narodnaya_hramada | Unsorted

Telegram-канал narodnaya_hramada - НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

759

Канал партии Николая Статкевича. Народная Грамада - социал-демократическая партия, одна из старейших партий Беларуси. Лозунг: Свобода, Справедливость, Солидарность. Сайт - hramada.org Cвязь - @zdoleem_bot Чат - https://t.me/narodnaya_gramada_chat

Subscribe to a channel

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

14 пісем напісалі сёння ў віленскай "Карчме 1863" неабыякавыя беларусы беларускім добраахвотнікам пасля невялікай (на 40 хвілін😏) прызентацыі па групе "Палескія дэльфіны".

Кожны прысутны мог пісаць таксама ў любы іншы беларускі добраахвотніцкі падроздзел ва Украіне.

7 пісем пойдзе ваярам "Палескіх дэльфінаў" без указання пазыўнога (хлопцы, абірайце самі сваё пісьмо).

Тры пісьма пойдзе персанальна Воскару і два - Бачы. (Вось з каго я не злезу ў першую чаргу наконт зваротных адказаў 😏)

1 пісьмо пойдзе Ў БДК і 1 - у полк Каліноўскага.

Дзякуй за падтрымку мерапрыемства віленскую суполку "Вольныя беларусы Вільні", беларуска-украінскі цэнтр супрацы "Веснік", "Карчму 1863", партыю "Народная грамада".

Лагістыка па дастаўцы пісем у абодва бакі стала магчымай, дзякуючы Беларускай прасторы "
Робім разам" Сяргея Бульбы і Кіеўскаму хабу "Сустрэча" Алёны Жаркевіч.

Зараз галоўная справа за ваярамі - даць адказ беларусам, якія вырашылі іх патрымаць.

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

День солидарности трудящихся .
Четыре литовских профсоюза при поддержке литовских социал демократов и участии беларуских( партия Народная Грамада) организовали шествие и митинг в центре Вильнюса
Погода и барабаны создавали настроение
Работа,зарплата, социальные выплаты,продолжительность рабочей недели - все эти насущные вопросы вновь прозвучали у выступающих.
В Литве год выборов и политикам придется прислушиваться .
Когда то все это придет и в Беларусь. Люди научатся отстаивать свои права ,а не зависеть от хотелок" крепкого хозяйственника".

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

ВЫКАНАЎЧАЯ РАДА ПАРТЫІ "НАРОДНАЯ ГРАМАДА"

30.04.2024г.

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Каб пазбегнуць спекуляцый і правакацый на адрас нашай парты, з мэтай абароны актывістаў і сябраў партыі Народная Грамада, лічым патрэбным зрабіць кейс публічным.

Уначы 30.04.2024г. мы атрымалі інфармацыю, аб тым, што адзін з нашых актывістаў з'яўляецца фігурантам спісу, якой знаходзіцца на рэсурсах кіберпартызанаў /channel/cpartisans_by у адчыненым доступе /channel/cpartisans_by/1406 . Адміністратарамі інфармацыя была верыфіцыравана і факт прысутнасці ў базах падцьверджаны. На перыяд дадатковай праверкі прыняты рашэнні згодна Пратаколу 3, п.9, пп. а), б) "Палажэння аб крызіснай сітуацыі ў партыі" партыі Народная Грамада:
1. Прыпыніць сяброўства Бялюціна Паўла ў партыі Народная Грамада
2. Выключыць Бялюціна Паўла з спісу кандыдатаў у Каардынацыйную Раду III склікання ад Аб'яднання беларускіх партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя "Салідарнасць"

Звяртаем увагу, што на этапе першаснай апрацоўкі інфармацыі па актывісту, якая магла б сведчыць аб наўмысным нанясенні шкоды іншым актывістам, альбо партыі выяўлена не было. Атрыманая інфармацыя патрабуе больш дасканалага азнакамлення.

Адначасова, мы бачым з розных рэсурсаў, якія нельга верыфіцыраваць і ідэнтыфіцыраваць,як "празрыстыя" наўмысныя ўбросы і дэзынфармацыю па выбарах у Каардынацыйную Раду.
Таму ставімся крытычна да любой навіны і перавераем яе дасканала.

Жыве Беларусь!

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Я б спачатку вызначыўся з пытаннем што такое КР? А потым ужо можна і да прысягі...

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

📢 Блок "# Салідарнасць" - міжпартыйная кааліцыя ў выбарах у Каардынацыйную Раду.

❓ Што значыць міжпартыйная кааліцыя?

У партый Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (#БХД) і Народная Грамада (#НГ) розныя ідэалогіі, але мэты як і ва ўсіх - па Беларусі. Гэта і прывяло да рашэння да аб'яднання нашых сіл.

Блок "#Салідарнасць" - гэта каманда актывістаў дзвюх Народных партый, паплечнікаў беларускіх лідараў - Паўла Севярынца і Мікалая Статкевіча.

#Беларусь #выбары #выборы #Каардынацыйная_Рада #Координационный_совет #КР #КС
#Беларуская_Хрысціянская_Дэмакратыя #Народная_Грамада

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

🗳 Праца пад ціскам

Старшыня выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады Алена Прыходзька падзялілася інфармацыяй

https://racyja.com/by/palityka/vybary-u-kaardynacyjnuju-radu/alena-prychodzka-pracuem-pad-ciskam-kejs-kousyk-ne-adziny/

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Аб'яднанне беларускіх партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя "Салідарнасць" выступае з заявай аб падтрымцы  намаганьняў Выбарчай Камісіі правесьці выбары празрыста і дэмакратычна:

Дэмакратыя – гэта не выбарачная ўседазволенасць для вялікіх ці маленькіх, дэмакратыя – гэта аднолькавыя патрабаванні для ўсіх!

Празрыстасць - гэта палітычная адказнасць кожнага палітыка перад беларускім народам, нягледзячы на рангі ці асобы.

Мы падтрымліваем дэмакратычнасць і празрыстасць выбараў у Каардынацыйную Раду 2024 г.

Вучымся празрыстасці! Захоўваем вернасць прынцыпам дэмакратыі!

27.04.2024

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

♥️ Віленскія сацыял-дэмакраты прапанавалі стварыць сквер памяці ахвяраў рэжыму Лукашэнкі.

Мэрыя Вільні і Камісія гістарычнай памяці горада будуць разглядаць магчымасць стварэння ў Вільні сквера памяці ахвяр рэжым Лукашэнкі.

Згодна прапанове сацыял-дэмакратаў, у цэнтральнай частцы горада мог бы з'явіцца сквер у памяць пра ахвяры рэжыму Лукашэнкі. Яны лічаць, што плошчы трэба не толькі даць сімвалічную назву "Шлях беларусаў да свабоды", але і размясціць на ёй знак, які нагадвае пра людзей, якія пацярпелі ці загінулі пры рэжыме Лукашэнкі.

"Многія прадстаўнікі беларускай апазіцыі, палітычных і няўрадавых арганізацый, якія ўдзячныя за прытулак і дапамогу ім ў Вільні. Было б вельмі важна, каб у гэтай вялікай абшчыны было легалізавана месца ў сталіцы, якое надавала б сэнс іх няпростай, але такой неабходнай барацьбе за свабоду ў Беларусі», — адзначыла старшыня камісіі сацыял-дэмакратаў па справах этнічных суполак Наталля Ярцава.


Дарэчы Наталья Ярцава - стаяла у́ вытокау́ Дапамогі і больш за тры гады у якасьці валантора дапамагае беларусам. А ў 2020м - яна ініцыявала прызнанне Варты Святла афіцыйным мемарыялам памяці. Тады, ад камісіі гістарычнай памяці, яна атрымала адказ аб тым, што па заканадаўству Літвы афіцыйны мемарыял можна будзе адкрыць толькі пасля 10 год па сканчэнні падзей. Але ж гэта не спыніла Наталлю і сёння яна прыкладае намаганні для адкрыцця сквера памяці прысвечанага ахвярам беларускага рэжыма.


А якую назву для сквера, прысвечанага ахвярам рэжыма Лукашэнкі прапанавалі б вы?

