Асад зрабіў першую заяву пасля ўцёкаў з Сірыі
Зрынуты прэзідэнт Сірыі заявіў, што заставаўся ў Дамаску да раніцы 8 снежня, не збіраўся сыходзіць у адстаўку і не думаў прасіць прытулак у дні наступлення ўзброенай апазіцыі, сцвярджаецца ў апублікаванай заяве.
Паводле яго слоў, з Дамаску ён накіраваўся ў Хмеймім, дзе і даведаўся аб падзенні сталіцы.
У заяве сцвярджаецца, што заставацца ў краіне пасля захопу ўлады «тэрарыстамі» было бессэнсоўна.
Паводле слоў Асада, яго эвакуацыі ў Расію папярэднічалі калапс арміі і параліч дзяржаўных інстытутаў. Сам жа ён ад арміі і народа, паводле яго сцвярджэння, не адмаўляўся.
16 снежня ў Баранавічах было +11°, паведамляе @nadvorie
Больш нічога добрага пра Баранавічы сказаць пакуль нельга.
Затрымалі падазраваных у парушэнні пажарнай бяспекі ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску
У выніку пажару там пацярпелі 20 чалавек.
https://nashaniva.com/357512
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Расійскі амбудсмен прапанавала стварыць трыбунал Беларусі і Расіі, каб судзіць украінцаў за «неагенацыд»
Таццяна Маскалькова заклікала арганізаваць «міжнародны трыбунал» і прыдумала новы тэрмін.
https://nashaniva.com/357504
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вятрыскам у Заслаўі паваліла галоўную ёлку
На плошчы цяпер знаходзяцца работнікі камунальных службаў. Гараджан і дзяцей просяць не падыходзіць блізка.
У Бабруйску 24-гадовага электраманцёра забіла токам
Ён дзеля бравады схапіўся за правады над цягніком.
https://nashaniva.com/357500
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мінску жыве «сабака-швабра»
Венгерскую аўчарку пулі па імені Амур мінакі жартам называюць то «швабрай», то «шнурком», то «мачалкай». І ён — зорка раёна.
https://nashaniva.com/357487
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларусь прэтэндуе на месца за сталом мірных перамоў па Украіне – МЗС РБ
«Для нас важна атрымаць гарантыі нашай уласнай бяспекі», —заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч.
https://nashaniva.com/357494
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Экіпаж танкера «Валганафта-239», які пацярпеў крушэнне ў Керчанскім праліве, яшчэ не выратавалі
Людзі на борце, але пагрозы іх жыццю няма, піша ТАСС.
Учора адразу два танкеры «Валганафта-212» і «Валганафта-239» пацярпелі крушэнне ў Керчанскім праліве.
13 членаў экіпажа «Валганафты-212» эвакуіравалі, адзін з іх загінуў. «Валганафта-239» сеў на мель.
Беларуска расказала пра сваю працу ў анлайн- і звычайным казіно
А таксама здзівіла тым, колькі грошай казіно вяртае гульцам.
https://nashaniva.com/357400
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ізраіль нанёс магутныя ўдары па аб'ектах з боепрыпасамі ў сірыйскім Тартусе
Паведамляецца таксама, што ЦАХАЛ нанёс удары па Хомсе і Латакіі.
Улады Ізраіля раней заяўлялі, што пасля падзення рэжыму Асада іх дзеянні накіраваныя на прадухіленне трапляння зброі ў рукі экстрэмістаў.
Разбуральны цыклон ударыў па французскім архіпелагу Маёта: імаверна, загінулі сотні людзей
Як мяркуецца, удар «Шыдо» прывёў да разбурэння цэлых населеных пунктаў на выспе ў Індыйскім акіяне. Хуткасць ветру дасягала 225 км/г.
https://nashaniva.com/357485
Без VPN — па гэтай спасылцы.
🕺🪩 Праклён Аляксандра Лукашэнкі: як скончылі яго зорныя сябры, якія прыязджалі ў Беларусь
Лукашэнка вельмі любіць гасцей, але тут, як звычайна, ёсць адзін нюанс. У Мінск да яго прыязджалі розныя зоркі. Але сяброўства з Лукашэнкам мае свае наступствы: для кагосьці паездка ў Беларусь скончылася камедыяй, для кагосьці — трагедыяй і разбуранай кар’ерай.
Але хто прыязджаў да Лукашэнкі? Хто еў з ім і яго малодшым сынам Мікалаем кавуны і моркву? З кім Лукашэнка танчыў, а каго асабіста вазіў на трактары?
Усе адказы шукайце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/2o0vCoRcc9E
Бабруйчанка сабрала калекцыю з дзвюх тысяч навагодніх елачных цацак часоў СССР
Самыя старыя шары ў калекцыі — 1930-х гадоў.
https://nashaniva.com/357481
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Моўная анамалія. У адным з раёнаў Віцебшчыны толькі 1,44% школьнікаў навучаецца па-беларуску
У Верхнядзвінскім раёне засталася толькі адна беларускамоўная школа на 27 вучняў.
https://nashaniva.com/357477
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Расія не выключае ўзброены канфлікт з НАТА ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе
Пра гэта заявіў міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў на выніковай калегіі Мінабароны РФ у Маскве. Таксама ён назваў некаторыя лічбы. Напрыклад, што ўзровень выдаткаў на нацыянальную абарону ў РФ дасягнуў паказчыка ў 6,3% ВУП, альбо 32,5% федэральнага бюджэту.
https://nashaniva.com/357516
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Хатняя качка пасялілася ў вадаёме парку Уручча
У выхадныя назіральны мінчук, гуляючы каля вадаёма ў парку Уручча, зрабіў некалькі фота. На здымках відаць, як сярод звыклых для нас птушак плавае незвычайная для горада, больш масіўная птушка з белай шыйкай.
https://nashaniva.com/357514
Без VPN — па гэтай спасылцы
«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ
Беларускага дыпламата з пасольства Беларусі ў Малдове, якога нібыта спрабавалі завербаваць у Кішынёве польскія спецслужбы, завуць Уладзімір Зубкоў. Ён з'яўляўся супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.
@reformby даведаўся яго імя і падрабязнасці яго жыццёвага шляху.
https://nashaniva.com/357509
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларус правёў тэст у кавярні на веданне беларускай мовы
Яго правалілі.
https://nashaniva.com/357499
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вядомая фігурыстка стала мамай у 52 гады
У сям'і фігурыстаў Маргарыты Драбязкі і Повіласа Ванагаса здарылася радасная падзея — яны ўпершыню сталі бацькамі.
https://nashaniva.com/357496
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Увесь экіпаж другога танкера ў Керчанскім праліве выратавалі
Усе 14 чалавек эвакуіраваны на бераг.
ДТЗ з маршруткай на Міншчыне: 8 пацярпелых
Сёння каля дзевяці раніцы ў Валожынскім раёне 66-гадовы вадзіцель маршрутнага таксі не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Мікрааўтобус перакуліўся.
Восем чалавек з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.
На месца ДТЗ выехаў начальнік ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.
Актывісты стварылі інтэрактыўную карту манументальнага мастацтва Беларусі
Праект фіксуе таксама знішчаныя творы мастацтва, якіх за апошнія гады назбіралася нямала.
https://nashaniva.com/356864
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сёння складанае надвор’е для кіроўцаў
Відэа з абстаноўкай на дарогах пад Мінскам публікуе фаніпальскі паблік.
Будзьце асцярожнымі.
Лукашэнка падарыў султану Амана пісталет-кулямёт Шпагіна
А той яму кінжал.
https://nashaniva.com/357484
Без VPN — па гэтай спасылцы
Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала
Сяргей Коршун у 2020-м спадзяваўся, што армія ўстане з народам, і адміністраваў аднайменны канал. За гэта ён трапіў за краты на чатыры пакутлівыя гады. За кратамі ён не губляў веры. Але краіна, якой яна стала ў выніку рэпрэсій, яго шакавала.
https://nashaniva.com/357461
Без VPN — па гэтай спасылцы
Хлопчык, які вяртаўся са школы ў масцы Якубовіча і стаў зоркай тыктоку, расказаў пра свой прыкол
«Заходжу на «Вайлдберыз», пішу «маска смешная». Бачу — Якубовіч. Думаю: чаму не купіць?»
https://nashaniva.com/357482
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Гэта песня цяпер у топе музычных хітоў. Але што значыць загадкавае слова ў прыпеве?
Песня амерыканскага выканаўца Bruno Mars і карэйскай спявачкі Rosé, якая называецца «APT.», узарвала сусветныя чарты. Іх кліп на ютубе за два месяцы сабраў 591 млн праглядаў і трымаецца на першым месцы сярод самых папулярных музычных відэа ў свеце. Пры гэтым многіх слухачоў азадачыла слова «апатэ», якое паўтараецца ў прыпеве.
https://nashaniva.com/357480
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пад Браславам затрымалі мужчыну, які абакраў царкву і некалькі дамоў
З царквы ён вынес абразы, крыжы, гравюры, кнігі.
https://nashaniva.com/357479
Без VPN — па гэтай спасылцы.