Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У Беларусі значна скарацілася колькасць абортаў
У 2024 годзе на тысячу жанчын прыпала каля 7 абортаў, а дваццаць гадоў таму гэты паказчык быў утрая большы. За апошнія гады агульная колькасць абортаў зніжаецца штогод — летась было зроблена 14,5 тысячы, на 1,4 тыс. менш, чым у папярэднім годзе, і на 50 тысяч менш, чым у 2006-м.
https://nashaniva.com/370539
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370539
У сабакі, закапанага жыўцом у лесе пад Светлагорскам, аб'явілася гаспадыня
Раней паведамлялася, што 10 чэрвеня валанцёры ПРА «Пульс» шукалі чалавека ў лесе каля Светлагорска і выпадкова знайшлі сабаку, амаль цалкам засыпанага зямлёй. У жывёліны была перацягнутая шыя хусткай, а вока заплыла крывёю — яе, відаць, спрабавалі душыць. Цяпер з'явіўся працяг гэтай гісторыі.
https://nashaniva.com/370533
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370533
Пасля адхілення Іранам ультыматума Трампа ЗША пасылаюць на Блізкі Усход трэці авіяносец
У рэгіён накіроўваецца самы дарагі авіяносец ЗША — Gerald R. Ford, які каштуе $13 мільярдаў.
https://nashaniva.com/370532
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370532
Галоўнае на 18 чэрвеня
Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў
«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну
Фардо — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?
Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй
«Ездзяць на люксовых аўто, а 30 рублёў шкада». Галоўрэд раёнкі паскардзіўся, што ніхто не хоча падпісвацца на газету
«Давай спачатку разбярэмся з Расіяй». Трамп адказаў на прапанову Пуціна аб пасярэдніцтве на Блізкім Усходзе
Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?
Гомельскі бізнэсовец-лукашыст, які ваюе за Сталіна, напісаў данос сам на сябе
На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах
Пахавальная палітыка Рурыкавічаў. Дзе спачылі беларускія князі часоў Старажытнай Русі?
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка рыхтуе нечаканы ход : падрабязнасці / сілавікі паказалі рэальны маштаб праблем
Важны госць у Мінску: хто едзе да Лукашэнкі і ці варта чакаць вызвалення Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай? Што прыдумаў Уладзімір Каранік: нечаканыя прапановы. Лукашэнка выказаўся пра беларусаў: што не так? Міністр культуры Руслан Чарнецкі прыдумаў, як пазбегнуць праблем: ці атрымаецца? Ахоўнік Лукашэнкі стаў дырэктарам: працяг гісторыі пра загадкавы Фонд Першага. Жыхарка Мінска прыйшла ў міліцыю і моцна пашкадавала. Трагедыя ў Брэсцкай вобласці. У Беларусі пачалі прадаваць незвычайны аўтамабіль.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=rnPY9wpRpSc
Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй
Калі Сашы Васілёк было 15, у яе знайшлі паранаідальную шызафрэнію. Але дзяўчына ўзяла хваробу пад кантроль і цяпер вядзе блог, дзе абвяргае стэрэатыпы пра тое, як жыць з такім дыягназам.
https://nashaniva.com/370324
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370324
На выезд з Беларусі праз Брэст чакаюць каля 1800 аўтамабіляў і аўтобусаў
Сярэдні час чакання апавяшчэння аб перасячэнні мяжы перавышае двое сутак. У той жа час на ўезд у Беларусь чакаюць 85 транспартных сродкаў.
https://nashaniva.com/370521
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370521
У Слоніме пачалі класці ў каўбасу разам з мясам бульбу
Як расказала галоўны тэхнолаг Слонімскага мясакамбіната , тэхналогія вытворчасці гэтай каўбасы ўнікальная і ўжо ўнесена ў нацыянальны рэестр Кнігі рэкордаў Беларусі.
https://nashaniva.com/370519
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370519
АўтаВАЗ паказаў новы красовер Lada Azimut. Што за ён і калі будзе ў продажы
У Беларусі аўтамабілі Lada — сярод самых прадаваных.
https://nashaniva.com/370503
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370503
Вядомы анлайн-перакладчык больш не працуе ў Беларусі
Папулярны ШІ-перакладчык DeepL перастаў працаваць у Беларусі і Расіі. Як паведамляе @devby, карыстальнікі замест перакладу бачаць паведамленне пра тэхнічныя праблемы.
https://nashaniva.com/370512
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370512
Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?
Дынаміка абменаў паказвае, як мяняўся расклад сілаў на полі бою.
https://nashaniva.com/370497
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370497
«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль у МУС і пайшоў ваяваць за Украіну
Алег Калуш — ураджэнец Полацка і падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, які праслужыў больш за 25 гадоў. У 2020 годзе ён падтрымаў пратэсты, а ў 2023-м-далучыўся да палка Кастуся Каліноўскага. Ëн расказаў @zerkalo_io, як у свой час адмовіўся затрымліваць «палітычных», што бачыў на выбарах у розныя гады, чаму сілавікі не любілі Лукашэнку і як спецслужбы чакалі яго вяртання з Украіны ў Беларусь.
https://nashaniva.com/370498
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370498
Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі
Загінулі трое дзяцей. Бацька дзяўчынкі — вайсковец УСУ, ён застаўся ва Украіне.
https://nashaniva.com/370494
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370494
Нечаканая зброя супраць раку — супрацьзапаленчыя прэпараты
Хранічнае запаленне становіцца ключавым фактарам развіцця раку ў людзей пасля 50 гадоў. Навукоўцы разглядаюць незвычайныя метады барацьбы з ім — ад антыгістамінных і супрацьартрытных да антывірусных прэпаратаў.
https://nashaniva.com/370326
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370326
У Мінску паставілі бронзавы помнік качцы, якая стала любіміцай сталіцы
Летась качка выседжвала яйкі проста на клумбе каля офіса Сбер банка каля цырка.
https://nashaniva.com/370481
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370481
Работа беларускага кампазітара стала альбомам тыдня ў Аўстраліі
Сюіта «Беласнежка» — пераасэнсаванне вядомай казкі.
https://nashaniva.com/370535
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370535
Блогерка параіла, як набываць мацарэлу танней. Лайфхак ацанілі не ўсе
У тыктоку з'явілася відэа, у якім дзяўчына падзялілася «лайфхакам», як можна купіць сыр мацарэлу танней, выказаўшы ўпэўненасць, што цяпер яе за гэта «ўзненавідзяць» — відаць, маючы на ўвазе прадаўцоў крамы. Але іншыя карыстальнікі яе думку не заўсёды падзяляюць.
https://nashaniva.com/370524
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370524
Лукашысты спрабуюць дабіцца выдачы ім беларусаў праз Інтэрпал, пазначаючы непалітычныя артыкулы
Пра адзін з такіх выпадкаў, калі хацелі дабіцца выдачы беларуса з Польшчы нібыта за распаўсюд наркотыкаў, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/370528
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370528
У адной з мінскіх школ выпускнікі пацешылі публіку песняй з сёлетняга «Еўрабачання»
На развітанне са школай хлопцы і дзяўчаты прадставілі сваю версію нумара, які на сёлетнім «Еўрабачанні» выканаў эстонскі спявак Томі Кэш з песняй Espresso Macchiato.
https://nashaniva.com/370523
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370523
У Іране амаль цалкам адключылі інтэрнэт
Увечары 18 чэрвеня ў Іране адбылося шырокамаштабнае адключэнне інтэрнэту. Як паведамляе CNN са спасылкай на арганізацыю NetBlocks, амаль па ўсёй краіне ён перастаў працаваць.
https://nashaniva.com/370527
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370527
Амерыканскую настаўніцу абвінавачваюць у 50 сэксуальных кантактах з вучням. З іх 45 — непасрэдна ў школе
За сэксуальныя адносіны з 14-гадовым падлеткам 30-гадовай настаўніцы адной з школ прыгарада Чыкага пагражае 60 гадоў зняволення.
https://nashaniva.com/370506
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370506
«Давай спачатку разбярэмся з Расіяй». Трамп адказаў на прапанову Пуціна аб пасярэдніцтве на Блізкім Усходзе
Па словах амерыканскага прэзідэнта, ён нібыта размаўляў з Пуціным учора.
https://nashaniva.com/370520
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370520
«Ездзяць на люксовых аўто, а 30 рублёў шкада». Галоўрэд раёнкі паскардзіўся, што ніхто не хоча падпісвацца на газету
Галоўны рэдактар газеты «Добрушскі край» скардзіцца, што беларусы сталі занадта добра жыць, таму больш не хочуць чытаць раёнку.
https://nashaniva.com/370517
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370517
У Мінск прыляцеў самалёт расійскіх спецслужбаў
На фоне чутак пра магчымы візіт у Беларусь спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага сёння ў Мінск прыбыў пасажырскі самалёт ФСБ Расіі (нумар рэгістрацыі RA-64534).
https://nashaniva.com/370513
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370513
Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый
Сёння прайшло лёсаванне другога раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый.
https://nashaniva.com/370505
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370505
Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну
Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова.
https://nashaniva.com/370504
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370504
Форда — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?
Падземны комплекс у Форда — адзін з самых ахоўных і стратэгічна важных у інфраструктуры Ірана, вакол яго ўжо шмат гадоў ідуць міжнародныя спрэчкі і перамовы. Эксперты сцвярджаюць, што Ізраіль не мае магчымасцей яго знішчыць без дапамогі ЗША.
https://nashaniva.com/370486
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370486
Гомельскі бізнесовец-лукашыст, які ваюе за Сталіна, напісаў данос сам на сябе
Віталь Драбышэўскі сам даслаў чыноўнікам раздрукоўкі скрыншотаў незалежных СМІ, за якія можна трапіць на суткі.
https://nashaniva.com/370488
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370488
У Беларусі вырашылі не забараняць вэйпы — бо на іх ёсць «пэўны спажывецкі попыт»
У Беларусі адмовіліся ад поўнай забароны вэйпаў. Гэта стала зразумела з вынесенага на грамадскае абмеркаванне законапраекта пра іх.
https://nashaniva.com/370483
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370483
Пахавальная палітыка Рурыкавічаў. Дзе спачылі беларускія князі часоў Старажытнай Русі?
Як выбіралі месцы для княжацкіх некропаляў дынастыі Рурыкавічаў, чым унікальныя пахаванні ў Полацку і чаму менскага князя ў Кіеве пахавалі асобна ад усіх іншых — пра гэта расказаў беларускі гісторык Юрый Кежа.
https://nashaniva.com/370350
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370350