Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Удзельнікі Сходу неабыякавых сталі спінай да Франака Вячоркі. Ён казаў пра кансалідацыю апазіцыі вакол незалежнасці Беларусі і вызвалення палітвязняў
Дарадца Святланы Ціханоўскай прыехаў на сход праціўнікаў Ціханоўскай, якія патрабавалі «дыялогу» з імі. Аднак калі Вячорка ўзяў мікрафон, прысутныя ў знак пратэсту развярнуліся да яго спінай.
Ён заўважыў, што ад гэтага дэмарша вызваленне палітвязняў не наблізіцца.
Пачаўся крык з залы: «Ты хоць аднаго палітвязня вызваліў?»
Дзе і як беларусы сёлета будуць святкаваць Купалле
Беларусы ў розных краінах свету будуць святкаваць Купалле. Песні, танцы, карагоды, гульні і конкурсы, збор зёлак, купальскае вогнішча і пошук Папараць-кветкі — праграма святкавання надзвычай насычаная і разнастайная.
Некалькі варыянтаў, дзе можна адзначыць Купалле ў Беларусі і за мяжой.
https://nashaniva.com/370723
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370723
«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска тры гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу
Ірына расказала сваю гісторыю @devby як спрабавала атрымаць працу ў EPAM.
https://nashaniva.com/370718
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370718
Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку
Раман Грыцаль доўгі час кіруе бізнэсам па вытворчасці вокнаў. Суд над ім адбыўся тры месяцы таму, але ягоная асоба стала вядомай толькі цяпер. Яму пагражала да пяці гадоў калоніі.
https://nashaniva.com/370460
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370460
Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй
Гэтыя плюшавыя цацкі ўжо захапілі рынкі Кітая, Еўропы, ЗША. Іх носяць такія зоркі, як Рыяна, Дуа Ліпа, Кім Кардаш'ян, Ліса з Blackpink і Арына Сабаленка.
https://nashaniva.com/370710
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370710
Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны
Сабраць неабходныя для дома лекі ў Польшчы выйдзе на 27% даражэй, чым у Беларусі. Пры гэтым мінімальны польскі заробак амаль на 80% большы за беларускі. Параўналі, колькі хатняя аптэчка будзе каштаваць у нас і ў суседзяў.
https://nashaniva.com/370659
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370659
Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ
Смерць наступіла не ў выніку натуральных прычын, піша @nexta_tv.
Няшчасны выпадак ці забойства? У гэтым цяпер трэба будзе разабрацца польскай паліцыі.
https://nashaniva.com/370708
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370708
Мінгандлю абурылася завышэннем цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі
Тканінны сцяжок на падстаўцы па дарозе ад вытворцы да аўтазапраўкі, дзе прадаецца, даражэе ў 8 разоў.
https://nashaniva.com/370705
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370705
Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам
Каштуе такі малюнак не сказаць каб танна — мужчына кажа, што дзеля яго прыйшлося адмовіцца ад пакупкі майкі.
https://nashaniva.com/370694
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370694
Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апярэджанне
Пісьменнік Саша Філіпенка даў інтэрв'ю расійскаму выданню «Медуза» пра свой апошні раман «Слон». У ім ён сярод іншага расказаў, чаму гэты раман — «у большай ступені размова з расійскім грамадствам», але з беларускім грамадствам таксама. А таксама акрэсліў, у чым розніца паміж беларусамі і расіянамі.
https://nashaniva.com/370703
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370703
Галоўнае за 20 чэрвеня
Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша
Алексіевіч пра сілавы сцэнар: Я чула гэта ад Пракоп'ева. А чаго ж ён сам паехаў у Амерыку і адкрыў рэстаран у бітве за Радзіму?
У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка. Памёр Сямён Букчын
Прапагандыст Мукавозчык апісаў, як праходзіць пасяджэнне камісіі па вяртанні. Калі ў вас былі ілюзіі, то пакіньце іх
Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу
У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?
Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць
Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка, які дзейнічае ў сталіцы
ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй
Міністр спорту хоча ўключыць беларускія футбольныя клубы ў расійскі чэмпіянат
«Верылі ў Трампа-міратворца». Удар Ізраіля па Іране заспеў Крэмль знянацку
У Маскве да апошняга моманту не верылі, што «міратворац» Дональд Трамп саступіць пад напорам Біньяміна Нетаньяху і не стане пярэчыць супраць дзёрзкай і небяспечнай ваеннай аперацыі Ізраіля супраць Ірана, якая пагражае зрынуць кіруючы там рэжым.
https://nashaniva.com/370695
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370695
Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша
Кіраўнік Расіі заявіў, што лічыць усю Украіну расійскай, і не выключыў захопу Сумаў, патлумачыўшы гэта стварэннем «зонаў бяспекі».
https://nashaniva.com/370696
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370696
Пуцін заявіў, што «не дамагаецца капітуляцыі з боку Украіны»
Насамрэч карціць яму зусім іншае.
https://nashaniva.com/370691
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370691
Падчас візіту Пуціна ў Санкт-Пецярбург там адключылі інтэрнэт
У Крамлі патлумачылі гэта мерай для забеспячэння «максімальнай бяспекі грамадзян».
https://nashaniva.com/370683
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370683
У Мінску прайшоў вялікі выпускны
Чэрвень — традыцыйная пара выпускных. Калі школьнікі свае ўжо адзначылі, то на чарзе былі выпускнікі ўніверсітэтаў. Менавіта для іх каля Палаца спорту ў пятніцу ўвечары зладзілі маштабную вечарыну.
https://nashaniva.com/370720
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370720
Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер
Сябры памерлага актывіста БНФ расказалі акалічнасці яго смерці.
https://nashaniva.com/370722
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370722
Кіраўнік палесцінскага падраздзялення Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі забіты ў кватэры ў Іране
«Доўгая рука Ізраіля насцігне ўсіх яго ворагаў», — заявіў міністр абароны Ісраэль Кац.
https://nashaniva.com/370719
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370719
Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?
Турысты, якія наведваюць гэты азёрны край, здзіўляюцца не толькі прыгажосці краявідаў, але і дзіўнай традыцыі не адгароджвацца ад іншых. Мясцовыя кажуць, што так у іх было заўсёды. Вырашылі разабрацца, чаму гэтая традыцыя прыжылася толькі тут.
https://nashaniva.com/370530
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370530
Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць
Прэзідэнт ЗША назваў сваёй асабістай заслугай дасягненне міру паміж Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Руандай, прадстаўнікі якіх, як чакаецца, падпішуць мірную дамову ў Вашынгтоне на наступным тыдні.
https://nashaniva.com/370709
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370709
ВІДЭАНАВІНЫ: Трывожная заява Лукашэнкі: падрабязнасці / Паніка ў Мінску: што адбываецца / Сканаў вядомы беларус
Лукашэнка і ўзнагароды: загадкавы самалёт, абяцанні «старэйшаму брату» і анонс сур’ёзных перамен у адукацыі. Якога сілавіка раптам звольнілі і чаму: што вядома? Не стала вядомага беларускага бізнэсмена. Новы ўказ Лукашэнкі і новыя правілы для арэнднага жылля. Праверка паказала сур’ёзную памылку чыноўнікаў. Што на самай справе адбываецца ў Мінску? Загад Лукашэнкі, цэны ў Беларусі і новыя штрафы за бульбу.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=-0EzhxMqmpw
«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін
Вользе Рэма 43 гады, яна мама трох сыноў, працуе кансультантам у фэшн-індустрыі. Жанчына любіць падарожнічаць, выкарыстоўвае для гэтага любую магчымасць. Яна не любіць вялікія кампаніі, дзе ў кожнага свае інтарэсы, таму часта вандруе па свеце ў адзіночку і толькі з ручной паклажай.
https://nashaniva.com/370701
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370701
У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі
Пры цяперашняй напружанай сітуацыі вакол гэтай краіны зразу ўзнікаюць версіі, што гэта ўсё не проста так — ці амерыканцы разбамбілі падземны комплекс у Фардо, ці іранцы правялі ядзернае выпрабаванне.
https://nashaniva.com/370704
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370704
Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў
Мільёны іранцаў мараць пра дэмакратычную будучыню сваёй краіны, але ці рэальны такі сцэнар? Эксперты аналізуюць магчымыя шляхі развіцця падзей у Іране на фоне ваеннага канфлікту і ўнутранай нестабільнасці.
https://nashaniva.com/370669
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370669
Ці мае права забіраць малога з дзіцячага садка старэйшы брат?
Жанчына з Гомеля пацікавілася, ці можа яе старэйшы сын забіраць малодшага брата з дзіцячага садка. Старэйшаму хлопцу летам споўніцца 16 гадоў і ён сам прапанаваў дапамагаць, бо ў маці непастаянны працоўны графік, а бацька часта ў камандзіроўках.
https://nashaniva.com/370699
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370699
Ансамбль «Песняры» будзе выпускаць пад сваім брэндам гарэлку
Для гэтага праз суд у Расіі ён дамогся скасавання таварнага знака, якім карысталася іншая кампанія, заўважыла @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/370687
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370687
Ці будуць сёлета чарніцы? У тыктоку правялі пераклічку
Аўтар відэа з Гомельскай вобласці ўпэўнена заявіў: «Чарніц ў гэтым годзе не будзе», і пад яго ролікам разгарнулася жвавая дыскусія.
https://nashaniva.com/370688
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370688
ВІДЭАНАВІНЫ: Трывожная заява Лукашэнкі: падрабязнасці / Паніка ў Мінску: што адбываецца / Сканаў вядомы беларус
Лукашэнка і ўзнагароды: загадкавы самалёт, абяцанні «старэйшаму брату» і анонс сур’ёзных перамен у адукацыі. Якога сілавіка раптам звольнілі і чаму: што вядома? Не стала вядомага беларускага бізнэсмена. Новы ўказ Лукашэнкі і новыя правілы для арэнднага жылля. Праверка паказала сур’ёзную памылку чыноўнікаў. Што на самай справе адбываецца ў Мінску? Загад Лукашэнкі, цэны ў Беларусі і новыя штрафы за бульбу.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=-0EzhxMqmpw
Навуковец патлумачыў, чаму Мінск сёлета так зарос травой
Зоны адпачынку ў Мінску моцна зараслі травой, улады нават збіраюцца прыцягнуць да яе скошвання студэнцкія атрады. Вінавацяць у гэтым праліўныя дажджы.
https://nashaniva.com/370690
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370690
У Мінску хочуць кінуць студэнтаў на скошванне травы
Мінскія ўлады абмеркавалі праблему зарастання сталіцы.
https://nashaniva.com/370685
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370685