mdziadok | Unsorted

Telegram-канал mdziadok - Mikola Dziadok

2195

Это канал Миколы Дедка – блогера, политического аналитика, анархиста. С 11.11.2020 он находится в заключении, подробнее всю историю вы можете прочитать здесь: bit.ly/3O8cmDt Как поддержать можно прочитать здесь t.me/MDziadok/262

Subscribe to a channel

Mikola Dziadok

Сябры! Віншуем вас з надыходнымі зімовымі святамі!

Зычым кожнаму і кожнай з вас магчымасці парадаваць сябе і блізкіх і насалодзіцца чароўнай атмасферай святаў.

Новы год і Каляды гэтаксама прыходзяць да тысячаў смелых і годных людзей, што зараз знаходзяцца за кратамі, у тым ліку і Міколы. Калі ласка, падарыце ім сваю падтрымку! Дасылайце святочныя лісты і паштоўкі!

Вашая падтрымка вельмі важная як для Міколы, так і для нас. Гэта не толькі нагадванне нашай салідарнасці і ўзаемадапамогі, але і асабістая радасць, прамень святла ў цемры ўвязнення.

Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч

Читать полностью…

Mikola Dziadok

#НататкіМіколы

Напішу пакуль спіс кніг, якія я прачытаў за апошнія 3 тыдні ў ПКТ:

И. Н. Полтавцев “Йога делового человека”
Файны познесавецкі падручнік па ёзе, дарэчы выдадзены ў Мінску. У мяне з ім звязаная цікавая гісторыя, іншым разам ужо напішу.

“Тысяча і адна ноч”
Пісаў рэцэнзію ў папярэднім лісце, у агульным – вельмі карысна для пашырэння кругагляду.

Д. Ф. Купер “Зверобой”
Някепскі прыгодніцкі раман, нават с асуджэннем расізму, што даволі прагрэсіўна на той час.

Т. Драйзер “Финансист”
Вельмі круты і захапляльны раман. Аўтар у свой час – сябра кампартыі ЗША =). Цікавая гісторыя банкіра і біржавага гульца. Гэткі “Волк с Уолл-Стрит” 160 год таму.

Юльяна Пятрэнка “Харунжы. Verbera Ventorum“
Гістарычны раман ад маладой беларускай пісьменніцы. Там і каханне, і вайна, і нават крышачку фемінізму:). Някепска, але я трошкі заблытаўся ў сюжэце.

Яшчэ 2 кнігі засталося, але аб іх ужо ў наступны раз напішу.

Адрас для лістоў:
230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Турма № 1.
Дзядок Мікалай Аляксандравіч

Читать полностью…

Mikola Dziadok

🥰 Мастачка Лілія Квацабая стварыла серыю партрэтаў палітвязняў. У кожным і кожнай з іх - Беларусь.

Паглядзіце, якім пабачыла мастачка Лілія Квацабая журналіста “Новага Часу”, актывіста анархічнага руху Міколу Дзядка, а таксама Марыю Калеснікаву, Сяргея Ціханоўскага, Максіма Знака, Эдуард Бабарыку, Алану Гебрэмарыям, Сцяпана Латыпава.

Партрэтныя сілуэты палітзняволеных Лілія Квацабая зрабіла для праекту politzek.me.

Читать полностью…

Mikola Dziadok

Сёння Міколу спаўняецца 34 гады!

У мінулым годзе ён пісаў: “Мне цяжка адказаць, як я стаўлюся да сталення, бо я, мусіць, яшчэ не сфармуляваў для себя стаўленне да гэтага працэсу =).

На дадзены момант ёсць пэўнае адчуванне страчаных магчымасцяў, і што жыццё віруе, а я як быццам у замарозцы, як герой Сталоне ў фільме “Разрушитель”. Не хапае, канешне, такого звыклага адчування, што Ты ў плыні, у працэсе, што Ты - дзейсная асоба ў рэчаіснасці.

Аднак зачыняючы адныя дзверы, жыццё заўсёды адчыняе іншыя, і няволі гэта таксама датычыцца на ўсе 100 %. Таму не марнуюся і не скарджуся. Жыву, думаю, вучуся, працую над сабой і імкнуся не марнаваць аніводнай хвіліны з адведзенага мне часу ў няволі”.

Віншуем яго з днём нараджэння, захапляемся яго стойкосцю і жыццялюбствам, а таксама зычым свабоды, дзе ён зможа і далей рэалізоўваць свае творчыя ідэі!

Адправіць Міколу віншаванні можна на адрас:
230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Турма № 1.
Дзядок Мікалай Аляксандравіч

Читать полностью…

Mikola Dziadok

#НататкіМіколы

15.07, пакуль я быў на прагулцы, у маю камеру-двайнік завялі хлопца. Пасля кароткай размовы высветлілася, што ў яго так званы “нізкі статус”, іншымі словамі — ён “пакрыўджаны”. Прычым я так зразумеў, што ён ведаў, куды йшоў.

Згодна з арыштанцкімі паняццямі будзь-якое доўгае знаходжанне з такім чалавекам у адной камеры азначае, што ты і сам становішся такім.

На шчасце, мне ўдалося зрабіць так, што ён амаль адразу пакінуў камеру. Шчыра кажучы, я быў здзіўлены такой адкрытай спробай загнаць мяне ў “петушатню”.

Відаць, вырашылі зрабіць на авось. Атрымаецца, так атрымаецца. Не, дык не. Але я не сумняюся, што такія спробы будуць працягвацца.

У той жа дзень мяне забралі ў ШЫЗА, дзе я адбыў 7 содняў. На выхадзе з ШЫЗА мяне завялі ў новую камеру-двайнік, дзе ўжо сядзеў іншы чалавек. Праз паўгадзіны размовы з ім стала зразумела, што ў чалавека моцныя псіхалагічныя праблемы.

Мала таго, што ўвесь час расказвае жудасныя байкі, жыве ў сваім прыдуманым свеце, не выконвае правілы гігіены. Часам у яго пачыналіся прыступы нематываванай агрэсіі з крыкамі, матамі і пагрозамі, часам пасярод ночы. Праўда, не ў мой бок, а ў адрас адміністрацыі. За гэта яго хутка забралі ў ШЫЗА.

Праз два дні да мяне завялі новага сукамерніка. Асуджаны за забойства з сукрыццём трупа. І так жа сама хворы псіхалагічна. Праўда, трохі спакайнейшы.

Ствараецца ўражванне, што мяне пільна вывучаюць, ствараюць памежныя сітуацыі і глядзяць, як я сябе павяду.

Увогуле, сумаваць не даюць.

Читать полностью…

Mikola Dziadok

#НататкіМіколы

"Из Горок выехал 30 июня, сутки провёл в наручниках. Гродненская тюрьма очень своеобразное место. В советские времена считалась всесоюзной “крытой”.

Спустя несколько дней после приезда меня повели на комиссию. На тюремном режиме есть два вида содержания: общий тюремный режим и строгий тюремный режим. Здесь их называют “сытый” и “голодный”. Различаются количеством дозволенных передачи и бандеролей, а также лимитом денег на отоварку. На комиссии мне сразу дали 33 месяца “голодного” до дня моего освобождения.

В общем, предстоит мне себя почувствовать монахом иезуитом, искупающим свои грехи в келье :)"

___
Ваши письма помогают Миколе поддерживать силу духа! "Желаю бодрости и веры всем! Обнимаю каждого и каждую, кто меня поддерживает и обо мне думает!”

Продолжайте писать на адрес:
230023, г. Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1
Дедку Николаю Александровичу

Фото своих писем можете присылать в телеграм-бот @ListyMikole_Bot или на почту lettersformikola@gmail.com .

Читать полностью…

Mikola Dziadok

Миколу перевели в гродненскую тюрьму.
Пишите письма на его новый адрес:

230023, г. Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1

Дедку Николаю Александровичу

Читать полностью…

Mikola Dziadok

У судзе Горацкага раёну 28 чэрвеня разглядзелі справу «аб пераводзе Мікалая Дзядка ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму».

У выніку суддзя Станіслаў Ляшэнка пастанавіў перавесці палітвязня з папраўчай калоніі ў крытую турму за «шматлікія парушэнні правілаў унутранага распарадку».

Нагадаем, палітзняволенага журналіста «Новага Часу», блогера і актывіста-анархіста ў канцы сакавіка змясцілі ў ПКТ на чатыры месяцы за адмову хадзіць на працу на знак пратэсту супраць пазбаўлення яго перапіскі і пераследу тых асуджаных, якія з ім камунікуюць. Акрамя гэтага, з 15 па 24 красавіка палітвязня ўтрымлівалі ў ШІЗА па двух пратаколах.

У турме асуджаны да 5 гадоў калоніі Мікола прабудзе да канца ягонага тэрміну — 2 гады 10 месяцаў.

Крыніца: novychas.online/hramadstva/mikalaja-dzjadka-peravjaduc-z-kalonii-u-turmu

Читать полностью…

Mikola Dziadok

Сбор средств в поддержку заключенных анархистов в Беларуси

На момент публикации этого призыва в тюрьмах режима Лукашенко находятся больше 2000 заключенных восстания 2020 года. Среди них как минимум 30 анархистов и антифашистов, попавших под политические репрессии, пытки и заключение из-за своей политической активности.

Месяц назад к тюремным срокам от 4.5 до 5 лет были приговорены четверо анархистов по "делу Промня". Несколько недель назад начался суд по делу так называемой "международной преступной организации анархистов", которое сфабриковано с единственной целью — уничтожить анархическое движение. На скамье подсудимых 10 человек, суд проходит в закрытом режиме.

Наши денежные средства подходят к концу, и мы вынуждены в очередной раз начать краудфандинговую кампанию — только с вашей поддержкой мы сможем продолжать помогать товарищам.

https://www.firefund.net/abcbelarus

Читать полностью…

Mikola Dziadok

“Поместив войну в Украине в общеевропейский контекст, я сделал для себя довольно неочевидный вывод: российских правителей история, в принципе, ничему не учит. Навскидку вспомнилось следующее.

    1904 год. В Российской Империи революционная ситуация, что делать? Чтобы поднять лоялистские настроения в народе царь решил развязать “маленькую победоносную войну”. Выбор пал на Японию. Результат – куча загубленных жизней и позорное поражение. А через 2 года в России революция, потрясшая самодержавие до основания.

    1914 год. Решив поучаствовать в разделе Европы и укрепить свой статус страны-игрока, без которого ничего не решается, Россия вступила в Первую мировую. Результат – погибло много людей и ничего не приобрели. А через 3 года – революция, угробившая самодержавие под корень.

    1979 год – Советский Союз решил укрепить свое влияние в средней Азии и вторгся в Афганистан. Результат – положили 25 000 своих военнослужащих, восстановили против себя мусульман всего мира, а через 12 лет Советский Союз перестал существовать.

    Начало 2022 года – рейтинг Путина медленно, но неукоснительно снижается. Мудрить не стали, решили по привычной схеме: “маленькая победоносная”. Тут уже придумали наказать Украину за чрезмерную самостоятельность. Но даже из крайне куцей информации из официальных источников складывается ощущение, что не очень-то получается.

    Происходящее, на мой взгляд, является наглядным подтверждением того, что большие и сложные системы современного общества уже не могут управляться единолично или небольшой закрытой группой людей.

    В отсутствие политической конкуренции, прозрачности, ответственности элит складывается ситуация, когда даже имея доступ к источникам информации недоступным простым смертным, они раз за разом принимают катастрофически неправильное решение, а расплачиваться приходится, как обычно, простым людям, гибнущим без всякой вины”. 


Ваша поддержка очень важна для политических заключенных. Помнить и сопереживать другим в наших силах. Пишите письма Миколе на адрес: 


213410, г. Горки, ул. Добролюбова, 16. ИК-9, ПКТ.
Дедку Николаю Александровичу



Фото своих писем можете присылать в телеграм-бот @ListyMikole_Bot или на почту lettersformikola@gmail.com . 

Также вы можете поддержать Миколу подпиской на его телеграм-канал t.me/MDziadok и другие соцсети – спасибо за включенность!

Читать полностью…

Mikola Dziadok

Портрет Миколы от итальянского художника Джанлука Константини.

Читать полностью…

Mikola Dziadok

😔«Падзеі ў Украіне пачаліся шмат у чым з-за адсутнасці ў аўтарытарнай улады павагі да чалавечай годнасці», — Мікола Дзядок з турмы роўна сем годаў таму

У 2015 годзе палітзняволенаму анархісту Мікалаю Дзядку за пяць дзён да вызвалення прысудзілі год калоніі па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Тады Мікалай перадаў з магілёўскай турмы адкрыты ліст, у якім выказаўся наконт прысуду за «парушэнне рэжыму адбыцця пакарання».

Прайшло сем гадоў, але словы палітвязня актуальныя нават сёння:

«Безумоўна, увага ўсяго свету і ў першую чаргу Еўропы сёння прыкавана да Украіны, дзе людзі гінуць дзесяткамі і сотнямі і ў параўнанні з гэтым здаецца, што ўяўляюць сабой пакуты нейкіх пяці палітычных зняволеных у адносна стабільнай і, галоўнае, мірнай Беларусі? Аднак узгадаем, што і падзеі ў Украіне пачаліся шмат у чым з-за адсутнасці ў аўтарытарнай улады павагі да чалавечай годнасці, за спробу навязаць грамадству жыццё ў страху і антыдэмакратычную сістэму каштоўнасцяў. Тое ж мы назіраем і ў Беларусі, ці не праўда?

