Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША
Абраны прэзідэнт ЗША яшчэ не прайшоў інаўгурацыю, а ўжо ставіць свет на вушы, прыводзячы каго ў захапленне, каго — у шаленства.
https://nashaniva.com/358994
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі БПЛА адбыўся моцны пажар
«Сіламі СПА збітыя БПЛА. Ёсць трапленне абломкаў на прамысловы аб'ект у Энгельсе. На месцы працуюць пажарныя разлікі і экстраныя службы», - напісаў губернатар Бусаргін.
Мясцовыя жыхары паведамляюць аб пажары на нафтабазе, таксама ў горадзе знаходзіцца ваенны аэрадром дальняй авіяцыі.
Паблік «Крымскі вецер» піша, што ўдар дронаў прыйшоўся па камбінаце, дзе захоўваецца авіяцыйнае паліва для авіябазы.
Лясныя пажары ахапілі захад Лос-Анджэлеса, жыхароў заклікалі эвакуявацца
Улады Каліфорніі абвясцілі надзвычайнае становішча ў Лос-Анджэлесе з-за лясных пажараў, якія ахапілі некаторыя раёны на захадзе горада.
https://nashaniva.com/358988
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Платон Станкевіч — запомніце гэтае імя. Магчыма, нарадзіўся новы пісьменнік
Часопіс «Апостраф» — альтэр ага «Дзеяслова» — адкрыў новае імя і падсвяціў некалькі вядомых, расказвае Зося Лугавая.
https://nashaniva.com/358982
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ільхам Аліеў назваў Арменію фашысцкай дзяржавай і заклікаў «знішчыць фашызм»
Усё гэта гаварылася ў кантэксце заключэння мірнай дамовы паміж дзвюма краінамі.
https://nashaniva.com/358981
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Калекцыянер знайшоў у Беластоку абгорткі для цукерак, надрукаваныя ў Гродне больш за сто гадоў таму
Цяпер мужчына марыць пабываць у Гродне і перадаць частку калекцыі ў мясцовы музей, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/358963
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»
На пытанне, ці гатовы Трамп прымяніць ваенныя метады, каб «зрабіць Канаду 51-м штатам ЗША», ён адказаў, што ваенныя не, але эканамічныя — так.
https://nashaniva.com/358978
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як атрымліваюць павышэнні на АНТ? Расказваем на прыкладзе кар'еры прапагандыста Занковіча
Прапаганда пазіцыянуе яго як аднаго з найлепшых на сёння беларускіх кінадакументалістаў. Гэта ў яго сюжэце паказалі кадры з Верамейчыкам, якога В'етнам выдаў КДБ.
https://nashaniva.com/356713
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Марк Цукерберг заявіў пра адмову ад фактчэкераў і «вяртанне да каранёў»
Маўляў, у сэрвісах ягонай кампаніі Meta, якой належаць сацсеткі Facebook і Instagram, цяпер занадта вялікая колькасць памылак і цэнзуры. Таму будуць вялікія рэформы.
https://nashaniva.com/358971
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Спецпрадстаўнік Трампа адклаў паездку ў Кіеў да ягонай інаўгурацыі
Першапачаткова Кіт Келаг планаваў візіт у Кіеў для сустрэчы з украінскімі лідарамі ў пачатку студзеня. Таксама арганізоўваліся яго сустрэчы з афіцыйнымі асобамі ў іншых еўрапейскіх сталіцах, уключаючы Рым і Парыж.
https://nashaniva.com/358967
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, папрасіў прабачэння ў паліцыі
7 студзеня 39-гадовы беларус Сяргей Асійчук, які ў снежні, знаходзячыся на адпачынку ў Тайландзе, раскідваў паліцэйскіх і гасцінічную ахову па двары гатэля, з'явіўся ў паліцэйскі ўчастак, папрасіў прабачэння перад яго супрацоўнікамі, прынёс сімвалічныя падарункі і заявіў пра гатоўнасць прыняць любое пакаранне, прызначанае судом.
https://nashaniva.com/358965
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Спікер літоўскага парламента заклікаў не пагаршаць умовы для беларусаў у Літве
Новаабраны спікер літоўскага Сейма Саўлюс Сквярняліс сустрэўся са Святланай Ціханоўскай, падчас якой абмеркаваў пытанне хуткага завяршэння ў Беларусі кампаніі па пераабранні Лукашэнкі, а таксама становішча беларускай дыяспары ў Літве. Па выніках сустрэчы ён зрабіў некалькі важных заяў.
https://nashaniva.com/358962
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка адказаў Зяленскаму: Беларусь, вядома, жыве
Падчас наведвання храма ў Лагойску ён пракаментаваў навагодні зварот прэзідэнта Украіны, у якім той згадаў Беларусь.
https://nashaniva.com/358957
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У рускамоўнай Вікіпедыі плануюць вярнуць назву Беларусь. Для Белоруссии не засталося аргументаў
Праз больш як дзесяцігоддзе пасля папярэдняга рашэння адмыслова скліканая працоўная група, якая працавала над пытаннем два гады, нарэшце рэкамендавала вярнуць артыкулу пра краіну назву Беларусь.
https://nashaniva.com/358953
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка прагназуе новы крызіс на заходніх межах
«Мы нікога ад мігрантаў абараняць не будзем».
https://nashaniva.com/358955
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам
44-гадовы палкоўнік Андрэй Жэмайтук — былы ахоўнік Аляксандра Лукашэнкі — пасля адстаўкі з органаў працаваў у «Газпром трансгаз Беларусь».
https://nashaniva.com/358951
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Малако: піць дзеля здароўя ці адмовіцца з-за шкоды? Навукоўцы даюць адказ
Адны паўтараюць старую прыказку «Піце, людзі, малако, будзеце здаровымі», іншыя сцвярджаюць, што малако шкоднае. Што на гэты конт гаворыць навука?
https://nashaniva.com/358979
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Бальзам для губ пагаршае іх стан?
Узімку скура вуснаў абветрываецца, мароз яе перасушвае, яна трэскаецца. Каб выправіць сітуацыю, мы выкарыстоўваем бальзам для губ. Але ёсць свае нюансы.
https://nashaniva.com/358961
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мінску мужчына так ужыўся ў ролю міліцыянера, што пабіў двух чалавек малатком
Цяпер яго будуць судзіць.
https://nashaniva.com/358977
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 7 студзеня
Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»
«Гэта мая вялікая перавага, што я не спрабую сілай неяк утрымаць уладу». Лукашэнка паабяцаў беларусам складаны год
У рускамоўнай Вікіпедыі плануюць вярнуць назву Беларусь. Для Белоруссии не засталося аргументаў
Як атрымліваюць павышэнні на АНТ? Расказваем на прыкладзе кар'еры прапагандыста Занковіча
«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго
Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж
Беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, папрасіў прабачэння ў паліцыі
Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе
Блогеры пажылі ва ўсіх палацах і замках Беларусі і склалі свой рэйтынг з цэнамі
«Кот Кеша праходзіў суразмоўе з гаспадарамі кватэры». Беларусы распавялі пра свой кранальны досвед эміграцыі разам з жывёламі
Каля берагоў Малайзіі разбілася расійская ладдзя з беларусам на борце
Драўляная ладдзя «Пілігрым» плыла ў кругасветнае падарожжа.
https://nashaniva.com/358968
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Два найбуйнейшыя фотабанкі паведамілі пра зліццё
Getty Images і Shutterstock спадзяюцца, што так ім будзе прасцей канкураваць са штучным інтэлектам.
https://nashaniva.com/358973
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Украінскія вайскоўцы зноў нанеслі ўдар па камандным пункце расійскай арміі на Куршчыне
Генштаб УСУ заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы 7 студзеня нанеслі «высокадакладны ўдар» па камандным пункце 810-й асобнай брыгады марской пяхоты Узброеных сіл Расіі ў раёне населенага пункта Белая Курскай вобласці.
https://nashaniva.com/358969
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мінск днямі цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду
Гэта анансаваў Лукашэнка, выступаючы ў лагойскай царкве на праваслаўныя Каляды.
https://nashaniva.com/358966
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж
Міс Беларусь 2018 хутка пачне насіць заручальны пярсцёнак. Яна ўжо нават адгуляла дзявочнік.
https://nashaniva.com/358960
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Жудасная аварыя на Віцебшчыне: адзін чалавек загінуў
ДТЗ здарылася сёння днём на трасе «Граніца РФ — Віцебск — Гомель». Папярэдне кіроўца Volkswagen не даў рады кіраванню, пасля чаго аўто выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з Haval. Ад удару яго літаральна разарвала на часткі.
У выніку аварыі загінуў кіроўца нямецкага аўтамабіля. Кіроўца Haval, а таксама пяцёра пасажыраў абедзвюх машын шпіталізаваныя.
Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць абставіны здарэння.
Ва Украіне абралі слова 2024 года
Яно звязанае з прымусовай мабілізацыяй.
https://nashaniva.com/358956
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вы маглі прапусціць наш сюжэт пра жыццё знакамітага дырыжора Міхаіла Фінберга
Чаго ён баяўся і саго саромеўся? Чаму лічыў свой шлюб памылкай і доўгі час не размаўляў з адзіным сынам? Як Фінберг пазнаёміўся з Караткевічам і з якімі іншымі мэтрамі ён сябраваў? Што казаў падчас падзей 2020 года і якая недарэчнасць здарылася ўжо пасля ягонай смерці?
Адказы на гэтыя пытанні па спасылцы:
https://youtu.be/ulkTm0kx88o
У Літве працягвае скарачацца колькасць беларусаў
Як за год змяніліся лічбы афіцыйнай статыстыкі?
https://nashaniva.com/358950
Без VPN — па гэтай спасылцы.