«Я баялася, што здымкі будуць праходзіць на рускай мове»
У Татарстане ўпершыню выйшла татарскамоўнае рэаліці-шоу.
https://nashaniva.com/356979
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне
Яшчэ раней жыхары горада пачалі зносіць статуі Асадаў.
https://nashaniva.com/356978
Без VPN — па гэтай спасылцы.
💰Галоўны карміцель сям'і Лукашэнкі: як яго сярэдні сын Дзмітрый зарабляе мільёны
Сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі заўсёды трымаўся ў ценю адносна астатніх сваякоў. Віктар атрымліваў больш высокія пасады, Мікалай суправаджаў бацьку ва ўсіх паездках і камандзіроўках. А Дзмітрый ужо 20 гадоў узначальвае адну і тую ж арганізацыю, амаль не дае інтэрв'ю і ў прынцыпе вядзе вельмі непублічнае жыццё.
Але ў яго гісторыі не ўсё так проста, і ў новым сюжэце «Нашай Нівы» мы раскажам, як сям'я Лукашэнкі зарабляе мільёны з дапамогай Дзмітрыя, як яго жонка і нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук робіць сваю кар'еру ў беларускім шоў-бізнэсе і якія моманты сваёй біяграфіі яна хавае.
https://youtu.be/HSuFIz_W3pU
З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада
https://nashaniva.com/356973
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пяскоў абверг словы Трампа аб суадносінах страт РФ і Украіны
У балючае месца ўдарыў расіянам Трамп, як выглядае.
https://nashaniva.com/356970
Без VPN — па гэтай спасылцы.
🪳Башар Асад сышоў з пасады прэзідэнта Сірыі — МЗС РФ
Пасля перамоваў «з шэрагам удзельнікаў сірыйскага канфлікту» Башар Асад вырашыў пакінуць пасаду прэзідэнта Сірыі і даручыў «мірна перадаць уладу», заявілі ў ведамстве.
Расія ў гэтых перамовах не ўдзельнічала, дадалі там.
У Маскве фекаліямі загадзілі лесвічную пляцоўку імавернай палюбоўніцы Пуціна
https://nashaniva.com/356965
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць
Прывід зрынутага дыктатара Башара Асада ўжо ходзіць па палацах Лукашэнкі і Пуціна, піша аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
https://nashaniva.com/356963
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Так выглядаў маршрут самалёта, на якім мог ляцець Башар Асад
Паводле звестак Flightradar24, Іл-76 авіякампаніі Syrian Air у 4:55 па Дамаску вылецеў з аэрапорта горада. Спачатку ён кіраваўся на ўсход, у боку Ірака, пасля павярнуў у кірунку расійскай вайсковай базы на ўзбярэжжы. Трохі не даляцеўшы, борт зрабіў рэзкі паварот, пасля чаго знік з радараў у 5:39.
Пры знікненні з радараў самалёт знаходзіўся на вышыні 500 м.
«Ён знік з радараў, магчыма, транспондар адключылі, але я лічу, што больш імаверна, што самалёт быў збіты...» — цытуе эксперта крыніца Reuters.
Прыкладна ў той самы час прэм’ер Сірыі заявіў аб перамовах пра перадачу ўлады і што ў краіне павінны быць свабодныя выбары, каб «сірыйцы маглі выбіраць».
Калі самалёт Асада збілі, то, магчыма, яго збілі самі расіяне або армія Сірыі: у паўстанцаў няма сістэм супрацьпаветранай абароны, і паўстанцы пакуль непрысутныя ў прыбярэжных правінцыях.
Круты назваў, колькі подпісаў сабралі за Лукашэнку
Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі падчас выступлення на канцэрце ў Оршы пахваліўся рэкоднай колькасцю подпісаў за свайго кіраўніка.
https://nashaniva.com/356956
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пусты, абсалютна пусты міжнародны аэрапорт Дамаска: ніводнага сілавіка, ніводнага памежніка. Добра апранутыя людзі бягуць на самалёт. Гэта кадры са сталіцы Сірыі сёння ўначы
Сям’я Асадаў кіравала Сірыяй 54 гады, ахвярамі яе дыктатуры і развязанай імі грамадзянскай вайны сталі сотні тысяч людзей.
На выбарах 2021 года Башару Асаду напісалі 95,1% галасоў.
Расія на гэты раз не магла ім дапамагчы, бо перакінула ўсе свае сілы ва Украіну. А іранскіх проксі разграміў Ізраіль у Ліване. Рэжым Асада паў за 10 дзён у выніку маланкавага наступу паўстанцаў — пасля таго, як Турцыя да іншыя краіны забяспечылі іх мінімумам сучасных узбраенняў.
Пакуль няясна, дзе знаходзіцца дыктатар Башар Асад. Самалёт Іл-76, які вылецеў з Дамаска ўначы, знік з радараў на падлёце да расійскай вайсковай базы за ўзбярэжжы. Або ён адключыў сігналы і прызямліўся ў Хмейміме, або быў збіты — тады, магчыма, расійскай жа ракетай.
«Свет чакае». Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць здзелку і «спыніць вар'яцтва»
Трамп заклікаў да перамоваў Пуціна. «Я добра ведаю Уладзіміра. Цяпер ягоны час дзейнічаць».
https://nashaniva.com/356957
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Дамаску павалілі галоўны помнік дыктатару Хафэзу Асаду
Паўстанцы таксама ўвайшлі ў рэзідэнцыю Башара Асада.
Сям’я Асадаў кіравала Сірыяй 54 гады. Ахвярамі яе дыктатуры і развязанай імі грамадзянскай вайны сталі сотні тысяч людзей.
На выбарах 2021 года Башару Асаду напісалі 95,1% галасоў.
У рэальнасці рэжым Асада абапіраўся на меншасць насельніцтва краіны — алавітаў (Асады самі алавіты) і хрысціянаў розных канфесій. У той жа час супраць яго выступалі суніты, якія складалі большасць насельніцтва краіны, і друзы, а таксама свецкія сірыйцы, якія выступаюць за дэмакратычны лад. Курды балансавалі між урадам і апазіцыяй, бо маюць уласныя інтарэсы.
Падаўленне масавых пратэстаў 2011 года выклікала грамадзянскую вайну. Асад застаўся ва ўладзе дзякуючы таму, што на яго баку ваявалі інтэрвенты з Расіі і Ірана. Паўстанцаў падтрымлівалі Турцыя і Саудаўская Аравія.
Рэжым Асада паў за 10 дзён у выніку маланкавага наступу паўстанцаў — пасля таго, як Турцыя да іншыя краіны забяспечылі іх сучаснымі ўзбраеннямі.
🔥 Праўда турэмнага доктара: смяротныя памылкі і праслухоўка КДБ. Новы ТОК з Васілём Завадскім
Герой новага выпуску ТОК — доктар і праваабаронца Васіль Завадскі, які больш за 20 гадоў працаваў у турэмнай медыцыне, а з іх больш за 10 гадоў кіраваў ёю. Да таго часу, пакуль у 2010-м праз таблетку сам не трапіў за краты.
У гутарцы ТОК ён распавядае, што насамрэч магло адбыцца ў турме з палітвязнямі Алесем Пушкіным і Вітольдам Ашуркам, а таксама тлумачыць, ці магла з’явіцца цынга ў Сцяпана Латыпава. Згадвае бунт крымінальных аўтарытэтаў, эпідэмію сіфілісу ў калоніі і гісторыі кахання паміж супрацоўнікамі турмаў і зняволенымі.
Распавядае, чаму ў камерах легендарнай «Амерыканкі», дзе трымаюць міністраў і бізнэсоўцаў, дагэтуль няма ўнітазаў, а таксама чаму існаванне турэмных кастаў і зняволеных з «нізкім статусам» выгадна адміністрацыі.
https://www.youtube.com/watch?v=0IAMqi0CmmY
Паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск. Дзе Асад, невядома
Паўстанцы ўвайшлі ў сталіцу Сірыі, асадаўскія войскі адступаюць. Дзе знаходзіцца Башар Асад, па-ранейшаму не вядома.
Самалёт Іл-76, які мог везці Башара Асада, знік з радараў пасля рэзкага зніжэння. Ці маглі самалёт збіць, пакуль інфармацыі няма.
https://nashaniva.com/356953
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У велізарным бункеры брата Башара Асада знайшлі залаты Каран
Аўтар відэа сцвярджае, што бачыў шмат золата і зброі.
https://nashaniva.com/356985
Без VPN — па гэтай спасылцы.
МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю
Рыторыка расійскіх уладаў і тэлеканалаў змянілася літаральна за дзень.
https://nashaniva.com/356976
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Ну ёсць дачка. І што?» Што пішуць боты пад навіною пра меркаваную дачку Лукашэнкі і захапляльны ўзлёт яе мамы-цырульніцы
«Маладзец Рыгоравіч! Спецыяліст па ўсіх пытаннях!»
https://nashaniva.com/356971
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Усе кіраўнікі, супраць якіх выступалі пратэстоўцы падчас Арабскай вясны 2011 года, сышлі ў мінулае. Асад стаў апошнім
Муамар Кадафі ў Лівіі, Бэн Алі ў Тунісе, Алі Абдула Салех у Емене, Хосні Мубарак у Егіпце. Башар Асад быў апошнім дыктатарам Арабскай вясны. Канец гэтай гісторыі.
https://nashaniva.com/356972
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Зяленскі назваў новыя лічбы страт украінцаў на фронце
Таксама ён зрабіў сваю ацэнку расійскіх страт.
https://nashaniva.com/356967
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна? Тлумачыць былы кіраўнік турэмнай медыцыны Беларусі
У новым выпуску ТОКу доктар і праваабаронца Васіль Завадскі выказаў сваё меркаванне, што на самой справе магло адбыцца ў турме з мастаком Алесем Пушкіным.
https://nashaniva.com/356950
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У прыбярэжнай правінцыі Латакія, населенай алавітамі, таксама радуюцца падзенню дыктатуры
Людзі катаюцца на паваленым помніку Асаду-бацьку.
У Латакіі размешчаныя расійскія вайсковыя базы, якія былі для Масквы таксама плацдармам для экспансіі ў Афрыку.
Пакуль лёс Асада невядомы, у яго палацы гуляюць не толькі паўстанцы, а і простыя сірыйцы
З'явіліся ФОТЫ з прэзідэнцкага палаца ў Дамаску.
https://nashaniva.com/356962
Без VPN — па гэтай спасылцы.
На відэа — жыхары сірыйскай Хамы святкуюць падзенне рэжыму Асада пасля ўваходжання паўстанцаў у Дамаск
Читать полностью…Трамп ацаніў страты Расіі ў 600 тысяч забітых і параненых, Украіны — у 400 тысяч
Ëн заклікаў Уладзіміра Пуціна «спыніць вар’яцтва». «Я добра ведаю Уладзіміра. Цяпер ягоны час дзейнічаць». Трамп заклікаў да неадкладнага спынення агню. «Кітай можа паспрыяць. Свет чакае», — заклікаў ён і прывёў Сірыю як прыклад таго, што бывае, калі бакі зацягваюць з прыняццем наспелых рашэнняў.
https://nashaniva.com/356957
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Драматычныя кадры: сёння ўначы паўстанцы выпусцілі палітвязняў з турмы ў прыгарадзе Дамаска
Вязні проста ідуць пешкі ў цемры ў кірунку горада. Праз турму «Саедная» прайшлі дзясяткі тысяч ахвяр.
Асадапад працягваецца па ўсёй Сірыі
Людзі скідваюць помнікі Хафезу Асаду, бацьку Башара Асада. Ён кіраваў Сірыяй з 1971 да 2000.
Прэм'ер-міністр Сірыі, які застаўся ў Дамаску, пад аховай паўстанцаў едзе перадаваць ім уладу
Прэзідэнт Башар Асад, як мяркуецца, уцёк з Дамаска на расійскую вайсковую базу на міжземнаморскім узбярэжжы Сірыі.
Прэм’ер Мухамад Газі Аль-Джалалі заявіў пра гатоўнасць перадаць уладу і супрацоўнічаць з новым кіраўніцтвам краіны. Лідар паўстанцаў загадаў ім не набліжацца да будынкаў дзяржаўных устаноў, прэм’ер будзе кантраляваць іх да перадачы ўлады.
Прэм’ер таксама заявіў, што ідуць перамовы з лідарамі паўстанцаў пра новую канфігурацыю ўлады. Пытанне вайсковай прысутнасці Расіі будзе вырашацца новым урадам, заявіў ён.
IT-прадпрымальнік Ігар Маханёк пра стартапы: Калі вы пішаце мне па-руску, то вы для мяне не свой
Беларускі айцішнік і венчурны інвестар Ігар Маханёк у новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» патлумачыў, чаму стартапам лепш пісаць яму па-беларуску.
https://nashaniva.com/356922
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце
Як на яе маглі выйсці сілавікі?
https://nashaniva.com/356892
Без VPN — па гэтай спасылцы.