Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры
Загінулі тры чалавекі, каля 20 пацярпелі.
https://nashaniva.com/373329
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373329
Найбуйнейшая сетка фастфуду ў свеце, пра якую амаль не ведаюць на Захадзе
У 1990-я гады сын беднага фермера пачаў прадаваць таннае марожанае. Сёння ў яго кампаніі больш кропак, чым у McDonald's ці Starbucks.
https://nashaniva.com/373325
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373325
Пад Іванавам перакулілася маршрутка: сем чалавек у бальніцы
Кіроўца мікрааўтобуса не справіўся з кіраваннем падчас абгону.
https://nashaniva.com/373322
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373322
МАК схіляецца да таго, каб дапусціць беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў Зімовых Алімпійскіх гульнях
Тым, хто хоча прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях, што пройдуць у наступным годзе ў Мілане, давядзецца выканаць тыя ж строгія патрабаванні, якія дзейнічалі і падчас падрыхтоўкі да Алімпіяды ў Парыжы.
https://nashaniva.com/373318
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373318
У Гомелі пенсіянер высадзіў у двары дрэвы. Але іх верхавіны паабломвала злая 90-гадовая суседка
Мясцовы жыхар хацеў упрыгожыць двор каля свайго дома дрэвамі і кустамі, але спадабалася гэта не ўсім.
https://nashaniva.com/373316
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373316
⚡️ Народная помста і гібель у турме: што здарылася з адыёзнымі сябрамі Лукашэнкі
За 31 год сваёй улады Аляксандр Лукашэнка неаднаразова спрабаваў сябраваць з палітыкамі, якіх у свеце прынята лічыць тэрарыстамі і дыктатарамі. Хтосьці з іх прайшоў праз суд у Гаазе, некаторыя былі зрынутыя і нават жорстка забітыя. Ёсць і чалавек, чыё жыццё Лукашэнка асабіста ўратаваў.
У нашым відэа мы раскажам пра яго дзіўных сяброў і як ён манетызаваў гэтыя дзіўныя стасункі.
https://youtu.be/BVj9uHg8cp0?si=Hzkj9idJxZEAxRv8
Расіяне з вялікімі стратамі адступілі з Кандратаўкі Сумскай вобласці. Z-каналы ў шаленстве
«У Кандратаўцы назаўжды засталіся байцы 30 мсп, прарвацца да іх не ўдалося. Сапернік проста нон-стоп паліваў Хімарамі, выбіваючы артылерыю. Усё гэта суправаджаецца бесперапыннымі каруселямі з FPV», — канстатуюць расіяне.
https://nashaniva.com/373313
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373313
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
Публікацыя гэтага ліста можа прывесці да жорсткага ціску на Сяргея Ботвіча і ўзмацнення рэжыму, але чалавек, які перадаў зварот у Рэдакцыю «Нашай Нівы», настойліва прасіў яго апублікаваць. Па яго словах, гэта было свядомае жаданне зняволенага — расказаць пра сябе і перадаць вестку на волю.
https://nashaniva.com/373305
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373305
МЗС Літвы не будзе разглядаць прапанову мясцовага дэпутата аб ануляванні акрэдытацыі офіса Ціханоўскай
Літоўскае міністэрства лічыць, што гэтая акрэдытацыя павінна захоўвацца, пакуль грамадзяне Беларусі не змогуць свабодна і дэмакратычна вырашаць будучыню сваёй дзяржавы.
https://nashaniva.com/373311
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373311
Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах
Алена Рудая загадвала аддзяленнем у 10-й бальніцы Мінска ў Чыжоўцы.
https://nashaniva.com/373301
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373301
Што рабіць, калі чалавека пакусала гадзюка?
Любую незнаёмую змяю эксперты раяць па змоўчванні лічыць ядавітай. Парады па аказанні першай дапамогі пры ўкусе гадзюкі пераказаў судовы эксперт Яўген Малюк.
https://nashaniva.com/373297
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373297
«Незалежнасць трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да дня прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі
27 ліпеня 1990 года ў Беларусі прынялі Дэкларацыю аб суверэнітэце. На 35 гадавіну падзеі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.
https://nashaniva.com/373303
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373303
Рубіа: Трамп «губляе цярпенне» праз тое, што размовы з Пуціным не прыводзяць да завяршэння вайны
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў інтэрв'ю Fox News сказаў, што Дональд Трамп «губляе гатоўнасць працягваць чакаць».
https://nashaniva.com/373302
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373302
Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары
За свае больш як два стагоддзі існавання Свята-Міхайлаўская царква бачыла рэчы камічныя і трагічныя, нацыянальных герояў і марадзёраў, нявінна асуджаных і зачыншчыкаў зверстваў. І перажыла ўсё, акрамя абыякавасці. Даведаліся больш пра яе гісторыю, адметнасці і пра тое, чаму статус Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА для палескіх цэркваў мы ніколі не дачакаемся.
https://nashaniva.com/373117
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373117
Тры версіі «Багіні кахання Мільды» экспануюцца адначасова ў Мінску, Варшаве і Вільні
Працы Казіміра Альхімовіча можна пабачыць на выставе пра рамантызм у Віленскай карціннай галерэі, у Варшаве ў экспазіцыі «Анатомія антычнасці» у Каралеўскім замку. І ў Мінску — на выставе «Вечная жаноцкасць» у галерэі «Арт-Беларусь».
https://nashaniva.com/373295
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373295
У Мазыры заўзятарка звалілася з трыбуны ў час футбольнага матча Кубка Беларусі
Момант з падзеннем жанчыны трапіў у трансляцыю матчу «Славія» — «Гомель». Жанчыну забрала хуткая дапамога.
https://nashaniva.com/373328
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373328
Былы палітвязень Сяргей Шэлег параўнаў Валадарку з гасцініцай у Эфіопіі. Кажа, гэта дапамагло ўспрыняць рэальнасць
У новым выпуску ТОКу біёлаг Сяргей Шэлег расказаў, чым падобныя беларускія турмы да асобных куткоў Афрыкі.
https://nashaniva.com/373248
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373248
Стала вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ, які можа быць датычным да знікнення Мельнікавай
Ён суправаджаў каханка Мельнікавай, агента Аляксея Лабеева, калі той разам з Анжалікай адпачываў на Шры-Ланцы.
https://nashaniva.com/373323
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373323
«Свет змяніўся». У Аўстрыі, якая 70 гадоў захоўвала нейтралітэт, задумаліся пра ўступленне ў НАТА
Пра адкрытасць да дыскусіі па гэтым пытанні «на фоне нестабільнасці ў свеце» заявіла міністр замежных спраў Аўстрыі.
https://nashaniva.com/373317
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373317
У Жыровіцах аднаўляюць барочную царкву XVIII стагоддзя. Ад арыгінальнага помніка пакінулі толькі пяць брусоў
Праект «рэканструкцыі» Георгіеўскай царквы Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра прадугледжваў захаванне менш як паловы зрубу, але ў рэчаіснасці ад старога помніка не засталося амаль нічога.
https://nashaniva.com/373249
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373249
У Беларусі забаранілі кітайскія тэлефоны. Норма ўтрымання свінцу ў іх была перавышана ў 330 разоў
Стацыянарныя тэлефоны брэнда teXet прызнаныя небяспечнымі для здароўя.
https://nashaniva.com/373315
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373315
Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця
Прэмія лепшай прозы на беларускай мове адбываецца штогод. Гэтым разам яна прымеркавана да 99-й гадавіны з дня нараджэння патрона прэміі, як называў сябе апошнім грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага.
https://nashaniva.com/373309
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373309
У 29 гадоў загінуў хакейны лайнсмен Павел Казлоў
Прычыны смерці не ўдакладняюцца.
https://nashaniva.com/373312
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373312
У Мінскай вобласці за распаўсюджванне псіхатропаў затрымалі замежніка
МУС сцвярджае, што папрацаваць на анлайн-краму з наркотыкамі ён паспеў крыху больш за месяц.
https://nashaniva.com/373304
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373304
Верагоднай прычынай для прыезду Дэрула ў Мінск сталі здымкі для рэкламы катэджаў
Амерыканская зорка Джэйсан Дэрула зняўся ў рэкламе катэджнага пасёлку «Міруар спа-гатэль і вілы» на базе Мінскага мора, піша @reformby.
https://nashaniva.com/373306
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373306
Цэны на нерухомасць растуць шалёнымі тэмпамі
За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску дадаў больш за 500 даляраў.
https://nashaniva.com/373098
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373098
🔥 «Бог яшчэ не завяршыў праект «Ціханоўскі»: навуковец і былы палітвязень Сяргей Шэлег у ТОК
Сяргей Шэлег атрымаў жорсткі прысуд за данаты – 8 з паловай гадоў калоніі. Ён рыхтаваўся адсядзець увесь гэты тэрмін, калі пры канцы чэрвеня раптоўна яму, Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ 12 палітвязням вярнулі свабоду. Шэлег – біёлаг і былы супрацоўнік прадстаўніцтваў буйных міжнародных фармацэўтычных кампаній у Беларусі. У першай частцы гутаркі ТОК Шэлег распавядае, як падарожжы па Афрыцы дапамаглі яму спакойна вытрымаць зняволенне, кажа пра стаўленне крымінальнікаў да Бабарыкі, ацэньвае заявы Ціханоўскага і разважае пра жыццё. Другая частка – пра беларускія лекі і цэны, карупцыю ў медыцыне і кепскую рэпутацыю фармацэўтычных кампаній.
https://youtu.be/x8wKW2FiTQw?feature=shared
Бабруйскі завод пачаў прадаваць трактарныя дэталі праз Wildberries
Цяпер на маркетплэйсе можна набыць сем відаў запасных частак для тактараў брэнда bztda.official.
https://nashaniva.com/373298
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373298
Навукоўцы прааналізавалі 100 тысяч экзаменаў і вызначылі найлепшы час для іх здачы
Навукоўцы сцвярджаюць: паспяховасць на экзаменах залежыць не толькі ад падрыхтоўкі — але і ад таго, калі менавіта вы сядаеце перад экзаменатарам адказваць.
https://nashaniva.com/373198
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373198
Германія перадала Украіне тры сістэмы Patriot
Германія ўжо перадала Украіне тры зенітна-ракетныя комплексы Patriot, паведамляе The Washington Post са спасылкай на свае крыніцы. Гэта стала магчымым дзякуючы новай схеме, якую прапанаваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп: еўрапейскія краіны аплачваюць пастаўкі амерыканскай зброі для Узброеных сіл Украіны.
https://nashaniva.com/373292
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373292