У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс
На іх завялі крымінальную справу і прысудзілі па годзе калоніі з адтэрміноўкай.
https://nashaniva.com/359802
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Рэальны дом, пабудаваны беларускімі архітэктарамі, можа стаць канструктарам LEGO
Для гэтага яму трэба абысці ў галасаванні іншыя праекты. Падтрымаць праект сваім галасам можа кожны ахвотны.
https://nashaniva.com/359788
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Акаўнт сілавікоў шукае ахвотных паздымаць людзей на форуме апазіцыі. А ў іншых чатах папярэджвае, што гэта небяспечна
Гэта вельмі падобна на стыль ГУБАЗіК — менавіта Артур Гайко сочыць за акцыямі беларускай эміграцыі.
https://nashaniva.com/359791
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі
Колькі давядзецца плаціць?
https://nashaniva.com/359799
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар
Таксама прапагандыст расказаў, чаму да 27 гадоў жыў з бацькамі.
https://nashaniva.com/359789
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Літве шырыцца фэйк, што тамтэйшая разведка рыхтуе ваенізаваныя групы беларусаў
У фэйкавым дакуменце сцвярджаецца, што Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы прыняў рашэнне аб стварэнні ваенна-патрыятычнага клуба «Ліцвіны».
https://nashaniva.com/359793
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы
Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў, піша @hrodnaonelove.
https://nashaniva.com/359783
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў
25 снежня тры камеры Беларускай метэорнай сеткі зафіксавалі супербалід з яркасцю, блізкай да поўні. Ён праляцеў над Мінскам і прызямліўся паблізу Смалявічаў.
https://nashaniva.com/359781
Без VPN — па гэтай спасылцы.
54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Анталлі
Цела беларуса ў крыві на канапе знайшлі ў кватэры яго сябры.
https://nashaniva.com/359780
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце
Вокладка стала сімвалічнай ілюстрацыяй пераходу ўлады і адлюстраваннем чаканняў, звязаных з будучымі дзеяннямі новаабранага прэзідэнта ЗША.
https://nashaniva.com/359774
Без VPN — па гэтай спасылцы.
За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі
Ганна Падаляка працуе ў гімназіі №29 педагогам-арганізатарам.
https://nashaniva.com/359765
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беспілотнікі атакавалі Казань
У горадзе чулі выбухі.
https://nashaniva.com/359771
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар». Трамп выступіў перад прыхільнікамі напярэдадні інаўгурацыі
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў на мітынгу сваіх прыхільнікаў у комплексе Capital One Arena у Вашынгтоне напярэдадні сваёй інаўгурацыі, што пройдзе сёння. Ён паабяцаў у першы ж дзень знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы падпісаць мноства ўказаў.
https://nashaniva.com/359768
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі
Разумныя лямпы для раслін на грант Еўрасаюза забытыя. Цяпер самая кароткачасовая чыноўніца апазіцыі ўгаворвае стартапераў заплаціць ёй $110 тысяч за магчымасць сустрэцца з членамі саудаўскай каралеўскай дынастыі.
https://nashaniva.com/359646
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Самы багаты спецслужбіст планеты намерыўся стаць лідарам новай тэхналагічнай рэвалюцыі
Загадкавы і непублічны шэйх Тахнун бін Заід аль Нахаян, які ўзначальвае выведку ААЭ і кіруе адным з найбуйнейшых капіталаў планеты, вырашыў укласці астранамічную суму грошай у развіццё сістэм штучнага інтэлекту, каб стаць лідарам новай глабальнай тэхналагічнай рэвалюцыі. Такі крок можа стаць прадвеснікам пераўтварэння галіны ШІ ў сістэму татальнага кантролю насельніцтва.
https://nashaniva.com/359722
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Азаронак: Так, я не рукапаціскальны. А на Акрэсціна людзей не катавалі, а прыводзілі да прытомнасці
«Я чырвона-карычневы, я прапагандыст дыктатара».
https://nashaniva.com/359807
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Былы прэм’ер Польшчы, які паехаў на інаўгурацыю Трампа, спрабаваў пацвердзіць сваю асобу артыкулам з Вікіпедыі
Матэвуш Маравецкі адправіўся ў Вашынгтон для ўдзелу ў інаўгурацыйных мерапрыемствах у гонар Трампа, але забыўся на дакументы.
«Ён вёў знешнюю палітыку настолькі эфектыўна, што цяпер павінен паказваць людзям у Вікіпедыі, што ён быў прэм'ер-міністрам», — напэўна, самы крыўдны каментар у сеціве з гэтай нагоды.
Эйсмант, Радзькоў, Пярцоў і Карлюкевіч напісалі кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт»
Прэзентацыя адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго
Маралесу, з якім сябраваў Лукашэнка, пагражае вялікі тэрмін, але ён хаваецца ў прафсаюзе вытворцаў кокі.
https://nashaniva.com/359760
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны
Труп быў выяўлены ў двары дома на Кутузаўскім праспекце ў Маскве.
https://nashaniva.com/359795
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў на мяжы
Гэта стала вынікам праверкі мабільных тэлефонаў на лайкі, падпіскі і каментары на «экстрэмісцкіх» рэсурсах, піша @Grodno_grab.
https://nashaniva.com/359784
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў
29-гадовую Карыну Праташчык чакае малое дзіця. Затрымаць дзяўчыну маглі падчас леташняй аблавы КДБ на прадпрыемстве.
https://nashaniva.com/359767
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Кіраўнік МАРГ распавёў, што айчыннаму гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага
Артур Карповіч падзяліўся сваім уяўленнем пра савецкі гандль.
https://nashaniva.com/359773
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Дзіцячы блогер Дзім Дзімыч апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам
«Час выбраў нас», — падпісаў здымак блогер-мільённік.
https://nashaniva.com/359779
Без VPN — па гэтай спасылцы.
КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы
Кім Ё Чжон, сястра кіраўніка КНДР, рэзка адказала Аляксандру Лукашэнку, які днямі заявіў, што КНДР накіравала Беларусі свае прапановы аб арганізацыі сустрэчы на вышэйшым узроўні.
https://nashaniva.com/359776
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп даручыў памочнікам арганізаваць тэлефонную размову з Пуціным пасля інаўгурацыі
Раней Трамп паведаміў пра намер у найбліжэйшы час сустрэцца з расійскім кіраўніком.
https://nashaniva.com/359769
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чаму Карпенка не можа пасадзіць Бондараву? Разважае Вольга Лойка
«Я не здзіўлюся, каля яна акажацца штатным супрацоўнікам ФСБ. Проста ў якасці тролінгу беларускіх уладаў».
https://nashaniva.com/359734
Без VPN — па гэтай спасылцы.
❗️Сумны фінал Лукашэнкі: што ён зрабіў за апошнія гады і куды прывёў Беларусь
Праз тыдзень у Беларусі пройдуць выбары прэзідэнта, і вынік усім зразумелы загадзя. Інтрыга толькі адна: колькі намалюе сабе Аляксандр Лукашэнка, і ці пераваліць гэтая лічба за 90 працэнтаў. Але куды Лукашэнка прывёў Беларусь за апошнія пяць гадоў? Што з’явілася, што радыкальна змянілася, а што ўвогуле перастала існаваць? З якім багажом ён ідзе на свае сёмыя выбары?
У новым сюжэце «Наша Ніва» спрабуе адказаць на гэтыя пытанні.
https://youtu.be/xyWapf8WK9M
Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі
Чаму апошнім часам так шмат страшных аварый на пешаходных пераходах? Што ідзе не так і як гэтыя здарэнні пазбегнуць?
https://nashaniva.com/359761
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вучоныя: больш увагі маці аддае дачцэ. Бацька таксама
Вынікі новага даследавання сведчаць аб тым, што дочкі часта атрымліваюць больш любові і ўвагі ад маці і бацькі, чым сыны. Чаму так адбываецца і як бацькам выправіць сітуацыю?
https://nashaniva.com/359654
Без VPN — па гэтай спасылцы.