За «экстрэмізм» судзяць героя публікацыі «СБ» тыднёвай даўніны
Артыкул, прысвечаны торфапрадпрыемству «Дняпроўскае» з Быхаўскага раёна, выйшаў на дзяржаўным рэсурсе 22 снежня, а ўжо праз тыдзень аднаго з герояў гэтай публікацыі судзяць за «экстрэмізм», заўважыў @vitebsk_info.
https://nashaniva.com/358591
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Немаршанскі сад. Адкуль такая незвычайная назва ў новай станцыі метро?
Незвычайны шляхецка-савецкі сінтэз у сталічнай тапаніміцы.
https://nashaniva.com/358574
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 30 снежня
Сёння адкрыліся новыя станцыі метро. Мінскія ўлады расказалі, які сабекошт паездкі ў ім
На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў
Ксяндза Генрыка Акалатовіча прысудзілі да 11 гадоў калоніі
Правяраем Галоўчанку. Ці сапраўды сёлета патаннелі інгрэдыенты для аліўе?
Асірацелі міратворчыя сілы казацкай гвардыі Беларусі — памёр псеўдагенерал Сяргей Новікаў
Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»
Памёр Якуб Лапатка
«Белавія» прэзентавала новую форму бортправаднікоў
Паплечнікі Бондаравай запатрабавалі выбарчыя бюлетэні па-руску — і атрымалі адлуп
Замест рыначнага і дзяржаўнага Лукашэнка прыдумаў новае цэнаўтварэнне
«Пакуль няма прычын». «Белавія» не будзе праводзіць экстранныя праверкі на фоне авіякатастрофы ў Паўднёвай Карэі
Дырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец заявіў, што «Боінгі» авіякампаніі абслугоўваюцца па плане.
https://nashaniva.com/358580
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Асірацелі міратворчыя сілы казацкай гвардыі Беларусі — памёр псеўдагенерал Сяргей Новікаў
@NashaNiva стала вядома, што нядаўна памёр Сяргей Новікаў — адна з самых карыкатурных фігур гэтак званага беларускага «казацтва». Ураджэнец Столінскага раёна абвясціў сябе генерал-лейтэнантам, а потым пачаў прапаноўваць «вырашэнне справаў» і звязаўся з наркотыкамі. Складаем партрэт аднаго з топ-казакаў Беларусі.
https://nashaniva.com/358575
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Афганістане забаранілі ставіць вокны ў памяшканнях, якія выкарыстоўваюцца жанчынамі
Да такіх месцаў адносяцца кухня, унутраны двор і іншыя бытавыя памяшканні.
https://nashaniva.com/358578
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»
Ад 3 снежня Аліна Коўшык афіцыйна стала галоўнай рэдактаркай «Белсата». Да гэтага два гады яна правяла на пасадзе прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета. Пагутарылі з ёй пра тое, што яна лічыць сваімі дасягненнямі ў палітыцы, пра першыя крокі ў рэфармаванні «Белсата», гучныя звальненні, тое самае інтэрв’ю з Падсасонным і яго наступствы, а таксама жыццё па-за працай.
https://nashaniva.com/358537
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Правяраем Галоўчанку. Ці сапраўды сёлета патаннелі інгрэдыенты для аліўе?
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што традыцыйная святочная салата ў гэтым годзе патаннела. Узялі лічбы Белстата і праверылі словы топ-чыноўніка.
https://nashaniva.com/358551
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Паплечнікі Бондаравай запатрабавалі выбарчыя бюлетэні па-руску — і атрымалі адлуп
Змагары з любымі праявамі беларускасці спрабавалі дабіцца, каб выбарчыя бюлэтэні друкаваліся па-руску. ЦВК даў адказ.
https://nashaniva.com/358569
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ад нападу акулы ў Егіпце загінуў супрацоўнік Еўракамісіі
Драпежнік напаў на двух аквалангістаў падчас дайвінгу ў Чырвоным моры.
https://nashaniva.com/358561
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Уезд у Беларусь забаронены да 2074 года
У сацыяльных сетках гуляе здымак з пашпарта ўкраінца, якога не пусцілі ў Беларусь. Абмежаванне паставілі адразу на 50 гадоў.
Мінскія ўлады расказалі, які сабекошт паездкі ў метро
Датацыі на яго ідуць з гарадскога бюджэту.
https://nashaniva.com/358547
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Славу Камісаранку завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі
Ягоную справу ў Мінскім гарадскім судзе разглядала суддзя Анастасія Папко.
Коміка абвінавачвалі ў «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).
Адбываць пакаранне Камісарэнка павінен у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
«А самая запаветная мара таты — каб дзядзя Чаўшэску нарэшце памёр». Цудоўны навагодні фільм ад румынскага рэжысёра
У 2024 годзе на экраны выйшаў дэбютны фільм Багдана Мурэшану «Новы год, які так і не наступіў» пра тое, як абрынулася жорсткая дыктатура Нікалаэ Чаўшэску.
Дзве гадзіны пазітыву, як дыктатура абрынулася за пяць хвілін.
https://nashaniva.com/358530
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Адкрываюцца тры новыя станцыі метро
Дадаліся станцыі ў паўднёвым кірунку: «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец». Іх будавалі са жніўня 2017 года.
https://nashaniva.com/358532
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ціханоўская пачне сваю віншавальную прамову за 12 хвілін да новага года
Пачатак прамовы — 31 снежня ў 23.48 паводле мінскага часу «на ўсіх афіцыйных каналах».
https://nashaniva.com/358592
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У сталіцы Абхазіі паставілі елку з мандарынаў
На гэтую канструкцыю пайшло больш за паўтары тоны цытрусавых.
https://nashaniva.com/358583
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка патрабуе справядлівасці: што здарылася / Новыя забароны ў Беларусі: падрабязнасці
Падземныя разборкі Лукашэнкі: чаго ён патрабуе ад чыноўнікаў, чым незадаволены і за што абяцае зорку Героя Беларусі мэру Мінска? Помнік беларускаму міністру: з намёкам? Страшны падарунак ад беларускіх сілавікоў. Пагоня ў Гомелі і бяда пад Жыткавічамі. Даносчыца з Гродна і новыя прэтэнзіі. Святочныя забароны ў Беларусі. Рэкорд у Рагачове.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=V6RwpgVV7lY
Аб'явілі «экстрэмісцкім» сайт «Першы»
Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, і гэтым разам у яго трапіў незалежны сайт з Брэсцкай вобласці.
https://nashaniva.com/358587
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Памёр Якуб Лапатка
Перакладчыку «Калевалы» на беларускую і адданаму дапісчыку «Нашай Нівы» было 80 гадоў.
https://nashaniva.com/358584
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Некаторыя з ягоных захапляльна цікавых допісаў пра Фінляндыю, а таксама на моўныя і гістарычныя тэмы вы знойдзеце тут ніжэй. Перачытайце іх: яму там гэта будзе прыемна.
Фінскае і беларускае двухмоўі: у чым адрозненні
Чаму Сталін у 1940-м усё ж не рашыўся заняць Хельсінкі
Сакрэтная місія Манергейма: як былы разведчык расійскага Генштаба не даў Расіі захапіць сваю радзіму
«У 1943 годзе таму пад Расонамі латышскія карнікі спалілі жыўцом маю цётку і стрыечную сястру»
Хто как хаціт, так і гаварыт: фінскі прыклад
Фінская сярэдняя школа: расказвае чалавек, які праз яе прайшоў
Украіна і Расія правялі новы абмен палоннымі
Ён зноў праходзіў праз тэрыторыю Беларусі, абмянялі 150 украінцаў на 150 расіян.
https://nashaniva.com/358579
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Белавія» прэзентавала новую форму бортправаднікоў
Яна памянялася істотна.
https://nashaniva.com/358573
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Коўшык пра звальненне Кулея: Яго заявы не адпавядаюць рэчаіснасці і шкодзяць рэпутацыі канала
Журналіст Ігар Кулей учора ў эфіры праграмы «Тыдзень» абвясціў, што гэта яго апошняя перадача на «Белсаце» і што ён пакідае канал. «Пасля амаль 10 гадоў працы, мяне выціснулі адтуль хлуснёй і пагрозамі», — дадаў ён у фэйсбуку. Галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык пракаментавала сітуацыю для @NashaNiva.
https://nashaniva.com/358565
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«За два тыдні чосу — заробак мідла». Праграміст 20 гадоў працуе Дзедам Марозам
Штогод у снежні Сяргей дастае з шафы расшытае сняжынкамі футра і адпраўляецца дарыць людзям свята.
Што праўда, цяпер ужо не каб падзарабіць, а проста «з любові да мастацтва», піша @devby.
https://nashaniva.com/358558
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ксяндза Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»
Пробашч касцёла ў Валожыне не прызнаваў сябе вінаватым, піша @katolik_life.
У чым канкрэтна яго вінавацілі, застаецца невядомым і цяпер – суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Латушка назваў сваю самую вялікую паразу на пасадзе міністра культуры
«Паслалі не толькі міністра культуры, але яшчэ і двух віцэ-прэм'ераў».
https://nashaniva.com/358534
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вядучая «РТР-Беларусь» расказала, што траціну года жыве ў Іспаніі
У Іспанію яна пераязджала ўслед за мужам. Але збіраецца з канцамі вяртацца ў Беларусь.
https://nashaniva.com/358531
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Замест рыначнага і дзяржаўнага Лукашэнка прыдумаў новае цэнаўтварэнне
Аляксандр Лукашэнка зноў узяўся за цэны. Урад тэрмінова працуе над новай сістэмай. Лукашэнка загадаў справаздачыцца яму на гэты конт ужо «у першых чыслах студзеня».
https://nashaniva.com/358545
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пяскоў пракаментаваў паведамленні Гардона пра «гістарычную сустрэчу» 30 снежня
Напярэдадні ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон заявіў, што сёння павінна адбыцца «гістарычная сустрэча», якая скончыць гарачую фазу вайны.
https://nashaniva.com/358536
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Магілёве злодзей абакраў пенсіянерку, якая спала на лаўцы пасля бара, а потым разбудзіў яе і пасадзіў на таксі
62-гадовая жанчына заявіла ў міліцыю, што ў яе скралі ювелірныя ўпрыгажэнні і грошы на суму каля 3500 рублёў.
https://nashaniva.com/358529
Без VPN — па гэтай спасылцы.