nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Галоўчанку далі час да сакавіка / Лукашэнка думае пра урны / Затрымалі знакамітага спевака

Лукашэнка рыхтуе набліжаных да найгоршага: што здарылася? Затрымалі знакамітага спевака і шоўмена Дзядзю Ваню. Падрабязнасці масавага хапуна ў Мінску і рэгіёнах. Раман Галоўчанка вырашае старыя праблемы. Улады даюць абяцанне буйному бізнэсу, не абышлося без кур’ёзаў. Ганна Канапацкая папярэджвае сваіх прыхільнікаў. Першы прысуд па новым крымінальным артыкуле. У Оршы за палітыку пераследуюць вядомую настаўніцу. Беларуса будуць судзіць за шпіянаж. Адкрыцці праўладнага палітолага Вадзіма Баравіка.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=XCp0rluaHOs

Читать полностью…

Наша Ніва

Камандзір вайсковай часці 3214 пайшоў на павышэнне

Цяпер Дзмітрый Мікша будзе намеснікам Карпянкова.

https://nashaniva.com/354784

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Брэсце заўважылі рэдкі спорткар

Такіх было ў 1980-я гады выпушчана ўсяго 419.

https://nashaniva.com/354779

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Польшчы хочуць абмежаваць колькасць замежных студэнтаў у ВНУ

У адным навучальным годзе ў адной і той жа ВНУ іншаземцаў павінна быць не больш за 50% ад агульнай колькасці студэнтаў.

https://nashaniva.com/354774

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскі знішчальнік пятага пакалення Су-57 высмеялі ў кітайскіх сацсетках

Самы сучасны знішчальнік ВКС Расіі Су-57 (па класіфікацыі НАТА — Felon) у панядзелак прыбыў у Кітай напярэдадні 15-й Кітайскай міжнароднай авіяцыйна-касмічнай выставы. Замест таго, каб стаць зоркай выставы, знішчальнік ужо падвергся крытыцы і кпінам у кітайскіх сацыяльных сетках.

https://nashaniva.com/354749

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр журналіст Вадзім Доўнар

Апошнія гады ён моцна хварэў.

https://nashaniva.com/354768

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Навукоўцы прыдумалі, як змагацца з камарамі. Іх трэба рабіць глухімі

Навукоўцы лічаць, што яны знайшлі незвычайны спосаб змагацца з хваробамі, якія распаўсюджваюць камары, — дэнге, жоўтай ліхаманкай і вірусам Зіка.

https://nashaniva.com/354750

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка пра выбары: Уладу растапыранымі рукамі не трымаюць

Раней ён казаў іншае — што нібыта не трымаецца за ўладу сінімі пальцамі. «Высновы з 2020 года зроблены».

https://nashaniva.com/354756

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

З РТБД, які грамяць улады, сышла яшчэ адна зорка

Як даведалася @zerkalo_io, з калектыва сышла Ганна Семяняка. Яе старонка ўжо знікла з сайта тэатра.

https://nashaniva.com/354748

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Оршы за «экстрэмізм» судзілі вядомую настаўніцу

Яна рыхтавала пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд.

https://nashaniva.com/354744

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК

Гэтую аблаву па маштабе можна параўнаць з зімовымі арыштамі сваякоў палітвязняў і тых, хто дапамагаў ім. ІЧУ ў рэгіёнах і Акрэсціна ў Мінску перапоўненыя.

https://nashaniva.com/354672

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Вырашылі прыдумаць нешта новае». У Гомелі бытавую хімію прадаюць на разліў з аўтаматаў

Прадпрымальнікі запэўніваюць, што гэта была іх уласная ідэя — аналагічных апаратаў яны нідзе не бачылі. Вось як пайшоў бізнэс.

https://nashaniva.com/354729

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая

Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала ў краіне мільёны жанчын.

https://nashaniva.com/354673

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Экс-міністр здаў усіх / Незаконныя схемы ад Лукашэнкі / Прапаганда апраўдваецца за флэшмоб

Лукашэнка вырашыў уразіць гасцей «Дажынак» – атрымалася не вельмі. Таксама ён прызначыў новых кіраўнікоў на важныя прадпрыемствы і даў ім неадназначныя задачы. Падрабязнасці «малочнай справы»: былы міністр Ігар Брыло дае паказанні, дырэктар «Бабулінай крынкі» Скітаў маўчыць. Што вядома пра трагедыю палітвязня ў Магілёве? Прапаганда і Лукашэнка апраўдваюцца за флэшмоб. ЦВК Беларусі забракавала дваіх кандыдатаў у кандыдаты. Як Беларусь дапамагала ўплываць на выбары ў іншай краіне. ДТЗ з маршруткай пад Барысавам. Жорсткі прысуд курсанту акадэміі МУС. Будуць судзіць чыноўніка, які тапіў за ўладу. Лайфхак з камбайнам «Гомсельмаш».

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/2UH08mW7QeE

Читать полностью…

Наша Ніва

Расія спрабавала зладзіць тэракты на авіярэйсах у Еўропе

Як мінімум дзве замаскаваныя выбухоўкі, якія павінны былі трапіць на авіярэйсы ў ЗША і Канаду, былі адпраўленыя агентамі ГРУ з тэрыторыі Літвы. Па справе ладзяцца арышты.

https://nashaniva.com/354725

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Іншаземец хацеў абдурыць беларуску, завабіўшы шчодрым падарункам. Але нешта пайшло не так

«Не знаёмцеся ў тыктоку і не пераводзьце нікому грошы!», — папярэджвае жанчына.

https://nashaniva.com/354786

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

У тыктоку — шквал каментаў пра «інэт галімы!».

https://nashaniva.com/354745

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўчанка зноў назваў дату, калі адменяць роўмінг з Расіяй

Яго адмяняюць ужо не адзін год.

https://nashaniva.com/354767

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Хто тая жанчына, якая прымае дакументы ў кандыдатаў у прэзідэнты і дзяжурна дакладвае пра сумленнасць выбараў?

Алена Грыгаровіч — адзін з новых твараў беларускага Цэнтрвыбаркама. Расказваем, хто яна і адкуль узялася.

https://nashaniva.com/354695

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ЦВК назваў асаблівасць дэкларацый аб даходах кандыдатаў у прэзідэнты на гэтых выбарах

Прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду павінны падаваць дэкларацыю аб даходах — гэта патрабаванне заканадаўства. Але ў гэтым годзе ёсць нюанс.

https://nashaniva.com/354769

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Маладая беларуска прэтэндуе на званне варшавянкі года — чым яна гэта заслужыла?

У Варшаве вызначаюць жанчыну года сярод маладых жыхарак горада. Беларуска Ганна Мазярская прэтэндуе на гэты тытул.

https://nashaniva.com/354761

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Будуць адпраўлены па маршруце з трох літар». Вось як Генпракуратура Абхазіі адказала на запыт пра Лукашэнку

Журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтра накіравалі ў Генпракуратуру непрызнанай рэспублікі запыт аб магчымай перадачы зямлі кампаніі, звязанай з Лукашэнкам.

https://nashaniva.com/354751

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Хутчэй за ўсё, 44-гадовага шоўмэна Івана Вабішчэвіча затрымалі яшчэ ў верасні 2024 года.

https://nashaniva.com/354752

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну

79 гадоў кветкавы нацюрморт хаваўся пад пластом карычневай фарбы на іншым палатне.

https://nashaniva.com/354740

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры

Тэхнічна падкаваныя салдаты, якія ў мінулым былі захоплены камп'ютарнымі гульнямі, цяпер стрымліваюць наступ расійскай пяхоты і танкаў.

https://nashaniva.com/354720

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мазырскім раёне сусед шуфлем забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў

Жудасную карціну выявіла дачка загінулай пары: у згарэлым доме яна знайшла целы бацькоў.

https://nashaniva.com/354737

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?

У цэлым выбаршчыкі прызвычаіліся да таго, што імя наступнага прэзідэнта становіцца вядомым ужо ў ноч пасля дня галасавання або — у крайнім выпадку — раніцай на наступны дзень.

https://nashaniva.com/354736

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У апошні дзень выбарчай кампаніі Трамп і Харыс правялі мітынгі ў хісткіх штатах

Сёння ў ЗША — прэзідэнцкія выбары.

Апытанні паказваюць, што ў хісткіх штатах абодва кандыдаты практычна зраўняліся ў межах статыстычнай хібнасці.

https://nashaniva.com/354733

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сэкс-скандал у Экватарыяльнай Гвінеі

Кіраўнік мясцовага ДФР пераспаў са сваячкамі амаль усіх членаў дзяржапарату і запісваў гэта на відэа.

https://nashaniva.com/354715

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Рызе дэмантавалі помнік расійскаму фельдмаршалу Барклаю-дэ-Толі

«Плошча Эспланады вольная ад сімвала рускага імперыялізму».

https://nashaniva.com/354716

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel