nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе станоўчых эпітэтаў на адрас Трампа

Зянон Пазняк, лідар руху «Вольная Беларусь», праслухаў інаўгурацыйны выступ прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, і ён толькі ўмацаваў яго ў перакананні, што ранейшая падтрымка менавіта гэтага палітыка была правільнай.

https://nashaniva.com/359843

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму

Праводзіць пікет давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты збіралася на вакзале «Варшава-Заходня» разам з «нармальнымі» польскімі партыямі. 

https://nashaniva.com/359813

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка трапіў у непрыемную гісторыю / Загінула вядомая беларуска / Дзікі выпадак у Рагачове

Наталля Эйсмант і былыя міністры Лукашэнкі напісалі кнігу пра свайго начальніка. Сам Лукашэнка маўчыць і адпачывае: падобна, што папраўляе здароўе. Дзве навіны для беларускіх пенсіянераў. Новыя ўказы Лукашэнкі: што адбываецца. Загінула маладая беларуска: вы можаце памятаць яе па пратэстах 2020 года ў Мінску. Арцём Шрайбман і нярадасны прагноз: што чакае Беларусь пасля выбараў прэзідэнта. Блогер шукае дапамогі ў Колі Лукашэнкі? Задача з беларускага падручніка здзівіла мільёны чалавек. Дзікая гісторыя ў Рагачове.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=-BGAGrHSmlc

Читать полностью…

Наша Ніва

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў

Жыхарка Гомельскай вобласці, якая працуе ў дзяржсектары, падзялілася з @flagshtok уражаннямі пра сітуацыю напярэдадні выбараў 26 студзеня.

https://nashaniva.com/359837

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Якія вуліцы ў Беларусі маюць самыя незвычайныя назвы?

Вуліц з цікавымі ці ўвогуле незразумелымі назвамі ў краіне нямала. Ёсць нават вуліца, назва якой складаецца з адной літары і адной лічбы.

https://nashaniva.com/359834

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Жэсць, яму 29 гадоў? Я думаў, што 45! Як можна так старэча выглядаць?». Што пішуць пра Азаронка падпісчыкі Сабчак

Інтэрв'ю Рыгора Азаронка на ютуб-канале Ксеніі Сабчак выклікала шквал эмоцый у расійскім інтэрнэце.

https://nashaniva.com/359822

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Матэвуша Маравецкага абвяргаюць, што ён пацвярджаў сваю асобу Вікіпедыяй

Нібыта глядзеў не Вікіпедыю, а Google Maps.

https://nashaniva.com/359825

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 20 студзеня

Дональд Трамп афіцыйна стаў 47-м прэзідэнтам ЗША. Абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу» і адразу пасля інаўгурацыі падпіша шэраг указаў

Вакол пахавання Марыі Зайцавай узніклі спрэчкі. Стала вядома, як і дзе пахаваюць беларускую добраахвотніцу

Азаронак: Так, я не рукапаціскальны. А на Акрэсціна людзей не катавалі, а прыводзілі да прытомнасці

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Перад выбарамі на 10% павысяць пенсіі

Наўседа пракаментаваў выкарыстанне Пагоні ў дызайне пашпартоў Новай Беларусі

У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны

На мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў

Читать полностью…

Наша Ніва

Дональд Трамп афіцыйна стаў 47-м прэзідэнтам ЗША

Ён афіцыйна заступіў на пасаду, прыняўшы прысягу.

https://nashaniva.com/359832

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вакол пахавання Марыі Зайцавай узніклі спрэчкі. Стала вядома, як і дзе пахаваюць беларускую добраахвотніцу

24-гадовая Марыя Зайцава загінула на фронце на наступны дзень пасля свайго чарговага дня нараджэння. Дзяўчына пакінула пісьмовае завяшчанне, як яе пахаваць.

https://nashaniva.com/359816

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У расійскай Іркуцкай вобласці план па купаннях у палонцы на Вадохрышча нават перавыканалі.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ва Украіне затрымалі двух генералаў і палкоўніка за бяздзейнасць пры абароне Харкаўшчыны

Яны абвінавачваюцца ў тым, што нібыта з-за іхняй халатнасці вораг змог захапіць частку тэрыторыі Харкаўскай вобласці ў маі 2024 года.

https://nashaniva.com/359824

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

На іх завялі крымінальную справу і прысудзілі па годзе калоніі з адтэрміноўкай.

https://nashaniva.com/359802

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Рэальны дом, пабудаваны беларускімі архітэктарамі, можа стаць канструктарам LEGO

Для гэтага яму трэба абысці ў галасаванні іншыя праекты. Падтрымаць праект сваім галасам можа кожны ахвотны.

https://nashaniva.com/359788

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Акаўнт сілавікоў шукае ахвотных паздымаць людзей на форуме апазіцыі. А ў іншых чатах папярэджвае, што гэта небяспечна

Гэта вельмі падобна на стыль ГУБАЗіК — менавіта Артур Гайко сочыць за акцыямі беларускай эміграцыі.

https://nashaniva.com/359791

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады

Мэтай БПЛА ў Смаленску, імаверна, быў авіяцыйны завод. Са слоў мясцовых жыхароў, яшчэ адзін дрон урэзаўся ў дах шматпавярховіка, загарэўся, выбухной хваляй выбіла вокны на апошнім паверсе.

У Мінабароны РФ заявілі, што за ноч былі збітыя 55 беспілотнікаў: 22 – над тэрыторыяй Бранскай вобласці, 12 – над тэрыторыяй Растоўскай вобласці, 10 – над тэрыторыяй Смаленскай вобласці, 6 – над тэрыторыяй Варонежскай, 4 – над тэрыторыяй Саратаўскай вобласці і адзін – над тэрыторыяй Курскай вобласці.

Асцярожна, на відэа лаянка.

Читать полностью…

Наша Ніва

Cамы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка»

Інтэр'ер у палацавым стылі з італьянскай мэбляй. На ўчастку аўтарскі ландшафтны дызайн і ўласная сажалка. Уражваюць як інтэр'еры, так і кошт.

https://nashaniva.com/359833

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не сем, як сцвярджалі ўлады. Кіберпартызаны здабылі статыстыку смяротнасці

Калі параўноўваць з суседнімі краінамі, то выходзіць, што ў Беларусі памерла прыкладна на 35 тысяч чалавек больш, чым калі б кавідная палітыка была іншай. Гэта былі страты большыя, чым цяпер ва Украіне ад вайны.

https://nashaniva.com/359836

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ілан Маск станцаваў на прэзідэнцкім парадзе Дональда Трампа і ўскінуў руку ў жэсце, падобным да нацысцкага вітання

«Вось так адчуваецца перамога», — заявіў мільярдэр, адзначыўшы, што ў ЗША «будуць бяспечныя гарады, бяспечныя межы і разумныя выдаткі».

Такім жэстам раней у ЗША суправаджалі клятву вернасці ЗША. У 1942 годзе яго замянілі жэстам рукі на сэрца.

Читать полностью…

Наша Ніва

Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску

Даносчыца Вольга Бондарава частку сваёй бязмежнай энергіі скіравала на тое, каб дабіцца перайменавання вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Мінску. 14 кастрычніка 2024 года яна арганізавала калектыўны зварот, у якім прасіла, каб вуліца Каліноўскага стала вуліцай Аляксандра Мядзведзя. Цяпер абураецца вынікам.

https://nashaniva.com/359838

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка трапіў у непрыемную гісторыю / Загінула вядомая беларуска / Дзікі выпадак у Рагачове

Наталля Эйсмант і былыя міністры Лукашэнкі напісалі кнігу пра свайго начальніка. Сам Лукашэнка маўчыць і адпачывае: падобна, што папраўляе здароўе. Дзве навіны для беларускіх пенсіянераў. Новыя ўказы Лукашэнкі: што адбываецца. Загінула маладая беларуска: вы можаце памятаць яе па пратэстах 2020 года ў Мінску. Арцём Шрайбман і нярадасны прагноз: што чакае Беларусь пасля выбараў прэзідэнта. Блогер шукае дапамогі ў Колі Лукашэнкі? Задача з беларускага падручніка здзівіла мільёны чалавек. Дзікая гісторыя ў Рагачове.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=-BGAGrHSmlc

Читать полностью…

Наша Ніва

Сёння ўначы магчымыя перабоі з інтэрнэтам

Пра гэта загадзя паведаміў «Белтэлекам».

https://nashaniva.com/359831

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Абраны прэзідэнт Дональд Трамп і абраны віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс 20 студзеня заступілі на пасады. Цырымонія інаўгурацыі праходзіць у ратондзе Капітолія, а Трамп выступіў з інаўгурацыйнай прамовай, у якой выказаў асноўныя прынцыпы свайго новага кіравання.

https://nashaniva.com/359835

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вучоныя знайшлі самы эфектыўны спосаб паскорыць рост мускулаў

Фантастычны вынік даюць трэніроўкі з электрастымуляцыяй.

https://nashaniva.com/359741

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Перад інаўгурацыяй Трамп прыехаў папіць чаю з Байдэнам

У Амерыцы такая традыцыя.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Што за мафіёзі тут жыў?» У Мінску прадаецца шыкоўная кватэра — людзей уразіў рамонт

У продажы з'явілася кватэра з нестандартным рамонтам у цэнтры Мінска.

https://nashaniva.com/359798

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Лідзе знік памятны камень з магілы ксяндза-паўстанца

Напярэдадні 162-й гадавіны пачатку паўстання 1863 года невядомыя выкралі ў Лідзе памятны камень з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага, расстралянага ўладамі царскай Расіі.

https://nashaniva.com/359819

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Азаронак: Так, я не рукапаціскальны. А на Акрэсціна людзей не катавалі, а прыводзілі да прытомнасці

«Я чырвона-карычневы, я прапагандыст дыктатара».

https://nashaniva.com/359807

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Былы прэм’ер Польшчы, які паехаў на інаўгурацыю Трампа, спрабаваў пацвердзіць сваю асобу артыкулам з Вікіпедыі

Матэвуш Маравецкі адправіўся ў Вашынгтон для ўдзелу ў інаўгурацыйных мерапрыемствах у гонар Трампа, але забыўся на дакументы.

«Ён вёў знешнюю палітыку настолькі эфектыўна, што цяпер павінен паказваць людзям у Вікіпедыі, што ён быў прэм'ер-міністрам», — напэўна, самы крыўдны каментар у сеціве з гэтай нагоды.

Читать полностью…

Наша Ніва

Эйсмант, Радзькоў, Пярцоў і Карлюкевіч напісалі кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт»

Прэзентацыя адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel