Халезін: Мы дабраліся да Хілары Клінтан і дамовіліся аб санкцыях
Вядомы рэжысёр Мікалай Халезін у выпуску ТОКу расказаў пра закуліссе працэсу прыняцця санкцый і выказаў меркаванне, ці правільна, што начальнікаў беларускіх калоній не пускаюць у Еўрасаюз.
https://nashaniva.com/358343
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Паставіліся да фільма 94-гадовага Іствуда як да смецця. А ён узначаліў рэйтынгі
«Juror #2» Клінта Іствуда здзівіў свет. А яшчэ больш — ягонага партнёра, кінакампанію Warner Bros.
https://nashaniva.com/358453
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У студзені пенсіі і дапамогі ў Беларусі выплацяць датэрмінова
Грошы пенсіянеры атрымаюць яшчэ да праваслаўнага Раства.
https://nashaniva.com/358451
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У маскоўскім СІЗА знойдзены мёртвым турагент, затрыманы за арганізацыю падарожжаў для геяў
Адвакатцы паведамілі, што яе кліент скончыў жыццё самагубствам. Пры затрыманні ён зведаў катаванні і здзекі.
https://nashaniva.com/358449
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У мінскіх школах забаранілі не толькі Санту і замежныя хіты, але і калядныя песні
Распараджэнне ад кіраўніцтва горада з забаронай выкарыстоўваць іх падчас святочных мерапрыемстваў атрымалі класныя кіраўнікі сталічных школ.
https://nashaniva.com/358448
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Носіце пінжак з джынсамі? Вось памылкі, якія многія робяць
Пінжак з джынсамі, хоць і выглядае як просты і надзейны выбар, можа лёгка стаць няўдалым, калі не ўлічыць важных дэталяў.
https://nashaniva.com/358192
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларус стаў першым ілюзіяністам, які прадставіў Літву на чэмпіянаце свету па фокусах
Раз на тры гады ў розных краінах праводзяцца чэмпіянаты свету — самае прэстыжнае спаборніцтва ілюзіяністаў, як Алімпіяда ў спартсменаў. У дзяцінстве Глеб паставіў сабе мэту паўдзельнічаць там. І яму ўдалося здзівіць найлепшых ілюзіяністаў свету.
https://nashaniva.com/358443
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Каля парламента Грузіі паліцыя пачала затрымліваць пратэстоўцаў
Сілавікі тлумачаць свае дзеянні тым, што ўдзельнікі акцыі стаяць на праезнай частцы.
Некалькім пацярпелым ад жорсткіх затрыманняў спатрэбілася медыцынская дапамога.
Лукашэнка заявіў, што ЗША ўжо год просяць яго пашырыць дыпламатычную прысутнасць у Беларусі
https://nashaniva.com/358438
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Адзіны пралукашэнкаўскі канал на беларускай мове прыпыняе сваю працу
Стваральніца тэлеграм-канала «Верашчака» Зоя Серада напісала, што не мае часу на стварэнне кантэнту, але, магчыма, яна не вытрымала ціску з боку прарасійскіх актывістаў.
https://nashaniva.com/358436
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ад прэзідэнцкай рэзідэнцыі пратэстоўцы перайшлі да будынка парламента, дзе паказалі новаму прэзідэнту, былому футбалісту Міхаілу Кавелашвілі чырвоныя карткі
Читать полностью…Дзеючы прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што пакіне прэзідэнцкі палац
«Я сыходжу адсюль і нясу з сабой легітымнасць», — сказала яна.
Інаўгурацыю новага прэзідэнта Міхаіла Кавелашвілі яна назвала пародыяй, а «Грузінскую мару» — расійскай трагедыяй.
У Тбілісі людзі збіраюцца на акцыю пратэсту каля рэзідэнцыі прэзідэнта
Ля будынка парламента Грузіі, дзе праз 15 хвілін пачнецца інаўгурацыя Міхаіла Кавелашвілі, пратэстоўцаў няма, паведамляюць СМІ.
Замежнік упершыню хацеў наведаць Беларусь, але яго не пусцілі ў краіну за карцінку з Лукашэнкам на тэлефоне
«Думаў, гэта канец», — каментуе хлопец і лічыць, што яму пашанцавала.
https://nashaniva.com/358369
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты
Зараз вам заўсёды ёсць з кім пагаварыць на роднай мове на самыя розныя тэмы. Ён таксама перакладзе для вас на беларускую любы тэкст з любой мовы.
https://nashaniva.com/358294
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Польшча дапаможа Украіне, калі Славакія адключыць электраэнергію з-за газавага канфлікту
Польшча гатовая павялічыць экспарт электраэнергіі ва Украіну ў выпадку, калі славацкі прэм’ер-міністр Роберт Фіца выканае свае нядаўнія пагрозы.
https://nashaniva.com/358457
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Колькі за камуналку?» Тыкток уразіла навагодняя ілюмінацыя дома пад Вілейкай
Навагоднія ўпрыгожанні, выбраныя гаспадарамі, каментатары ахарактарызавалі як сапраўднае ўвасабленне дзіцячых мараў.
https://nashaniva.com/358452
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пуцін і Аліеў правялі яшчэ адну тэлефонную размову
Яны працягнулі абмеркаванне пытанняў, звязаных з крушэннем самалёта кампаніі Azerbaijan Airlines.
https://nashaniva.com/358450
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як шпіён Лукашэнкі падмануў актывістаў апазіцыі: неверагодная гісторыя з сумным фіналам
Супрацоўнік ГУБАЗіК амаль год працаваў у «Чорнай кнізе Беларусі» і стаў адным з яе кіраўнікоў. Як ён дапамагаў саджаць адных апанентаў Лукашэнкі і сябраваў з іншымі? Якая яго роля ў гісторыі Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі? І чым усё скончылася?
Падрабязнасці неверагоднай гісторыі глядзіце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/ZPAef6f42t8?si=BjxZ4rvIgb_Bv8VP
Расія выношвае планы захопу краін Балтыі, часткі Фінляндыі і Нарвегіі. НАТА змяняе планы процідзеяння ёй
Стратэгічная мэта Расіі — стварэнне зоны кантролю ад Арктыкі праз Балтыйскае і Чорнае мора да Міжземнага.
https://nashaniva.com/358441
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў патрабуе ад Расіі выбачэнняў і прызнання віны за збіццё пасажырскага самалёта
«Першыя тры дні мы не чулі ад Расіі нічога, акрамя вар'яцкіх версій».
https://nashaniva.com/358444
Без VPN — па гэтай спасылцы.
❤️ Чалавек года па версіі «Нашай Нівы» — Андрэй Пачобут. Сімвал адзінства, мацнейшага за лукашызм
Паляк, які гатовы сядзець у турме за права застацца жыць у Беларусі, на сваёй радзіме, дзе ён нарадзіўся і вырас, — што можа быць мацнейшым сімвалам сапраўднага адзінства нашай нацыі.
https://nashaniva.com/358432
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сіноптыкі расказалі, якога надвор’я чакаць у студзені
Ці будуць мароз, сонца, снег?
https://nashaniva.com/358439
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларусы трапілі ў жудаснае ДТЗ у Ленінградскай вобласці
Кіроўца загінуў.
https://nashaniva.com/358437
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Расіі абвінавацілі Малдову ў дыскрымінацыі расіян і ў скачванні да неанацызму
У Малдове адказалі.
https://nashaniva.com/358430
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Стрынгі, купоны на спатканне, пральны парашок: беларусы расказалі пра няўдалыя падарункі таемнага Санты
Няма больш надзейнага спосабу расчаравацца ў людзях, чым згуляць з імі ў «Таемнага Санту». Спыталі ў беларусаў, якія крынжовыя падарункі яны атрымлівалі ад калег.
https://nashaniva.com/357681
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Увечары ў суботу, 28 снежня, адбыліся яшчэ два здарэнні з самалётамі
Экіпаж Boeing 737-800 авіякампаніі KLM Royal Dutch Airlines, які выконваў рэйс з Осла ў Амстэрдам, неўзабаве пасля ўзлёту выявіў збой гідраўлічнай сістэмы і вырашыў вярнуцца ў Осла.
Падчас пасадкі самалёт вынесла за межы паласы на траву. Пацярпелых няма.
У Канадзе пасля няўдалай пасадкі самалёт загарэўся. Папярэдне, адно з колаў шасі не спрацавала пры пасадцы, самалёт праслізнуў па ўзлётна-пасадачнай паласе і загарэўся. Папярэдне, ніхто не пацярпеў.
У Тбілісі сёння адбудзецца інаўгурацыя новага прэзідэнта
Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заклікала прыхільнікаў прыйсці абараняць яе ў рэзідэнцыі.
https://nashaniva.com/358431
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся самалёт з пасажырамі
https://nashaniva.com/358429
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Кіраўніка Віцебска злавілі на хлусні гараджанам
Падводзячы вынікі года падчас выступлення ў студыі на абласным тэлебачанні, старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў расказаў, што месца для плошчы Герба і Сцяга ў горадзе выбралі самі гараджане праз галасаванне на сайце газеты «Віцьбічы». Але праблема ў тым, што сапраўдныя вынікі ўлады праігнаравалі.
https://nashaniva.com/358376
Без VPN — па гэтай спасылцы.