Таму я звяртаюся са сваім заклікам да вас і ўсім, у каго ёсць сілы і магчымасць паўплываць на становішча з надзеяй, што тое, што адбываецца са мной больш не адбудзецца ні з кім у Беларусі.

Мікалай Дзядок
Турма № 4
Cакавік 2015 года».

💌Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Читать полностью…

Mikola Dziadok

Пасля другога штрафнога ізалятару мяне паднялі ў 8 атрад. Там я адразу заўважыў, што навакольныя не вельмі хочуць са мною камунікаваць. Троху пазней я даведаўся, што па атрадзе хадзілі нейкія асуджаныя проста па кубрыках і абвяшчалі, што са мною забаронена камунікаваць і піць гарбату. Нібы за мяне прыйшла малява з Магілёўскай крытай пра тое, што я, калі не ўдавацца ў дробязі, вельмі кепскі чалавек. Тым жа, хто працягнуў са мною, нягледзячы ні на што, камунікаваць, пагражала як адміністрацыя, так і асуджаныя, набліжаныя да адміністрацыі рознага кшталту, праблемамі са статусам.

Гэта, вядома, сітуацыя, якая створаная штучна для выканання тых пагрозаў, якія я пачуў яшчэ падчас катаванняў у ГУБАЗе.

Наконт лістоў сітуацыя такая: калі прыходзяць замоўленыя лісты, то мяне выклікае опер, пры мне ён іх ускрывае, молча прачытвае і хавае назад у капэрт, кажучы, што гэта ўсё будзе разгледжана камісіяй. Пасля чаго мне прыносяць на подпіс акты пра вынішчэнне лістоў. Такая ж доля спасцігае і звычайныя лісты, з той толькі розніцай, што іх прачытваюць не пры мне.

Такім чынам было вынішчана больш за 30 лістоў. У актах фармулёўкі ўсе як пад капірку: “змяшчае ўмоўныя абазначэнні”, “прыносіць шкоду інтарэсам дзяржаўных арганізацый і асобных грамадзян”.

Відавочна, што лісты вынішчаюцца, каб нельга было нічога праверыць і нешта потым прад’явіць.

Фактычная ж мэта — пазбавіць перапіскі.

Пры тым я неаднойчы прапаноўваў выкрэсліваць забароненае, але аддаваць ліст. Мае прапановы не былі пачутыя. Заклікі да здаровага сэнсу і чалавечнасці таксама нічога не далі.

Увогуле, стаіць задача стварыць максімальна негатыўны эмацыйны фон адбыцця пакарання, каб спустошыць фізічныя і псіхалагічныя сілы. Але хачу сказаць усім, што я не думаю падаць духам і апускаць рукі. Прашу ўсіх працягваць пісаць лісты, толькі не забывайцеся іх фатаграфаваць перад тым як даслаць. У выпадку, калі не дойдуць, то я змагу прачытаць іх пасля вызвалення.

10 сакавіка я адмовіўся ад працы на знак пратэсту супраць пазбаўлення мяне перапіскі і пераследу тых асуджаных, якія са мной камунікуюць.


Адрас для лістоў:
213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16. ПК-9, 8 атрад.
Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Читать полностью…

Mikola Dziadok

"Фарбы паралельнага свету" готовят к изданию на польском языке. Вы можете поучаствовать в выборе обложки для книги. Какой вариант вам больше всего нравится? Первый или второй? Проголосовать можно здесь https://www.facebook.com/201952583184896/posts/4927526343960806/

Читать полностью…

Mikola Dziadok

12 дней Микола находится в ИК-9 (Горки). За это время он успел побывать в ШИЗО на 7 суток, также Миколу уже лишили длительного свидания, а отоварку с 6 базовых величин сократили до 2.

За эти дни Микола не получил ни одного письма, но знает, что, как минимум, четыре не прошли "цензуру".

Настроение у Миколы, несмотря на трудности, бодрое. Он радуется свежему воздуху, а также здоровым завтракам: пшенка, овсянка, перловка. :)

Давайте вместе писать письма и прорывать информационную блокаду!

Адрес для писем:

213410, г. Горки, ул. Добролюбова, 16, ИК № 9 (карантин)
Дедку Николаю Александровичу

Читать полностью…

Mikola Dziadok

#НататкіМіколы

"Выпускать из ШИЗО меня видимо не очень хотят. За акт на ДР получил еще 7 суток.
А 27 августа занимался йогой, сел делать медитацию и на меня составили новый акт – нарушение формы одежды – еще 7 суток. 
У меня должен быть выход 13 сентября. Но за 9 дней до этого в 6:20 утра снова зашли в камеру и по прежней схеме. Сказали повернуться лицом к стене и сделать доклад по форме, а когда я это сделал, составили акт о том, что отказался сделать доклад. 
В общем, видимо еще и сентябрь буду в ШИЗО. С наступлением холодов стало немного неуютно, но я держусь и буду держаться дальше".  

На данный момент Микола находится непрерывно в ШИЗО с 3 августа – 44 дня. 

Адрес для писем: 
230023, г. Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1. 
Дедок Николай Александрович 

Читать полностью…

Mikola Dziadok

#НататкіМіколы

C 3 августа в ШИЗО.

Первым, кто поздравил с днём рождения, была администрация.

В 6-30 утра, когда я завтракал, зашли в мою камеру. Сотрудник потребовал стать лицом к стене в положение для обыска (на растяжку) и представиться (стене).

Потом началось: почему не вовремя представился, почему в майке, почему босиком и т. д.”Слишком вы тут вольготно себя чувствуете”.

Уходя, сказал контролеру составить акт нарушения формы одежды и отказ от произведеня доклада. Из 16 камер он не зашел ни к кому, только ко мне.

То есть продолжаются попытки создавать негативный эмоциональный фон и просто портить настроение. Я к этому отношусь спокойно и с юмором. Будет, что рассказать внукам.

Всем же, кто меня поздравлял в тот день - близким товарищам и неравнодушным людям - огромный привет! Все будет хорошо!


Адрес для писем:
230023, г. Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1.
Дедок Николай Александрович

Читать полностью…

Mikola Dziadok

«Я чакаю вас, Мікола, на волі, каб абняць па-сяброўску і працягнуць нашыя дэбаты»
✍️ Уладзіслаў Гарбацкі

Мікола. Мой былы студэнт. Адзін з моцных і яскравых студэнтаў, які застанецца ў маёй памяці да канца. Студэнт, выпускнік, якім ганаруся ня толькі я, але, ведаю, іншыя выкладнікі ды цалкам унівэрсытэт. Выпускнік, які цяпер знаходзіцца ў турме на радзіме. Выпускнік, якому не напісаць цяпер, бо рэжым зладзіў яму помсту.

Ведаю, мае шматлікія лісты Міколу, якія я дасылаў з Летувы і Францыі, згубіліся ў спэцадзьдзеле Белпошты і апынуліся ў сьметніцы. Белпошта, вядома, сама нічога не вырашае — цалкам залежыць ад рэжыму, таму даўно, на жаль, не выконвае сваіх паштовых функцыяў. Таму пішу і віншую з днём народзінаў Міколу праз адзіны даступны мне канал — «Новы Час».

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

Читать полностью…

Mikola Dziadok

#НататкіМіколы

“Працягну пра месцы будучых вандровак.

Абавязкова пабываю у Вялікабрытаніі! У Лондане адныя з найлепшых на свеце музеяў, ну? Увогуле, гэта такая мегасталіца, у якой у свой час вяршыліся лёсы ледзь не ўсяго свету.

Такта я быў на самім востраве (ва Уэльсе) у 1999 годзе прыблізна, але мала што памятаю акрамя таго, што людзі тамака жывуць някепска, ха-ха.

Трэба абавязкова пабываць у Шатландыі! Там горы і краявіды неімавернай прыгажосці! А яшчэ шатландцы — кельты, а англічане — саксы/нарманы, і не маглі іх заваяваць вельмі доўга.

Тамака ў Шатландыі быў такі мясцовы правадыр, Уільям Уоллес, які доўга аказваў супраціў каланізатарам. Тыпу як Саладын альбо Жанна Д’Арк. Але яго перамаглі ўсё ж у выніку”.
___
Ад рэдакцыі: 23 жніўня Мікола святкуе свой дзень народзінаў.
У выпрабавальных умовах турмы, вашая ўвага будзе найлепшым віншаваннем!

- Дашліце ліст ці паштоўку (можаце дадаць прыемныя ўкладанні: маркі, капэрты, пустыя паштоўкі)
- Дашліце тэлеграму: праз пошту або патэлефанаваць на нумар 166 і надыктаваць тэкст

Адрас:
230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Турма № 1
Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Падтрымаць Міколу вы можаце і грашыма:

- Зрабіце данат (рэквізіты тут)

А таксама падпісвайцеся на старонкі Міколы ў ютуб, тг, інстаграм. Гэтая інфармацыйная падтрымка дасяжная усім.

