nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50573

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

У падазраванага 13-гадовага падлетка з сабой быў малаток, нож і пнеўматычны пісталет

Але да стральбы не дайшло, піша 74.ru са спасылкаю на праваахоўныя органы.

Падлетак спакойна прайшоў са зброяй на першы ўрок, а ў канцы занятку дастаў малаток і пачаў хаатычна біць аднакласнікаў.

Дакладна вядома пра траіх пацярпелых дзяцей. У іх траўмы галавы і зламаныя пальцы на руках, адна дзяўчынка ў коме, паведамляе блізкі да сілавікоў канал Mash.

Читать полностью…

Наша Ніва

76-я цырымонія ўручэння «Эмі» запомнілася трыумфам Японіі

Гістарычны серыял «Сёгун» прызнаны найлепшай драмай. Каго яшчэ адзначылі?

https://nashaniva.com/351370

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускага актывіста Андрэя Мялешку не пусцілі ў Грузію

«Нас адпраўляюць назад у Польшчу без тлумачэння прычын. Забралі пашпарты, і сядзім у дзіўным пакоі Кутаіскага аэрапорта», — напісаў ён у фэйсбуку.

Андрэй Мялешка разам з сям'ёй апошні час жыве ў Грузіі. Ён вяртаўся з дачкой з кароткай паездкі ў Польшчу.

Читать полностью…

Наша Ніва

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа

Таксама стала вядома імя чалавека, падазраванага ў замаху.

https://nashaniva.com/351363

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Наша Ніва

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Чатыры гады таму рэдактарка канала «Мая Краіна Беларусь» з'ехала з бяспечнага Кіева ў Мінск, бо не магла без Радзімы. Два месяцы таму Ірына Шчасная зноў пакінула Беларусь — на гэты раз за яе плячыма палітычны тэрмін, здзекі за кратамі і незагойныя раны ўнутры.

Пагутарылі з Ірынай пра гэты час і яе новае жыццё.

https://nashaniva.com/351361

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»

Кампанія Apple запускае функцыю Activation Lock, якая заблакуе прылады, калі ў іх пры рамонце выкарыстоўваліся крадзеныя дэталі.

https://nashaniva.com/351352

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Два чалавекі стралялі адзін у аднаго за межамі гольф-клуба Трампа, ён не быў мішэнню, — New York Post.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп у бяспецы пасля страляніны ў раёне, у якім ён знаходзіўся

Аб гэтым паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на заяву перадвыбарчага штаба.

Мільярдэр выходзіў са свайго гольф-клуба ва Уэст-Палм-Біч, Фларыда, калі побач прагучалі некалькі стрэлаў.

https://nashaniva.com/351360

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Названыя пераможцы конкурса астранамічнай фатаграфіі

Грынвіцкая каралеўская абсерваторыя адабрала 11 найлепшых здымкаў космасу. Усе яны выглядаюць неймаверна фантастычна.

https://nashaniva.com/351354

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пад Мазыром палілі лісце, а згарэла адразу пяць дамоў

Пажар у Балажэвічах Мазырскага раёна дагэтуль спрабуюць патушыць.

https://nashaniva.com/351349

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінскія ратавальнікі апублікавалі відэа, як выратоўвалі сабаку з 12-га паверха дома ў Харкаве, у які трапіла расійская авіябомба

Сабака і яе гаспадар Аляксандр знаходзіліся ў кватэры ў момант удара, які прыйшоўся па дзясятым паверсе. Выратаваць з заблакаванай кватэры ўдалося абодвух.

Читать полностью…

Наша Ніва

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

Новая функцыя будзе даступная ўжо гэтай восенню.

https://nashaniva.com/351338

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Расія забараніла ўвоз беларускіх прадуктаў. У іх знайшлі кішачную палачку і антыбіётыкі

Абмежаваць пастаўкі беларускай прадукцыі з 16 верасня прыняў рашэнне Рассельгаснагляд.

https://nashaniva.com/351345

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі

Жыхары горада чулі цэлую серыю выбухаў.

https://nashaniva.com/351344

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін ездзіў у Манголію да шаманаў пытацца дазволу на ядзерную зброю — Der Spiegel

Міхаіл Зыгар у калонцы, апублікаванай у аўтарытэтным нямецкім часопісе, пераказвае крамлёўскія чуткі, што расійскаму лідару спатрэбілася дабраславенне на прымяненне апошняга аргумента ў вайне. З Манголіі ён нібыта вярнуўся задаволены.

https://nashaniva.com/351341

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Школьнік з малатком напаў на вучняў і настаўнікаў у Чалябінску

Папярэдне, пацярпелі 4 чалавекі, ім аказваецца дапамога.

«Надзвычайнае здарэнне ў 68 школе ў Чалябінску. Школьнік напаў на іншых вучняў і педагогаў. Ёсць пацярпелыя. Яны шпіталізаваныя», — напісаў у тэлеграме кіраўнік Чалябінскай вобласці Аляксей Тэкслер.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды

У інтэрнэт-картах можна знайсці водгукі ледзь не на што заўгодна, у тым ліку на беларускія суды. Вось што там пішуць.

https://nashaniva.com/351091

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Ганчар і Красоўскі

Былы старшыня ЦВК Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, імаверна, былі забітыя ў той жа дзень, 16 верасня 1999 года. Ганчару быў 41 год, Красоўскаму — 47.

https://nashaniva.com/351364

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Парушэнне паветранай прасторы Беларусі стала даволі распаўсюджанай з’явай ва ўмовах вайны ў суседніх краінах. Некаторыя выпадкі ўладамі замоўчваюцца, а некаторыя прыводзяць да міжнародных скандалаў.

Аднойчы падобная сітуацыя скончылася страшнай трагедыяй. Што адбылося ў небе над Беларуссю? Які загад аддаў беларускі генерал? Што казаў Лукашэнка адразу пасля трагедыі, як змянілася яго версія праз некалькі гадоў і ў каго ён прасіў прабачэння?

Усе падрабязнасці глядзіце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».

https://youtu.be/DuaGR8Hd6rs

Читать полностью…

Наша Ніва

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў

Такімі данымі падзяліўся намеснік старшыні праўлення расійскага банка Станіслаў Кузняцоў.

https://nashaniva.com/351362

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Зімбабвэ заб'юць 200 сланоў, каб пазбегнуць голаду

Раней рашэнне аб забойстве дзікіх жывёл таксама прынялі ўлады Намібіі.

https://nashaniva.com/351294

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханак праблемы з законам

Любоўныя прыгоды не спадабалася адной з мясцовых жыхарак, якая паведаміла аб усім у міліцыю.

https://nashaniva.com/351355

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!

Мільярдэр, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта ЗША, пакінуў гнеўны допіс у бок спявачкі Тэйлар Свіфт. Надоечы суперзорка падтрымала яго суперніцу на выбарах Камалу Харыс.

https://nashaniva.com/351356

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку

«Вяртухай не бачыць сэнсу браць на сябе адказнасць за нейкую мяккасць».

https://nashaniva.com/351353

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сяргей Грыцавец: як двойчы Герою Савецкага Саюза адсекла галаву вінтом 16 верасня 1939 года

Пра культавага лётчыка-беларуса чулі многія, а яго біяграфію ведае мала хто.

https://nashaniva.com/243533

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Бабруйску шукаюць мужчыну, які збіў сабаку на дзіцячай пляцоўцы

Яго знялі на відэа відавочцы і апублікавалі ў сеціве. Ролікам зацікавілася міліцыя.

https://nashaniva.com/351342

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу

У 2010-я гады Роберт Фіца ўжо дапамагаў беларускаму рэжыму нармалізаваць адносіны з Еўрапейскім саюзам.

https://nashaniva.com/351347

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

💣 Палёт над Беларуссю скончыўся расстрэлам: падрабязнасці трагічнай гісторыі

Нядаўна над Гомелем супрацьпаветраная абарона збіла два расійскія беспілотнікі. Наогул, парушэнне паветранай прасторы стала даволі распаўсюджанай з’явай ва ўмовах вайны ў суседніх краінах. Некаторыя выпадкі ўладамі замоўчваюцца, а некаторыя прыводзяць да міжнародных скандалаў.

Аднойчы падобная сітуацыя скончылася страшнай трагедыяй. Ці можна было яе пазбегнуць? Што дакладна адбылося ў небе над Беларуссю? Які загад аддаў беларускі генерал? Што казаў Лукашэнка адразу пасля трагедыі, як змянілася яго версія праз некалькі гадоў і ў каго ён прасіў прабачэння?

Усе падрабязнасці глядзіце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».

https://youtu.be/DuaGR8Hd6rs

Читать полностью…

Наша Ніва

«Няма ніякай надзеі, што дождж спыніцца». Цэнтральная Еўропа пайшла пад ваду

Праліўныя дажджы, выкліканыя штормам «Барыс», прывялі да катастрафічнай паводкі з чалавечымі ахвярамі. Падобныя штармы ў рэгіёне здараюцца раз на 50 гадоў, але цяпер будуць адбывацца часцей — усё праз імклівае пацяпленне клімату.

https://nashaniva.com/351343

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Хто той у масцы

Самая вялікая загадка цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы разгаданая.

https://nashaniva.com/351340

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel