного аппетита" )
Усім плённага тыдня!
Нас можна падтрымаць тут
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X 🎵 kalinouskipolk">TikTok
Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, якая загінула ў баях пад Пакроўскам. Яна служыла ў Другім Інтэрнацыянальным Легіёне абароны Украіны, змагаючыся супраць расейскай агрэсіі. Марыя — сапраўдная гераіня. Памяць аб ей назаўжды застанецца ў гісторыі вольнай Беларусі!
Читать полностью…