nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Тэатр Веры Паляковай паставіў пераасэнсаваную гісторыю Рагнеды. Цяпер ва ўсім вінаваты Рагвалод

У сацсетках людзі абураюцца такой інтэрпрэтацыяй вядомай легенды.

https://nashaniva.com/359443

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Генеральны пракурор Андрэй Швед на сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі БДУІР зрабіў неадназначную заяву.

https://nashaniva.com/359473

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Палез у машыну за чахлом, і стрэльба стрэліла

Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі, у якой дзед выпадкова застрэліў унука.

https://nashaniva.com/359470

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пастаўкі расійскага газу ў Прыднястроўе адновяцца ў хуткім часе

У якасці «гуманітарнай дапамогі».

https://nashaniva.com/359468

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі

Рашэнне прынялі ў сувязі з частымі скаргамі ў дзяржаўныя структуры кліентаў аператараў.

https://nashaniva.com/359460

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Невытлумачальнае ДТЗ на Маякоўскага ў сталіцы

Відэа каналу @minsk_gl даслала сама пешаход. Яна напісала, што, выходзячы на дарогу, паглядзела па баках — машын не было. Кіроўца выехаў з-за павароту, не зменшыў хуткасць, а наадварот папрабаваў праскочыць. Не атрымалася.

Читать полностью…

Наша Ніва

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат

Яны арганізавалі продаж тэхнікі «па самых нізкіх коштах на рынку».

https://nashaniva.com/359459

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Патрушаў заявіў, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС

Памочнік прэзідэнта РФ, які ўваходзіць у найбліжэйшае асяроддзе Пуціна, даў інтэрв'ю, у якім зрабіў шэраг скандальных заяў.

https://nashaniva.com/359456

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія

У сакавіку 2024 года Кэтрын публічна расказала пра свой дыягназ.

https://nashaniva.com/359451

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Нацбанк патрабуе ад банкаў спыніць крэдытаванне расіян

«Наша Ніва» паведамляла пра тое што беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце крэдытных ставак з Расіяй, выдаючы крэдыты ў расійскіх рублях расійскім кампаніям пад гарантыю расійскіх банкаў.

Выгадная для беларускіх банкаў сітуацыя стварае праблемы ў іншых сектарах эканомікі. Цяпер Нацбанк загадаў банкам спыніць гэтую практыку. 

https://nashaniva.com/359424

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнку зноў дрэнна: відэа / Паніка ў Беларусі: што здарылася / Знайшлі зніклага міністра

Новыя рашэнні Лукашэнкі: вяртанне зніклага міністра Піневіча, новыя паслы Беларусі і новыя міністры. Чым і кім незадаволены Лукашэнка: чаго ён хоча ад сваіх чыноўнікаў і што абяцае беларусам? Трагікамедыя ў Асіповічах. Раскол прыхільнікаў Лукашэнкі: новы паварот. «Гродна Азот» і незвычайная забарона. «Маці года» з Віцебскай вобласці. Нечаканыя госці ў мінскай краме. Бяда ў Свіслацкім раёне.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=vrw54eEw5AI

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп не плануе пакідаць Кіеў без падтрымкі, бо баіцца новага Афганістана

У еўрапейскіх саюзнікаў Украіны з'явіўся асцярожны аптымізм.

https://nashaniva.com/359445

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ці мерзнуць у мышэй хвасты?

Дзікія мышы, такія як мышы лясныя і палявыя, зімой вымушаныя шукаць ежу нават у маразы. Але іх тонкія хвасты, якія амаль не пакрытыя поўсцю, пры гэтым не абмярзаюць. Як такое магчыма?

https://nashaniva.com/359438

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Як цяпер выглядае палізняволены Ігар Лосік

Яму прысудзілі 15 гадоў калоніі.
На момант запісу інтэрв'ю для прапагандыстаў ён, хутчэй за ўсё, знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Пра гэта сведчаць задоўгія валасы — у калоніі стрыгуць часцей.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 14 студзеня

«Перагорнем старонку рознагалоссяў». Што абяцае Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме

Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць? Кавалеўскі раскрытыкаваў і расказаў, што збіраўся рабіць інакш

Эйсмант заявіў, што пры Зяленскім да 2022 года на Данбасе загінулі тысячы мірных жыхароў. Гэта праўда?

Жыве на гарышчы, ходзіць натоўпам і цяжка дыхае. У Віцебску зноў творацца дзіўныя рэчы

Украінскі дыпламат Кулеба назваў Гомель і Магілёў «гістарычна нашымі землямі». Што?

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка

Читать полностью…

Наша Ніва

Узламалі сайт кампаніі Валерыя Сахашчыка. І выставілі яму ўльтыматум

Хутчэй за ўсё, гэта справа рук беларускіх спецслужбаў.

https://nashaniva.com/359472

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка: Чакаюць, калі здохне прэзідэнт

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў інфармацыю пра сваё здароўе.

https://nashaniva.com/359475

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Пул первого» паказаў новае відэа з Лукашэнкам: ён жахліва сіпіць

Читать полностью…

Наша Ніва

Гвалт і прымус да БДСМ. Ніла Геймана абвінавацілі ў сэксуальных злачынствах

Культавы аўтар фантастычных раманаў «Амерыканскія багі», «Зорны пыл» і серыі коміксаў «Пясочны чалавек» апынуўся ў цэнтры скандалу.

https://nashaniva.com/359466

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Камусьці тут трэба даць тры аплявухі»

Фіца выказаўся пра падлетка, які не паціснуў руку прэзідэнту Славакіі.

https://nashaniva.com/359463

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Арына Сабаленка абвясціла пра хуткае завяршэнне кар'еры і стварэнне сям’і

«Як прафесійная спартсменка, я падыходжу да завяршэння кар'еры. Вы можаце ў гэта паверыць?»

https://nashaniva.com/359462

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў

Беларуска верыць у сілу тыктоку і просіць прэміі для незнаёмай правадніцы ў цягніку.

https://nashaniva.com/359437

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляшскай і беларускай мовах

Дуэт Niczos і Sw@da, які спалучае клубныя аранжыроўкі з традыцыйным спевам і рэпам на падляшскай і беларускай мовах, прабіўся ў фінальны этап нацыянальнага адбору.

https://nashaniva.com/359453

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Ксенія Каменка не змагла маўчаць, як бы страшна ёй ні было. Як склалася жыццё дзяўчыны пасля смелага пратэсту?

https://nashaniva.com/359420

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі нарэшце арыштавалі — хоць і не з першай спробы 

Гэта першы ў гісторыі Паўднёвай Карэі арышт дзейнага — хоць і адхіленага ад выканання абавязкаў — прэзідэнта

https://nashaniva.com/359450

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«На душы пагана». Беларусы расказалі, як імі адчуваецца набліжэнне выбараў

Што яны думаюць наконт выбараў, ці ведаюць кандыдатаў у прэзідэнты, ці бачаць агітацыю ў сваёй мясцовасці і ў цэлым як адчуваюць набліжэнне 26 студзеня?

https://nashaniva.com/359448

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Новы пакет санкцый Еўрасаюза можа закрануць расійскі алюміній

Чарговыя абмежаванні хочуць прыняць да трэцяй гадавіны расійскага ўварвання ва Украіну. Абмежаванні плануюць уводзіць паэтапна.

https://nashaniva.com/359444

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Ідзі адзін». Чаму Пятровіча чытаюць не так, як Бахарэвіча?

Барыс Пятровіч недаацэнены. Хто адкрые яго новую кнігу, не пашкадуе, піша Зося Лугавая.

https://nashaniva.com/359405

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Магілёўскай вобласці дзяржаўныя СМІ аднамомантна выдалілі інфармацыю пра перадвыбарчую падзею

@MAYDAYMog заўважыла, што з сайтаў дзяржаўных раённых і нават абласных газет былі ўзгоднена выдаленыя раней апублікаваныя матэрыялы пра трэнінгі для сябраў участковых выбарчых камісій.

https://nashaniva.com/359435

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Апроч таго, прапагандысты запісалі інтэрв'ю з палітвязнямі Ігарам Карнеем (на фота) і Юрасём Зянковічам. Іх пакажуць у чацвер і пятніцу адпаведна.

Андрэй Кузнечык, Ігар Лосік і Ігар Карней доўгі час працавалі на амерыканскім Радыё Свабода. А юрыст Зянковіч — грамадзянін і Беларусі, і ЗША.

Карней прысуджаны да 3 гадоў і 8 месяцаў зняволення, 8 месяцаў яму дакінулі на дадатковым судзе.
Зянковіч прысуджаны да 11 гадоў зняволення.

Читать полностью…
Subscribe to a channel