У Варшаве пачаўся матч футбольнай Лігі канферэнцый паміж мясцовай «Легіяй» і мінскім «Дынама»
На трыбунах — дзясяткі бел-чырвона-белых сцягоў.
На вайне загінуў чарговы расійскі генерал
Ён арганізоўваў катавальні ў Данецку і датычны да забойства амерыканскага Z-блогера.
https://nashaniva.com/354930
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля
Былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій і прэтэндэнт у кандыдаты на выбарах 2020 года расказаў аб прэцэдэнце, які здарыўся з ім у Еўропе з-за палітычнага пераследу ў Беларусі.
https://nashaniva.com/354928
Без VPN — па гэтай спасылцы.
⚡️Памілаваны яшчэ 31 палітвязень
Гэта 29 мужчын і 2 жанчыны. Паведамляецца, што трое маюць інваліднасць, 17 — хранічныя захворванні. 7 чалавек з ліку памілаваных — шматдзетныя бацькі.
«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?
Геральдычная рада «Пагоня» прэзентавала свой праект па дэкамунізацыі гарадской прасторы Мінска. Мы распыталі пра яго больш падрабязна непасрэднага ініцыятара і публіцыста Алеся Чайчыца.
https://nashaniva.com/354893
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Прапагандысткі білі дровы патэльнямі
Сёння пад Мінскам прайшоў турнір па колцы дроваў сярод супрацоўнікаў дзяржСМІ. У ім асобна было вылучанае спаборніцтва сярод жанчын, у руках якія былі не сякеры ці калуны, а патэльні.
Вось так гэта выглядала.
У Расіі жанчына скрала 29 пачкаў масла з крамы — ёй прапанавалі адправіцца на вайну
Расійскія сілавікі ўзялі на ўзбраенне новую практыку: прапануюць кантракт з Мінабароны затрыманым жанчынам.
https://nashaniva.com/354905
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Выбралі самага прыгожага ката ў свеце
Гэта ўраджэнец Гданьска Бакардзі.
https://nashaniva.com/354907
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара
Сара Макбрайд перамагла на выбарах у Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ў штаце Дэлавэр. Чым адметная гэтая 34-гадовая палітык?
https://nashaniva.com/354899
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка: Трамп — гэта сіла
«Камала — гераічная жанчына, ёй не трэба плакаць. Амерыка яшчэ не даспела, каб выбраць жанчыну», — заявіў Лукашэнка на чэмпіянаце па дровах.
https://nashaniva.com/354900
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Ваўкавыску жанчыну судзілі за перадачу рэчаў у калонію
https://nashaniva.com/354896
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«У памежніцы палезла ўверх брыво, калі яна сканавала мой пашпарт». Беларуска з'ездзіла дадому і трапіла на «гутарку» ў КДБ
Паводле дзяўчыны, у будынку КДБ кіпела жыццё: увесь час прыходзілі новыя людзі і садзіліся ў чаргу «на размову», адныя работнікі глядзелі рускія серыялы ў кабінеце, другія абмяркоўвалі нейкія плёткі.
https://nashaniva.com/354890
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Дзіўнае ДТЗ у Брэсцкай вобласці: загінулі два чалавекі
Ад мікрааўтобуса адлучыўся прыцэп, у які ўрэзаўся легкавік.
https://nashaniva.com/354889
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ад сёння можна паставіць подпіс за Чамаданаву, Бобрыкава і нават Канапацкую
7 лістапада ў зрэжысіраванай прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі пачынаецца этап збору подпісаў.
https://nashaniva.com/354886
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ. Лукашэнка накінуўся на чыноўнікаў: падрабязнасці / Пракуратура б'е трывогу / Сямейны падрад генерала
Лукашэнка нахвальвае замежнікаў і крытыкуе сваіх чыноўнікаў, а таксама хоча паставіць помнік свайму сябру. Сваякі генерала Вальфовіча ідуць на павышэнне. Пракуратура Віцебскай вобласці б’е трывогу: у рэгіёне вялікія праблемы. За палітыку судзяць цэлую сям’ю бізнэсмена з Мінска. «Байсол» расказаў пра маштабы зачысткі сілавікоў. У Мікалая Карпянкова новы намеснік. Стала вядома, што прывяло да трагедыі з палітвязнем у калоніі Магілёва. Прапаганда не хоча паказваць футбол – баяцца палітыкі. Нечаканы госць у Мінску. Згарэў чарговы аўтобус МАЗ. Метамарфозы мінскага дома.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/1rHTiC_Wvgw
Перамогу Трампа ў Пенсільваніі забяспечылі амішы
Хто гэтыя незвычайныя людзі?
