nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Драматычныя кадры: сёння ўначы паўстанцы выпусцілі палітвязняў з турмы ў прыгарадзе Дамаска

Вязні проста ідуць пешкі ў цемры ў кірунку горада. Праз турму «Саедная» прайшлі дзясяткі тысяч ахвяр.

Читать полностью…

Наша Ніва

Асадапад працягваецца па ўсёй Сірыі

Людзі скідваюць помнікі Хафезу Асаду, бацьку Башара Асада. Ён кіраваў Сірыяй з 1971 да 2000.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прэм'ер-міністр Сірыі, які застаўся ў Дамаску, пад аховай паўстанцаў едзе перадаваць ім уладу

Прэзідэнт Башар Асад, як мяркуецца, уцёк з Дамаска на расійскую вайсковую базу на міжземнаморскім узбярэжжы Сірыі.

Прэм’ер Мухамад Газі Аль-Джалалі заявіў пра гатоўнасць перадаць уладу і супрацоўнічаць з новым кіраўніцтвам краіны. Лідар паўстанцаў загадаў ім не набліжацца да будынкаў дзяржаўных устаноў, прэм’ер будзе кантраляваць іх да перадачы ўлады.

Прэм’ер таксама заявіў, што ідуць перамовы з лідарамі паўстанцаў пра новую канфігурацыю ўлады. Пытанне вайсковай прысутнасці Расіі будзе вырашацца новым урадам, заявіў ён.

Читать полностью…

Наша Ніва

IT-прадпрымальнік Ігар Маханёк пра стартапы: Калі вы пішаце мне па-руску, то вы для мяне не свой

Беларускі айцішнік і венчурны інвестар Ігар Маханёк у новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» патлумачыў, чаму стартапам лепш пісаць яму па-беларуску.

https://nashaniva.com/356922

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце

Як на яе маглі выйсці сілавікі?

https://nashaniva.com/356892

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У сірыйскім Хомсе жыхары горада молатамі крышаць дзверы цэнтральнай гарадской турмы

UPD. Паведамляецца, што ўрадавыя войскі і байцы ліванскай арганізацыі «Хізбала» пакідаюць горад.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак

Ігар Маханёк у новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» даў ацэнку беларускаму IT і патлумачыў, хто дасягае поспеху.

https://nashaniva.com/356929

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца»

Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі.

https://nashaniva.com/356937

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 7 снежня

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома. Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго ЕПАМ і чым крутыя Мікада і Мельнічак

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Імя Мухамед стала самым папулярным у Вялікабрытаніі? Так, але вы робіце з гэтага памылковыя высновы

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася

Сядзібу ва Ушацкім раёне забралі ў былых уласнікаў і цяпер прадаюць ізноў за бесцань

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ

Читать полностью…

Наша Ніва

Свабодная сірыйская армія — гэта фарміраванне, якое падтрымліваюць ЗША — увайшла ў прыгарад Дамаска Ірмін. Жыхары сустрэлі іх феерверкамі

ССА была сфарміраваная сілавікамі, якія перайшлі на бок паўстанцаў у 2015 годзе.

Іншыя паўстанцы, што наступаюць з поўдня, з раёна Дэр’а, падышлі да дамаскай турмы ў прыгарадзе Сахная.

Паведамляецца таксама, што раней сёння ССА перарэзала трасу, якая вядзе з Дамаска да Хомса і ўзбярэжжа, дзе знаходзяцца расійскія вайсковыя базы і жывуць алавіты, да якіх належыць клан Асадаў. Паўстанцы выйшлі аж на мяжу з Ліванам.

Читать полностью…

Наша Ніва

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Тэкст двухбаковай дамовы «Аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы» пакуль не публікаваўся, але арганізацыя «Белпол» сцвярджае, што атрымала да яго доступ.

https://nashaniva.com/356932

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскую шпіёнку, якая збіралася спакусіць і выкрасці журналіста Грозева, пры арышце заспелі ў ложку з іншым агентам Крамля

У перапісках паміж сабой члены крамлёўскай шпіёнскай сеткі, выкрытай у Вялікабрытаніі, акрамя планавання забойстваў і выкраданняў, актыўна абмяркоўвалі сэксуальнасць сваёй калегі, сведчаць даныя брытанскага следства.

https://nashaniva.com/356920

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Яе байцы нібыта ўжо знаходзяцца зусім блізка ад сталіцы, называюцца адлегласці ад 5 да 20 кіламетраў. У самой сталіцы таксама неспакойна.

https://nashaniva.com/356926

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Новы кіраўнік МУС Літвы расказаў, ці трэба закрываць рэшту пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

«Пагаворым з камандзірамі, паглядзім, якая сітуацыя».

https://nashaniva.com/356921

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Шэран Стоўн расказала, якую галоўную параду дала б самой сабе, маладой, з вышыні пражытых гадоў

Пачуўшы гэтае пытанне, 66-гадовая актрыса раптам апускае галаву, закрывае твар рукой і робіць доўгую паўзу… а потым пачынае плакаць.

https://nashaniva.com/356912

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Наша Ніва

«Свет чакае». Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць здзелку і «спыніць вар'яцтва»

Трамп заклікаў да перамоваў Пуціна. «Я добра ведаю Уладзіміра. Цяпер ягоны час дзейнічаць».

https://nashaniva.com/356957

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Дамаску павалілі галоўны помнік дыктатару Хафэзу Асаду

Паўстанцы таксама ўвайшлі ў рэзідэнцыю Башара Асада.

Сям’я Асадаў кіравала Сірыяй 54 гады. Ахвярамі яе дыктатуры і развязанай імі грамадзянскай вайны сталі сотні тысяч людзей.

На выбарах 2021 года Башару Асаду напісалі 95,1% галасоў.

У рэальнасці рэжым Асада абапіраўся на меншасць насельніцтва краіны — алавітаў (Асады самі алавіты) і хрысціянаў розных канфесій. У той жа час супраць яго выступалі суніты, якія складалі большасць насельніцтва краіны, і друзы, а таксама свецкія сірыйцы, якія выступаюць за дэмакратычны лад. Курды балансавалі між урадам і апазіцыяй, бо маюць уласныя інтарэсы.

Падаўленне масавых пратэстаў 2011 года выклікала грамадзянскую вайну. Асад застаўся ва ўладзе дзякуючы таму, што на яго баку ваявалі інтэрвенты з Расіі і Ірана. Паўстанцаў падтрымлівалі Турцыя і Саудаўская Аравія.

Рэжым Асада паў за 10 дзён у выніку маланкавага наступу паўстанцаў — пасля таго, як Турцыя да іншыя краіны забяспечылі іх сучаснымі ўзбраеннямі.

Читать полностью…

Наша Ніва

🔥 Праўда турэмнага доктара: смяротныя памылкі і праслухоўка КДБ. Новы ТОК з Васілём Завадскім

Герой новага выпуску ТОК — доктар і праваабаронца Васіль Завадскі, які больш за 20 гадоў працаваў у турэмнай медыцыне, а з іх больш за 10 гадоў кіраваў ёю. Да таго часу, пакуль у 2010-м праз таблетку сам не трапіў за краты.

У гутарцы ТОК ён распавядае, што насамрэч магло адбыцца ў турме з палітвязнямі Алесем Пушкіным і Вітольдам Ашуркам, а таксама тлумачыць, ці магла з’явіцца цынга ў Сцяпана Латыпава. Згадвае бунт крымінальных аўтарытэтаў, эпідэмію сіфілісу ў калоніі і гісторыі кахання паміж супрацоўнікамі турмаў і зняволенымі.

Распавядае, чаму ў камерах легендарнай «Амерыканкі», дзе трымаюць міністраў і бізнэсоўцаў, дагэтуль няма ўнітазаў, а таксама чаму існаванне турэмных кастаў і зняволеных з «нізкім статусам» выгадна адміністрацыі.
https://www.youtube.com/watch?v=0IAMqi0CmmY

Читать полностью…

Наша Ніва

Паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск. Дзе Асад, невядома

Паўстанцы ўвайшлі ў сталіцу Сірыі, асадаўскія войскі адступаюць. Дзе знаходзіцца Башар Асад, па-ранейшаму не вядома.

Самалёт Іл-76, які мог везці Башара Асада, знік з радараў пасля рэзкага зніжэння. Ці маглі самалёт збіць, пакуль інфармацыі няма.

https://nashaniva.com/356953

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Парыжы ўрачыста адкрылі адноўлены Нотр-Дам

На цырымонію з'ехаліся многія высокапастаўленыя госці з розных краін.

https://nashaniva.com/356942

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Башар Асад шукае кантактаў з ЗША для атрымання гарантый бяспекі — Bloomberg

Сірыйскі лідар нібыта сігналізуе ЗША пра гатоўнасць дасягнуць пагаднення, якое дазволіць яму ўтрымаць тэрыторыю, кантраляваную ягонай арміяй, ці гарантаваць яму бяспечныя ўцёкі.

https://nashaniva.com/356941

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Новы міністр культуры». Найлепшыя твіты тыдня

На гэтым тыдні твітар абмеркаваў новага міністра культуры Беларусі, імаверную пазашлюбную дачку Лукашэнкі, сітуацыю ў Сірыі і кастынг на ролю Северуса Снэйпа ў серыяле пра Гары Потэра.

https://nashaniva.com/356936

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі

Наратывы і спробы стварэння альтэрнатыўнай рэальнасці ў асадаўцаў вельмі падобныя на паводзіны расійскіх і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, калі тыя сутыкаюцца з неабходнасцю тлумачыць паразы Крамля ва Украіне. Аднак у цяперашніх рэаліях нават расійская прапаганда пасмейваецца над адчайным аптымізмам сірыйскай.

https://nashaniva.com/356861

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск

Дзе Асад — невядома.

https://nashaniva.com/356935

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Парыжы пачалася сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Дональдам Трампам і Эмануэлем Макронам

Прэзідэнты прыехалі на адкрыццё Нотр-Дам пасля рэстаўрацыі.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі

У апошнія месяцы ў Беларусі фіксуецца прыкметны прыток замежных інвестараў або іх прадстаўнікоў. Прытым калі ваяжамі прадпрымальнікаў з Расіі, Кітая ці Турцыі нікога не здзівіш, то такой вялікай колькасці візітаў еўрапейскіх бізнэсменаў не назіралася, як сцвярджаецца, з дакавідных часоў.

https://nashaniva.com/356927

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лаўроў назваў апанентаў Асада ў Сірыі «законнай апазіцыяй»

Прадстаўнікі Расіі, Турцыі і Ірана прыехалі ў сталіцу Катара Доху, каб абмеркаваць сітуацыю ў Сірыі. Расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў падчас гэтага форуму заклікаў удзельнікаў канфлікту да дыялогу, выкарыстаўшы ў дачыненні да апанентаў Башара Асада выраз «законная апазіцыя».

https://nashaniva.com/356924

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Нямецкі інжынер ужо два месяцы жыве пад вадой

Прабыць ён там збіраецца 120 дзён, і гэта будзе новы сусветны рэкорд.

https://nashaniva.com/356918

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Імя Мухамед стала самым папулярным у Вялікабрытаніі? Так, але вы робіце з гэтага памылковыя высновы

Падобная сітуацыя і ў многіх рэгіёнах суседняй Расіі.

https://nashaniva.com/356810

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Парламент Паўднёвай Карэі не змог набраць неабходнай для імпічменту прэзідэнту колькасці галасоў

Кіроўная партыя байкатавала пасяджэнне, і кворуму не было.

https://nashaniva.com/356913

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…
Subscribe to a channel