mianieniama | Unsorted

Telegram-канал mianieniama - Мяне Няма

286

Выдавецтва https://mnnm.store/

Subscribe to a channel

Мяне Няма

Берлін, вам афіша!

Сабралі бліжэйшыя імпрэзы з нашымі аўтарамі і кнігамі ў Берліне:

1. "Пасведчанне аб нараджэнні" — Дзмітрый Строцаў запознена святкуе свой дзень нараджэння і прэзентуе новую кнігу "Как выглядить смерть".

Дзе:
PANDA platforma
(Knaackstraße 97, 10435 Berlin)
Калі: 23 красавіка, 19.00


Падрабязнасці і рэгістрацыя

2. Дзмітрый Строцаў прэзентуе кнігу "Как выглядит смерть" на кніжным кірмашы Berlin Bebelplatz.

Дзе: Immanuelkirchstraße 4, 10405 Berlin (зал 4)
Калі: 1 траўня, 17.00-18.00

Падбрабязнасці і рэгістрацыя

3. тоні лашдэн прэзентуе кнігу "на углу Незалежнасці" на кніжным кірмашы Berlin Bebelplatz.

Дзе: Immanuelkirchstraße 4, 10405 Berlin (зал 2)
Калі: 3 траўня 18.00-19.00


Падрабязнасці і рэгістрацыя

+ тоні паўдзельнічае ў дыскусіі на тэму "Магічнае пісьмо і фальклор у сучаснай прозе" як аўтар:ка кнігі "чорны лес".

Читать полностью…

Мяне Няма

"Цені, створаныя рукамі" / Shadows Made by Hands — MN Postcard #02

Як атрымаць?

Проста замоўце кнігу ці мерч на mnnm.store ў бліжэйшы тыдзень (да 22 красавіка ўключна) — і мы дададзім да вашага заказу гэтую паштоўку!

Читать полностью…

Мяне Няма

Увага-увага, апытанка!

Выдаем рознае ўжо больш за два гады і, падаецца, зараз — найлепшы час атрымаць фідбэк і прапановы ад вас, шаноўных чытачоў і чытачак нашых кніжак:)

Як вы чытаеце і якім чынам купляеце кнігі, што падабаецца, а што не вельмі ў нашых з вамі дачыненнях і г.д.

Апытанка тут
(зойме 3-5 хвілін
вашага часу)

Будзем удзячныя* за вашыя адказы, пажаданні і прапановы (крытыкаваць таксама можна і трэба!:)

Let’s go!

* бонус за актыўнасць у фінале апытанкі — не прапусціце:)

PS Дзеліцеся гэтай апытанкай з сябрамі, якія таксама чытаюць нашыя кнігі 🤲

Фота: Aliaksandr Drahavoz

Читать полностью…

Мяне Няма

Маем навіны з "чорнага лесу" пра "чорны лес"!

1. Мы прадалі правы на пераклад кнігі — і гэта з намі, між іншым, упершыню! Перакладчыца Жулі Банэн (Julie Bonin) ужо перастварае тэкст тоні лашдэн па-французску. І гэта значыць, што "Forêt noire" можа з’явіцца ўжо сёлета!

2. З гэтай нагоды — для тых, хто ў Парыжы:) — навіна №2. 19 красавіка тоні і Жулі ўдзельнічаюць з абмеркаваннем кнігі ў аднадзённым speakeasy фэсце ў прасторы La Matrice. Падрабязнасці тут

"чорны лес" у арыгінале тут

Читать полностью…

Мяне Няма

Паэтыка "Смерти" и проза жыцця

У нашым новым стрыме літаратар Дзмітрый Строцаў і перакладчыца Марына Хоббель абмяркуюць паэзію, цяжкасці (яе) перакладу, жыццё і "Как выглядит смерть".

Калі: 9 красавіка (чацвер)
Дзе:
YouTube (напамін, падабайка, падзяліцца з сябрамі:)

Увага, традыцыйная разыгранка!
Аўтар/ка найлепшага пытання атрымае новую кнігу Дзмітрыя Строцава ў падарунак (дастаўка за кошт выдавецтва)! Да пачатку стрыму свае пытанні пакідайце ў каментарах, а падчас яго — у інтэрактыўным чаце YouTube-трансляцыі.

Читать полностью…

Мяне Няма

Варшава, ёсць добрая нагода сустрэцца ў добрым месцы!

Karma Crew і Medyjazona Biełarus у гэтую нядзелю ладзяць кніжны маркет у падтрымку кнігавыдаўцоў.

Прыходзьце!

Дзе: Karma Crew (Al. 3 Maja 15)
Калі: 5 красавіка (нядзеля), 15.00

Читать полностью…

Мяне Няма

Ужо прыехалі! Уроцлаў, сустрэнемся сёння?

Будзем у кнігарні Nook Book цэлы дзень з усімі нашымі кніжкамі, што ўжо надрукаваныя (уключна з толькі-толькі з тыпаграфіі "Как выглядит смерть" Дзмітрыя Строцава).

Прыходзьце знаёміцца, гартаць і набываць!:)

Калі: 28 сакавіка (субота), 12.00-18.00

Дзе: Кнігарня Nook Book (Plac Teatralny 3, Уроцлаў)

Читать полностью…

Мяне Няма

Строцаў прыехаў!

Завяршаем гэты працоўны тыдзень шыкоўнай навіной пра тое, што "Как выглядит смерть" надрукаваная! А наступны распачнем з рассылкі вашых папярэдніх заказаў:)

(Варшава, хто паспявае, прыязджайце ў офіс самавывозіць
— да 18.00-19.00 будзем на месцы)

Заказаць сабе асобнік

Читать полностью…

Мяне Няма

"Мы жывём у хаатычным, невытлумачальным свеце, і я шукаю мову, на якой можна пагаварыць пра гэты хаос".

тоні лашдэн расказвае "Еўрарадыё" пра сваю новую кнігу.

Чытаць
Замовіць "на углу Незалежнасці"

Читать полностью…

Мяне Няма

Уроцлаў, сустракай!

Амаль увесь дзень 28 сакавіка нас і нашыя кнігі можна будзе знайсці ва ўроцлаўскай кнігарні "Nook Book".

Вязём класіку і навінкі (як мінімум, "Сіні дом" Алены Пятровіч). Штосьці з кніг падпішам у аўтараў і аўтарак.

Будзем размаўляць і раіць — не перашкаджаць вам самім выбраць свой асобнік таксама зможам:)

Калі: 28 сакавіка (субота), 12.00 - 18.00
Дзе: Кнігарня
Nook Book (Plac Teatralny 3, Уроцлаў)

Пабачымся?

* Калі вы дакладна ведаеце, якую кнігу хочаце, зрабіце папярэдні заказ на mnnm.store (абірайце самавываз і пазначце, што забярэце ва Уроцлаве) — і ваш асобнік вас гарантавана дачакаецца.

Читать полностью…

Мяне Няма

"Я насамрэч не проста распавядаю гісторыю, але ўваходжу ў гэты час — з тымі імёнамі, з тымі назвамі"

Дзмітрый Сторцаў расказаў Reform.news, як пісаў кнігу "Как выглядит смерть".

Чытаць
Купіць кнігу (ужо ў тыпаграфіі — наклад неўзабаве!)

Читать полностью…

Мяне Няма

КШТАŁТ СЛОВА і "Тутэйшы тэатр" ладзяць перфарматыўную экскурсію па нашым варшаўскім офісе.

Офіс на рэпетыцыі быў, але інтрыгу трымае. Таму ў якасці тызера — апісанне ад нашых гасцей-экскурсаводаў:)

"Гэта імерсіўная вандроўка па 7 пакоях офісу выдавецтва, дзе водгукі цяжкай штодзённай працы кніганошаў злучаюцца з мелодыямі тэкстаў, ласкава напетымі акторамі і акторкамі тэатра. Сусвет асобных твораў ажывае на вашых вачах, тае на далонях, ходзіць вашымі нагамі".

Абяцаюць, што "горай ня будзе, бо лепей нічога не было":)

Пабачымся?

Калі: 14 сакавіка, 18.00
Як трапіць:
патрэбна рэгістрацыя і данат

Падрабязней

Читать полностью…

Мяне Няма

"Віцебск — сталіца… усяго"

"Белсат" схадзіў на аўтограф-сесію Алены Пятровіч і зрабіў рэпартаж.

Пра "Сіні дом" і "Крэпкі арэшак", Пушкіна і Пушкіна, чаму не вышлі вершы пра горад і колькі яшчэ кніг плануе напісаць Алена Пятровіч — чытайце тут.

Замовіць "Сіні дом"

Фота: Рауль Дзюк / "Белсат"

Читать полностью…

Мяне Няма

"Гэта напраўду важны тэкст для пераасэнсавання сучаснымі беларусамі таго, хто яны такія і куды рухаюцца" 

Крытык і літаратуразнаўца Марыя Лапо піша пра "Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска" Алены Пятровіч.

Чытаць

* спецнапамін для Варшавы: не забыць схадзіць на аўтаграф-сесію Алены ў "Букіністцы" — 7 сакавіка, 13.00-17.00.

Читать полностью…

Мяне Няма

"Коля, ты сур’ёзна?!"

Зося Лугавая прачытала "Велосипедную улицу, 51" Колі Сулімы і вось што думае з гэтай нагоды — чытайце ў "Нашай ніве".

А Коля тут — папера і epub

Фота: "Наша ніва"

Читать полностью…

Мяне Няма

Варшава, хто яшчэ не купіў квіткі на TEDxUlicaMińska?

Купляйце, бо — акрамя 12 шыкоўных спікераў і спікерак — мы таксама там будзем!:)

Дзе: B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)
Калі: 18 красавіка (субота), 12.00-18.00


Кніжкі, мерч, нефармальныя размовы — і наша аўтарка выступае! Сустрэнемся? 🤲

Читать полностью…

Мяне Няма

+1 EPUB у нашай электроннай калекцыі — "чорны лес" тоні лашдэн!

"Не фантастыка і не антыўтопія, а рэалістычнае па сваей сутнасці адлюстраванне свету, у якім знайшлі сябе беларусы і беларускі пасля 2020 года".

Друкаваная кніга, EPUB і спецпакет "Друкаваная+EPUB" — замаўляйце тут!

Читать полностью…

Мяне Няма

Пачынаем!

Читать полностью…

Мяне Няма

Час на чарговыя падсумаванні — і за сакавік у нас утварыўся фактычна топ-4!

Што вы куплялі найбольш у мінулым месяцы?

1. "на углу Незалежнасці" — новая кніга тоні лашдэн з смешна-жудаснымі гісторыямі пра звычайных людзей у (не)звычайных абставінах. Ідзе папярэдні заказ — далучайцеся!

2. Пастаянны рэзідэнт нашых топаў — нон-фікшн Таццяны Заміроўскай "Эвридика, проверь, выключила ли ты газ" (ёсць на паперы і ў epub).

3. І тут у нас дзве навінкі з успамінамі — "Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска" Алены Пятровіч і "Как выглядит смерть" Дзмітрыя Строцава.

Дзякуй, што купляеце кнігі 🤲

Нашая віртуальная кнігарня mnnm.store працуе без перапынкаў і выходных — заходзьце!

Читать полностью…

Мяне Няма

"Доколе?!"

Сяргей Пукст піша пра тое, як стаў еўраСаладухам і не стаў маладым канцэптуальным артыстам-нон-канфармістам (а шанец-та быў!:)

Мы працягваем наш беспрэцэдэнтны серыял "Пукст Фікшн. Reality Book" — альтэрнатыўны музыка піша свае нефарматныя мемуары, мы публікуем іх штомесяц эпізодамі на patreon, а вы падпісваецеся і чытаеце, каб дапамагчы Сяргею такі дарабіць гэтую кнігу:)

Читать полностью…

Мяне Няма

“Тексты о повседневности, о быте, о пыли под ногами”: тони лашден о сборнике “на углу Незалежнасці”

В издательстве Мяне Няма выходит сборник рассказов тони лашден ”на углу Незалежнасці”. Мы попросили писатель:ницу рассказать о книге:

Для меня “на углу Незалежнасці” — это сборник жутко-смешной, жуткой и смешной прозы об обычных людях в необычных обстоятельствах. Это тексты о жизни в большом доме, и обо всех мелочах, которые такую жизнь сопровождают. Кто-то снова ругается в соседском чате, кто-то – затапливает соседей, кто-то готовится к революции, а кто-то мечтает встретить свою любовь.

Название книги — это и реальный географический маркер, и метафора. Есть старый анекдот, что Минск — это один из немногих городов в мире, где ты можешь сменить три адреса, никуда не переезжая из своей квартиры. Нынешний проспект Незалежнасці (проспект Независимости) после распада СССР назывался именем первого беларуского книгопечатника Францыска Скарыны, а в советские времена он был проспектом Ленина. Это переименование хорошо показывает течение времени и политических процессов внутри страны.

Что остаётся от независимости Беларуси сегодня? Я пытаюсь ответить на это через тексты о повседневности, о быте, о пыли под ногами, которая сопровождает исторические сдвиги. Моё внимание обращено к экономическим и культурным зависимостям, которые укреплялись между Беларусью и Россией последние двадцать лет, и тем, как эти зависимости манифестируются в частной жизни.


тони лашден — квир-фем писатель:ница, журналист:ка и активист:ка из Минска. Через прозу, тони исследует коллективную память и её пробелы.

#новости
#тамиздат
#публикации
#комментарий

Читать полностью…

Мяне Няма

"Это случайные люди, которых я сфотографировала из окна автобуса, когда рано утром ехала в Барбаров… Сейчас держу в руках книгу и понимаю, что они тоже могли быть героями фильма ["Завтра"]"

Юлія Шатун расказвае "Салідарнасці" пра тое, адкуль фота з вокладкі яе кнігі "Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте", пра фільм "Заўтра", у якім зняліся яе бацькі, пра любоў да невідавочных гарадоў, пра свой 2020-ты і пераезд у Львоў за 1,5 месяцы да пачатку вайны.

Чытаць і глядзець архіўныя фота

Читать полностью…

Мяне Няма

Сяргей Дубавец прачытаў Алену Пятровіч.

Новы выпуск ягонага падкасту "Літаратурныя зацемкі" прысвечаны кнізе "Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска".

"Цалкам зразумелыя пачуцьці аўтаркі, якая і спрабуе напісаць кнігу пра пазытыўную зайздрасьць, а вымушаная пісаць пра тое, як родны горад пазбаўляўся ад усяго, чаму можна было б пазайздросьціць".

Чытаць і слухаць

Читать полностью…

Мяне Няма

Крыху "экстрэмізму" вам у стужку.

Кніга — ці як яе называюць у мінінфарме "інфармацыйная прадукцыя“ — "Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать" Паўла Анціпава прызнаная "экстрэмісцкім матэрыялам". Так вырашыў "суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска" 13 сакавіка 2026 года.

Калі вы маеце кнігу і ў Беларусі — пра юрыдычныя наступствы можна пачытаць на сайце Беларускага ПЭН-цэнтра.

