nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

«Восем крокаў і назад». Кніга пра турму для дзяцей — гэта правільна?

Ці трэба малым расказваць пра турму? Новая кніга журналіста Алега Груздзіловіча «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы» выклікае цяжкія пытанні, піша Зося Лугавая. 

https://nashaniva.com/356725

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Манашку ў Італіі арыштавалі за сувязь з мафіяй. Якія функцыі яна выконвала?

Манашка была сярод 25 чалавек, арыштаваных па падазрэнні ў прыналежнасці да злачыннай групоўкі, звязанай з самай магутнай мафіёзнай сеткай краіны. 

https://nashaniva.com/356749

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 5 снежня

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы. Як яны сталі дзейснай арміяй і паставілі на паток выраб дронаў. Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў. Ізраіль занепакоена назірае за бітвай гадзюкі і жабы

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост

«ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі». Амерыканскі эксперт — пра «мягкую перазагрузку» адносін з Беларуссю

Яўген Андрэйчык расчараваўся ў палітычным актывізме: Я больш не працую з Беларуссю

Кіроўцаў будуць па-новаму папярэджваць пра камеры хуткасці

Расійскага шпіёна падлавілі на гарачым. Ім аказалася 16-гадовая дзяўчына

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава

Читать полностью…

Наша Ніва

Ізраіль занепакоена назірае за бітвай гадзюкі і жабы ў Сірыі

Парадаксальна, але яўрэйскай дзяржаве выгадна, каб абодва бакі аслаблі, але ніводзін не перамог.

https://nashaniva.com/356765

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Міністэрства адукацыі запатрабавала экстранна правесці мерапрыемства да юбілею «Саюзнай дзяржавы»

Падобна, гэта прымеркавана да прыезду Пуціна, піша @flagshtok.

https://nashaniva.com/356762

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост

Ад сціплага дамка каля Яўрэйскага мемарыяльнага парку засталося пару сцен. У час вайны тут у схованцы хаваліся апошнія выжылыя вязні гета. Разабраліся, што адбываецца з гістарычным будынкам. Панікаваць не варта.

https://nashaniva.com/356743

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Макс Корж анансаваў канцэрт у Варшаве 9 жніўня 2025 года

Звяртае ўвагу дата, а таксама колеры постара.

Читать полностью…

Наша Ніва

Віцебскага доктара будуць судзіць за «рэабілітацыю нацызму»

Яго страшна збілі пры затрыманні.

https://nashaniva.com/356748

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Яўген Андрэйчык расчараваўся ў палітычным актывізме: Я больш не працую з Беларуссю

25-гадовы Яўген Андрэйчык атрымліваў адукацыю у Еўрасаюзе. У 2020-м ён далучыўся да антылукашэнкаўскіх сілаў — працаваў галоўным рэдактарам у ініцыятыве Сашы Зверавай Voices from Belarus, а пасля ў Байсоле і ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. Цяпер ён выставіў у сацсетках праграмны допіс пра тое, што спыняе сваю актыўнасць.

https://nashaniva.com/356739

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Быццам гарачыя прасы паставілі на вочы». Беларуская вядучая шчыра расказала, на што пайшла дзеля прыгажосці

Ганна Галёта з тэлеканала «Белсат» падзялілася ўражаннямі ад б'юці маніпуляцый, а таксама расказала пра цэны.

https://nashaniva.com/356726

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Рэчыцы з-за галалёду МАЗ скаціўся на набярэжную, прабіў агароджу і апынуўся ў Дняпры

Ратавальнікі пішуць, што работнікі станцыі АСВОД непадалёк праводзілі вучэнні. Яны і аказалі дапамогу.

41-гадовага кіроўцу шпіталізавалі з траўмамі.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Брэсце ўчора маштабна адзначылі 85-годдзе вобласці

Як той казаў, «відосаў хопіць на месяц наперад».

Читать полностью…

Наша Ніва

Лаўрэата прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» судзяць за сэксуальны гвалт

Гомельскаму трэнеру Віктару Байкову пагражае ад 5 да 13 гадоў зняволення, калі яго віна ў судзе будзе даказана.

https://nashaniva.com/356719

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Войскі Асада працягваюць адступаць. Учора паўстанцы ўвайшлі ў горад Хама

Пад іх кантроль перайшлі стратэгічна важныя пункты на захад і ўсход ад гэтага пятага па велічыні горада Сірыі. Уначы баі ішлі ўжо ўнутры горада. Як паведамляе сірыйскі канал @sham_plus3, урадавая авіяцыя наносіла ўдары ўжо па самім горадзе, што азначае пранікненне паўстанцаў у яго.

Выглядае, што бегства сірыйскай арміі тлумачыцца панаваннем у паветры беспілотнікаў паўстанцаў.

Читать полностью…

Наша Ніва

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Армен Арзуманян удзельнічаў у шоу ў 2021 годзе. Але асноўны яго занятак — гэта бізнэс па продажы падарункаў. У вольны час ён ратуе бяздомных жывёлаў.

https://nashaniva.com/356690

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ШІ-порна пачынае выцясняць звычайнае. «Онліфанз» ператвараецца ў платформу дыпфэйкаў

ШІ-інструменты дазваляюць замяняць людзей дыпфэйкамі, якія прыносяць прыбытак не меншы за сапраўдных мадэляў, бо лепш трапляюць у фантазіі гледачоў.

https://nashaniva.com/356567

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

«Прыйдзецца задумацца пра эвакуацыю баз».

https://nashaniva.com/356766

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сяргей Лаўроў упершыню пасля пачатку вайны прыехаў у Еўрасаюз

Сустрэлі яго не гасцінна.

https://nashaniva.com/356767

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Што вядома пра пасадку самалёта / Лукашэнка непакоіцца / Адстаўка беларускіх чыноўнікаў

Лукашэнка нечакана загаварыў пра праблемы: што яго непакоіць? Экстранная пасадка беларускага самалёта: што здарылася? Што вядома пра адстаўку важных чыноўнікаў Лукашэнкі? Начная аблава ў Магілёве і дзікая гісторыя ў Баранавічах. Які новы закон прынялі беларускія дэпутаты? У Віцебску раскрылі справу праз 25 гадоў. Дзіўнае свята ў Брэсце. Лукашэнка атрымаў адказ ад беларускіх вучоных.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=qMkcu8KBoaw

Читать полностью…

Наша Ніва

У Малдове аб'яўляюць надзвычайнае становішча ў энергетыцы

Жыхароў краіны папярэдзілі пра частковае або поўнае спыненне паставак энергіі з 16 снежня, а міністр энергетыкі Віктар Парлікаў звольнены са сваёй пасады.

https://nashaniva.com/356763

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Як сірыйскія паўстанцы сталі дзейснай арміяй і як яны паставілі на паток выраб дронаў

Сірыйскія паўстанцы паспяхова наступаюць, за тыдзень занялі пятую частку краіны. Гэта ўжо не хаўрус па інтарэсах, гэта дысцыплінаваная сіла з вытворчасцю ўдарных беспілотнікаў, ад якіх войскі Асада разбягаюцца як зайцы. Дроны і вырашылі лёс Алепа і Хамы.

https://nashaniva.com/356732

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Колерам 2025 года стане Mocha Mousse

Каманда Pantone, якая спецыялізуецца ў тым ліку на распрацоўцы колераў для каляровых палітраў, традыцыйна аб'яўляе новыя колеры, пад эгідай якіх пройдзе будучы год.

https://nashaniva.com/356758

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вялікабрытанія раскрыла буйную міжнародную сетку па адмыванні крыптавалюты для ўзбагачэння Крамля і аперацый расійскіх шпіёнаў у Еўропе

Вось як дзейнічае схема ў дэталях і якія расійскія бізнэс-лэдзі замяшаныя.

https://nashaniva.com/356682

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Кіроўцаў будуць па-новаму папярэджваць пра камеры хуткасці

У Беларусі ўнеслі змены ў працу мабільных датчыкаў кантролю хуткасці.

https://nashaniva.com/356736

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны — Хама — і вызвалілі некалькі соцень палітзняволеных з гарадской турмы

Сірыйская армія пацвердзіла, што сілы паўстанцаў увайшлі ў Хаму пасля інтэнсіўных баёў.

Паводле асадаўскіх войскаў, армія «перадыслакавалася» за межы горада, «каб захаваць жыцці мірных жыхароў і прадухіліць гарадскія баі».

Баі на подступах да горада працягваліся тры дні.

Читать полностью…

Наша Ніва

Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга выйшаў з залы пасяджэнняў АБСЕ перад пачаткам выступлення міністра замежных спраў Расіі. Услед узняліся і паўтара дзясяткі іншых дыпламатаў

Перад гэтым Сібіга ў сваім выступе назваў Сяргея Лаўрова ваенным злачынцам.

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскага шпіёна падлавілі на гарачым. Ім выявілася 16-гадовая дзяўчына

Ваенная контрразведка СБУ раскрыла расійскую агентку. Для збору інфармацыі яна выкарыстоўвала таксі.

https://nashaniva.com/356718

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Стала вядома, чым зараз займаецца былы міністр замежных спраў Украіны

Дзмітрый Кулеба працаўладкаваўся ў ЗША пасля адстаўкі.

https://nashaniva.com/356715

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава

У Беларусі запускаюць блогерскае рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў». Арганізатары называюць яго «першым нацыянальным».

https://nashaniva.com/356708

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Уладзіміра Шакуцёва, вядомага ў рэгіёне гарманіста, неаднаразовага пераможцу творчых конкурсаў, затрымалі 3 снежня.

https://nashaniva.com/356707

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel