nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

У Бранскай вобласці УСУ падарвалі мост каля сутыку межаў Беларусі, Расіі і Украіны

Ёсць версія, што ўкраінскі дрон змог заляцець пад мост і ўдарыць па зарадзе з мін, закладзеных самімі расіянамі для падрыву на выпадак украінскага наступлення.

https://nashaniva.com/373807

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373807

Читать полностью…

Наша Ніва

Драгічынская раёнка выпусціла кампліментарнае відэа пра ўпарадкаванне горада. У каментарах раскрылі і іншы бок

Асабліва балюча жыхары ўспрынялі высяканне дрэў — адзін чалавек расказаў, што садзіў бярозы ў парку ў 1996 годзе і не разумее, навошта іх цяпер павысякалі, піша @BGazeta.

https://nashaniva.com/373802

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373802

Читать полностью…

Наша Ніва

«Па загадзе звыш, але не Папы». Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне

Шматгадовы пробашч трэці год закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску, адзін з найбольш вядомых і заслужаных святароў Беларусі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, год таму адпраўлены на пенсію і ў адстаўку з гэтай пасады, упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне.

https://nashaniva.com/373798

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373798

Читать полностью…

Наша Ніва

Былы купалавец Харланчук жыве ў Расіі і здымаецца ў «патрыятычных» серыялах

Пасля звальнення з Купалаўскага тэатра ў 2020 годзе за грамадзянскую пазіцыю Павел Харланчук пераехаў у Расію і з 2021 года працуе ў Маскоўскім губернскім тэатры пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава. Але ігрой у тэатры ягоная праца ў Расіі не абмяжоўваецца, піша @reformby.

https://nashaniva.com/373796

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373796

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску збіраюцца знесці цяплічны камбінат і двухпавярховыя дамы на Парніковай. Што плануецца ўзамен?

У раёне вуліц Макаёнка і Парніковай плануецца маштабная рэканструкцыя. Гаворка ідзе пра тэрыторыю плошчай 161 гектар у Першамайскім раёне, дзе зараз шмат прамысловых будынкаў і састарэлага жылля. Улады хочуць пераўтварыць гэты раён у сучасны жыллёвы і грамадскі квартал.

https://nashaniva.com/373794

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373794

Читать полностью…

Наша Ніва

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман падзяліўся сваімі развагамі адносна ўчарашняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на востраве Валаам у Расіі. 

https://nashaniva.com/373787

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373787

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўская ўразіла Мелказёрава адказам на пытанне, калі апошні раз была шчаслівая

«Як Вы з гэтым жывяце?» — «Вось так і жыву».

https://nashaniva.com/373770

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373770

Читать полностью…

Наша Ніва

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Уладлена Зайцава суправаджае Лукашэнку не толькі на балах, але і, падобна, у замежных паездках. Калісьці «афіцэр» Зайцава працавала на мытні, але пасля конкурсу «Міс Беларусь» многае змянілася.

https://nashaniva.com/373667

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373667

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што краіна гатовая да магчымай ядзернай канфрантацыі з Расіяй. Гэтая заява прагучала ў інтэрв’ю каналу Newsmax.

https://nashaniva.com/373775

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373775

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінскі салдат вырваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона

Баец УСУ, атрымаўшы цяжкае раненне на фронце, выбраўся з акружэння на электраровары. Транспарт яму даставілі проста на перадавую з дапамогай дрона.

https://nashaniva.com/373769

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373769

Читать полностью…

Наша Ніва

На МКАД машына ўрэзалася ў слуп

Аўтамабіль літаральна наматала на слуп. Загінуў 19-гадовы кіроўца

https://nashaniva.com/373765

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373765

Читать полностью…

Наша Ніва

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены

Ці могуць гены палітвязня перадацца ў спадчыну? Аказваецца — запраста, тым больш, калі праверана на сабе, расказаў экс-палітзняволены журналіст Ігар Карней, які выйшаў на свабоду ў чэрвені 2025 года пасля двух гадоў турмы.

https://nashaniva.com/373764

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373764

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»

Мінчанкі пераадолелі пяць кіламетраў у рамках другога дня Мінскага трыятлону.

https://nashaniva.com/373761

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373761

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўская расказала, што займаецца боксам

І ходзіць страляць у цір.

https://nashaniva.com/373758

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373758

Читать полностью…

Наша Ніва

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Брамнік нямецкай «Баварыі» Свен Ульрайх паведаміў пра смерць сына.

https://nashaniva.com/373732

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373732

Читать полностью…

Наша Ніва

Навукоўцы знайшлі незвычайныя формы жыцця ў самых глыбінях акіяна. Раней думалі, што там увогуле ніхто не жыве

Падчас экспедыцыі, якая ахапіла больш за 2500 кіламетраў і ўключала вывучэнне ўпадзін на глыбіні ад 5800 да 9533 метраў, кітайскія даследчыкі змаглі зняць і сфатаграфаваць шматлікіх прадстаўнікоў фаўны, якія жывуць у поўнай цемры і пад моцным ціскам.

https://nashaniva.com/373803

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373803

Читать полностью…

Наша Ніва

Індыя будзе купляць нафту ў Расіі не зважаючы на папярэджанні Трампа

На фоне ціску з боку ЗША некалькі буйных індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў, якія забяспечваюць больш за 60% перапрацоўчых магутнасцяў краіны, часова спынілі закупкі расійскай нафты. Але афіцыйна палітыка Індыі не змянілася.

https://nashaniva.com/373789

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373789

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 2 жніўня

Ціханоўская прыйшла ў «Жыццё-маліну». Яна ўразіла Мелказёрава адказам на пытанне, калі апошні раз была шчаслівая. Таксама яна расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі, прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў, і здзівіла сваімі новымі захапленнямі

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Былы купалавец Харланчук жыве ў Расіі і здымаецца ў «патрыятычных» серыялах

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф

Читать полностью…

Наша Ніва

Станіслава Гліннік адмовілася ад віцэ-спікерства ў Каардынацыйнай радзе

«Прычынаў шмат, але асноўная — гэта павялічэнне маёй нагрузкі ў Офісе Святланы Ціханоўскай».

https://nashaniva.com/373795

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373795

Читать полностью…

Наша Ніва

У Кітаі дайвер правёў пяць дзён у падводнай пячоры, харчуючыся сырой рыбай

Яго ўратавала наяўнасць паветранай кішэні. 

https://nashaniva.com/373790

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373790

Читать полностью…

Наша Ніва

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне

Амаль два месяцы таму Канстанцін Царык выехаў на ровары з дому. І назад не прыехаў. Вернецца толькі ў верасні, калі пабывае ва ўсіх 118-ці раённых цэнтрах Беларусі. Мужчына расказаў пра тое, як праходзіць яго падарожжа і колькі гэта каштуе.

https://nashaniva.com/373778

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373778

Читать полностью…

Наша Ніва

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак

Сям’я планавала вылецець на адпачынак, але ў дзіцяці не было патрэбнай візы, нягледзячы на тое, што яго іспанскі пашпарт быў сапраўдны. Гэта азначала, што дзіця не магло сесці ў самалёт.

https://nashaniva.com/373776

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373776

Читать полностью…

Наша Ніва

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі

«Насамрэч досыць доўга я прымала гэты дыягназ».

https://nashaniva.com/373767

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373767

Читать полностью…

Наша Ніва

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны

Вынік здзівіў многіх: атрымліваецца, танней паляцець на іншы канец свету, чым правесці два тыдні ў беларускай здраўніцы, заўважыла @BGazeta

https://nashaniva.com/373723

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373723

Читать полностью…

Наша Ніва

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Ідзе гаворка пра ўкараненне на ўсіх памежных пераходах і ў аэрапортах краін Еўрасаюза біяметрычнай сістэмы Entry/Exit System. Мэта — зрабіць перасячэнне мяжы больш хуткім і адначасова ўзмацніць эфектыўнасць кантролю.

https://nashaniva.com/373768

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373768

Читать полностью…

Наша Ніва

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом

І прэзентаваў яшчэ адзін кліп.

https://nashaniva.com/373766

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373766

Читать полностью…

Наша Ніва

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю

Дзеля чаго яна патрэбная?

https://nashaniva.com/373756

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373756

Читать полностью…

Наша Ніва

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

«Гэта было шакуючае відовішча».

https://nashaniva.com/373757

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373757

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

У Сцяпянцы, у невялікім двухпавярховым будынку, які знаходзіцца за два крокі ад густога лесу, на вуліцы Геалагічнай, 119, прадаюць кампактную аднапакаёвую кватэру.

https://nashaniva.com/373736

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373736

Читать полностью…

Наша Ніва

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф

Кожны год 30 ліпеня з’яўляюцца згадкі, што ў 1840 годзе цар Мікалай I нібыта забараніў ужыванне назваў «Беларусь» і «Літва». Гэта сцвярджэнне падаецца як аксіёма — гістарычны факт, які не патрабуе праверкі.

У інтэрнэце можна знайсці сотні згадак пра гэтую «забарону», але амаль нічога — пра тое, што гэта міф, прыдуманы за савецкім часам.

https://nashaniva.com/373679

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373679

Читать полностью…
Subscribe to a channel