nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Ад 3 снежня Аліна Коўшык афіцыйна стала галоўнай рэдактаркай «Белсата». Да гэтага два гады яна правяла на пасадзе прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета. Пагутарылі з ёй пра тое, што яна лічыць сваімі дасягненнямі ў палітыцы, пра першыя крокі ў рэфармаванні «Белсата», гучныя звальненні, тое самае інтэрв’ю з Падсасонным і яго наступствы, а таксама жыццё па-за працай.

https://nashaniva.com/358537

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Правяраем Галоўчанку. Ці сапраўды сёлета патаннелі інгрэдыенты для аліўе?

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што традыцыйная святочная салата ў гэтым годзе патаннела. Узялі лічбы Белстата і праверылі словы топ-чыноўніка.

https://nashaniva.com/358551

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Паплечнікі Бондаравай запатрабавалі выбарчыя бюлетэні па-руску — і атрымалі адлуп

Змагары з любымі праявамі беларускасці спрабавалі дабіцца, каб выбарчыя бюлэтэні друкаваліся па-руску. ЦВК даў адказ.

https://nashaniva.com/358569

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ад нападу акулы ў Егіпце загінуў супрацоўнік Еўракамісіі

Драпежнік напаў на двух аквалангістаў падчас дайвінгу ў Чырвоным моры.

https://nashaniva.com/358561

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Уезд у Беларусь забаронены да 2074 года

У сацыяльных сетках гуляе здымак з пашпарта ўкраінца, якога не пусцілі ў Беларусь. Абмежаванне паставілі адразу на 50 гадоў.

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінскія ўлады расказалі, які сабекошт паездкі ў метро

Датацыі на яго ідуць з гарадскога бюджэту.

https://nashaniva.com/358547

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Славу Камісаранку завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі

Ягоную справу ў Мінскім гарадскім судзе разглядала суддзя Анастасія Папко.

Коміка абвінавачвалі ў «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).

Адбываць пакаранне Камісарэнка павінен у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Читать полностью…

Наша Ніва

«А самая запаветная мара таты — каб дзядзя Чаўшэску нарэшце памёр». Цудоўны навагодні фільм ад румынскага рэжысёра

У 2024 годзе на экраны выйшаў дэбютны фільм Багдана Мурэшану «Новы год, які так і не наступіў» пра тое, як абрынулася жорсткая дыктатура Нікалаэ Чаўшэску.

Дзве гадзіны пазітыву, як дыктатура абрынулася за пяць хвілін.

https://nashaniva.com/358530

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Адкрываюцца тры новыя станцыі метро

Дадаліся станцыі ў паўднёвым кірунку: «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец». Іх будавалі са жніўня 2017 года.

https://nashaniva.com/358532

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Новы лідар Сірыі расказаў, якім будзе лад у краіне, калі пройдуць выбары і якія будуць адносіны з Расіяй

https://nashaniva.com/358522

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вярхоўны дыпламат ЕС: Расія датычная да актаў дыверсій у Еўропе

Вярхоўны еўрадыпламат, экс-прэм'ер Эстоніі Кая Калас заклікала будучае кіраўніцтва ЗША дзейнічаць больш строга ў адносінах да Масквы.

https://nashaniva.com/358521

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і сышоў з канала

Журналіст учора пакінуў канал, абвясціўшы пра сыход у эфіры праграмы «Тыдзень».

https://nashaniva.com/358517

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Як шпіён Лукашэнкі падмануў актывістаў апазіцыі: неверагодная гісторыя з сумным фіналам

Супрацоўнік ГУБАЗіК амаль год працаваў у «Чорнай кнізе Беларусі» і стаў адным з яе кіраўнікоў. Як ён дапамагаў саджаць адных апанентаў Лукашэнкі і сябраваў з іншымі? Якая яго роля ў гісторыі Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі? І чым усё скончылася?

Падрабязнасці неверагоднай гісторыі глядзіце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».

https://youtu.be/ZPAef6f42t8?si=BjxZ4rvIgb_Bv8VP

Читать полностью…

Наша Ніва

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

Менавіта гэтая краіна вырабляе самалёты сямейства Embraer. Астана адмовілася ад ідэі перадаць чорныя скрыні Міжнароднаму авіяцыйнаму камітэту СНД, якую лабіравала Расія.

https://nashaniva.com/358486

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Люблю Беларусь». На магільным помніку Уладзіміра Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў

Магільны помнік Макея, рэндар якога атрымала «Наша Ніва», такі ж супярэчлівы, як і постаць пахаванага пад ім міністра. Строгі профіль, увабіты ў абрысы радзімы, частка шыфру антырасійскіх паўстаўнцаў як прыжыццёвае крэда і пасмяротны запавет. І тут жа: адсылка да спрэчнай тэорыі, а замест Уладзіміра па-руску — «Владимир». 

https://nashaniva.com/358464

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Белавія» прэзентавала новую форму бортправаднікоў

Яна памянялася істотна.

https://nashaniva.com/358573

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Коўшык пра звальненне Кулея: Яго заявы не адпавядаюць рэчаіснасці і шкодзяць рэпутацыі канала

Журналіст Ігар Кулей учора ў эфіры праграмы «Тыдзень» абвясціў, што гэта яго апошняя перадача на «Белсаце» і што ён пакідае канал. «Пасля амаль 10 гадоў працы, мяне выціснулі адтуль хлуснёй і пагрозамі», — дадаў ён у фэйсбуку. Галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык пракаментавала сітуацыю для @NashaNiva.

https://nashaniva.com/358565

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«За два тыдні чосу — заробак мідла». Праграміст 20 гадоў працуе Дзедам Марозам

Штогод у снежні Сяргей дастае з шафы расшытае сняжынкамі футра і адпраўляецца дарыць людзям свята.

Што праўда, цяпер ужо не каб падзарабіць, а проста «з любові да мастацтва», піша @devby.

https://nashaniva.com/358558

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ксяндза Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»

Пробашч касцёла ў Валожыне не прызнаваў сябе вінаватым, піша @katolik_life.

У чым канкрэтна яго вінавацілі, застаецца невядомым і цяпер – суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Читать полностью…

Наша Ніва

Латушка назваў сваю самую вялікую паразу на пасадзе міністра культуры

«Паслалі не толькі міністра культуры, але яшчэ і двух віцэ-прэм'ераў».

https://nashaniva.com/358534

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вядучая «РТР-Беларусь» расказала, што траціну года жыве ў Іспаніі

У Іспанію яна пераязджала ўслед за мужам. Але збіраецца з канцамі вяртацца ў Беларусь.

https://nashaniva.com/358531

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Замест рыначнага і дзяржаўнага Лукашэнка прыдумаў новае цэнаўтварэнне

Аляксандр Лукашэнка зноў узяўся за цэны. Урад тэрмінова працуе над новай сістэмай. Лукашэнка загадаў справаздачыцца яму на гэты конт ужо «у першых чыслах студзеня».

https://nashaniva.com/358545

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пяскоў пракаментаваў паведамленні Гардона пра «гістарычную сустрэчу» 30 снежня

Напярэдадні ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон заявіў, што сёння павінна адбыцца «гістарычная сустрэча», якая скончыць гарачую фазу вайны.

https://nashaniva.com/358536

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Магілёве злодзей абакраў пенсіянерку, якая спала на лаўцы пасля бара, а потым разбудзіў яе і пасадзіў на таксі

62-гадовая жанчына заявіла ў міліцыю, што ў яе скралі ювелірныя ўпрыгажэнні і грошы на суму каля 3500 рублёў.

https://nashaniva.com/358529

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Самая дарагая кватэра ў Мінску за 2024 год — у доме, дзе жыве Наталля Эйсмант

Апартаменты каштавалі $900 тысяч.

https://nashaniva.com/358524

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўчанка расказаў, што аліўе сёлета патаннеў

Індэкс папулярнага навагодняга салата лічылі ўрадавым камітэтам.

https://nashaniva.com/358519

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей

У 2020-м бацька пяці дзяцей Сяргей Жыбуртовіч збіраў подпісы на Камароўцы, баставаў на заводзе. А праз два гады трапіў за краты на 40 сутак — так ГУБАЗіК помсціў яму за старшага сына, якога не мог злавіць. Запісалі гісторыю мужчыны.

https://nashaniva.com/358194

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў

Пра гэта паведаміў яго сын, піша выданне The Washington Post

https://nashaniva.com/358495

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра

Вядомы ўкраінскі тэлевядучы Дзмітрый Гардон выступіў з нечаканай заявай пра спыненне вайны. Адначасова Зяленскі анансаваў важнае рашэнне ЗША ў падтрымку Украіны, а тэлеграм-каналы сцвярджаюць пра знаходжанне кагосьці з кіраўніцтва Расіі ў Вашынгтоне.

https://nashaniva.com/358471

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа

Адкрыццё BELAZ SHOP на прадпрыемстве назвалі «стартам амбіцыйнага праекта па прасоўванні брэнда». Раней на БелАЗе прайшлі затрыманні супрацоўнікаў за кпіны з фірмовых ботаў.

https://nashaniva.com/358465

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel