nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Галоўнае за 23 лістапада

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян

Читать полностью…

Наша Ніва

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі

Ён заклікаў саюзнікаў Украіны не вызначаць «чырвоныя лініі» для яе вайсковай падтрымкі.

https://nashaniva.com/355939

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня

На гэтым тыдні твітар абмеркаваў «Арэшнік» Пуціна, адказ на прапанову Гайдукевіча ацаніць дыкпік, выхад другой часткі гульні S.T.A.L.K.E.R. і перавагі Мінска ў параўнанні з Манхэтэнам.

https://nashaniva.com/355892

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды

«АМАП — забойцы», «3%», «Кубракоў — фашыст» — такія графіці пакінуў у канцы 2020-га жыхар Заслаўя Сяргей Моніч. Надпісы суд ацаніў у 8 рублёў шкоды, а Сяргея адправілі ў калонію. Былы палітвязень расказаў, што адкрыў для сябе за кратамі. «Няма сэнсу плакаць і прасіць. Ты там не чалавек, а спецкантынгент», — заўважае Сяргей.

https://nashaniva.com/355717

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

60 беларускіх вёсак засталіся без электрычнасці

Гэта вынік снегападу, які ўвечары 22 лістапада накрыў Магілёўскую вобласць.

https://nashaniva.com/355930

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

Трагедыя адбылася 23 лістапада каля 15-й гадзіны на аўтадарозе М6 «Мінск — Гродна» паблізу вёскі Біскупцы.

https://nashaniva.com/355925

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Васілём Верамейчыкам

«З самага пачатку робіцца ўсё магчымае».

https://nashaniva.com/355920

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Навошта гэта зрабілі?

https://nashaniva.com/355917

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян

Гэта максімальны паказчык з пачатку вайны.

https://nashaniva.com/355907

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр 46-гадовы расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць

Амерыканец рэгулярна з'яўляўся ў эфіры RT і «Спутніка». Са слоў Сіманьян, Бенет ездзіў на Данбас, «паказваў, што там адбываецца».

https://nashaniva.com/355912

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй

У яго і Дар'і Домрачавай — двое дзяцей.

https://nashaniva.com/355908

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай

Інстытут «Палітычная сфера» прэзентаваў сваё даследаванне «Помнікі Мінска і вобласцяў: ці адпавядаюць яны нацыянальнай гісторыі і што кажуць пра ўзровень русіфікацыі?». Пры мэту і высновы працы распавялі яе аўтары.

https://nashaniva.com/355894

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў

Яна нават брала ў ЦВК дадатковыя пакеты для збору подпісаў.

https://nashaniva.com/355902

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае

Зрэшты, мяркуючы па задаволеным выглядзе чыноўніка, ён шчаслівы на новым месцы працы.

https://nashaniva.com/355832

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Расійскі тыкток-блогер казахскага паходжання Азамат Айталіеў, які мае больш за 2,6 мільёна падпісчыкаў, прыляцеў у Мінск. Робіць што звычайна: танчыць і ходзіць па рэстаранах. Але не ўсім беларусам падабаюцца яго паводзіны.

https://nashaniva.com/355868

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара

Гэта намёк на фундатара кампазіцыі.

https://nashaniva.com/355940

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень»

Кажуць, што яму не даравалі брахні пра поспехі.

https://nashaniva.com/355933

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі»

23 лістапада ў Вільні выступіў камандзір палка Каліноўскага Павел Шурмей. Абмеркавалі арышт Верамейчыка, рэформы ў палку і рэкрутынг дзяўчат.

https://nashaniva.com/355931

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці

«Мы будзем утрымліваць гэтую тэрыторыю да таго часу, пакуль гэта будзе апраўдана з ваеннага пункту гледжання».

https://nashaniva.com/355932

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Аляксей Сіленка з'язджаў у Грузію пасля пачатку вайны, але вярнуўся ў Беларусь.

https://nashaniva.com/355884

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку

Яна будзе сабраная з сапраўдных дрэў.

https://nashaniva.com/355924

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым

Мужчына схіліў да сэксу сваю дачку, калі той было 13 гадоў. Пазней ён стаў запрашаць знаёмых далучыцца да яго.

https://nashaniva.com/355913

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Кіроўная кааліцыя ў Польшчы вызначылася з кандыдатам на прэзідэнцкія выбары

Гэта мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, які выйграў праймерыз у Радаслава Сікорскага.

https://nashaniva.com/355916

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы»

Гісторыя «Нашай Нівы» пачалася ў Вільні роўна 118 гадоў таму, 23 лістапада 1906 года. Да юбілею газеты, у 2021-м, мы складалі гід па знакавых месцах. Паказваем, дзе працавала рэдакцыя, тусіў Янка Купала і захоўваў скарбы Іван Луцкевіч.

https://nashaniva.com/280821

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне

Калі канфлікт будзе развівацца па шляху эскалацыі, то немагчыма выключаць нічога, дадаў палітык, маючы на ўвазе магчымы адказ РФ на ўдары заходняй зброяй па расійскай тэрыторыі.

https://nashaniva.com/355906

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С

Па начах і пад раніцу вельмі халодна, як для лістапада.

https://nashaniva.com/355905

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Кітайскія блінцы з цыбуляй і ікрой

Хто не любіць бліны? Рытарычнае пытанне. Вось вам ідэя ўсходніх бліноў ў кітайскім стылі з зялёнай цыбуляй і вострым соусам.

https://nashaniva.com/355858

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну

Міхаілу Галінскаму 59 гадоў. Ягоныя выхаванцы выйгравалі міжнародныя спаборніцтвы па ўшу, а ягоная школа вядомая ў Беларусі і за яе межамі па выніках спаборніцтваў.

https://nashaniva.com/355893

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў

Мяркуецца, напад адбыўся 21 лістапада.

https://nashaniva.com/355896

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр дзед Колі: што вядома / Беларусаў чакаюць вялікія праблемы: падрабязнасці

Аляксандр Лукашэнка зноў выступае: абяцае адключыць інтэрнэт у Беларусі, скардзіцца на праблемы і адкрыта падманвае студэнтаў. Не стала бацькі Ірыны Абельскай, мамы Колі Лукашэнкі: што вядома. Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў чакае непрыемных сюрпрызаў. Беларуска просіць грошы на вуліцах: што адбываецца? Праблемы ў сяброўкі Лукашэнкі: у чым справа. Якія кнігі забаранілі ў Беларусі?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=8ZyTcr348bU

Читать полностью…
Subscribe to a channel