https://nashaniva.com/354910
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Праўладны палітолаг заявіў, што Польшча робіць з Беларусі ворага, бо ў яе няма касманаўтаў
У эфіры АНТ тэлеперсанажы абмяркоўвалі выбары ў Малдове і ЗША, а таксама пачатак будавання палякамі «Усходняга шчыту» на мяжы з Беларуссю і Польшчай. Адзін з удзельнікаў праграмы прыйшоў да дзіўных высноў.
https://nashaniva.com/354929
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Каб пацешыць публіку, Лукашэнка на чэмпіянаце па біцці дроваў сярод прапагандыстаў зладзіў нешта кшталту спектакля
Ён прымусіў працаваць калунамі найбліжэйшых людзей са свайго атачэння: сябра Сяргея Цяцерына, доктарку Святлану Канашэнка, прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант, «сенатара» Дзмітрыя Баскава (той начапіў чырвоны бомбер з надпісам «СССР») і мытніцу Уладлену Зайцаву, якая часта з’яўляецца побач з ім у апошнія гады.
Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны
На новай выстаўцы паказалі лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі — толькі мізэрную частку даваенных калекцый удалося вярнуць у Беларусь, астатняя або згублена, або ўпрыгожвае чыесьці прыватныя калекцыі.
https://nashaniva.com/354857
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені
«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў».
https://nashaniva.com/354916
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку
Цану на былую каралеўскую рэзідэнцыю Панятоўскіх у Панямуні зноў знізілі. Прадаць палац ніяк не атрымліваецца.
https://nashaniva.com/354904
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Камуніст Сыранкоў усімі сіламі даказвае сваю фіктыўнасць: пахваліўся, што паставіў подпіс за Лукашэнку
Кампартыя, якая нібыта выставіла свайго прэтэндэнта, працягвае агітаваць за іншага кандыдата.
https://nashaniva.com/354909
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Паглядзіце, як выглядаюць пікеты за вылучэнне Лукашэнкі
Палатку «За Лукашэнку» паставілі проста на чэмпіянаце па колцы дроваў.
https://nashaniva.com/354903
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, які звязваюць з Маркавым
Апошняе відэа з затрыманым у каналах ГУБАЗіК выйшла 30 кастрычніка. У гэты ж дзень у тэлеграм-канале «Графач», блізкім да міністра інфармацыі Марата Маркава, выйшаў заклік іх болей не публікаваць.
https://nashaniva.com/354882
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам
Прэзідэнт Украіны патэлефанаваў учора Трампу і зноў павіншаваў яго з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.
https://nashaniva.com/354898
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Не адчайвайцеся»: Камала Харыс выступіла перад прыхільнікамі
«Дэмакратыя — гэта калі той, хто прайграў, сыходзіць, пацярпеўшы паразу», — нагадала яна.
https://nashaniva.com/354883
Без VPN — па гэтай спасылцы
«Калі я прачнулася, у маёй похве былі два пальцы»
Фігурыста Дзясятава, які раней выступаў за Беларусь, вінавацяць у сэксуальным акце з фігурысткай, якая спала.
https://nashaniva.com/354880
Без VPN — па гэтай спасылцы.
WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне
Якія асноўныя пункты?
https://nashaniva.com/354888
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»
Рэальная гісторыя таго, як супрацоўнікі міліцыі ў парушэнне закону адправілі на суткі маці двух непаўналетніх дзяцей.
https://nashaniva.com/354872
Без VPN — па гэтай спасылцы
Нечакана распалася кіроўная кааліцыя Германіі. Краіну могуць чакаць датэрміновыя выбары
Канцлер Шольц сёння адправіў у адстаўку міністра фінансаў — кіраўніка Свабоднай дэмакратычнай партыі Крыстыяна Лінднэра. Яны катэгарычна разышліся ў поглядах на бюджэт наступнага года.
«Вядома, мы ведаем, што ў святлафорнага ўрада не найлепшая рэпутацыя, і мы часта спрачаліся. Тым не менш, у такі дзень гэтае рашэнне здаецца няправільным, амаль трагічным», — сказаў кіраўнік Партыі зялёных, міністр эканомікі і праблем клімату Роберт Хабек.