nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50573

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Арменія не збіраецца вяртаць пасла ў Мінск

Размік Хумаран быў выкліканы ў Ерэван для кансультацый яшчэ ў чэрвені 2024 года, і пасля таго ў Беларусь не вяртаўся.

https://nashaniva.com/358356

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Шэф ChatGPT пра Маска: «Хам і хуліган, але і прадпрымальнік легендарны»

Барацьба за OpenAI паказвае, наколькі перспектыўная гэта сфера — штучны інтэлект.

https://nashaniva.com/358353

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Дырэктара «Гараўтамоста» судзяць за хабар і крадзеж

Павел Важнік быў арыштаваны ў лютым 2024 года.

https://nashaniva.com/358348

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускі фатограф абвінавачвае Іллю Яшына ў тым, што той у сваім інстаграме незаконна апублікаваў свой партрэт

Яўген Ерчак просіць ад расійскага апазіцыянера 1200 еўра кампенсацыі за фота, узятыя без дазволу.

https://nashaniva.com/358285

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Хаця б раз на тры дні павінен слухаць». Міліцыянер расказаў, як праслухоўваў беларусаў

Пачутыя звесткі і кантакты трэба запісваць у сакрэтны нататнік.

https://nashaniva.com/358342

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Расіі святар, які падазраецца ў спробе згвалтавання дзяўчыны, адправіўся на вайну ва Украіну

Екацярынбургскі мітрапаліт выказаў надзею, што іерэй Сідараў «не будзе сядзець у штабе, а на полі бою прынясе пакаянне праз самаахвярнасць і ратны подзвіг».

https://nashaniva.com/358340

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Аляксандр Глеб прыехаў з пралукашэнкаўскім «Марафонам адзінства» ў Мазыр

«Лічу, гэта выдатна, што ў рэгіёнах арганізавалі такія мерапрыемствы, дзе можна сустракацца з людзьмі, адказваць на іх пытанні, магчыма, нешта параіць, падказаць», — падзялілася думкамі экс-зорка «Штутгарта» і «Арсенала».

https://nashaniva.com/358337

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У ЕС уступіў у сілу стандарт пра адзіны раз'ём для зарадкі

Зараз усе смартфоны і іншыя гаджэты, якія паступаюць у продаж, павінны мець адзіны раз'ём для зарадкі тыпу USB-C.

https://nashaniva.com/358331

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны

Рускамоўны блогер з Вялікабрытаніі Уільям Эгертан нядаўна вярнуўся на радзіму пасля таго, як некалькі месяцаў правёў у Беларусі. Ролікі Уільяма актыўна вірусіліся ў беларускіх сацсетках, пазнавалі хлопца і на вуліцах.

Развітанне з Беларуссю не абышлося без прыгод, але ўрэшце ён такі дабраўся дадому і задаў сваім брытанскім бацькам адвечнае беларускае пытанне: глыбоцкая ці рагачоўская?

https://nashaniva.com/358296

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Расіі бацька забіў чатырох малых дзяцей

Ён спрабаваў зрабіць суіцыд. Маці ў гэты момант спала на другім паверсе, калі спусцілася ўніз, дзеці былі ўжо мёртвыя.

https://nashaniva.com/358330

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Паглядзелі «Гульню ў кальмара-2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?

Netflix прадставіў доўгачаканую прэм’еру — другі сезон легендарнага серыяла пад назвай «Гульня ў кальмара». Мы паглядзелі навінку і можам сказаць, што атрымаўся варты працяг.

https://nashaniva.com/358255

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прэм'ер Славакіі паставіў ультыматум

Пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне.

https://nashaniva.com/358325

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы

58-гадовага рэдыдывіста будуць судзіць па шасці крымінальных артыкулах. А даказаць забойства ўсё ніяк не могуць.

https://nashaniva.com/358295

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуска купіла 1,5 кілаграма ежы ўсяго за 8 капеек

Што гэта за прадукт такі?

https://nashaniva.com/358288

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы

Армейскі стаж 26 гадоў.

https://nashaniva.com/358291

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Рэцыдывіст, які скраў унітаз у суседа. Расказваем, хто той найміт з Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Украіне

Артур Яфрэмаў мае больш за дзясятак адміністратывак за п'янкі і дэбошы. На адным месцы працы ён таксама ніколі доўга не працаваў.

https://nashaniva.com/358260

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін выбачыўся перад Аліевым за атаку на самалёт Баку — Грозны

У выніку крушэння самалёта 25 снежня загінулі 38 чалавек.

https://nashaniva.com/358351

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

На вайне ва Украіне загінуў рэдактар расійскага тэлеканала «Ізвестія», які паехаў туды добраахвотнікам увосень 2022 года

Прыляцеў беспілотнік.

https://nashaniva.com/358349

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Ён спалохаўся так, што не мог расціснуць пальчыкі, якімі трымаў лыжку»

«Пачуццё віны за тое, што здарылася, цяпер заўсёды са мной, я заўсёды да гэтага вяртаюся», — кажа Ірына Шчасная. Амаль чатыры гады яна не бачылася з сынам — іх разлучыла калонія. Тое ж самае адбылося і ў сем'ях Вольгі Філатчанкавай, Вольгі Такарчук, Алесі Буневіч.

Пакуль мамы былі ў калоніі, на волі іх чакалі дзеці. @Mediazona_by запісала іх гісторыі.

https://nashaniva.com/358344

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску адкрылася крама толькі з беларускімі цацкамі

Толькі беларускіх, і ніякіх іншых.

https://nashaniva.com/358341

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Папярэдняя прычына забойства чатырох дзяцей у Расіі — рэўнасць да жонкі

Мужчына вырашыў, што яму сістэматычна здраджвалі, і зарэзаў трох хлопчыкаў і дзяўчынку, якіх лічыў не сваімі.

https://nashaniva.com/358338

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн

Яго паху дастаткова, каб у доме з’явілася атмасфера свята. Дарэчы, смачны глінтвейн можа быць і безалкагольны — калі гатаваць яго з соку чырвонага вінаграду.

https://nashaniva.com/307711

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Васьмікласніцу затрымалі за тое, што павесіла фота байцоў праўкраінскага Рускага добраахвотніцкага корпуса на школьным стэндзе ў Пецярбургу

Дзяўчынцы пагражае да пяці гадоў турмы за апраўданне тэрарызму.

https://nashaniva.com/358333

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Памілаваны яшчэ 20 палітвязняў

Сярод іх 11 жанчын і 9 мужчын.
У адной з жанчын чацвёра дзяцей.

Читать полностью…

Наша Ніва

Халезін паразважаў пра феномен лукашызму: Усе мы здзівімся, як імгненна забудуць пра Лукашэнку

Вядомы рэжысёр Мікалай Халезін у новым выпуску ТОКу даў прагноз пра будучае месца Аляксандра Лукашэнкі ў памяці людзей.

https://nashaniva.com/358247

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю

Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім.

https://nashaniva.com/358167

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Бяда Лідзіі Ярмошынай: што вядома / Забойцам аказаўся сусед: вынеслі прысуд па страшнай справе

Новы выступ Лукашэнкі: зноў просіць беларусаў пацярпець. Галоўная трагедыя Лідзіі Ярмошынай: што кажуць дакументы? Яшчэ нядаўна гэты чыноўнік слухаў Лукашэнку ў Палацы Рэспублікі, а цяпер яго чакае суд: што вядома. Дзікая гісторыя ў Мінску. Прысуд у Гомелі. 18-гадовы беларус перамог суперзорку. Бяда ў Кобрыне.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=zFKWEek62Sg

Читать полностью…

Наша Ніва

Пайшла ў ліквідацыю вядомая будаўнічая кампанія

Яна вядомая сваімі жылымі комплексамі «Ціхая гавань» і «Валмянскі шлях».

https://nashaniva.com/358293

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сярэдняя тэмпература цела людзей зніжаецца

У XIX стагоддзі нямецкі лекар Карл Вундэрліх вызначыў норму тэмпературы цела для здаровага чалавека — 37°C. Пазней гэты паказчык скарэктавалі да 36,6°C, што стала сусветным стандартам. Але сучасныя даследаванні сведчаць, што старая норма ўжо не адпавядае рэчаіснасці.

https://nashaniva.com/358290

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вулічны гандаль рэчамі са згарэлага ГЦ «Беларусь» у Віцебску забаранілі пасля скаргі

«Ёсць меркаванне, што гэта небяспечна — гандляваць такой прадукцыяй пасля пажару».

https://nashaniva.com/358289

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel