nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Зяленскі заклікаў размясціць ва Украіне замежныя войскі

Гэта адзін з найлепшых інструментаў прымусу Расіі да міру.

https://nashaniva.com/359120

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка хрыпіць і задыхаецца на сцэне: відэа / Страшныя навіны: 13 чалавек загінулі. Падрабязнасці

Лукашэнка не ў парадку: праблемы са здароўем? На сваім выступе ў Палацы Рэспублікі ён вельмі дрэнна выглядаў і гаварыў: ВІДЭА. «Канкурэнты» Лукашэнкі на выбарах прэзідэнта і іх абсурдныя заявы: Ганна Канапацкая супраць Віктара Бабарыкі. Страшная серада: што здарылася? Якія сакрэты хавае сям’я Лідзіі Ярмошынай: новыя факты. Бяда ў Віцебску і трагедыя ў Магілёве. За што судзяць прыхільнікаў Лукашэнкі?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=ldyKzDmrDNM

Читать полностью…

Наша Ніва

На свабодзе палітзняволеная Наталля Крук — якая ў свой час адмовілася адказваць на пытанні Азаронка

Дзяўчына была затрыманая ў жніўні 2023 года па вяртанні з Польшчы. Яе асудзілі за ўдзел у пратэстах і «шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі», але тэрмін невядомы. Цяпер яна выйшла на свабоду па памілаванні.

Калі да Наталлі з кабінет ГУБАЗіКа прыйшоў з камерай Рыгор Азаронак, яна адмовілася адказваць на яго пытанні. Проста моўчкі глядзела на прапагандыста.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 9 студзеня

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Сілавікі пахваліліся, што ўзламалі тэлеграм-акаўнт Кабанчука, і апублікавалі доказы

«Хацеў прадаць нерухомасць і з’ехаць ад маці за мяжу». Новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

«Наш самы салодкі дзень». Марыя Васілевіч апублікавала фоты з вяселля

У Расіі расказалі пра паглынанне Беларусі як «элемент пасляваеннай рэальнасці»

За прэтэнзіямі Трампа на Панаму, Канаду і Грэнландыю можа хавацца тонкі перамоўны разлік

Кандыдат у прэзідэнты Сыранкоў прапанаваў аднавіць помнікі Сталіну

Піянера беларускага інтэрнэту Уладзіміра «Elefant» Неўмяржыцкага судзяць за згвалтаванне дзіцяці

Закрыццё рэстарана Falcone у Мінску можа быць звязана з расследаваннем польскіх журналістаў

«Я глядзела на сябе голую ў люстэрку і казала: «Змірыся!» Люцыя Герашчанка распавяла пра свой досвед з «Азэмпікам»

Читать полностью…

Наша Ніва

Wizz Air адмовіў беларусцы з польскім праязным дакументам у пасадцы на рэйс на Кіпр

Дзяўчына планавала паляцець на Кіпр кампаніяй Wizz Air, а ў выніку страціла больш за 1700 злотых (410 долараў) піша @devby.

https://nashaniva.com/359119

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Дамы якіх галівудскіх зорак згарэлі ў страшных лясных пажарах у Лос-Анджэлесе

Дом Энтані Хопкінса згарэў дашчэнту, Лэдзі Гага вымушана была эвакуявацца. Але не толькі яны. Кадры з месцаў нагадваюць фільмы пра апакаліпсіс.

https://nashaniva.com/359085

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Наш самы салодкі дзень». Марыя Васілевіч апублікавала фоты з вяселля

Учора міс Беларусь 2018 і былая дэпутатка Марыя Васілевіч пабралася шлюбам з Аляксандрам Жылачам.

https://nashaniva.com/359102

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

82-гадовы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн стаў прадзедам

У старэйшай унучкі прэзідэнта ЗША Наомі Байдэн нарадзіўся сын — Уільям Брэнан Ніл IV.

https://nashaniva.com/359105

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

«Ён шукае развязкі, ён хоча прызнання», — кажа палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

https://nashaniva.com/359096

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Канапацкая: Бабарыка — ідэйны прарадзіцель пралубянскай нечысці, якая акапалася ў дарагіх офісах Варшавы і Вільні

Кандыдатка ў прэзідэнты Ганна Канапацкая выказалася наконт палітвязня, якога паказалі ўпершыню за доўгі час.

https://nashaniva.com/359095

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Віцебску пад коламі мікрааўтобуса загінуў школьнік

https://nashaniva.com/359091

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Экс-трэнер зборнай Беларусі: Хопіць выслужвацца перад пачварамі. Расія павінна вырашаць, хто будзе выступаць на міжнароднай арэне

Былы трэнер зборнай Беларусі па футболе Анатоль Байдачны выказаўся наконт шанцаў Расіі вярнуцца на міжнародную спартыўную арэну ў 2025 годзе.

https://nashaniva.com/359087

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Кабанчук абверг інфармацыю сілавікоў пра доступ да яго акаўнта ў тэлеграме

У чацвер тэлеграм-канал сілавікоў заявіў пра ўзлом акаўнта прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука. У каментары @zerkalo_io сам ён абверг гэтую інфармацыю і заявіў пра немагчымасць узлому яго акаўнта ў тэлеграме.

https://nashaniva.com/359081

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

А што канадцы думаюць пра ідэю далучэння да ЗША? Вось вынікі сацапытання

Расказваем, ці шмат прыхільнікаў мае ідэя «англасаксонскага адзінства» ў Канадзе.

https://nashaniva.com/359073

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сфабрыкаваныя пераклады і ілжывыя абвінавачванні

Што пішуць японскія СМІ пра затрыманых грамадзян у Беларусі, распавеў адвакат з Японіі.

https://nashaniva.com/359076

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

9 студзеня тэлеграм-канал, звязаны з беларускімі сілавікамі, паведаміў пра ўзлом тэлеграм-акаўнта Вадзіма Кабанчука, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета і былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага. Пры гэтым сам Кабанчук не заўважыў якой-небудзь праблемы са сваім Telegram. Як такое магчыма? @zerkalo_io адшукала і вывучыла даныя, якія трапілі ва уцечку, — падобна, за ёй стаяць зусім не беларускія сілавікі.

https://nashaniva.com/359126

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Новы год дома з чатырма дзецьмі сустракала экс-палітзняволеная Ірэна Клявец

Жанчыну арыштавалі па справе «Чорнай кнігі Беларусі» летам 2022 года. Яна працавала ў кадастравым агенцтве і магла правяраць звесткі пра патрэбных людзей. Ірэне прысудзілі 6 гадоў зняволення па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу — ад перавышэння ўлады да распальвання варожасці.
Ірэна Клявец выйшла на свабоду падчас апошняй хвалі памілавання ў снежні 2024 года.

Апроч таго, вядома пра вызваленне Іны Пальцавай і палітзняволенай па прозвішчы Волкава. Незразумела, гаворка ідзе пра Жанну Волкаву ці Вольгу Волкаву.

Читать полностью…

Наша Ніва

Выйшла на свабоду 21-гадовая палітзняволеная Аніта Бакуновіч

Дзяўчына атрымала хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах, а калі спрабавала выехаць з краіны, была паўторна арыштаваная. Яна атрымала 3,5 года зняволення — за спробу незаконнага перасячэння мяжы, удзел у экстрэмісцкім фарміраванне і за ўдзел у пратэстах.
За кратамі дзяўчына правяла агулам больш за 2,5 года і была вызвалена па памілаванні.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Камунарка» паабяцала выпусціць «дубайскія» цукеркі па арыгінальным рэцэпце

Праўда, прадавацца яны будуць мала дзе.

https://nashaniva.com/359114

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску закрываюцца фірмовыя крамы Columbia

Усе тры крамы Columbia ў беларускай сталіцы будуць закрытыя ў найбліжэйшы час пасля распродажу рэшткаў прадукцыі.

https://nashaniva.com/359117

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Коля Лукашэнка зноў атрымаў стыпендыю ад свайго бацькі

У спіс адораных навучэнцаў і студэнтаў Лукашэнка-малодшы трапляе ўжо трэці раз.

https://nashaniva.com/359110

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Арына Сабаленка трапіла на вокладку аўстралійскага Harper's Bazaar

У прынагодным інтэрв'ю яна расказала пра жыццёвыя выпрабаванні, якія далі магчымасці дабіцца поспеху ў спорце.

https://nashaniva.com/359103

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Расіі расказалі пра паглынанне Беларусі як «элемент пасляваеннай рэальнасці»

Расійскае выданне «Медуза» на ўмовах ананімнасці пагаварыла з некаторымі прадстаўнікамі расійскіх «эліт» адносна іх чаканняў, расчараванняў і бачання будучыні, калі вайна ва Украіне ў 2025 годзе завершыцца. Сярод іншага ў іх адказах прагучала і тэма Беларусі.

https://nashaniva.com/359101

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Памерла пісьменніца Святлана Яўсеева — маці Лявона Вольскага

Святлана Яўсеева памерла на Каляды на 93-м годзе жыцця. Яна належала да паэтак-шасцідзясятніц.

https://nashaniva.com/359100

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

За прэтэнзіямі Трампа на Панаму, Канаду і Грэнландыю можа хавацца тонкі перамоўны разлік

Падчас аўторкавай прэс-канферэнцыі абраны прэзідэнт ЗША прадставіў бачанне свайго другога тэрміну, якое многіх шакавала. За экстравагантнай рыторыкай, аднак, могуць хавацца цалкам рацыянальныя пастулаты.

https://nashaniva.com/359093

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Кандыдат у прэзідэнты Сыранкоў прапанаваў аднавіць помнікі Сталіну

Яшчэ ў яго выбарчай праграме ёсць ідэя зрабіць 17 верасня выходным днём.

https://nashaniva.com/359088

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Канал сілавікоў настойвае, што акаўнт Кабанчука ўзламалі. У якасці доказу апублікавалі скрыншот яго перапіскі з журналісткай @zerkalo_io

Выданне пацвердзіла, што гэта паведамленне сапраўднае. А паколькі акаўнт журналісткі дакладна не быў нікім узламаны, застаюцца пытанні да лічбавай бяспекі Кабанчука.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Венесуэле выкралі зяця апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты

Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура выдаў ордэр на арышт кандыдата ад апазіцыі Эдмунда Гансалеса і абвясціў узнагароду за яго затрыманне. Цяпер быў выкрадзены зяць Гансалеса. Выкраданне адбылося на наступны дзень пасля таго, як Джо Байдэн запрасіў Гансалеса на перамовы ў ЗША.

https://nashaniva.com/359080

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускія фермеры зімой сабралі першы ўраджай клубніц

Першы ўраджай сабралі сёння. У цяпліцах, дарэчы, плюс 18.

https://nashaniva.com/359072

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прэзідэнтка Мексікі патроліла Трампа

Днямі Дональд Трамп прапанаваў перайменаваць Мексіканскі заліў у Амерыканскі. Клаўдзія Шэйнбаўм адказала яму. Стаўшы на фоне карты 1607 года, Шэйнбаўм падкрэсліла глыбокія гістарычныя карані Мексікі ў гэтым рэгіёне і ўзняла пытанне гістарычных прэтэнзій.

https://nashaniva.com/359075

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel