nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч

Выкарыстанне «шахедаў» павялічвалася на трэць у чэрвені і ліпені. Калі гэтая тэндэнцыя працягнецца, Расія зможа ўжо ў лістападзе запускаць да 2000 дронаў за ноч. Яшчэ восенню 2024 года такую колькасць яна выкарыстоўвала за месяц.

https://nashaniva.com/372931

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372931

Читать полностью…

Наша Ніва

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку

Пасля ўцечкі асабістых даных праекта «Беларускі Гаюн», які маніторыў актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў пасля пачатку вайны ва Украіне, сілавікі пачалі затрымліваць датычных да яго. З таго часу затрыманні не спыняюцца. Сярод іншых за кратамі апынуўся і бацька беларускі Арыны. Па словах дзяўчыны, адпраўляючы фота вайсковай тэхнікі «Гаюну», мужчына разумеў, наколькі гэта небяспечна, але заставацца ўбаку не мог, піша @zerkalo_io.

https://nashaniva.com/372936

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372936

Читать полностью…

Наша Ніва

ЗША вярнулі ў Вялікабрытанію сваю ядзерную зброю

Гэта адбылося ўпершыню з 2008 года, калі з брытанскай тэрыторыі былі выведзеныя апошнія ядзерныя боепрыпасы ЗША. Цяпер Вялікабрытанія стала шостай краінай у Еўропе, дзе знаходзіцца амерыканская ядзерная зброя, разам з Бельгіяй, Германіяй, Італіяй, Нідэрландамі і Турцыяй.

https://nashaniva.com/372925

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372925

Читать полностью…

Наша Ніва

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay

Ці не палова чалавецтва, СМІ, інфлюэнсераў рагоча або дакарае галоўных герояў здарэння, забываючы пры гэтым важную дэталь, піша журналіст у фэйсбуку.

https://nashaniva.com/372935

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372935

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 21 ліпеня

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Некалькі актывістак абвінавацілі Стрыжака: высылаў ім дыкпікі. «У жыцці кожнага чалавека ёсць учынкі, што не дадаюць яму гонару», кажа ён

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?

Гродзенца, які чатыры гады хаваўся ў горадзе ад сілавікоў, прысудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Піт Паўлаў і Сяргей Марцалеў здымаюцца ў польскім кіно — вось як і навошта

Калега, якую пяшчотна абдымаў гендырэктар IT-кампаніі Astronomer на канцэрце Coldplay, замужам за іншым гендырэктарам

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Што расказаў пра Лукашэнку замежны дыпламат: падрабязнасці / Арыштавалі двух чыноўнікаў: што вядома

Што прыдумаў Лукашэнка і якія нядобрыя навіны чакаюць беларусаў? Праблемы са здароўем Аляксандра Саладухі: што вядома? Чыноўнікі пацвердзілі памылку ўлады: падрабязнасці. Што піў з Лукашэнкам замежны дыпламат, каб вызваліць Ціханоўскага? Якая сур’ёзная праблема чакае Беларусь праз 10 гадоў? Заўвагі і прапановы для Сяргея Ціханоўскага: зварот Вольгі Такарчук. Невясёлы рэкорд Аляксандра Лукашэнкі. Арыштавалі чыноўнікаў: што здарылася? Госць Лукашэнкі, дапамога яго старэйшага сына Віктара і маўчанне Наталлі Эйсмант: прычыны нечаканай сустрэчы ў Мінску.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=49kIBbqNH_4

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал найбольшага партала Літвы

На ютуб-канал папулярнага літоўскага інтэрнэт-рэсурсу Delfi падпісаныя больш за 100 тысяч чалавек.

https://nashaniva.com/372924

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372924

Читать полностью…

Наша Ніва

У Брэсце і Белаазёрску скардзяцца на шкодныя пахі і магчымыя выкіды з прадпрыемстваў

У Брэсце жыхары скардзяцца на рэзкі пах у паветры і пагаршэнне самаадчування. Паведамляюць пра млоснасць, паленне ў вачах. Праблема тычыцца раёнаў, размешчаных побач з прамысловай зонай: Дуброўка, Рэчыца, Казловічы і Клейнікі, піша @BGazeta.

https://nashaniva.com/372918

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372918

Читать полностью…

Наша Ніва

Некалькі актывістак абвінавацілі Стрыжака: высылаў ім дыкпікі

Кіраўніка Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэя Стрыжака абвінавацілі ў тым, што ён высылаў беларускім актывісткам і праваабаронцам дыкпікі — фатаграфіі свайго палавога органа, піша @euroradio. Некалькі фем-актывістак пацвердзілі выданню, што ведаюць пра сітуацыю, і ім вядома пра як мінімум сем падобных кейсаў.

https://nashaniva.com/372921

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372921

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар

У пачатку чэрвеня комік Іван Шумейка зладзіў канцэрты на акупаванай тэрыторыі Украіны — у Марыупалі, Данецку і Макееўцы. Цяпер ён патлумачыў, як ставіцца да свайго неадназначнага тура.

https://nashaniva.com/372909

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372909

Читать полностью…

Наша Ніва

«Маша заўсёды з паднятай галавой, з усмешкай»

У вялікім інтэрв'ю @gazetaby былая палітзняволеная Таццяна Купчына, якая выйшла на волю ў студзені 2024 года, расказала сярод іншага пра тое, што бачыла і чула пра Марыю Калеснікаву, якая знаходзілася там.

https://nashaniva.com/372910

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372910

Читать полностью…

Наша Ніва

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала

Таццяна знайшла аднапакаёвую кватэру ў адной з тэматычных груп у месенджары. Уласніца здавала яе з мэбляй за $320 па курсе на праспекце Газеты «Звязда». 

https://nashaniva.com/372900

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372900

Читать полностью…

Наша Ніва

«У Валеры адмена». У Італіі адмянілі выступ прапуцінскага дырыжора Гергіева

Ён меўся адбыцца 27 ліпеня.

https://nashaniva.com/372897

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372897

Читать полностью…

Наша Ніва

Газетная публікацыя выратавала мінчанку ад крымінальнага пераследу і страты грошай

58-гадовую жанчыну ўвялі ў зман зламыснікі, што дзейнічалі па схеме «лжэБелтэлекама». Яна ўжо ехала ў цягніку са сваім і і чужымі грашыма, але здарыўся шчаслівы выпадак.

https://nashaniva.com/372891

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372891

Читать полностью…

Наша Ніва

Ізраіль пачаў наземную і паветраную аперацыю ў цэнтры сектара Газа

Аперацыя пачалася раніцай у панядзелак, усяго праз некалькі гадзін пасля таго, як ізраільскія вайскоўцы загадалі эвакуявацца жыхарам шасці жылых кварталаў у паўднёва-заходняй частцы горада.

https://nashaniva.com/372894

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372894

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Што расказаў пра Лукашэнку замежны дыпламат: падрабязнасці / Арыштавалі двух чыноўнікаў: што вядома

Што прыдумаў Лукашэнка і якія нядобрыя навіны чакаюць беларусаў? Праблемы са здароўем Аляксандра Саладухі: што вядома? Чыноўнікі пацвердзілі памылку ўлады: падрабязнасці. Што піў з Лукашэнкам замежны дыпламат, каб вызваліць Ціханоўскага? Якая сур’ёзная праблема чакае Беларусь праз 10 гадоў? Заўвагі і прапановы для Сяргея Ціханоўскага: зварот Вольгі Такарчук. Невясёлы рэкорд Аляксандра Лукашэнкі. Арыштавалі чыноўнікаў: што здарылася? Госць Лукашэнкі, дапамога яго старэйшага сына Віктара і маўчанне Наталлі Эйсмант: прычыны нечаканай сустрэчы ў Мінску.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=49kIBbqNH_4

Читать полностью…

Наша Ніва

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля

Мужчына і раней застасоўваў гвалт, але жанчына яго даравала.

https://nashaniva.com/372939

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372939

Читать полностью…

Наша Ніва

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог

На фестывалі народнага гумару ў вёсцы Аўцюкі Калінкавіцкага раёна 19 ліпеня прадставілі гіганцкі хот-дог даўжынёй тры метры. Яго спецыяльна зрабілі на Калінкавіцкім мясакамбінаце для гасцей свята.

