nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

«Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі»

Дональд Трамп заявіў пра гэта сваім трыумфуючым прыхільнікам.

Трамп адзначыў, што рэспубліканцы гэта «партыя здаровага сэнсу» і паабяцаў «спыніць войны».

Вось відэа з асноўнымі момантамі яго пераможнай прамовы.

https://nashaniva.com/354853

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

На Нямізе пасля рамонту адчыніўся Mak.by

Што там змянілася?

https://nashaniva.com/354839

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Валер Кавалеўскі — пра тое, чаго чакаць ад Трампа

«Зменаў у палітыцы па Беларусі не будзе, але ёсць нюансы».

https://nashaniva.com/354836

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

З'явілася відэа з момантам удару БПЛА па месцы базавання караблёў ВМФ у Каспійску

Читать полностью…

Наша Ніва

СТБ не пакажа матч мінскага «Дынама» ў Варшаве, на які беларусы сабраліся з бел-чырвона-белымі сцягамі

Папярэднія гульні канал трансляваў.

https://nashaniva.com/354835

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сырскі падвёў вынікі аперацыі на Куршчыне за тры месяцы

Галоўнакамандуючы УСУ расказаў пра значэнне аперацыі на расійскай тэрыторыі, вайсковая мэтазгоднасць якой многімі аналітыкамі ставіцца пад сумнеў.

https://nashaniva.com/354831

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Уладзімір Зяленскі павіншаваў Дональда Трампа з перамогай на выбарах прэзідэнта ЗША

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ён «цэніць прыхільнасць амерыканскага палітыка да падыходу «мір праз сілу».

https://nashaniva.com/354827

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Адзін з беспілотнікаў у Каспійску атакаваў порт

Відэа апублікаваў вайсковы эксперт Ян Мацвееў.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер

У мінскім аэрапорце быў заўважаны вядомы акцёр.

https://nashaniva.com/354819

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Інфармацыю пра атаку БПЛА на Каспійск пацвердзіў кіраўнік Дагестана Сяргей Мелікаў — ён напісаў, што дрон удалося збіць. Інфармацыі пра параненых няма.

Аэрапорт Махачкалы на нявызначаны час прыпыніў працу ў сувязі з дронам.

Читать полностью…

Наша Ніва

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі

Як гэта адбіваецца на пасажырах?

https://nashaniva.com/354814

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?

Нярэдка беларусы разглядаюць куплю нерухомасці як ледзь не адзіны варыянт, куды можна інвеставаць грошы, каб памножыць іх ці прынамсі захаваць. Паглядзелі, наколькі гэта выгадна.

https://nashaniva.com/354538

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Галоўчанку далі час да сакавіка / Лукашэнка думае пра урны / Затрымалі знакамітага спевака

Лукашэнка рыхтуе набліжаных да найгоршага: што здарылася? Затрымалі знакамітага спевака і шоўмена Дзядзю Ваню. Падрабязнасці масавага хапуна ў Мінску і рэгіёнах. Раман Галоўчанка вырашае старыя праблемы. Улады даюць абяцанне буйному бізнэсу, не абышлося без кур’ёзаў. Ганна Канапацкая папярэджвае сваіх прыхільнікаў. Першы прысуд па новым крымінальным артыкуле. У Оршы за палітыку пераследуюць вядомую настаўніцу. Беларуса будуць судзіць за шпіянаж. Адкрыцці праўладнага палітолага Вадзіма Баравіка.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=XCp0rluaHOs

Читать полностью…

Наша Ніва

На гэты момант The New York Times ацэньвае імавернасць перамогі Трампа на 83%

Мяркуючы па прамежкавых выніках у хісткіх штатах, шанцаў у Харыс амаль не засталося.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп лідзіруе ў ключавым штаце Вісконсін з 60,7% супраць 38,0% у Харыс, паведамляе Асашыэйтэд Прэс пасля падліку 3% галасоў

Такім чынам, да гэтай хвіліны за Трампам тры з сямі ключавых Штатаў (Вісконсін, Джорджыя, Паўночная Караліна), за Харыс — два (Мічыган і Пенсільванія), яшчэ галасы ў двух ключавых штатах — Арызоне і Невадзе — пакуль не лічылі.

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту

«Добрай раніцы, новы свет. Нафта да 50 даляраў да мая. Мір, падобна, будзе ўсюды».

https://nashaniva.com/354850

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy

Самарскія падлеткі вырашылі зарабіць грошай — цяпер абвінавачваюць беларускага трэш-стрымера ў падмане. Іх жа бацькам прыйшлося браць крэдыты, каб выплаціць штраф.

https://nashaniva.com/354840

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сын сакратара Рады бяспекі Вальфовіча выконвае абавязкі камандзіра 120-й брыгады

Ягоны дзядзька, які ў свой час быў у чачэнскім палоне, таксама пайшоў на павышэнне.

https://nashaniva.com/354838

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Абстаноўка на месцы неадбытай вечарынкі Харыс

Чакалася, што Камала Харыс выступіць перад натоўпам ля Говардскага ўніверсітэта ў Вашынгтоне.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прычынай смерці 22-гадовага палітвязня мог быць суіцыд

Пра смерць Дзмітрыя Шлетгаўэра стала вядома на мінулым тыдні. 22-гадовы хлопец адбываў пакаранне ў ПК-15 у Магілёве. Прычыну яго смерці праваабаронцы не ўдакладнялі. Знаёмы сям'і Шлетгаўэра расказаў @zerkalo_io, якую прычыну медыкі ўказалі ў пасведчанні аб смерці. Сям'я лічыць, што Дзмітрый не планаваў забіць сябе.

https://nashaniva.com/354833

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Былая жонка беларускага футбаліста паскардзілася, што траціць на жыццё ў Лісабоне 9 тысяч еўра — і гэтага не хапае

Здаецца, Ксенія Калеснік не знайшла падтрымкі ў падпісчыкаў.

https://nashaniva.com/354794

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ці здасць Трамп Украіну Расіі? Чаму дэмакраты разгромленыя? Да чаго прывядзе кантроль рэспубліканцаў над выканаўчай і заканадаўчай уладай адначасова?

Амерыка ўступае ў перыяд моцнага кансерватыўнага рэваншу; мы, еўрапейцы, пакуль не ведаем, у які перыяд уступаем, піша Мікола Бугай.

https://nashaniva.com/354822

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Дональд Трамп абвясціў сваю перамогу на выбарах

Ён назваў сябе 47-м прэзідэнтам ЗША і падзякаваў амерыканскаму народу.

Читать полностью…

Наша Ніва

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Надзея знайшла грошы ў банкамаце, калі збіралася папоўніць баланс карты. Што было далей.

https://nashaniva.com/354811

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трыумф Трампа: ён перамагае са значным адрывам. Што не менш істотна — рэспубліканцы атрымліваюць таксама кантроль над Сенатам, што дазволіць ім лёгка праводзіць свае рашэнні праз Кангрэс

Дональд Трамп перамагае ва ўсіх swing states.

Читать полностью…

Наша Ніва

Харыс значна скараціла адставанне

Паводле Fox News, у Харыс — 216 галасоў у Калегіі выбаршыкаў, у Трампа — 232.

Віцэ-прэзідэнт перамагла ў Каліфорніі, Арэгоне, штаце Вашынгтон.

Ідзе падлік у Мінесоце, Мічыкане, Вісконсіне, Невадзе, Джорджыі і Пенсільваніі.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп выйграў першы хісткі штат

Associated Press піша пра перамогу Дональда Трампа ў ключавой Паўночнай Караліне (16 галасоў выбаршчыкаў).

Паводле AP, у Трампа — 230 галасоў у Калегіі выбаршчыкаў, у Харыс — 205.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп — 212, Харыс — 111

Трамп перамог у Канзасе і Аёве. Харыс атрымала адзін з чатырох галасоў выбаршчыкаў у Мэне.

https://nashaniva.com/354808

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Дональд Трамп упершыню выйшаў наперад у Пенсільваніі — найважнейшым хісткім штаце

Пакуль апрацаваныя 48% галасоў. У Трампа — 50,1%, у Харыс — 48,9%.

Fox News дае, што Трамп набраў ужо 205 галасоў у Калегіі выбашчыкаў з патрэбных 270. У Харыс — 117.

AP дае лічбы 198 — 109.

Читать полностью…

Наша Ніва

Першыя вынікі хісткіх штатаў

Пенсільванія (8% пратаколаў): Харыс — 72%, Трамп — 27%; Мічыган (5% пратаколаў): Харыс — 59%, Трамп — 40%; Паўночная Караліна (11% пратаколаў): Харыс — 51%, Трамп — 48%; Джорджыя (50% пратаколаў): Харыс — 44%, Трамп — 55%.

Арызона, Вісконсін і Невада — звестак пакуль няма.

Паведамляецца, што Трамп перамае ў Тэхасе, а гэта 40 галасоў выбаршчыкаў, а Харыс у штаце Нью-Ёрк (28 галасоў).

Читать полностью…
Subscribe to a channel