Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай
У скандальнага цяжкаатлета зноў праблемы з законам. Гэтым разам ён няўдала выйшаў пакурыць.
https://nashaniva.com/374049
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374049
У мінскім рэстаране з безлімітам вісяць аб'явы аб штрафах за недаедзеную ежу. Уладальнік кажа, што так выхоўвае кліентаў
Новыя правілы ў рэстаране з безлімітнай ежай здзівілі наведвальнікаў, бо гучаць яны не зусім законна.
https://nashaniva.com/374042
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374042
Расія зноў рыхтуецца да выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»
Расія, магчыма, зноў рыхтуецца да выпрабаванняў ракеты з ядзерным рухавіком «Буравеснік» — аднаго з тыпаў «цуда-зброі», пра якую ў 2018 годзе абвяшчаў Уладзімір Пуцін. У ЗША яе празвалі «лятаючым Чарнобылем» з-за патэнцыйнай радыяцыйнай небяспекі.
https://nashaniva.com/374044
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374044
Блогеркі масава запісваюць відэа ў шалёнай позе на шпільках. Што адбываецца?
Новы трэнд захапіў сацсеткі. Жанчыны робяць фоты ці запісваюць відэа таго, як яны сядзяць у дзіўнай позе — на кукішках, пры гэтым закінуўшы адну нагу на другую. Як гэта разумець?
https://nashaniva.com/373960
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373960
Выданне Bgmedia просіць пра дапамогу
Незалежнае рэгіянальнае выданне Bgmedia, якое асвятляе навіны Брэста і Брэсцкай вобласці (былая «Брестская газета»), апынулася ў цяжкай сітуацыі і абвясціла збор на заробак супрацоўнікам.
https://nashaniva.com/374037
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374037
У Беларусі забаранілі ездзіць зімой на ўсесезонных шынах
Гэта прадугледжваецца ўказам Лукашэнкі, які ўносіць змены ў Правілы дарожнага руху.
https://nashaniva.com/374030
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374030
У Лошыцы рыхтуюць да адкрыцця даўгабуд «Мандарын»
Спарткомплекс пачаў будаваць у 2021 годзе польскі забудоўшчык на прыцягнуты крэдыт. Аднак з-за дэфіцыту сродкаў працы давялося прыпыніць, дамову з палякамі скасавалі.
https://nashaniva.com/374028
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374028
9 жніўня — пяць гадоў з пачатку пратэстаў у Беларусі. Спіс акцый у розных гарадах і краінах
Напярэдадні пятых угодак масавых пратэстаў у Беларусі за мяжой пройдуць розныя акцыі і мерапрыемствы.
https://nashaniva.com/374019
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374019
Ці паладзіў Ціханоўскі з Вячоркам?
«Характар у яго, вядома, выбуховы».
https://nashaniva.com/374018
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374018
Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?
6 жніўня 2020 года гукарэжысёры Уладзіслаў Сакалоўскі і Кірыл Галанаў у Кіеўскім скверы Мінска ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен». У той дзень там замест апошняга мітынгу аб'яднанага штабу ўлады праводзілі дзень адкрытых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі. Відэа таго моманту разляцелася па сацсетках, а фотаздымак дыджэяў стаў адным з сімвалаў пратэсту.
Даведаліся, як жывуць мужчыны цяпер.
https://nashaniva.com/373964
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373964
Пасля землятрусу паўвостраў Камчатка зрушыўся на два метры
А таксама апусціўся па вышыні.
https://nashaniva.com/374009
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374009
«Увесь час паўтараў слова «Валынь». У Польшчы жорстка збілі сямейную пару з Беларусі
У Гданьску жорстка збілі сямейную пару з Беларусі. У мужчыны-пералом вачніцы, траўмы галавы і грудной клеткі. Цяпер ён праходзіць абследаванне, пасля чаго муж і жонка плануюць падаць заяву ў паліцыю. А пакуль у чатах беларускай дыяспары ў Польшчы шукаюць сведак таго, што адбылося, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/373999
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373999
Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер
Вядомы балгарскі журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў у вялікім інтэрв'ю не толькі раскрыў некаторыя метады пошуку інфармацыі, але і падзяліўся, якую цану даводзіцца плаціць за праўду ў сучасным свеце.
https://nashaniva.com/373928
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373928
Заснавальніца прыватнага медцэнтра расказала, як схуднела на 25 кілаграм і ледзь не памерла ад «Аземпіка»
Наталля Федзюковіч — стваральніца мінскай прыватнай клінікі жаночага здароўя — падзялілася ў інстаграме тым, як спрабавала паскорыць схудненне з дапамогай моднага прэпарату «Аземпік».
https://nashaniva.com/373938
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373938
Мастаку Алесю Пушкіну сёння магло споўніцца 60 гадоў
Ён памёр два гады таму, 11 ліпеня 2023 года, пры нявысветленых абставінах у турме ў Гродне.
https://nashaniva.com/373996
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373996
Новай прэм’еркай Літвы мае стаць 44-гадовая прафсаюзніца
Літоўскія сацыял-дэмакраты вылучылі на пасаду прэм'ер-міністра цяперашнюю кіраўніцку Міністэрства сацыяльнай абароны і працы, колішнюю прафсаюзную актывістку Інгу Ругінене.
https://nashaniva.com/374050
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374050
Ёсць толькі адна ідэя, якая аб’ядноўвае ўсіх беларусаў
Але і яна спрацуе толькі ў той момант, калі адчыніцца акно магчымасцяў для Беларусі, піша гісторык Аляксандр Пашкевіч.
https://nashaniva.com/374046
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374046
Пазняк: Офіс Ціханоўскай ляжыць гнілой калодай на шляху беларускага развіцця і барацьбы за вольную Беларусь
Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк адказаў у фэйсбуку на сумневы аднаго з ягоных падпісчыкаў, што нацыянальная беларуская грамадзянская супольнасць здолее самаарганізавацца за мяжой на валанцёрскіх пачатках. На ягоную думку, шанцы на самаарганізацыю і ўздым ёсць, ды і энтузіястаў гэтай справа хапае, але з іх дарогі мусіць быць прыбраная сур'ёзная перашкода.
https://nashaniva.com/374041
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374041
У Польшчы хочуць увесці даведку аб несудзімасці і абавязковы псіхатэст для кіроўцаў таксі
У Польшчы плануюць зрабіць больш строгімі правілы для кіроўцаў, якія працуюць праз сэрвісы кшталту Uber і Bolt. У новым законапраекце, які распрацавалі дэпутаты ад партыі «Права і справядлівасць» разам з прафсаюзам таксістаў, прапануецца абавязкова патрабаваць даведку аб несудзімасці з краіны паходжання, а таксама праходжанне псіхалагічнага тэсту на польскай мове.
https://nashaniva.com/374039
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374039
«Усё з-за бабулі». Дональд Трамп даў незвычайнае тлумачэнне імкліваму росту свайго сына Бэрана
Юнак ростам 1,93 метра ўжо даўно стаў мемам у TikTok. Але пры чым тут бабуля?
https://nashaniva.com/374032
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374032
Што рабіць, калі ў крамах не выдаюць рэшту ў некалькі капеек
Сітуацыя, знаёмая кожнаму: купляеце тавар, разлічваецеся наяўнымі, а падчас атрымання рэшты вам кажуць: «Капеек няма, будзем вінныя».
https://nashaniva.com/374029
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374029
У Беларусі дазволілі таніроўку шкла ў аўтамабілях
Гаворка пра задняе і задняе бакавое шкло.
https://nashaniva.com/374027
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374027
Сырскі: Расія кожны месяц павялічвае групоўку на фронце на дзевяць тысяч чалавек
Нягледзячы на страты Расія, паводле даных Украіны, здольная кожны месяц нарошчваць свае сілы на фронце.
https://nashaniva.com/374017
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374017
Знаёмая аддала мінчуку стары вясковы дом на хутары — той ператварыў яго ў шэдэўр
Вёска Расходна амаль вымерла, стала хутарам. Аляксандр Гутоўскі, які там жыве, называе сябе свабодным мастаком. Памяняўшы мінскую кватэру на домік у глушы, ён ужо некалькі гадоў стварае за горадам маленькі казачны свет: упрыгожвае сваю хату ў карункі кафляў, робіць унікальную мэблю і дэкор з усяго, што трапляецца пад руку…
Праўда, любуецца гэтай прыгажосцю пакуль толькі ён сам, адзін-адзіны сусед і некалькі мясцовых коцікаў.
https://nashaniva.com/374016
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374016
У Беларусь прыбылі першыя расійскія вайскоўцы для сумесных вучэнняў
Іх сустракалі з караваем.
https://nashaniva.com/374010
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374010
У Мінску з аўкцыёну прадаюць кватэру плыўчыхі Аляксандры Герамісені
У Мінску на таргі выстаўлены чатырохпакаёвая кватэра і парковачнае месца. Аб’явы з’явіліся на сайце Белюразабеспячэнне, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/374008
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374008
«Мы сустрэлі захад, мы сустрэлі світанак». Жанчына расказала, колькі гадзін стаяла ў чарзе, каб выехаць з Беларусі ў Літву
Тыктокерка Эдыта Іванаўна — літоўка, якая шмат гадоў пражыла ў Вялікабрытаніі, а цяпер будуе дом у Беларусі. Таму часта ездзіць праз беларуска-літоўскую мяжу.
https://nashaniva.com/373991
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373991
Выстаўка «Жахлівая прыгажосць» у Мінску — магчыма, самая смелая за апошнія гады
У Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ідзе, мабыць, самая незвычайная выстава апошніх гадоў — прысвечаная традыцыі стварэння пасмяротных масак.
Наведвальнікі змогуць пабачыць адбіткі часу, застылыя ў гіпсе твары выдатных беларускіх дзеячаў і класікаў. Некаторыя гісторыі, якія хаваюцца за маскамі, сапраўды кранаюць.
https://nashaniva.com/373927
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373927
У Тульскай вобласці экс-баец узарваў гранату, якую прыцягнуў з вайны ва Украіне. Загінулі чатыры чалавекі
Аляксей быў неаднаразова судзімы і з калоніі пайшоў на вайну ва Украіну. Са сваімі таварышамі пасварыўся сёння ноччу.
https://nashaniva.com/374000
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374000
У беларускай вёсцы на Смаленшчыне знайшлі жудасную шасціпальцую руку, якой каля 7 тысяч гадоў
Артэфакт датуецца канцом V — пачаткам IV тысячагоддзя да н.э. і не мае аналагаў у археалогіі каменнага веку Усходняй Еўропы.
https://nashaniva.com/373923
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373923