nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Што вырашыў Лукашэнка: падрабязнасці / Загадкавая трагедыя: дактары не дапамаглі

Лукашэнка загаварыў пра сваю маленькую зарплату, дрэнных чыноўнікаў і паабяцаў вялікія праблемы: каму? Вядомы артыст даў сумнае інтэрв’ю міністру інфармацыі Беларусі Марату Маркаву. Дзіўная трагедыя ў Хойніках. Суд у Рагачове і праблемы беларускіх дактароў. Новы закон: што прыдумалі ўлады Беларусі? Пенсіянеры працягваюць верыць махлярам: аддаюць неверагодныя сумы.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=VZuDM71l8hE

Читать полностью…

Наша Ніва

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Па папярэдніх ацэнках, агулам Іран выпусціў па Ізраілі каля 150 ракет.

Медыцынскія службы паведамілі аб дзевяці месцах падзення снарадаў.

Пацярпелых 21 чалавек, адзін у крайне цяжкім стане.

https://nashaniva.com/370167

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370167

Читать полностью…

Наша Ніва

Жыхары Ірана выйшлі на вуліцы, каб адсвяткаваць удары па Ізраілі

Читать полностью…

Наша Ніва

Іранская атака па Ізраілі выглядае масіраванай

UPD. Аказалася, па тэлеграм-каналах паляцелі старыя кадры

Читать полностью…

Наша Ніва

У Тэль-Авіве зафіксаваныя першыя прылёты

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 13 чэрвеня

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана. Што пра гэта ў асноўным вядома. Пад вечар Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа

Беларускія айцішнікі з'язджаюць з Літвы? Як змяняецца колькасць беларусаў у Літве па тыпах ДНЖ

Каб атрымаць месяц адпачынку, расійскія салдаты плацяць па 10000 еўра. А некаторыя робяць фіктыўныя аперацыі

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная

Читать полностью…

Наша Ніва

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Сееда Алі Хаменеі

Кажуць, што яго ўсярэдзіне не было, ён якраз звяртаўся са зваротам да нацыі.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Што вырашыў Лукашэнка: падрабязнасці / Загадкавая трагедыя: дактары не дапамаглі

Лукашэнка загаварыў пра сваю маленькую зарплату, дрэнных чыноўнікаў і паабяцаў вялікія праблемы: каму? Вядомы артыст даў сумнае інтэрв’ю міністру інфармацыі Беларусі Марату Маркаву. Дзіўная трагедыя ў Хойніках. Суд у Рагачове і праблемы беларускіх дактароў. Новы закон: што прыдумалі ўлады Беларусі? Пенсіянеры працягваюць верыць махлярам: аддаюць неверагодныя сумы.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=VZuDM71l8hE

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску з'явіліся «чыстаматы». Што гэта такое і як яны працуюць?

Для зручнасці гараджан з'явілася паслуга, скарыстаўшыся з якой можна пачысціць рэчы, не звяртаючыся непасрэдна ў пральню.  

https://nashaniva.com/370145

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370145

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускія айцішнікі з'язджаюць з Літвы? Як змяняецца колькасць беларусаў у Літве па тыпах ДНЖ

Статыстыка паказвае, што колькасць беларусаў з ДНЖ Літвы працягвае скарачацца. У тым ліку за кошт змяншэння колькасці высокакваліфікаваных спецыялістаў, але асноўны ўнёсак у адмоўны баланс уносяць не айцішнікі.

https://nashaniva.com/370103

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370103

Читать полностью…

Наша Ніва

«Расійскія му-му выглядаюць бледнавата». Што пра атакі Ізраіля на Іран пішуць расійскія ваенкары

На што ў разгромных атаках Ізраіля на Іран звяртаюць увагу расійскія Z-ваенкары і што яны прадказваюць?

https://nashaniva.com/370123

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370123

Читать полностью…

Наша Ніва

Авіяцыя Ізраіля падавіла СПА Ірана. Вось як гэта рабілася

Ізраільскія ВПС выкарыстоўвалі ў Іране прыкладна дзвесце самалётаў для атакі на каля ста цэляў, і пры гэтым не страцілі ніводнага. Бамбавікі тыпаў F-35, F-16 і F-15 збліжаліся са сваімі цэлямі (пераважна ў безабароннай сталіцы — Тэгеране) на адлегласць да 50 кіламетраў, каб скінуць кіраваныя бомбы.

https://nashaniva.com/370136

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370136

Читать полностью…

Наша Ніва

«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 17

Ілля быў асуджаны да трох з паловай гадоў паводле гучнай «пінскай справы». Масавымі беспарадкамі на паслявыбарчай акцыі пратэсту, на той момант 17-гадовага пінчука, расцанілі кінутую ў бок міліцэйскага кардону пустую бляшанку з-пад энергетыка і спробу зламаць дрэва. Пацярпелых не было. А вось за збіццё, якое Ілля перажыў у ноч на 10 жніўня 2020 года, ніхто так і не адказаў.

https://nashaniva.com/370118

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370118

Читать полностью…

Наша Ніва

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

У ноч на 13 чэрвеня Ізраіль ударыў па Іране. Мэтай аперацыі былі ядзерныя аб'екты Ірана. 

https://nashaniva.com/370121

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370121

Читать полностью…

Наша Ніва

Каб атрымаць месяц адпачынку, расійскія салдаты плацяць па 10000 еўра. А некаторыя робяць фіктыўныя аперацыі

У расійскай арміі, якая вядзе вайну, пашыраецца карупцыя: ад куплі адпачынку за тысячы еўра да гандлю фіктыўнымі дыягназамі.

https://nashaniva.com/370107

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370107

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні

Раней мы пісалі пра гісторыю дзяўчыны, якой адмовілі ў працаўладкаванні ў дзіцячы цэнтр развіцця «Скарбы нацыі» толькі таму, што яна размаўляе выключна па-беларуску. Гісторыя набыла такі розгалас, што на яе мусілі адрэагаваць і дзяржаўныя органы.

https://nashaniva.com/370170

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370170

Читать полностью…

Наша Ніва

За месяц попыт на лялек Лабубу вырас на «Куфры» ў 6,5 раза

Калі ў першы тыдзень мая гэтыя папулярныя цацкі шукалі 1596 разоў, то ў перыяд з 2 па 8 чэрвеня колькасць запытаў павялічылася да 10343.

https://nashaniva.com/370160

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370160

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін асудзіў парушэнне Ізраілем Статута ААН і нормаў міжнароднага права

Ён заклікаў вырашаць усе спрэчныя пытанні выключна дыпламатычным шляхам.

https://nashaniva.com/370164

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370164

Читать полностью…

Наша Ніва

Абстаноўка ў Тэль-Авіве

Інфармацыі пра загінулых няма, але відавочна, што некаторыя ракеты змаглі прабіць сістэму СПА.

Читать полностью…

Наша Ніва

Іран абвесціў, што запускае 100 балістычных ракет па Ізраілі

Читать полностью…

Наша Ніва

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»

Ісмаіл Каані ўзначаліў гэта спецпадраздзяленне пасля таго, як быў забіты генерал Касем Сулеймані ў 2020 годзе ў выніку ўдару амерыканскага дрона ў аэрапорце Багдада.

https://nashaniva.com/370154

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370154

Читать полностью…

Наша Ніва

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі

Як сцвярджаецца, Ізраіль дамогся эфекту раптоўнасці з дапамогай тонка прадуманай аперацыі па дэзынфармацыі.

https://nashaniva.com/370153

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370153

Читать полностью…

Наша Ніва

Ізраіль пачаў новую хвалю удараў па Іране

З Ірана паступаюць паведамленні пра новыя выбухі ў розных частках краіны, у тым ліку ў Тэгеране і каля ядзернага аб'екта Форда.

https://nashaniva.com/370150

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370150

Читать полностью…

Наша Ніва

Пад Салядарам адзін расійскі самалёт збіў іншы?

Відэа, як адзін самалёт Су-25 падае пасля атакі другога такога самага, пашыраецца па расійскіх каналах.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа

У ЗША беларуса Аляксандра Булатага, сына палітычнага ўцекача Вадзіма Булатага, які легальна ўехаў у краіну, хочуць дэпартаваць у паскораным парадку, піша @zerkalo_io.

https://nashaniva.com/370142

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370142

Читать полностью…

Наша Ніва

У КНДР з другой спробы ўсё ж спусцілі на ваду скандальны вайсковы карабель

Аднак разведкі Паўднёвай Карэі і ЗША лічаць, што рамонт мог быць толькі знешнім, а карабель яшчэ не гатовы да баявога выкарыстання.

https://nashaniva.com/370141

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370141

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінскаму дэпутату Яўгену Шаўчэнку пагражае пажыццёвае зняволенне

Ён ужо знаходзіцца ў СІЗА з лістапада 2024 года, а цяпер яму выставілі дадатковае абвінавачанне, што можа прывесці да максімальнага пакарання — пажыццёвага турэмнага зняволення з канфіскацыяй маёмасці, піша @radiosvadoda.

https://nashaniva.com/370130

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370130

Читать полностью…

Наша Ніва

Мужчына з помсты пісаў даносы на канкурэнтаў у турбізнэсе

Чым скончылася гісторыя?

https://nashaniva.com/370124

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370124

Читать полностью…

Наша Ніва

«Пры норме 12 пацыентаў прымае 30». Суд з-за выдаленага зуба ў Рагачове паказаў недахоп дактароў у рэгіёнах

Мужчыне не да канца выдалілі зуб, у выніку ён трапіў у бальніцу. У паліклініцы ўсё патлумачылі высокай нагрузкай.

https://nashaniva.com/370117

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370117

Читать полностью…

Наша Ніва

Арына Сабаленка пахвасталася моднай цацкай лабубу

Першая ракетка свету прыляцела ў Берлін, дзе возьме ўдзел у турніры-тысячніку, з мегапапулярным монстрыкам на сумцы.

https://nashaniva.com/370111

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370111

Читать полностью…
Subscribe to a channel