«Прыехалі на нашы КПП, стралялі ў паветра». Расійскія базы ў Сірыі цалкам ізаляваныя паўстанцамі
Расійскія ваенкары пішуць аб блакаванні сіламі паўстанцаў вайсковых аб'ектаў Расіі па ўсёй Сірыі, уключаючы марскі порт Тартус, авіябазу Хмеймім і іншыя месцы дыслакацыі. Блакуюць расійскіх вайскоўцаў нават атрады курдаў, якіх падтрымліваюць ЗША.
https://nashaniva.com/356990
Без VPN — па гэтай спасылцы.
З’явілася, як сцвярджаецца, першае фота Башара Асада ў Маскве. Аказалася, гэта фэйк
Здымак распаўсюджваюць расійскія каналы. Асад разам з жонкай выглядаюць напружанымі і не надта вясёлымі.
UPD. Выявілася, што гэта архіўнае фото з аднаго з арабскіх тэлеканалаў. Яго зрабілі не ў Расіі.
«Лукашэнка — яснавідзец!» Што за серыял ідзе на СТБ
Прапаганда са скуры лезе, каб паказаць Лукашэнку блізкім да народу. Даходзіць да абсурду.
https://nashaniva.com/356993
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«2640 рублёў за 2 дні». Як блогерка абыходзіць забарону на манетызацыю тыктоку ў Беларусі
Афіцыйна зарабляць на тыктоку ў Беларусі нельга, але ёсць варыянты.
https://nashaniva.com/356951
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мазыры хлопец трапіў у жудасную пастку, пакуль спаў
Спружына матраца ўпілася яму ў нагу.
https://nashaniva.com/356992
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Не Skarnik. Які беларускі анлайнавы слоўнік сёння найлепшы
Сёння інтэрнэт дае магчымасць праверыць слова ці яго напісанне ў некалькі клікаў, але багацце слоўнікавых рэсурсаў можа заблытаць. Выбралі адзін, які пасуе для любых надзённых патрэбаў.
https://nashaniva.com/356848
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Я баялася, што здымкі будуць праходзіць на рускай мове»
У Татарстане ўпершыню выйшла татарскамоўнае рэаліці-шоу.
https://nashaniva.com/356979
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне
Яшчэ раней жыхары горада пачалі зносіць статуі Асадаў.
https://nashaniva.com/356978
Без VPN — па гэтай спасылцы.
💰Галоўны карміцель сям'і Лукашэнкі: як яго сярэдні сын Дзмітрый зарабляе мільёны
Сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі заўсёды трымаўся ў ценю адносна астатніх сваякоў. Віктар атрымліваў больш высокія пасады, Мікалай суправаджаў бацьку ва ўсіх паездках і камандзіроўках. А Дзмітрый ужо 20 гадоў узначальвае адну і тую ж арганізацыю, амаль не дае інтэрв'ю і ў прынцыпе вядзе вельмі непублічнае жыццё.
Але ў яго гісторыі не ўсё так проста, і ў новым сюжэце «Нашай Нівы» мы раскажам, як сям'я Лукашэнкі зарабляе мільёны з дапамогай Дзмітрыя, як яго жонка і нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук робіць сваю кар'еру ў беларускім шоў-бізнэсе і якія моманты сваёй біяграфіі яна хавае.
https://youtu.be/HSuFIz_W3pU
З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада
https://nashaniva.com/356973
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пяскоў абверг словы Трампа аб суадносінах страт РФ і Украіны
У балючае месца ўдарыў расіянам Трамп, як выглядае.
https://nashaniva.com/356970
Без VPN — па гэтай спасылцы.
🪳Башар Асад сышоў з пасады прэзідэнта Сірыі — МЗС РФ
Пасля перамоваў «з шэрагам удзельнікаў сірыйскага канфлікту» Башар Асад вырашыў пакінуць пасаду прэзідэнта Сірыі і даручыў «мірна перадаць уладу», заявілі ў ведамстве.
Расія ў гэтых перамовах не ўдзельнічала, дадалі там.
У Маскве фекаліямі загадзілі лесвічную пляцоўку імавернай палюбоўніцы Пуціна
https://nashaniva.com/356965
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць
Прывід зрынутага дыктатара Башара Асада ўжо ходзіць па палацах Лукашэнкі і Пуціна, піша аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
https://nashaniva.com/356963
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Так выглядаў маршрут самалёта, на якім мог ляцець Башар Асад
Паводле звестак Flightradar24, Іл-76 авіякампаніі Syrian Air у 4:55 па Дамаску вылецеў з аэрапорта горада. Спачатку ён кіраваўся на ўсход, у боку Ірака, пасля павярнуў у кірунку расійскай вайсковай базы на ўзбярэжжы. Трохі не даляцеўшы, борт зрабіў рэзкі паварот, пасля чаго знік з радараў у 5:39.
Пры знікненні з радараў самалёт знаходзіўся на вышыні 500 м.
«Ён знік з радараў, магчыма, транспондар адключылі, але я лічу, што больш імаверна, што самалёт быў збіты...» — цытуе эксперта крыніца Reuters.
Прыкладна ў той самы час прэм’ер Сірыі заявіў аб перамовах пра перадачу ўлады і што ў краіне павінны быць свабодныя выбары, каб «сірыйцы маглі выбіраць».
Калі самалёт Асада збілі, то, магчыма, яго збілі самі расіяне або армія Сірыі: у паўстанцаў няма сістэм супрацьпаветранай абароны, і паўстанцы пакуль непрысутныя ў прыбярэжных правінцыях.
У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая сыходзіць пад зямлю на чатыры паверхі
Тысячы зняволеных пакуль не могуць вызваліць.
https://nashaniva.com/357000
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Асад у 2014 годзе: Я не Януковіч, я нікуды не з'еду
На трэці год вайны Башар Асад запэўніваў Уладзіміра Пуціна, што не збяжыць з Сірыі. Але часы змяніліся.
https://nashaniva.com/356996
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ці можа быць у палітвязня Сцяпана Латыпава цынга? Адказвае былы турэмны доктар
У новым выпуску ТОКу доктар і праваабаронца Васіль Завадскі пракаментаваў інфармацыю пра тое, што ў 43-гадовага палітвязня пачалася цынга.
https://nashaniva.com/356964
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак
Былы кіраўнік Сірыі прыляцеў у Маскву са сваёй сям'ёй.
https://nashaniva.com/356994
Без VPN — па гэтай спасылцы.
З турмы Асада вызвалілі лётчыка, які ў 1980 годзе адмовіўся бамбіць сірыйскі горад і быў затрыманы
Вось як ён выглядае пасля 43 гадоў зняволення.
https://nashaniva.com/356991
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях
Нетаньяху прыехаў на мяжу і назваў гэта «гістарычным днём».
https://nashaniva.com/356987
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У велізарным бункеры брата Башара Асада знайшлі залаты Каран
Аўтар відэа сцвярджае, што бачыў шмат золата і зброі.
https://nashaniva.com/356985
Без VPN — па гэтай спасылцы.
МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю
Рыторыка расійскіх уладаў і тэлеканалаў змянілася літаральна за дзень.
https://nashaniva.com/356976
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Ну ёсць дачка. І што?» Што пішуць боты пад навіною пра меркаваную дачку Лукашэнкі і захапляльны ўзлёт яе мамы-цырульніцы
«Маладзец Рыгоравіч! Спецыяліст па ўсіх пытаннях!»
https://nashaniva.com/356971
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Усе кіраўнікі, супраць якіх выступалі пратэстоўцы падчас Арабскай вясны 2011 года, сышлі ў мінулае. Асад стаў апошнім
Муамар Кадафі ў Лівіі, Бэн Алі ў Тунісе, Алі Абдула Салех у Емене, Хосні Мубарак у Егіпце. Башар Асад быў апошнім дыктатарам Арабскай вясны. Канец гэтай гісторыі.
https://nashaniva.com/356972
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Зяленскі назваў новыя лічбы страт украінцаў на фронце
Таксама ён зрабіў сваю ацэнку расійскіх страт.
https://nashaniva.com/356967
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна? Тлумачыць былы кіраўнік турэмнай медыцыны Беларусі
У новым выпуску ТОКу доктар і праваабаронца Васіль Завадскі выказаў сваё меркаванне, што на самой справе магло адбыцца ў турме з мастаком Алесем Пушкіным.
https://nashaniva.com/356950
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У прыбярэжнай правінцыі Латакія, населенай алавітамі, таксама радуюцца падзенню дыктатуры
Людзі катаюцца на паваленым помніку Асаду-бацьку.
У Латакіі размешчаныя расійскія вайсковыя базы, якія былі для Масквы таксама плацдармам для экспансіі ў Афрыку.
Пакуль лёс Асада невядомы, у яго палацы гуляюць не толькі паўстанцы, а і простыя сірыйцы
З'явіліся ФОТЫ з прэзідэнцкага палаца ў Дамаску.
https://nashaniva.com/356962
Без VPN — па гэтай спасылцы.
На відэа — жыхары сірыйскай Хамы святкуюць падзенне рэжыму Асада пасля ўваходжання паўстанцаў у Дамаск
Читать полностью…