❗️Выйшла на волю былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына
Яна была арыштаваная ў жніўні 2021 года. Цалкам адбыла прызначаны тэрмін і вызвалілася 7 снежня 2024 года.
https://nashaniva.com/357048
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?
У свеце імкліва расце колькасць маладых людзей, якія не працуюць і не вучацца, абіраючы для сябе жыццё за кошт бацькоў ці дзяржаўных выдаткаў.
Глабальная тэндэнцыя, якая закранула і Беларусь, выклікае сур'ёзную трывогу ў міжнародных інстытуцый.
https://nashaniva.com/356977
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Уладальнік гарадзенскага сайта s13.ru Сяргей Чабоцька не выпусцілі пасля 45 сутак арышту
Трэція 15 сутак адміністрацыйнага арышту ва ўладальніка партала s13.ru мінулі 7 снежня. Але ён не выйшаў на волю, піша @hrodnaonelove.
https://nashaniva.com/357039
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Колькі зарабляюць у прадзюсарскім цэнтры Ганны Лукашэнкі
Даныя пра заработныя платы ключавых супрацоўнікаў прадзюсарскага цэнтра, у якім пасаду генеральнага прадзюсара займае нявестка Аляксандра Лукашэнкі, больш вядомая як аўтарка песень пад псеўданімам Ганна Сялук, атрымала @buroBY.
https://nashaniva.com/357034
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Пераварот зялёнай паласы». Чаму новая ўлада змяніла дзяржаўны сцяг Сірыі
У чым розніца паміж старым і новым сцягамі?
https://nashaniva.com/357024
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пентагон ацаніў выдаткі Расіі на вайну з Украінай
А таксама назваў памер заходняй дапамогі Украіне.
https://nashaniva.com/357016
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мінску знайшлі мікракватэру плошчай 14 квадратаў
Нягледзячы на памер, там ёсць усё неабходнае для жыцця: гасцёўня з раскладной канапай, зона кухні, сумешчаны санвузел і акуратная лоджыя, якую можна выкарыстоўваць пад зону адпачынку ці нават невялікі кабінет.
https://nashaniva.com/357021
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк
Беларускі айцішнік і венчурны інвестар Ігар Маханёк у новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» расказаў, як ставіцца да грошай і што думае пра будучыню Беларусі.
https://nashaniva.com/356930
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мінску цалкам знеслі будынак Гістарычнай майстэрні на месцы былога гета
Ад Гістарычнай майстэрні Леаніда Левіна па вуліцы Сухой застаўся толькі падвал і груды цэглы з дарэвалюцыйнымі клеймамі.
https://nashaniva.com/356969
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Барысаў чакае Лукашэнку
Жыхары Барысава выкладваюць відэа падрыхтоўкі да сустрэчы, піша @zamkadomby.
На кадрах — тэрміновае, але частковае асфальтаванне, трэніроўка сустрэчы верталёта і нават зімовы пакос травы.
«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі
Глыбокая нянавісць да Асадаў — бацькі і сына, якая кіпела ў Сірыі, шмат у чым была абумоўлена гэтым пастаўленым на паток механізмам катаванняў, смерцяў і зневажанняў, закліканым запалохаць насельніцтва і прымусіць яго падпарадкавацца.
https://nashaniva.com/357007
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія
У Ірана былі звесткі аб магчымым наступе антыўрадавых сіл, якія ён перадаў ураду Сірыі, таму адступленне сірыйскай арміі і хуткасць прасоўвання паўстанцаў сталі нечаканасцю для Тэгерана.
https://nashaniva.com/357003
Без VPN — па гэтай спасылцы
Лесніка са Свіслачы судзяць за каментары ў тэлеграме па шасці крымінальных артыкулах. Яму пагражае да 12 гадоў
Вітольда Шалкевіча больш за год трымаюць у СІЗА. Дома яго чакаюць жонка і дзве непаўналетнія дачкі.
https://nashaniva.com/356778
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Не падайце духам, паручык Шпакоўскі». Як прапагандысты і аналітыкі рэагуюць на падзеі ў Сірыі
Паўстанцы захапілі Дамаск, Башар Асад даў лататы. Гэта вялікі геапалітычны ўдар па Расіі. Сабралі ацэнкі сітуацыі.
https://nashaniva.com/356989
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая сыходзіць пад зямлю на чатыры паверхі
Тысячы зняволеных пакуль не могуць вызваліць.
https://nashaniva.com/357000
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Экс-сенатар і прапагандыст стаў беспрацоўным. Яму прапанавалі вакансіі трактарыста або цырульніка
Андрэй Шышкін да нядаўняга часу ўзначальваў газету Мазырскага НПЗ, быў членам Савета Рэспублікі. Але нешта пайшло не так, заўважыў @flagshtok.
https://nashaniva.com/357040
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка падпісаў указ пра конкурсы прыгажосці. Паехаць на міжнародныя конкурсы можна будзе толькі з дазволу дзяржавы
Прычынай таму, верагодна, стаў нядаўні скандал вакол «Міс Сусвет».
https://nashaniva.com/357042
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Валянціна Матвіенка змерзла на нарадзе ў Палацы Незалежнасці ў Мінску
Любоў Лукашэнкі да халодных памяшканняў часам дастаўляе нязручнасці яго гасцям.
https://nashaniva.com/357036
Без VPN — па гэтай спасылцы.
❗️Памілаваны яшчэ 29 палітзняволеных
Гэта 11 жанчын і 18 мужчын.
Сярод іх трое пенсіянераў і два чалавекі з інваліднасцю.
Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму
27-гадовы супрацоўнік крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС кіраваў бандай, якая ў балаклавах рабавала дальнабойшчыкаў.
https://nashaniva.com/357027
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Стала вядома, колькі зарабляюць чыноўнікі-кіраўнікі ў рэгіёнах
«Гэта ўжо і ёсць прывабнасць».
https://nashaniva.com/356995
Без VPN — па гэтай спасылцы.
З-за ДТЗ на вуліцы Пляханава спыніўся рух трамваяў №3, 6, 7
Арганізаваны часовы аўтобусны маршрут нумар 909.
Улічвайце гэта пры выбары маршруту.
Начальнік Аленаўскай калоніі Сяргей Еўсюкоў загінуў пры выбуху аўтамабіля
Яго жонцы адарвала нагу.
Ва Украіне на Еўсюкова была заведзеная крымінальная справа за датычнасцю да гібелі 50 украінскіх палонных.
У цэнтры Данецка ўзарвалі начальніка Аленаўскай калоніі, у якой у 2022 годзе здзейснілі тэракт супраць палонных байцоў УСУ
Тады загінулі 50 палонных украінцаў.
Будынак калоніі быў разбураны серыяй выбухаў 9 ліпеня 2022 года. У той момант у ім утрымліваліся палонныя, сярод якіх былі байцы палка «Азоў», якія абаранялі марыупальскі завод «Азоўсталь».
На фота і відэа з дрона, зробленым турэцкім тэлеканалам TRT Haber, дзясяткі тысяч сірыйцаў, якія вяртаюцца ў Дамаск пасля падзення рэжыму Асада
Увечары 8 снежня на ўсіх дарогах у сталіцу Сірыі ўтварыліся агромністыя заторы. Многія пакідалі свае машыны на ўзбочынах, каб забраць іх пасля, і ішлі ў Дамаск пешшу.
На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў
Мужчыны не рэагавалі на просьбы наведвальнікаў матчу не весці здымку, а таксама праігнаравалі словы аховы.
https://nashaniva.com/357008
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе
https://nashaniva.com/357004
Без VPN — па гэтай спасылцы
💰Галоўны карміцель сям'і Лукашэнкі: як яго сярэдні сын Дзмітрый зарабляе мільёны
Сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі заўсёды трымаўся ў ценю адносна астатніх сваякоў. Віктар атрымліваў больш высокія пасады, Мікалай суправаджаў бацьку ва ўсіх паездках і камандзіроўках. А Дзмітрый ужо 20 гадоў узначальвае адну і тую ж арганізацыю, амаль не дае інтэрв'ю і ў прынцыпе вядзе вельмі непублічнае жыццё.
Але ў яго гісторыі не ўсё так проста, і ў новым сюжэце «Нашай Нівы» мы раскажам, як сям'я Лукашэнкі зарабляе мільёны з дапамогай Дзмітрыя, як яго жонка і нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук робіць сваю кар'еру ў беларускім шоў-бізнэсе і якія моманты сваёй біяграфіі яна хавае.
https://youtu.be/HSuFIz_W3pU
«Прыехалі на нашы КПП, стралялі ў паветра». Расійскія базы ў Сірыі цалкам ізаляваныя паўстанцамі
Расійскія ваенкары пішуць аб блакаванні сіламі паўстанцаў вайсковых аб'ектаў Расіі па ўсёй Сірыі, уключаючы марскі порт Тартус, авіябазу Хмеймім і іншыя месцы дыслакацыі. Блакуюць расійскіх вайскоўцаў нават атрады курдаў, якіх падтрымліваюць ЗША.
https://nashaniva.com/356990
Без VPN — па гэтай спасылцы.
З’явілася, як сцвярджаецца, першае фота Башара Асада ў Маскве. Аказалася, гэта фэйк
Здымак распаўсюджваюць расійскія каналы. Асад разам з жонкай выглядаюць напружанымі і не надта вясёлымі.
UPD. Выявілася, што гэта архіўнае фото з аднаго з арабскіх тэлеканалаў. Яго зрабілі не ў Расіі.