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Салідарнасць Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца
МЫ - ПЕРШЫЯ Ў БЮЛЕТЭНІ
НАШ НУМАР № 1
Хто мы?
Мы — Аб’яднанне беларускіх партый Народная Грамада і Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты "Салідарнасць".
Нашы лідары і ідэйныя натхняльнікі: Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец!
Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец - нязламныя змагары за вольную Беларусь!
Мы прадстаўляем палітычныя партыі — значыць палітычныя прафесіяналы.
Выбары — гэта заўсёды палітычная адказнасць, значыць там павінны ўдзельнічаць палітыкі. Тыя, хто ўжо ўмее рабіць сваю справу, а не толькі здольны да навучання!
Чаму мы ідзем на выбары ў Каардынацыйную Раду?
Мы хочам, каб Каардынацыйная Рада стала дэмакратычнай і празрыстай рэпрэзентатыўнай структурай!
Мы гатовыя браць на сябе адказнасць!
Нашы партыі былі пазбаўлены магчымасці рэгістрацыі ў Беларусі. Тым не менш, мы заўсёды бралі актыўны ўдзел у выбарчых працэсах у краіне. Таму ў нас ёсць палітычны досвед і палітычныя навыкі!
Нашы прынцыпы:
Беларусь будзе свабоднай і дэмакратычнай еўрапейскай краінай.
Усе палітычныя вязні павінны быць неадкладна вызвалены. Гандаль палітычнымі зняволенымі недапушчальны!
Мы не атрымалі паразу! Барацьба не скончана, старонка не перагорнута. Перамагае той, у каго хопіць волі і цярпення больш хаця б за пяць хвілін.
лукашэнка — вораг Беларусі і з ім можна весці перамовы толькі аб перадачы ўлады.
пуцінскі рэжым — вораг Беларусі і ўсяго дэмакратычнага свету.
Ціск на рэжымы павінен быць узмоцнены.
Дапамога ваюючай Украіне і нашым ваярам, якія змагаюцца за Свабоду!
У нас ёсць палітычная воля і жаданне працаваць у камандзе! Мы ўмеем дамаўляцца! Аб'яднанне палітычных партый Народная Грамада і Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты - таму практычны прыклад.
Мы ідэалагічна розныя, але мы разам.
Мы разам - шырокая кааліцыя!
Мы разам - Салідарнасць дзеля свабоднай і дэмакратычнай Беларусі!
Жыве Беларусь!

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

‼️Новы суд над Сяргеем Ціханоўскім

Сёння а 14:30 у так званым судзе адбудзецца новае паседжанне па справе Сяргея Ціханоўскага.

Фігурантамі па ёй таксама праходзяць палітык Мікалай Статкевіч, журналіст і блогер Ігар Лосік, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Арцём Сакаў, аўтар YouTube-канала Уладзімір Цыгановіч і мадэратар сацыяльных сетак "Краіны для жыцця" Дзмітрый Папоў

Большасць з гэтых палітвязняў проста цяпер знаходзяцца ў стане інкамунікада. Гэта значыць, іх пазбаўляюць спатканняў, лістоў, а людзям па-за турэмнымі сценамі нічога невядома пра стан іхнага здароўя.

Напрыклад, ад Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка няма ніякай інфармацыі цягам больш чым года.

Мы не ведаем, ці будуць прысутнічаць на гэтым працэсе нашыя героі. Але мы ўважліва сочым за кожным крокам рэжыму і фіксуем кожнае злачынства, за якія абавязкова надыдзе дзень расплаты.

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Паважаны iнiцыятар спiсу выбарчага суб'екту! Ваш спiс быу паспяхова зарэгiстраваны як выбарчы суб'ект на выбары ў Каардынацыйную Раду ІІІ Склікання. Вiншуем вас і зычым паспяховай агітацыйнай кампаніі і выбараў. Ваш Спiс, праграмма i дадатковыя матэрыялы будуць апублiчаны пасля заканчэння фармавання пула кандыдатаў у адпаведнасцi з графiкам выбарчага працэссу.
З павагай Выбарчая Камсія.

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Сейм Литвы проголосовал против предложения ограничить поездки граждан России и Беларуси на родину.

По словам парламентариев, проголосовавших против этого предложения, предложенный путь решения является неадекватным, ведь не очень понятно, почему только белорусам запрещено возвращаться в Беларусь, а граждане Литвы могут туда ездить, и это никак не ограничивается.


Новости в Литве ✈️

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

В Европарламенте говорили об убийствах белорусских политзаключенных.

Критическая ситуация с белорусскими политическими заключенными стала темой обсуждения на Официальной встрече Делегации по свзязям с Беларусью Европейского парламента.

В качестве спикеров из Беларуси на встрече выступили главный редактор «Хартии-97» Наталья Радина, правозащитник и бывший политзаключенный Леонид Судаленко и координатор «Европейской Беларуси», муж политзаключенной Полины Шарендо-Панасюк Андрей Шарендо:

https://mb6k2s-c97-org.cdn.ampproject.org/c/s/mb6k2s.c97.org/ru/news/2024/4/19/592149/

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Евродпепутат Анджей Халицкий: Так не может продолжаться!

Польский политик призвал немедленно освободить политзаключенную Полину Шарендо-Панасюк:

https://mb6k2s-c97-org.cdn.ampproject.org/c/s/mb6k2s.c97.org/ru/news/2024/4/18/592015/

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

17 красавіка 2024 года родныя і сябры развіталіся з памерлым Аляксандрам «Сашко» Царуком. Але дух ягоны, ганарлівы і нязломны, застаецца з намі.
Хочам падзяліцца фрагментамі сустрэчы ў Замку (Вільня) двух былых паплечнікаў па барацьбе з рэжымам Лукашэнкі, а потым - сакамернікаў, нябожчыка Сашы Царука і Сяргея Kosmas’а.
Светлая памяць Аляксандру.

Жыве Беларусь!

https://youtu.be/12R8YPWd-Sw?si=gP5so-msUL3-1C28

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

В июне выборы в Европейский Парламент.
Началась избирательная компания .
Беларусам очень важно ,что бы в ЕП были люди понимающие нас и готовые оказывать поддержку .
  Одним из таких людей был и остаётся Йозас Олекас .
Председатель делегации по связям с Беларусью в Европейском Парламенте ,большой друг демократических беларусов.
Кроме того тут важна солидарность .
Ведь лозунг социал демократов "Свобода ,Справедливость ,Солидарность ."
Поэтому Народная Грамада опять на улицах ,опять в гуще людей .
Помогаем как можем и учимся демократии .

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

ВЫКАНАЎЧАЯ РАДА ПАРТЫІ "НАРОДНАЯ ГРАМАДА"

01.05.2024г.

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

"Кіберпартызаны" ўзламалі сайт КДБ і апублікавалі 40 тысяч зваротаў, якія паступілі ў ведамства з 2014 па 2023 гады.

З мэтай абароны свайго імя сацыял-дэмакратычная партыя Народная Грамада прыняла рашэнне верыфікаваць усіх сваіх сяброў, перш за ўсё кіраўніцтва партыі і актывістаў. На сённяшні дзень у адкрытым доступе знаходзяцца дадзеныя на двух чалавек. Гэта Павал Бялюцін і Вольга Тышкевіч. Іх сяброўства ў партыі прыпынена, яны таксама выдаленыя з усіх працоўных чатаў партыі, ім адмоўлена ў доступе да партыйнай інфармацыі. Кіраўніцтвам партыі накіраваныя звароты на імя Каардынацый Рады аб выключэнні дадзеных асобаў з спісу кандыдатаў у Каардынацыйную Раду III склікання. Партыя Народная Грамада пакуль адзіная, хто звярнуўся з такой заявай, і мы шчыра спадзяемся, што іншыя кандыдаты паследуюць нашаму прыкладу ў выпадку, калі іх чальцы стаюць фігурантамі рэзанансных спраў. Мы будзем далей працягваць верыфікацыю, аднак не будзем давяраць толькі кіберпартызанам. У нашым распараджэнні дастаткова рэсурсаў для поўнамаштабнай праверкі. Таксама людзі, чыё сяброўства ў партыі часова прыпынена, могуць зноў павярнуцца ў каманду пры ўмове паспяховага праходжання дадатковай праверкі і зняцця абвінавачванняў. Мы не нясем адказнасці за публікацыі ў СМІ, паколькі мы не даем ім інфармацыю. Мы вядзем сваю працу празрыста і інфарміруем грамадства толькі ад імя каманды Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада.

Адначасова заклікаем незалежныя інфармацыйныя рэсурсы ўстрымацца ад траўлі тых, хто зараз з'яўляецца фігурантам у спісах кіберпартызанаў. Іх віна не даказана! Яны маюць права на абарону сваіх правоў! Не ўпадабляйцеся лукашысцкім "суддзям", якія без следства выносяць прысуды. Мы не ведаем, пры якіх абставінах былі зробленыя гэтыя "даносы" і ці дзейсна вышэй зазначынымі асобамі, але ведаем які ціск быў і далей адбываецца на актывістаў! Мы абяцаем з свайго боку надаваць усю інфармацыю без прыхоўвання і выпраўдоўвання, паколькі гэта тычыцца кожнага нашага сябра партыі!

Мы не даем каментары СМІ падчас высвятлення абставінаў і дадатковай верыфікацыі. Уся афіцыйная інфармацыя выключна на рэсурсах партыі Народная Грамада

Жыве Беларусь!

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Акрамя дэклярацыі мэтаў было б добра і акрэсліць сродкі да іх дасягнення

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

📍 Першае, што неабходна зрабіць - гэта прывесці да прысягі ўсіх дэлегатаў Каардынацыйнай Рады (#КР) на вернасць беларускаму народу і адказнасць за прынятыя рашэнні.
📍 Вызначыцца ў сваёй дзейнасці (Навошта дадзены орган для беларусаў? Што гэта: протапарламент ці нешта іншае?).
📍 Нашы мэты - вызваленне палітвязняў і вяртанне свабоды для Беларусі, законнасці ў краіне.
Для гэтага трэба пасля жорсткіх падзей 2020 года дапамагчы кожнаму беларусу цвёрда ўстаць на нагі на эміграцыі.
Каб вызваліць Беларусь трэба быць моцнымі і рабіць гэта разам!

І нам, захаваўшым веру, правераным часам і ў баях, патрэбна ваша дапамога -
дапамога кожнага з вас!

❓ Бо хто мы без вас - простага беларуса?

Таму заклікаем усіх адказных далучыцца, каб працаваць разам з намі:
🤍 для будучыні Беларусі
❤️ для народа
🤍 разам з народам
❤️ для кожнага з нас!

Падтрымай сваім голасам Салідарнасць!
Будзьма #разам - будзьма беларусамі! 🤍❤️🤍

facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid02JYkNURVFH9ShFrP22s6JbzFeJapsiFYm3Fgqj2puNEA6GDRMT8iv9HeXm8yMYEAfl&id=100006977206423

#Беларусь #выбары #выборы #Каардынацыйная_Рада #Координационный_совет #КР #КС
#Беларуская_Хрысціянская_Дэмакратыя #Народная_Грамада

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Абарона правоў палітычных зняволеных з'яўляецца адным з фундаментальных прынцыпаў дэмакратычнага грамадства. У Рэспубліцы Беларусь Мікалай Статкевіч стаў сімвалам гэтай барацьбы, сутыкнуўшыся з самавольствам улады з-за сваіх палітычных перакананняў.

Статкевіч, палітык (лідэр партыі Народная Грамада) і прадстаўнік апазіцыі, быў затрыманы 31 траўня 2020 года на шляху на перадвыбарчы пікет кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Гэты акт быў часткай шырокамаштабнай кампаніі пратэстаў у Беларусі супраць відавочнай фальсіфікацыі так званых выбараў і дыктатарскага рэжыму лукашэнкі. Затрыманне Статкевіча, яго працяглае заключэнне без суда і справядлівага разгляду справы сведчаць аб сістэматычным парушэнні правоў чалавека і прынцыпаў прававой дзяржавы, у Беларусі.

Больш за 500 дзён Мікалай Статкевіч знаходзіўся ва ўмовах інкамунікацыі, пазбаўлены магчымасці сувязі са знешнім светам. Гэта відавочнае парушэнне яго права на свабоду выказвання і зносін. Яго прыгаварылі да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму, з наступным уключэннем у спіс экстрэмістаў, што з'яўляюцца чыста палітычнымі мерамі, накіраванымі на прыгнечанне апазіцыі і абарону дыктатарскага рэжыму.

Статкевіч нясе на сабе цяжар несправядлівага прысуду і жорсткага абыходжання ў турме. Яго выпадак стаў сімвалам барацьбы за свабоду і правы чалавека ў Беларусі. Міжнародная супольнасць павінна звярнуць увагу на яе сітуацыю і патрабаваць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў у краіне.

Падтрымка Мікалая Статкевіча з'яўляецца неабходнай для падтрымання ціску на рэжым лукашэнкі і абароны правоў чалавека ў Беларусі. Мы павінны працягваць узнімаць гэтае пытанне на міжнародным узроўні, звяртаючыся да ўрадаў, міжнародных арганізацый і грамадскіх дзеячаў, каб яны выступілі за справядлівасць і свабоду для Мікалая Статкевіча і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Мікалай Статкевіч працягвае заставацца сімвалам непахіснай барацьбы за дэмакратыю і свабоду ў Беларусі. Яго гісторыя натхняе нас не забывацца на каштоўнасць свабоды і нястомна дзейнічаць у абарону правоў чалавека ва ўсім свеце.

Свабоду Мікалаю Статкевічу!

Свабоду ўсім палітвязням!

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Шаноўнае спадарства, запрашаем Вас на перадвыбарчыя дэбаты кандыдатаў у Каардынацыйную Раду!
28.04.2024 а гадзіне 14:00 (пасьля навінаў)
Прамы этэр на хвалях Радыя Рацыі.
Слухаць можна ў FM дыяпазоне на хвалях 98,1 аль 99,2
А таксама ў інтэрнэце
www.racyja.com/by/player

https://www.facebook.com/s.n.veremeenko/posts/pfbid02ZmvtLvkTKreWTPDxgEMUEtS7TitNzbFcaCDGgp4jLrWjc9PU7YyaX2MoR14DXpxal

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

“Аб’яднанне палітычных партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя “Салідарнасць”

1. Яўген Вільскі (Yauheni Vilski)
2. Георгі Дзмітрук (Heorhi Dzmitruk)
3. Яўген Дудкін (Yauheni Dudkin)
4. Аліна Смірнова (Alina Smirnova) 5. Алена Янушкоўская (Alena Yanushkouskaya)
6. Андрэй Зуеў (Andrei Zuyey)
7. Сяргей Верамеенка (Siarhei Verameyenka)
8. Павал Бялюцін (Pavel Bialiutsin)
9. Марына Кіявец (Maryna Kiyavets)
10. Вольга Тышкевіч (Tsishkevich Olga)
11. Зміцер Лупач (Dzmitry Lupach) 12. Ігар Валяеў (Valiayeu Ihar)
13. Віталь Марокка (Vitali Marokka)
14. Алена Шабуніна (Alena Shabunia)
15. Таццяна Хмялеўская (Khmialeuskaya Tatsiana)
16. Віталь Мезенцаў (Vitali Mezentseu)
17. Анатоль Сементовіч (Anatoli Sementovich)
18. Таццяна Малашчанка (Tatsiana Malashchanka )
19. Вікторыя Хатэнка (Кhatenko Viktoryia)
20. Святлана Вішнеўская (Sviatlana Vishneuskaya)
21. Жанна Сементовіч (Sementovich Zhanna)

chrome-extension://efaidnbmnnnibpcajpcglclefindmkaj/https://rada.vision/wp-content/uploads/2024/04/pastanova-spisy-1.pdf

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Я, Міронаў Ілля, актывіст, палітвязень, праваабаронца і пісьменнік, выказваю сваю падтрымку "Салідарнасці".

Я веру, што дадзенае аб'яднанне дзвюх палітычных партый Народная Грамада і Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты, якую ўзначальвае Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец, будзе адыгрываць ключавую ролю ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Спадзяюся, што да "Салідарнасці" далучыцца ўсё больш партый і актывістаў, бо ў адзінстве і салідарнасці заключаецца нашая сіла.

Выбары ў Каардынацыйную Раду і ўдзел у іх — гэта не толькі права, але і адказнасць перад сваёй краінай і яе грамадзянамі. Я ўпэўнены, што менавіта праз актыўны ўдзел у палітычных працэсах і фармаванне дэмакратычных структур мы зможам дамагчыся змен да лепшага.

Мой голас я аддаю за "Салідарнасць", за іх ідэалы свабоды, за вызваленне палітычных зняволеных, за барацьбу супраць лукашызму і за ўмацаванне дэмакратыі.

Разам мы зможам дабіцца перамен і пабудаваць светлую будучыню для Беларусі.

У "Салідарнасці" наша сіла!

Жыве Беларусь!

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Депортация отменена
(часть вторая)
Суд высшей инстанции подтвердил решение первого суда об отмене решения Департамента миграции Литовской Республики об депортации беларуса Никиты Гуза.
Депортамент миграции подал аппеляцию на решение суда низшей инстанции, но опять проиграл дело.
Немалую роль сыграло то, что Никита является членом партии Народная Грамада и волонтером Дапамоги.
Поздравляем Никиту.
Литва правовое государство в котором работают законы.

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Социал-демократы столицы предлагают, чтобы самоуправление Вильнюса и Комиссия по Исторической Памяти города рассмотрели возможность создания сквера в столице в память о жертвах режима Александра Лукашенко

До сих пор нет официального места, посвященного этой теме.

Новости в Литве ✈️

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Интервью с Игорем Валяевым, работником ОАО «Нафтан» завода «Полимир», и участником стачки 2020 года, бросает свет на события, произошедшие на нашем заводе в уникальный для Беларуси период.

Этот разговор с участником стачки на «Нафтан» раскрывает драматические события тех дней: задержания, жестокое обращение с арестантами, фальсификацию выборов и борьбу рабочих за справедливость.

Игорь подробно описывает свой опыт задержания, условия содержания в СИЗО, а также реакцию руководства предприятия на требования работников. История сопротивления и поддержки объединила тысячи людей, но власти прибегли к различным методам, чтобы подавить протесты.

Свидетельства участников стачки добавляют новые аспекты к пониманию того времени.

Полный текст интервью доступен по ссылке ниже

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі

Праваабаронцам вядома не менш чым пра 255 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:

• 93 чалавекі ў цяжкім стане здароўя;
• 63 сталых чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
• 40 шматдзетных маці і бацькоў;
• 23 маладзёна, якія былі затрыманыя непаўнагадовымі;
• 16 чалавек з інваліднасцю;
• 10 чалавек з ментальнымі разладамі;
• Вядома пра як мінімум 5 сямей, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі.

Самы старэйшы з палітвязняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366

🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Партыі "БХД" і "Народная Грамада" ідуць на выбары КР разам!

Як паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук Георгій Дзмітрук, "Аб’яднанне палітычных партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя “Салідарнасць” заяўляе пра сумесны ўдзел ў выбарах у Каардынацыйную Раду 2024 адзіным спісам.

Нашы лідэры: Мікола Статкевіч і Павел Севярынец, сваім асабістым прыкладам натхняюць нас на ўзаемадзеянне! Салідарнасць у імя Вольнай Беларусі!

Прымаючы да ўвагі гістарычную значнасьць падзей у Рэспубліцы Беларусь, з улікам геапалітычных рэалій і рэгіянальных змен, разумеючы значнасць і неабходнасць палітычных перамен унутры Рэспублікі Беларусь, прымаючы на сябе адказнасць перад беларускім народам, мы дамовіліся аб неабходнасці сумеснага ўдзелу ў працы Каардынацыйнай Рады.
Падмуркам супрацы з'яўляецца прыхільнасць да нацыянальных і дэмакратычных прынцыпаў пабудовы Рэспублікі Беларусь - як незалежнай і суверэннай дзяржавы".

#Народная_Грамада
#БХД
#Жыве_Беларусь
#Беларусь
#Верым_можам_пераможам

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

17 апреля представители партии Народная Грамада одновременно приняли участие в работе и Европейского Парламента (в Брюсселе) , и Совета Европы (в Страсбурге).
По мере наших сил и возможностей стараемся продвигать беларускую повестку в европейских структурах.
Конечно не хватает опыта, знаний того, что и как работает в европейской политике. Но представители партии всегда стараются честно отработать оказываемое доверие.
Тема Беларуси, политзаключенные всегда на первом месте в работе партии.
И что то иногда получается.
Жыве Беларусь!

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

🇱🇹На плошчы В.Кудзіркі ў Вільні адбыўся традыцыйны мітынг беларускай дыяспары

Ён быў прысвечаны  памяці ахвярам Менскага тэракта на "Кастрычніцыкай", што адбыу‌ся 11 красавіка 2011г.

Гэта быў адзін з самых страшных тэрактау‌ у гісторыі сучаснай Беларусі, на станцыі метро "Кастрычніцкая" у цэнтры Менска прагрымеў выбух, загінулі 15 чалавек, каля 200 пацярпелі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel