nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

У Ізраілі ўхвалілі пагадненне аб спыненні вайны з «Хезбалой»

Паводле інфармацыі СМІ, пагадненне пакладзе канец узброенай прысутнасці «Хезбалы» ўздоўж мяжы на поўдзень ад ракі Літані.

https://nashaniva.com/356151

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца»

Праз два месяцы, 26 студзеня, у Беларусі пройдуць «прэзідэнцкія выбары». Беларусы ўнутры краіны расказалі @gazetaby, які ў іх настрой, што змянілася ў іх гарадах у сувязі з гэтай кампаніяй і што іх хвалюе цяпер больш за ўсё.

https://nashaniva.com/356148

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі

Гаворка ідзе пра яе расійскую частку.

https://nashaniva.com/356139

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Сканаў генерал-маёр / Дрэнныя навіны для Лукашэнкі: што адбываецца / Воўк супраць міліцыі

Прыехаў Лукашэнка і пачаліся праблемы: што адбываецца? Сканаў высокапастаўлены беларускі сілавік і дэпутат: што вядома. Сябар Лукашэнкі расказаў, як страціў грошы і бізнэс. Спрэчка беларускіх сілавых ведамстваў. Хітрыя схемы паплечнікаў Лукашэнкі. Нечаканая бяда ў Мінску. Новы закон у Беларусі: каго ён закране?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=YyDwXJ2I9ec

Читать полностью…

Наша Ніва

Двое зняволеных зачалі дзіця, перадаючы сперму праз вентыляцыйную шахту

Тое было не так проста: абое сядзелі ў адзіночках. На розных этапах яны сутыкнуліся з рознымі «тэхнічнымі» выклікамі.

https://nashaniva.com/356124

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

На такі радыкальны крок вытворца вырашыў пайсці, каб спыніць неафіцыйныя пастаўкі сваіх машын у іншыя краіны.

https://nashaniva.com/356138

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У 62 гады памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж

У 2000-2010-я Корж кашмарыў Гомельшчыну і Гродзеншчыну, а пасля атрымаў прызначэнне ў Палату прадстаўнікоў.

https://nashaniva.com/356110

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Андрэй Пачобут па-ранейшаму знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў Наваполацкай калоніі. Інфармацыя пра тое, што яго перавялі ў атрад, не пацвердзілася. Тэлеграм-канал «Право имеют», які распаўсюдзіў звесткі, выдаліў гэты допіс.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ва ўзросце 112 гадоў памёр самы стары мужчына ў свеце

Джон Альфрэд Тынісвуд памёр у доме састарэлых у Вялікабрытаніі.

https://nashaniva.com/356122

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне

@Belarus_Files знайшоў ланцужкі кампаній, звязаных з атачэннем Лукашэнкі, праз якія вядуцца пастаўкі падсанкцыйнай прадукцыі.

https://nashaniva.com/356102

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Яшчэ каля 800 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за паўгода

Праверце, ці ёсць там вы ці вашы блізкія.

https://nashaniva.com/356111

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянтаў, якія прыехалі на выклік

https://nashaniva.com/356106

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Калі ў верасні 2021-га сілавікі ламіліся ў кватэру айцішніка Андрэя Зельцара і яго жонкі Марыі, хутчэй за ўсё, яны шукалі не іх. Брат Марыі, Максім Юрчанка, перакананы — кадэбэшнікі ішлі па яго. Праз тры гады пасля трагедыі ён расказаў пра сястру і згадаў падзеі тых дзён.

https://nashaniva.com/356098

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце

Марыус Борг Хёйбі знаходзіцца пад вартаю ўжо тыдзень. За гэты час у справе з'явілася больш дэталяў. Расказваем, што вядома.

https://nashaniva.com/356074

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Яшчэ ўчора расійскія z-каналы былі поўныя аптымізму. А сёння яны пацвердзілі, што сілы абароны Украіны выбілі расіян з горада на Харкаўшчыне.

«Акрамя шанцавання павінна быць яшчэ і ўменне. А гэтага якраз і не было».

https://nashaniva.com/356094

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Новы кампактны апрасняльнік не дасць загінуць ад смагі ў моры

Апынуцца ў адкрытым моры без пітной вады — сцэнар, які для многіх становіцца сінонімам смяротнай небяспекі. Аднак у Вялікабрытаніі знайшлі рашэнне, якое дае значную колькасць чыстай вады і зусім не патрабуе электраэнергіі.

https://nashaniva.com/355974

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 26 лістапада

Брат удавы Андрэя Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне. Як выглядае помнік на магіле Зельцара

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Пратэстоўцы ўвайшлі ў Ісламабад, дзе цяпер з візітам Лукашэнка. Пачаліся беспарадкі і страляніна

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Беларуска прывезла на адпачынак у Дубай поўны чамадан прадуктаў

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру

Яшчэ каля 800 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за паўгода. Праверце сябе і блізкіх

Новая сенсацыя ў Нацыянальным мастацкім музеі: пад адной з карцін знайшлі партрэт караля Рэчы Паспалітай

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой

Читать полностью…

Наша Ніва

Расія прызнала тры прылёты ўкраінскіх ATACMS па сваіх аб'ектах і паабяцала адпомсціць

23 і 25 лістапада тры дальнабойныя ракеты ATACMS, запушчаныя Узброенымі сіламі Украіны, дасягнулі цэляў у Курскай вобласці. 

https://nashaniva.com/356143

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуска прывезла на адпачынак у Дубай поўны чамадан прадуктаў

Марына з Магілёва разам з мужам і дачкой паляцела на адпачынак у Дубай. Пад дэвізам «Ашчадзіў — значыць, зарабіў» яна прывезла з сабой поўны чамадан беларускіх прадуктаў.

https://nashaniva.com/356142

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Так выглядае помнік на магіле Андрэя Зельцара

Айцішнік Андрэй Зельцар загінуў 28 верасня 2021 года падчас перастрэлкі з сілавікамі ў кватэры, дзе жыў з сям'ёй.

https://nashaniva.com/356137

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай

Гэтую пасаду прапануюць Уладзіславу Кандратовічу, прадстаўніку нацыянальных меншасцей.

https://nashaniva.com/356130

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам»

Хто пусціў гэтую дэзу?
 
https://nashaniva.com/356114

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусь зноў прыедзе Пуцін

Ён збіраецца прыбыць у Мінск 6 снежня для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшай дзяржаўнай рады «Саюзнай дзяржавы».

https://nashaniva.com/356128

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінскія разведчыкі эвакуявалі з вострава Змяіны 15 кацянят

Набліжэнне зімовых маразоў ускладняе бесклапотнае жыццё шматлікіх катоў і кацянят, якія жывуць на востраве Змяіны ў Чорным моры. Таму байцы спецпадраздзялення «Цімур» Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, якія ажыццяўлялі патруляванне, вырашылі зрабіць важную справу ― эвакуявалі 15 жывёл з выспы.

https://nashaniva.com/356116

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пратэстоўцы ўвайшлі ў Ісламабад, дзе цяпер з візітам Лукашэнка. Пачаліся беспарадкі і страляніна

Велізарныя калоны пратэстоўцаў, якія ўчора акружылі сталіцу Пакістана, увайшлі ў горад і ўжо знаходзяцца каля ўрадавага квартала, дзе цяпер знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка разам з вялікай дэлегацыяй беларускіх чыноўнікаў. Паводле мясцовых медыя, у горад была ўведзена армія, а сілавікі пачалі страляць па пратэстоўцах баявымі кулямі. Ёсць загінулыя.

https://nashaniva.com/356104

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой

Адкрыты сакрэт загадкавага акна, што знаходзіцца над аркамі дома па праспекце Незалежнасці, 23 — у самым цэнтры сталіцы.

https://nashaniva.com/356099

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Новая сенсацыя ў Нацыянальным мастацкім музеі: пад адной з карцін знайшлі партрэт караля Рэчы Паспалітай

Знайсці партрэт атрымалася дзякуючы спектраскапічнаму аналізу, які разам правялі беларускія і французскія навукоўцы.

https://nashaniva.com/356105

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Арыштавалі маёмасць уласніка кампаніі па вырабу надмагілляў

Ён падмануў сотні беларусаў на мільёны рублёў.

https://nashaniva.com/356100

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру

Учора пракурор патлумачыў, што будзе, калі ваша відэа рэпоснуў «экстрэмісцкі» рэсурс. Сёння губазікаўцы паправілі таго.

https://nashaniva.com/356093

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінінфармацыі патлумачылі, чаму ў Беларусі пакуль не будуць забараняць сацсеткі

Хоць праз іх «распаўсюджваецца дэструктыўная інфармацыя».

https://nashaniva.com/356089

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel