Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад
«Час раскідваць камяні, час іх збіраць».
https://nashaniva.com/356611
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Што хаваецца за паспяховым аднаўленнем Нотр-Дама? Францыя віруе, і каб нам такія віраванні
Праз некалькі дзён адбудзецца ўрачыстае адкрыццё аднаго з самых вядомых сабораў у свеце і візітоўкі Парыжа. Аднаўленне заняло больш за пяць гадоў і выклікала гарачыя спрэчкі.
https://nashaniva.com/356591
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?
Калі намесніца міністра абароны Расіі назвала лічбы на круглым стале ў Дзярждуме, кіраўнік камітэта па абароне папрасіў нідзе больш «гэтыя лічбы не агучваць» і прыбраць такую інфармацыю з дакументаў.
https://nashaniva.com/356610
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 млн. Праўда?
Абы-як скляпаны ролік зарэпосцілі ў тым ліку «Жоўтыя злівы» ды Ігар Тур.
https://nashaniva.com/356603
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Армія Паўднёвай Карэі заявіла, што ваеннае становішча, згодна з Канстытуцыяй, захоўваецца, пакуль прэзідэнт яго не адменіць
Прэзідэнт па законе абавязаны падпарадкавацца рашэнню парламента, але няясна, калі ён тое зробіць, паведамляе карэйскае выданне YTN.
Пакуль у краіне захоўваецца двухсэнсоўная сітуацыя.
Дзярждэп ЗША выказаў «сур’ёзную занепакоенасць». Выглядае, што рашэнне прэзідэнта Карэі стала сюрпрызам для адміністрацыі Байдэна.
Войскі, якія ачапілі парламент Паўднёвай Карэі, сталі пакідаць будынак
Здаецца, вайсковы пераварот, ініцыяваны прэзідэнтам краіны, праваліўся.
https://nashaniva.com/356604
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў
Яму прысудзілі 2,5 года за здымкі для «Белсата».
https://nashaniva.com/356602
Без VPN — па гэтай спасылцы.
На Расію мае ўпасці астэроід
Раніцай 3 снежня аб'ект дыяметрам каля 70 сантыметраў выявілі на падлёце да Зямлі супрацоўнікі арызонскай абсерваторыі Кіт-Пік.
https://nashaniva.com/356599
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту
«А хто на бальнічныя будзе хадзіць, вы?» — часта чуе яна на сумоўях.
https://nashaniva.com/356590
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка стаў прадзедам
Яго старэйшая ўнучка Вікторыя Дзятлава (дачка Віктара Лукашэнкі) нарадзіла ў 2022 годзе.
У лютым 2024, пасля дэкрэтнага адпачынку, яна атрымала пасаду другога сакратара ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, даведалася @buroBY.
https://nashaniva.com/356592
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць
@zerkalo_io атрымала ў распараджэнне аналітычную даведку ад РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, якую 23 кастрычніка ведамства накіравала ў Міністэрства аховы здароўя.
https://nashaniva.com/356584
Без VPN — па гэтай спасылцы.
COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання
Спецыяльны падкамітэт па пандэміі каранавіруса Палаты прадстаўнікоў ЗША завяршыў двухгадовае расследаванне па пытаннях пандэміі COVID-19. Кангрэсмены прыйшлі да высновы, што абавязковае нашэнне масак было, хутчэй, непатрэбным, а лакдаўны — шкоднымі. Многія навукоўцы лічаць такія высновы палітычна матываванымі.
https://nashaniva.com/356581
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Гадзіннік смерці: новая праграма кажа, што ведае, калі чалавек памрэ
Стваральнікі праграмы Death Clock сцвярджаюць, што іх сістэма на базе штучнага інтэлекту дакладна вызначае, колькі часу ў чалавека засталося.
https://nashaniva.com/356579
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп дабіваецца больш выгаднага гандлю не толькі ад Кітая, але і ад Канады
Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп жартам прапанаваў прэм'еру Джасціну Трудо зрабіць з Канады 51-ы амерыканскі штат, калі тая не можа не рашыць сваіх праблем сама. Пра якія праблемы ідзе гаворка і якой была рэакцыя Трудо?
https://nashaniva.com/356562
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Прэзідэнт Карэі заявіў на пасяджэнні ўрада, што адкліча рашэнне аб увядзенні ваеннага становішча і забароне любой палітычнай актыўнасці
Адразу пасля гэтага армія абвясціла, у адпаведнасці з канстытуцыяй, пра расфармаванне камандавання ваенным становішчам, паведамляе карэйскае выданне YTN.
Гэта была адна з самых кароткіх спроб канстытуцыйнага перавароту ў гісторыі.
У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова (на фота) і Томаша Бярозу
Пазнякоў працаваў ваенкамам у Брэсцкай вайсковай камендатуры. Як сцвярджаецца, падчас паездкі ў Польшчу ён быў завербаваны тамтэйшымі спецслужбамі. Выконваў іх заданні, перадаваў дакументы. Сустракаўся з польскімі спецслужбістамі падчас выездаў на сямейны адпачынак за мяжу. У выніку атрымаў ад палякаў каля $60 тысяч.
Калі Пазнякоў вырашыў канчаткова з’ехаць з Беларусі, папрасіў грошы на арганізацыю пераезду. Яму адправілі па пошце мяккую цацку, у якой былі зашыты шэсць тысяч даляраў. Гэта зрабіў якраз Томаш Бяроза — грамадзянін Польшчы, які жыў у Беларусі і працаваў на польскія спецслужбы.
У выніку былі арыштаваныя абодва. Бяроза атрымаў 14 гадоў за шпіянаж. Пазнякову далі за здраду дзяржаве 19 гадоў.
Апроч таго, паказалі грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага, які жыў у Гродна і нібыта быў кантрабандыстам. Ён таксама асуджаны за шпіянаж. Відаць, Беларусь хоча ад Польшчы што-небудзь у абмен на яго.
Сталі вядомыя імёны сямі памілаваных палітзняволеных жанчын
📍Вольга Патрусаева
📍Алена Гуцік
📍Валерыя Драгун
📍Таццяна Макарава
📍Наталля Сцёпіна
📍Алена Дуброўская
📍Ірына Скроб
Яны выйшлі на свабоду ў лістападаўскія хвалі памілавання. Іх імёны назваў Юрый Васкрасенскі.
https://nashaniva.com/356609
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе
Гэта адзіны расійскі вайскова-марскі аб'ект у Міжземным моры.
https://nashaniva.com/356605
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 3 снежня
Лукашэнка стаў прадзедам
У Паўднёвай Карэі адбылася спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў». Але парламент прагаласаваў супраць, а вайскоўцы сталі адступаць
Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі
«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту
Улады аб'явілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць
COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання
«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук
Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы
«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?
Чым цяпер жыве доктар Мартаў?
ВІДЭАНАВІНЫ. Лукашэнка ў шаленстве: што здарылася / Чыноўнікі адключаюць інтэрнэт: падрабязнасці
Аляксандр Лукашэнка і беларуская Акадэмія навук: нярвовая нарада і чарговыя прэтэнзіі прэм’ер-міністру Раману Галоўчанку. Што мяняецца ў беларускай медыцыне: здзейсніліся планы міністра аховы здароўя Хаджаева. Гомельскія чыноўнікі адключаюць інтэрнэт, а ў гродзенскіх няма грошай каб ушанаваць памяць пісьменніка Васіля Быкава. Незвычайнае затрыманне на беларускай чыгунцы. Вялікія праблемы ў прыхільніка Лукашэнкі.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/UJFiTogGRkA
У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы
З верагоднасцю больш за 50% яна будзе цёплай.
https://nashaniva.com/356596
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча 190 галасамі з 300
Тым часам каля будынка Нацыянальнага сходу, нягледзячы на начны час, збіраюцца грамадзяне.
Інтэрнэт у краіне, нягледзячы на дзеянне надзвычайнага ваеннага становішча і вайсковую цэнзуру, не адключаўся.
Зараз усе будуць чакаць рэакцыі арміі на рашэнне парламента.
У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў «надзвычайнае ваеннае становішча», матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў»
Гэта адбылося пасля спробы парламента абвясціць імпічмент прэзідэнту Юн Сок Ёлю.
Вайсковыя ці канстытуцыйныя перавароты — рэдкасць для сучасных дэмакратычных краін: апошні раз такая спроба мела месца хіба ў Турцыі ў 2016 годзе.
Калі карэйская спроба ўдасца, гэта памяняе прынятыя ў апошнія 40 гадоў правілы гульні.
Экс-прэзідэнт, апазіцыя і нават кіраўнічая партыя пратэстуюць і лічаць гэта спробай пазбегнуць імпічменту. Армія, у сваю чаргу, на загад прэзідэнта заблакавала ўваходы ў парламент. Каля будынка парламента, нягледзячы на начны час, пачалі збірацца дэманстранты. У краіне ўведзеная вайсковая цэнзура СМІ. Над Сеулам лётаюць вайсковыя верталёты, на вуліцах горада заўважаная бранятэхніка.
https://nashaniva.com/356585
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі
Занадта кароткі і занадта дарагі.
https://nashaniva.com/356587
Без VPN — па гэтай спасылцы.
На беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі
Ён нібыта рабіў відэаздымку аб'ектаў інфраструктуры Беларускай чыгункі пад Калінкавічамі, паведамляе @belzhd_live.
https://nashaniva.com/356582
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў
Гаворка ідзе пра ўсе платныя медпаслугі, якія аказваюць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.
https://nashaniva.com/356580
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай
Беларусы адкрылі СТА ў месцы з адметнай гісторыяй і расказалі, чым беларускі сэрвіс адрозніваецца ад польскага.
https://nashaniva.com/356500
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю па справе аб махлярстве
Яе пакараюць смерцю, калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў.
https://nashaniva.com/356570
Без VPN — па гэтай спасылцы.