https://nashaniva.com/372933

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372933

Читать полностью…

Наша Ніва

У Польшчы знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу

У Польшчы зрабілі значнае адкрыццё — у Балтыйскім моры, недалёка ад горада Свінаўйсьце знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу. Як сцвярджаецца, гэта найбуйнейшае традыцыйнае радовішча нафты, якое калі-небудзь знаходзілі ў Польшчы, а да таго ж яно адно з самых вялікіх у Еўропе.

https://nashaniva.com/372930

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372930

Читать полностью…

Наша Ніва

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае

Мяса на сняданак, абед і вячэру: расказваем пра эфект і рызыкі гэтай экстрэмальнай нізгавугляводнай дыеты.

https://nashaniva.com/372908

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372908

Читать полностью…

Наша Ніва

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

У сакавіку 2025 года СМІ ўсяго свету абляцела навіна: 20-гадовую ўкраінскую OnlyFans-мадэль Марыю Кавальчук знайшлі са шматлікімі пераломамі на ўзбочыне дарогі ў Дубаі. Праз чатыры месяцы пасля трагедыі мадэль назвала імёны ўдзельнікаў той фатальнай вечарынкі. Сярод іх і беларус Аляксандр Лапцінскі. 

https://nashaniva.com/372926

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372926

Читать полностью…

Наша Ніва

У лесе пад Рэчыцай заўважылі дзікабраза

Відэа з экзатычнай жывёлінай падзяліўся адзін з карыстальнікаў інстаграма.

https://nashaniva.com/372916

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372916

Читать полностью…

Наша Ніва

«У жыцці кожнага чалавека ёсць учынкі, што не дадаюць яму гонару». Стрыжак пракаментаваў абвінавачанне ў рассыланні дыкпікаў

Фактычна ён прызнаў, што абвінавачанні на яго адрас маюць падставу, і назваў свае дзеянні «рэчамі, якімі не ганарыцца».

https://nashaniva.com/372922

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372922

Читать полностью…

Наша Ніва

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў

Бацька з дачкой прачакалі 45 хвілін лор-доктара, але той, прыйшоўшы, адмовіўся аглядаць дзіця, спаслаўшыся на тое, што лечыць толькі дарослых, піша @expressby.

https://nashaniva.com/372915

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372915

Читать полностью…

Наша Ніва

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка»

Каця IOWA трымала за руку сваю копію, якая быццам лунае ў небе. Важыў касцюм ажно 50 кілаграмаў.

https://nashaniva.com/372911

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372911

Читать полностью…

Наша Ніва

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

У сталіцы Бангладэш Дацы адбылася трагедыя: вучэбны самалёт Вайскова-паветраных сіл краіны ўрэзаўся ў тэрыторыю школы і каледжа Mілстоўн у раёне Утара. Як мінімум 19 загінулых і дзясяткі пацярпелых.

https://nashaniva.com/372906

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372906

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку

Экс-палітвязень прадэманстраваў, як займаецца спортам.

https://nashaniva.com/372904

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372904

Читать полностью…

Наша Ніва

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?

У меню новага мінскага рэстарана ёсць медавік з жытнім марозівам і дранікі з тар-тарам з аленя і выразкай.

https://nashaniva.com/372899

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372899

Читать полностью…

Наша Ніва

Кот прэзідэнта Інданезіі ўзяты пад дзяржаўную ахову

Кот Бобі Кертанегара інданезійскага прэзідэнта аказаўся ў цэнтры грамадскай увагі пасля таго, як у сетцы з’явілася відэа яго з’яўлення на публічным мерапрыемстве ў суправаджэнні супрацоўнікаў аховы.

https://nashaniva.com/372895

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372895

Читать полностью…

Наша Ніва

Па-беларуску ў 2024 годзе выйшла 12,5 працэнта кніг

Па-руску — 80,9%.

https://nashaniva.com/372892

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372892

Читать полностью…
Subscribe to a channel