Усіх астатніх запрашаем за пакупкамі:)

Читать полностью…

Мяне Няма

34mag.net распытаў Алену Пятровіч пра "Сіні дом" і яе (не)любоў да Віцебска.

У тэксце таксама: "ліхія 90-я", савок, дэцэнтралізацыя і глыбоцкая згушчонка (у эпізодзе). І шмат фота Віцебска сярэдзіны 2000-х з архіву гераіні.

"Я пішу пра горад, якога больш няма, бо ў ім няма мяне"

(... у кнізе, што выйшла ў выдавецтве "Мяне Няма":)

Читать полностью…

Мяне Няма

Чарговы топ-3 продажаў — за люты!

1. "Как выглядит смерть" — "аўтабіяграфічная паэма ў прозе" Дзмітрыя Строцава.

2. "Эвридика, проверь, выключила ли ты газ" — нон-фікшн Таццяны Заміроўскай.

3. "Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска" — Алена Пятровіч узгадвае і даследуе родны горад.

Дзякуй, што купляеце кнігі, і нагадваем, што mnnm.store працуе 24/7 🤲

А тых, хто гэтым уік-эндам у Познані, запрашаем на стэнд беларускіх выдаўцоў на Poznańskie Targi Książki, дзе будуць і нашыя кнігі — пагартаць, паглядзець і купіць!:)

Читать полностью…

Мяне Няма

На ўік-энд — у Познані!

Нашыя кнігі будуць на сумесным стэндзе беларускіх выдаўцоў на Poznańskie Targi Książki.

Калі:
13 сакавіка (пятніца) 10.00 - 18.00
14 сакавіка (субота) 10.00 - 19.00
15 сакавіка (нядзеля) 10.00 - 16.00

Дзе: ul. Głogowska 10, павільён 8А, месца 24

Квіткі тут

Прыходзьце!

Фота bellit.info

Читать полностью…

Мяне Няма

Усім Дабро — новый эпізод у нашым серыяле "Пукст Фікшн"!

"Моя слабая психика моментально подпала под обаяние победы жизни над художественной формой"

У чацвёртай серыі музыкант і live-пісьменнік Сяргей Пукст узгадвае, як на свет з’явілася ягонае альтэр-эга — шансанье Георій Дабро. А таксама пра Віктара Каліну са Стасам Міхайлавым і пра тое, чаму любіць Тэлоніюса Монка і ненавідзіць Набокава.

Падпісвайцеся і чытайце на patreon

Відэа: Максім Швед

Читать полностью…

Мяне Няма

Пукст і Анціпаў расказваюць пра Пукст Фікшн на "Еўрарадыё"!

Слухаем эфір

Падпісваемся на patreon

Читать полностью…

Мяне Няма

Новы рэліз — тоні лашдэн "на углу Незалежнасці".

Вы, пэўна, памятаеце тоні па зборніку "чорны лес" — выдатнай вербальнай готыцы пра беларускі сюжэт апошніх гадоў.

"на углу Незалежнасці" — кніга пра звычайных людзей у (не)звычайных абставінах. Пра вялікі дом у вялікім горадзе невялікай краіны, дзе адбываюцца дзіўныя рэчы. Пра вашых суседзяў — нехта адсядзеў, нехта з’ехаў, нехта знік, нехта затоплівае сваім смуткам кватэру ніжэй, а нехта налівае буйнай хтоні свежую каву шторанак.

Аўтар:ка піша быццам бы містычны трылер. Ён і смешны, і жудасны — часам смешны, часам жудасны. Ён, як кажа тоні, пра калектыўную памяць — пра тое, што помніць, а што забываць у сучаснай Беларусі.

Замовіць кнігу

* Гэта папярэдні заказ, чакаем наклад напрыканцы красавіка.

Малюнак на вокладцы: Ліза Хіхлушка

Фота аўтар:кі:
@klacayu_po_fotiku

Читать полностью…
Subscribe to a channel