nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50573

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Былы кіраўнік МЗС Літвы пра Макея: Я казаў яму, зрабіце нармальныя выбары. Што вы ўвесь час нейкія рэпрэсіі?

З былым міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам @zerkalo_io пагаварыла пра Беларусь, Лукашэнку, падзеі 2020-га, а таксама пра ягонага калегу Уладзіміра Макея.

https://nashaniva.com/357553

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Выбух адбыўся сёння ранкам у Маскве на Разанскім праспекце

У выніку выбуху загінуў начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ, генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў. Таксама загінуў ягоны памочнік, паведамляюць блізкія да сілавікоў каналы.

Па словах відавочцаў, выбух раздаўся, калі мужчыны выходзілі з дому. Імаверна, выбухоўка была ў самакаце, які стаяў каля дома.

У доме вырвала дзверы і выбіла шыбы. Таксама пашкоджана службовая машына генерала.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Лідзія Ярмошына пра Лукашэнку, выбары і беларусаў / Бяда ў Віцебску: пачаліся разборкі

Лідзія Ярмошына і яе гучныя заявы: што яна кажа пра Лукашэнку, пра выбары і як называе беларусаў. Беларускі дыпламат аказаўся супрацоўнікам спецслужбаў: што вядома. Бяда ў Віцебску: новыя падрабязнасці і асабісты кантроль Лукашэнкі. Трагедыі ў Бабруйску, пад Мінскам і пад Віцебскам. Беларус нарабіў сабе праблем: што здарылася? За што судзяць чыноўнікаў у Гомелі: трагікамедыя.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=SWyST3ya9fM

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінскі МЗС паведаміў лукашыстам, на якія перамовы і гарантыі яны маюць права прэтэндаваць

Зусім не тыя, пра якія яны гавораць самі.

https://nashaniva.com/357550

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Венгрыя дамаглася выключэння патрыярха Кірыла з санкцыйнага пакета Еўрасаюза

Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта расказаў пра выключэнні з 15-га пакета санкцый супраць Расіі.

https://nashaniva.com/357531

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Польшча абвясціла ў вышук 32-гадовага беларуса

Юрый Ворса падазраецца ў падрыхтоўцы дыверсій у інтарэсах замежных дзяржаў.

https://nashaniva.com/357544

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Палкоўнік Булаўка: Усе гэтыя арышты, пасадкі паказваюць моц дзяржавы

Сваю пазіцыю дэпутат-палкоўнік аргументаваў словамі капітана Жаглова з савецкага серыяла.

https://nashaniva.com/357543

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Навагодняя елка ўпала і ў Калінкавічах

Яна стаяла на галоўнай плошчы перад райвыканкамам.

https://nashaniva.com/357535

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Лідзія Ярмошына пра Лукашэнку, выбары і беларусаў / Бяда ў Віцебску: пачаліся разборкі

Лідзія Ярмошына і яе гучныя заявы: што яна кажа пра Лукашэнку, пра выбары і як называе беларусаў. Беларускі дыпламат аказаўся супрацоўнікам спецслужбаў: што вядома. Бяда ў Віцебску: новыя падрабязнасці і асабісты кантроль Лукашэнкі. Трагедыі ў Бабруйску, пад Мінскам і пад Віцебскам. Беларус нарабіў сабе праблем: што здарылася? За што судзяць чыноўнікаў у Гомелі: трагікамедыя.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=SWyST3ya9fM

Читать полностью…

Наша Ніва

Дэпутаты Бундэстага прагаласавалі за роспуск парламента Германіі

Агулам у галасаванні па пытанні аб даверы ўраду ўзялі ўдзел 733 дэпутаты Бундэстага, 394 прагаласавалі супраць вотуму даверу для ўрада Олафа Шольца.

https://nashaniva.com/357539

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Дачка памерлага каліноўца працягвае яго справу

Некалі былы каліновец Аляксандр Царук загарэўся ідэяй дапамагаць беларускім ветэранам. Калі Аляксандр памёр ад раку, справу падхапіла яго дачка Вольга Галамеева. Пагутарылі з ёй.

https://nashaniva.com/357195

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прэзідэнт Ірана наклаў вета на закон аб абавязковым нашэнні хіджаба

Там баяцца, што новы закон можа зноў выклікаць грамадскія хваляванні.

https://nashaniva.com/357530

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У карыстальнікаў з Беларусі з'явіліся праблемы з доступам да Viber

Паводле інфармацыі чытачоў @devby, у Viber, у прыватнасці, стала немагчыма адпраўляць і атрымліваць паведамленні. Гэтая праблема вырашаецца толькі пры ўключэнні VPN.

https://nashaniva.com/357523

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Асад зрабіў першую заяву пасля ўцёкаў з Сірыі

Зрынуты прэзідэнт Сірыі заявіў, што заставаўся ў Дамаску да раніцы 8 снежня, не збіраўся сыходзіць у адстаўку і не думаў прасіць прытулак у дні наступлення ўзброенай апазіцыі, сцвярджаецца ў апублікаванай заяве.

Паводле яго слоў, з Дамаску ён накіраваўся ў Хмеймім, дзе і даведаўся аб падзенні сталіцы.

У заяве сцвярджаецца, што заставацца ў краіне пасля захопу ўлады «тэрарыстамі» было бессэнсоўна.

Паводле слоў Асада, яго эвакуацыі ў Расію папярэднічалі калапс арміі і параліч дзяржаўных інстытутаў. Сам жа ён ад арміі і народа, паводле яго сцвярджэння, не адмаўляўся.

Читать полностью…

Наша Ніва

16 снежня ў Баранавічах было +11°, паведамляе @nadvorie

Больш нічога добрага пра Баранавічы сказаць пакуль нельга.

Читать полностью…

Наша Ніва

Латвійскі баскетбаліст Яніс Ціма здзейсніў самагубства ў цэнтры Масквы

Былы муж Ганны Седаковай, экс-жонкі беларускага футбаліста Валянціна Бялькевіча, знойдзены мёртвым. Папярэдне, прычынай смерці баскетбаліста стала самагубства.

Цела 32-гадовага спартсмена знайшлі ў пад'ездзе пяціпавярхоўкі ў цэнтры Масквы. Побач ляжаў тэлефон, на застаўцы — нумар спявачкі і просьба ёй патэлефанаваць.

https://nashaniva.com/357556

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Наша Ніва

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Паўгода таму Мікалаю (імя змененае) прыпомнілі маршы і подпісы 2020-га: зладзілі адміністратыўку і крыміналку, звольнілі з любімай працы ў школе. Цяпер пакуль што былы настаўнік расказвае, чым жыве беларуская школа ў 2024-м — і гэта вусцішны аповед.

https://nashaniva.com/357517

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Наша Ніва

Дадайце палову шклянкі солі падчас мыцця адзення. Эфект вас здзівіць

Каб не выбіраць паміж вялікай колькасцю пральных парашкоў, дасведчаныя гаспадыні выкарыстоўваюць звычайную харчовую соль. Што гэта дае?

https://nashaniva.com/357524

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп заявіў, што вайскоўцы ведаюць, адкуль вылятаюць дроны, але з нейкай прычыны маўчаць

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што з-за «неапазнаных беспілотнікаў» ён не паедзе на сваё поле для гольфа ў Нью-Джэрсі.

https://nashaniva.com/357547

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп: Я магу перагледзець дазвол Украіне біць дальнабойнымі ракетамі па Расіі

Дазвол на ўдары дальнабойнай зброяй па цэлях у глыбіні Расеі, дадзены адмінстрацыяй Байдэна, быў памылкай, а Зяленскі павінен быць гатовы заключыць пагадненне аб спыненні вайны, заявіў абраны прэзідэнт ЗША.

https://nashaniva.com/357545

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Адбітыя ныркі — самае лёгкае». Z-блогер «Трынаццаты» заявіў, як яго катавалі ў СІЗА з-за канфлікту з «Ахматам»

Праваеннага блогера затрымалі ў Стаўраполлі за напад на паліцэйскага. Але ён лічыць, што рэч у яго канфлікце з чачэнцамі.

https://nashaniva.com/357537

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 16 снежня

Чаму растуць чэргі з фур на мяжы? Прычына не толькі ў навагодніх святах

Стала вядома, супраць каго ў Беларусі ЕС увёў новыя санкцыі

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Дачка памерлага каліноўца працягвае яго справу

МЗС Беларусі заявіла, што хоча ўдзельнічаць у мірных перамовах па Украіне і атрымаць гарантыі бяспекі

Махляры скралі фатаграфію беларуса і цяпер з дапамогай яго партрэту разводзяць на грошы жанчын у Расіі

«Адбітыя ныркі — самае лёгкае». Z-блогер «Трынаццаты» заявіў, як яго катавалі ў СІЗА з-за канфлікту з «Ахматам»

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала

Беларуска расказала пра сваю працу ў анлайн— і звычайным казіно

Читать полностью…

Наша Ніва

Сярод затрыманых па справе пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры, верагодна, ягоны ўладальнік

Віцебскія рэгіянальныя выданні звярнулі ўвагу, што адзін з затрыманых з заблюраным тварам і па фігуры, і па вопратцы вельмі падобны да Віктара Вялюгі. 

https://nashaniva.com/357541

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Махляры скралі фатаграфію беларуса і цяпер з дапамогай яго партрэту разводзяць на грошы жанчын у Расіі

Маркетолаг Аляксандр Дземідовіч расказаў, што яго фотаздымкі і некаторыя дэталі з біяграфіі выкарыстоўваюць у Расіі, каб разводзіць жанчын на грошы. Сам ён даведаўся пра гэта ад знаёмых. Сума выкрадзенага ўжо перавысіла $100 тысяч.

https://nashaniva.com/357510

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Бабруйску 97-гадовая жанчына загарэлася ад свечкі, пастаўленай перад абразом

Апёкі 40% цела.

https://nashaniva.com/357533

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Чаму растуць чэргі з фур на мяжы? Прычына не толькі ў навагодніх святах

У кастрычніку-лістападзе чэргі з грузавікоў на выезд з Беларусі скарачаліся, але цяпер назіраецца адваротная тэндэнцыя.

https://nashaniva.com/357498

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску машына сутыкнулася з тралейбусам і вылецела за межы праезнай часткі

Аварыя адбылася на скрыжаванні вуліц Сядых і Каліноўскага.

https://nashaniva.com/357529

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Стала вядома, супраць каго ў Беларусі ЕС увёў новыя санкцыі

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 26 фізічных асоб і дзвюх кампаній з Беларусі.

https://nashaniva.com/357526

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Расія не выключае ўзброены канфлікт з НАТА ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе

Пра гэта заявіў міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў на выніковай калегіі Мінабароны РФ у Маскве. Таксама ён назваў некаторыя лічбы. Напрыклад, што ўзровень выдаткаў на нацыянальную абарону ў РФ дасягнуў паказчыка ў 6,3% ВУП, альбо 32,5% федэральнага бюджэту.

https://nashaniva.com/357516

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Хатняя качка пасялілася ў вадаёме парку Уручча

У выхадныя назіральны мінчук, гуляючы каля вадаёма ў парку Уручча, зрабіў некалькі фота. На здымках відаць, як сярод звыклых для нас птушак плавае незвычайная для горада, больш масіўная птушка з белай шыйкай.

https://nashaniva.com/357514

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…
Subscribe to a channel