Вашая салідарнасць — адна з асноўных крыніц энэргіі нашых палітвязняў. Трымацца нашмат лягчэй, ведаючы, што цябе ведаюць, памятаюць і чакаюць на волі.

Читать полностью…

Mikola Dziadok

#НататкіМіколы

“Якраз прачытаў нядаўна кнігу Ханы Арэндт.

Галоўныя дзве рэчы, якія я вынес, гэта тое, што большасць нацысцкіх злачынцаў, як і Эйхман, не былі садыстамі-маньякамі-вычварэнцамі, яны былі, як яна сама піша, “жахліва, пачварна нармальнымі”, і, вядома ж, “проста выконвалі загад”.

Сам Эйхман, як і большасць іншых злачынцаў, нікога асабіста не забіваў, а толькі арганізоўваў транспарт да лагераў смерці, каардынаваў працу розных міністэрстваў і ведамстваў, а таксама дамаўляўся з Юдэнратамі (кіраўніцтвам мясцовага яўрэйства), каб тыя складалі своечасова спісы на “дэпартацыю”.

Другая рэч - гэта непасрэдна роля Юдэнратаў у халакосце. У пасляслоўі Арэндт моцна крытыкуюць, маўляў, яна перабольшыла іхнюю ролю. Але як было насамрэч трэба вывучаць асобна”.

230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Турма № 1
Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Читать полностью…

Mikola Dziadok

#НататкіМіколы

Недавно посчитал, что у меня набежало суммарно уже 6,5 лет в неволе. Это ⅕ всей жизни.

Многие почему-то считают, что годы в тюрьме – это “потерянные годы, упущенное время и т.д.” Положа руку на сердце, я вообще не считаю эти годы для себя потерянными. Ещё на первом сроке я решил ни одного дня в неволе не проводить впустую. И это не обязательно учеба и тренировки. Размышления, медитации, мечты – всё это тоже идёт на пользу, если живёшь осознанно.

Пусть не всегда моя жизнь комфортна, но она всегда наполнена смыслом.

230023, г. Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1
Дедку Николаю Александровичу

Фото своих писем можете присылать в телеграм-бот @ListyMikole_Bot или на почту lettersformikola@gmail.com .

Читать полностью…

Mikola Dziadok

Беларусы Торуня и Быдгощи провели акцию солидарности с Николаем Дедком, которого лукашисты продолжают пытать в плену.

«Беларуские анархисты - национальные герои Беларуси! Жыве Беларусь!», — пишут участники акции.

Читать полностью…

Mikola Dziadok

Как стало известно, 28 июня у Миколы будет суд по вопросу ужесточения наказания. Отметим, что он уже находится в камерной системе в колонии в Горках (ПКТ).

Читать полностью…

Mikola Dziadok

Микола всегда поддерживал своих товарищей в заключении, сейчас это помощь нужна как никогда!

Читать полностью…

Mikola Dziadok

"С письмами ситуация все та же. Продолжают демонстративно изымать на уничтожение передо мной, все под видеорегистратор. Думаю, надеются, вывести меня из себя и спровоцировать на ругань.

В воскресенье, 24 апреля, вышел из ШИЗО. В прогулочном дворике спросил у соседней камеры, когда у нас библиотека – 6 суток, потом добавили еще 3 за аналогичное нарушение.

Кстати, насчёт книг, прочитал недавно "Воскресение" Л. Толстого. Мощнейшая книга, просто шедевр. Там и про судебно-административный произвол, притом типажи мелких сатрапов и чиновников как будто списали с сегодняшних. И про духовный рост человека, и про христианские ценности, какими они должны быть. Наверное, именно за эту книгу Льва Толстого отлучили от православной церкви. Жалею, что не прочел ее лет в 14. Тогда бы мои взгляды оформились гораздо раньше".

Пишите письма Миколе на адрес: 

213410, г. Горки, ул. Добролюбова, 16. ИК-9, ПКТ.
Дедку Николаю Александровичу

Фото своих писем можете присылать в телеграм-бот @ListyMikole_Bot
или на почту lettersformikola@gmail.com

Также вы можете поддержать Миколу подпиской на его телеграм-канал t.me/MDziadok – спасибо за включенность!

Читать полностью…

Mikola Dziadok

Весточка от Миколы.

Продолжаются изъятия и уничтожения писем в максимально издевательской форме. Дело выглядит так: мне приносят акты, где написано, что письмо от … уничтожено, так как носит циничный характер, предлагают расписаться. Я спрашиваю, что такое циничный характер? Мне в ответ: “Вы расписываться будете?” И так по кругу. Таким образом было уничтожено уже порядка 45 писем. Их демонстративно, молча, прочитывают при мне, а потом прячут в конверт и уничтожают. Все это происходит под видеорегистратор. 

Совершенно очевидно, что никакого цинизма в письмах нет. Это просто легальный способ лишить меня переписки и подстраховываются тем, что потом уничтожают эти письма, чтобы после нельзя было ничего проверить.

В остальном обычное бытие в ПКТ. Большую часть своих занятий пришлось отложить из-за разных режимных ограничений. Например, пока не рисую, так как нечем точить карандаши.

Все свободное время читаю советские книги из библиотеки и занимаюсь спортом. В течение дня играет радио, но в курсе событий себя все равно не чувствуешь. По всем станциям, как частным, так и государственным, более или менее явная пророссийская пропаганда, либо унылый официоз: “В Могилеве прошел всеобщий субботник”, “Молодежь Чаусов провела телемост с молодежью Волгограда”.

Желаю бодрости и веры всем! Обнимаю каждого и каждую, кто меня поддерживает и обо мне думает!” 

Письма – это одна из форм поддержки, которая доступна нам и важна для политических заключенных. Пишите письма Миколе на адрес

213410, г. Горки, ул. Добролюбова, 16. ИК-9, ПКТ.
Дедку Николаю Александровичу

Читать полностью…

Mikola Dziadok

Бацька палітвязня, блогера і актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка Аляксандр Дзядок распавёў "Новаму Часу", што яго сын цяпер знаходзіцца ў ПКТ — памяшканні камернага тыпу.

Да гэтага Мікола Дзядок сядзеў у ШІЗА. Яму па-ранейшаму не прыходзяць лісты, у тым ліку амаль няма карэспандэнцыі ад родных. Адпраўляць лісты Мікалай таксама не можа.

Па словах Аляксандра Дзядка, усе лісты, якія прыходзяць Міколу, знішчаюць.

— Прычым гэта робяць публічна перад ім, загадваючы яму падпісваць акты аб знішчэнні лістоў. Супрацоўнік, які гэта робіць, ніколі не тлумачыў, па якой прычыне знішчаюцца лісты, — распавядае Аляксандр Дзядок.

На знак пратэсту палітвязень адмовіўся выходзіць на працу, за што яму прызначылі чатыры месяцы ПКТ. А двух асуджаных, якія стасаваліся з Міколам, у пакаранне за гэта адправілі ў штрафны ізалятар.

Бацька палітвязня зазначае, што ў ПКТ холадна і брудна, і нягледзячы на тое, што ноччу бывае мінусавая тэмпература паветра, там выключаюць ацяпленне.

"Гэта адкрыты здзек", — гаворыць Аляксандр Дзядок, які перакананы, што яго сына імкнуцца маральна знішчыць.

Учора, 22 сакавіка, ён спрабаваў перадаць Міколу належную яму па законе рэчавую перадачу, але яе не прынялі.

— Там неабходныя рэчы — зубныя пасты, шчоткі, прылады для галення. Але каб пазбавіць яго магчымасці прыводзіць сябе ў чалавечы выгляд, яны адмовіліся прымаць гэтую рэчавую перадачу. Таксама я прывёз медыцынскую перадачу, але яе таксама адмовіліся прымаць. Яму патрэбныя медыцынскія прэпараты, а дэ-факта атрымліваецца, што яго пазбавілі медыцынскай дапамогі.

Аляксандр Дзядок зазначае, што паводзіны супрацоўнікаў калоніі адкрыта варожыя:

— Я меў зносіны з дзяжурным па калоніі, маёрам Талкачовым, у вачах якога было проста садысцкае задавальненне ад таго, што ён мне адмаўляе.

Таксама Аляксандра Дзядка не пусцілі да адміністрацыі калоніі і спрабавалі справакаваць на канфлікт.

Праўда, 22 сакавіка Міколу Дзядка змагла наведаць адвакат. Па яе словах, выглядае ён нядрэнна, хоць у цэлым абстаноўка цяжкая.

— Але ён трымаецца, ён моцны чалавек, і ён будзе змагацца, наколькі гэта магчыма, — робіць выснову бацька палітвязня.

Сам Аляксандр Дзядок цягам бліжэйшага тыдня мае намер трапіць на прыём да кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакаранняў.

Нагадаем, Мікалая Дзядка асудзілі на пяць гадоў зняволення. Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў калонію #9 у Горках.

/channel/novychas

Читать полностью…

Mikola Dziadok

‼️Палітвязня Міколу Дзядка за месяц у калоніі чатыры разы змяшчалі ў ШІЗА

Блогера і анархіста Мікалая Дзядка 12 лютага этапавалі ў папраўчую калонію №9. Ужо праз дзень яго змясцілі ў ШІЗА. Цягам гэтага месяца яго каралі «суткамі» ў штрафным ізалятары ўжо чатыры разы. Бацька палітвязня Аляксандр Дзядок распавёў «Новаму часу», што такога ціску на палітвязня не аказвалі нават падчас мінулага зняволення. Аляксандр кажа, што Міколе абмяжоўваюць час спаткання з адвакатам.

Акрамя таго, Мікалаю блакуюць ліставанне:

«З 12 лютага быў толькі адзін ліст ад яго датаваны 13 лютага. Больш ад яго лістоў ніхто з блізкіх не атрымаў».


За гэты час сам Мікалай атрымаў толькі адзін ліст ад блізкіх.

 «Лісты знішчаюцца — цынічна, на яго вачах, па надуманым падставах. Быццам у іх ёсць нейкія ўмоўныя знакі, забароненая інфармацыя. А ў адным з маіх лістоў яны выявілі, што «супраць улады».


Таксама Мікалай не атрымаў бандэроль ад бацькі: прычынай стала адсутнасць на пакунку надпісу «бандэроль». Таму яе вярнулі адпраўніку.

«У іх адна мэта — здушыць яго маральна, псіхалагічна ўскладніць яму жыццё, ізаляваць ад іншых асуджаных. Яны баяцца яго ўплыву на іншых».

📌Нагадаем, Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

💌Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Читать полностью…

Mikola Dziadok

Мы атрымалі ад Міколы такое паведамленне. Яно не новае, але важнае. Якая цяпер абстаноўка ў калоніях і турмах, мы не ведаем. 


Мікола многія гады адкрыта асуджаў імперскія настроі Расіі і падтрымліваў сваіх таварышаў ва Украіне. Просім падтрымаць яго лістом (лепш замоўленым), паштоўкай, тэлеграмай, добрым словам і распаўсюдам інфармацыі. Нягледзячы на цяжкі час, мы мусім памятаць пра нашых сяброў у засценках.



"На наступны дзень пасля прыбыцця ў ПК мяне першага з усяго этапу ў 12 чалавек паставілі на дзяжурства прыбіраць спальню. Пасля прыйшоў опер правяраць маю прыборку і, вядома, знайшоў, што яна была праведзена “няякасна”. За гэта мяне пазбавілі доўгага спаткання.

На наступны дзень, калі размяркоўвалі прыборкі ў атрадзе, мне “выпадкова” выпалі рукамыйнікі. Я адмовіўся, на тое былі свае прычыны. Мне далі 5 дзён ШІЗА.

У ізалятары далі яшчэ два парушэнні: за першае пазбавілі перадачы, за другое - далі прафілактычную гутарку.

У працэсе, пакуль сядзеў у ШІЗА, прыходзіў аператыўнік і прынёс 6 актаў пра выняцце: чатыры лісты дасланыя мне і два ад мяне. Прычына - ліст напісаны “з ужываннем умоўных абазначэнняў”, што б гэта ні значыла… Мне не патлумачылі, што можна пісаць, што нельга. Адзінае, што я зразумеў, што нельга смайлікі!

Таксама, седзячы ў ШІЗА, я атрымаў адзнаку як асоба, якая злосна парушае ўсталяваны парадак адбыцця пакарання. Ці, як гавораць арыштанты, проста “злоснік” з усімі выцякальнымі (атаварку толькі на 2 базавыя велічыні).

Цяпер я ў парадку, але, вядома, гэта ненадоўна.

Як і чакалася, ціск ідзе па нарастальнай. За 10 дзён тут я яшчэ не атрымаў ніводнага ліста, толькі пастаянныя прычэпкі да дробязяў і чаканне ШІЗА. Яшчэ ёсць інфармацыя, што рыхтуецца пэўны непрыемны ўчынак з боку іншых асуджаных, з падачы адміністрацыі, зразумела. Але мяне гэта мала пужае, бо я ведаў, куды еду.

Дзякуй усім, хто пра мяне думае і перажывае!

Адрас для лістоў:
213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, ПК № 9 (каранцін)
Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Не імперыалісцкай агрэсіі Пуціна! 

Читать полностью…

Mikola Dziadok

У лютым Мікола атрымаў 26 лістоў. Дзякуй вам!

Яму можна напісаць на адрас:

213410, ПК-9, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16 (каранцін)
Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Читать полностью…
Subscribe to a channel