nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Агульная колькасць збітых на падлёце да Масквы беспілотнікаў дасягнула 32

Ад збітых дронаў загарэліся некалькі дамоў. Паведамляецца, што пацярпела адна жанчына, яна была шпіталізаваная з апёкамі.

Палёты таксама былі абмежаваныя ў аэрапорце Шарамеццева.

Читать полностью…

Наша Ніва

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

Пра тое, што беларусы чакаюць зялёнае на святлафоры нават уначы ў пустым горадзе, а таксама гатовыя несці смецце да сметніцы хоць кіламетр, ходзяць легенды. А што яшчэ?

https://nashaniva.com/354969

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Дональд Туск: Нас чакаюць цяжкія часы

Прэм'ер-міністр Польшчы лічыць, што ў бліжэйшы час можна чакаць важныя заявы пра спыненне агню ва Украіне. Але прагназуе праз гэта новыя выклікі для Еўропы.

https://nashaniva.com/355018

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У цягніку Мінск-Брэст раптоўна памёр італьянец

Пасажыру стала дрэнна адразу пасля адыходу са станцыі, але цягнік адмовіліся спыніць, калі спадарожнікі мужчыны пачалі прасіць дапамогі.

https://nashaniva.com/355014

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Валенсіі праходзяць масавыя пратэсты пасля маштабнай паводкі, якая панесла шмат жыццяў

Людзі патрабуюць адстаўкі кіраўніка правінцыі Карласа Масона, якога яны вінавацяць ў гібелі звыш 200 чалавек у час катаклізму. Дэманстрацыя перарасла ў сутыкненні з паліцыяй.

Выйграўшы летась выбары, кансерватар Карлас Масон неадкладна ліквідаваў службу надзвычайных сітуацый UVE, заявіўшы, што карысць ад яе невідавочная, а выдаткі - непрапарцыйныя перавагам.

Читать полностью…

Наша Ніва

27 чалавек загінулі і 40 паранены ў выніку тэракту ў Пакістане

Выбух учыніў смяротнік на чыгуначнай станцыі Квета ў сталіцы правінцыі Белуджыстан.

https://nashaniva.com/355011

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Былога беларускага палітвязня затрымалі на матчы ў Варшаве за адмову аддаць антылукашэнкаўскі банер

Пасля матчу «Легія» — «Дынама-Мінск» беларус правёў ноч у ізалятары і атрымаў двухгадовую забарону хадзіць на футбол. Фанаты польскага клуба выказалі абурэнне дзеяннямі аховы стадыёна. Пра гэта паведамляе @mostmediaio.

https://nashaniva.com/355008

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Крыма больш няма». Амерыка пры Трампе не збіраецца дапамагаць Украіне вярнуць акупаваныя Расіяй тэрыторыі

Старшы дарадца выбранага прэзідэнта ЗША Браян Ланза заявіў, што новая адміністрацыя засяродзіцца на дасягненні міру ва Украіне.

https://nashaniva.com/355007

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўская: Берлінская сцяна рухнула дзякуючы мужнасці простых людзей — і такім жа чынам упадуць сцены прыгнёту ў Беларусі

Дэмакратычная лідарка Беларусі ўзяла ўдзел у адзначэнні 35-й гадавіны падзення Берлінскай сцяны.

https://nashaniva.com/355005

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Вілейскім раёне збіралі грошы на рэстаўрацыю старадаўняй царквы. У выніку з яе проста выкінулі ўсё старое

Гістарычныя дзверы як непатрэбныя проста аддалі майстру ў падзяку за яго працу ў царкве.

https://nashaniva.com/354902

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Наш робат стаяў за спінай Лукашэнкі на Нацыянальным сходзе. А потым мы пасварыліся з уладамі»

Айцішнік і бізнэсмен Віктар Хамянок расказаў, як стварыў паспяховы бізнэс і колькі страціў, калі выйшаў з яго. А таксама даў парады, як развіць кампанію, і назваў галоўныя памылкі прадпрымальнікаў.

https://nashaniva.com/354997

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Смаргонь» застаецца ў вышэйшай лізе

Пасля нічыі ў Слуцку, у выпадку, калі роўную колькасць пунктаў набяруць «Смаргонь», «Мінск» і «Нафтан», смаргонцы апынуцца вышэй у табліцы за кошт лепшага выніку ў асабістых сустрэчах.

https://nashaniva.com/355001

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся

Ёсць небяспека, што Захад змірыцца з тым, што Беларусь пайшла па туркменскім сцэнары, піша Даніла Луцкевіч.

https://nashaniva.com/354926

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка спадзяецца перазапусціць адносіны з Захадам пры Трампе. Вось што напісаў пра яго блізкі паплечнік Трампа

Пасля перамогі Трампа Аляксандр Лукашэнка, падобна, спадзяецца на перазапуск адносін з Захадам. Ён павіншаваў новаабранага прэзідэнта ЗША і назваў яго перамогу «асабістым поздвігам». Менавіта прадстаўнікі адміністрацыі Трампа ў мінулым ездзілі ў Мінск. Гэта дарадца Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан і дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Цікава тое, як той візіт і ўспрыняцце Лукашэнкі Пампеа апісаў у мемуарах.

https://nashaniva.com/354993

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Блогера Спірына не вызвалілі пасля сканчэння чатырохгадовага тэрміну

Палітвязня вінавацяць у непадпарадкаванні адміністрацыі бабруйскай калоніі.

https://nashaniva.com/354992

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

🔥 Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

Выбітная пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка ў новым выпуску ТОК кажа пра пастку, у якой апынуліся беларусы, разважае пра дыктатуру і чырвонага чалавека, задачы элітаў, Трэцюю сусветную і імперскасць. Яна згадвае сустрэчы з Марыяй Калеснікавай, Віктарам Бабарыкам і Святланай Ціханоўскай, тлумачыць рэзкія заявы Зянона Пазняка, а таксама адказвае Лукашэнку, які абвінаваціў Алексіевіч у здрадзе Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=HZb3eWI0ZNk

Читать полностью…

Наша Ніва

Найменш 12 беспілотнікаў ляцелі ранкам на Маскву

Як паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін, дроны былі збіты расійскай СПА, разбурэнняў і пацярпелых няма.

Аэрапорты Дамадзедава і Жукоўскі не прымаюць і не адпраўляюць рэйсы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Навукоўцы не выявілі сувязі паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і псіхічнымі праблемамі

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, вынікі даследавання паказалі, што колькасць часу ў сацыяльных сетках амаль не ўплывае на ўзровень дэпрэсіі, трывожнасці або стрэсу. Наадварот, выкарыстанне сацсетак паляпшае некаторыя навыкі.

https://nashaniva.com/355016

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пераходная адміністрацыя Трампа адмаўляе, што дарадца Ланза казаў пра Украіну ад яе імя

«Ён не працуе на прэзідэнта Трампа».

https://nashaniva.com/355013

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Выйшаў беларускі пераклад гульні Mass Effect 2

Энтузіяст зрабіў неафіцыйны пераклад знакамітай касмічнай оперы на лацінку, але на тое былі прычыны.

https://nashaniva.com/355012

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Даследаванне ДНК ахвяр вывяржэння ў Пампеях разбурыла прыгожую легенду пра маці з дзіцем

Выявілася, што яны не сваякі, а «маці» нават не жанчына.

https://nashaniva.com/355010

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Ва Украіне я ніхто!» Маргарыта Ляўчук не можа даць сыну імя праз абмежаванні, уведзеныя супраць беларусаў

Яна засталася без выплат па дзіцяці, магчымасці працаваць і нават адкрыць банкаўскую картку.

https://nashaniva.com/355006

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Навуковец назваў два раёны Мінска, якія аблюбавалі кажаны

Ім падабаецца сяліцца ў шматпавярховых будынках. Вось што трэба рабіць, калі вы сустрэнеце крылатую жывёлу ў сваім доме.

https://nashaniva.com/355003

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Для Лукашэнкі запісалі песню «Надо!» з Дзім Дзімычам, Саладухам і Ярмоленкам

Кампазіцыя ў падтрымку ўдзелу Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года імкнецца пасяліць у галовах моладзі думку, што тое, як сёння жыве Беларусь, «должно быть всегда».

https://nashaniva.com/355004

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

На здымках з Полацка, дзе Лукашэнка пабываў учора, звяртае на сябе ўвагу цікавая дэталь.

https://nashaniva.com/354999

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Магілёве старшыня таварыстваў уласнікаў зрабіў грудзі жонцы і палюбоўніцы за грошы, якія збіралі на капітальны рамонт

Рэшта пайшла на куплю двух аўтамабіляў.

https://nashaniva.com/355002

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Пінску пабывалі Круты і «Марафон адзінства»

«Марафон адзінства» — гэта агітацыйная кампанія за дыктатуру Аляксандра Лукашэнкі пад выглядам забаўляльных мерапрыемстваў, якую праводзіць нявестка Лукашэнкі Ганна за грошы з дзяржаўнага бюджэту.

https://nashaniva.com/355000

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

На загад беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА

Акцыяніст Уладзіслаў Бохан ізноў разаслаў у школы Расіі патрабаванне ад імя «Адзінай Расіі» правесці патрыятычную акцыю.

https://nashaniva.com/354994

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Максім з Латвіі пераехаў у Беларусь. Цяпер расказвае, як добра, калі частку заробку выдаюць прадуктамі

Максім захапляецца дыктатурай і ўспамінае жыццё ў Латвіі як страшны сон. Аднак ёсць нюанс. 

https://nashaniva.com/354953

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Як адрозніваюцца цэны на прадукты ў Мінску і Маскве?

Параўналі, колькі адныя і тыя ж прадукты каштуюць у Беларусі і Расіі.

https://nashaniva.com/354844

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel