nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Беларускага мастака затрымалі ў Варшаве за арт з зігуючым Маскам

Увечары 25 студзеня ў Варшаве быў затрыманы беларускі мастак, які працуе пад нікам street_wind.

https://nashaniva.com/360298

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Фота выпускнікоў мінскай школы прадаюць за 11 тысяч рублёў

Здымак выпускнікоў мінскай школы 1962 года выстаўлены на аўкцыёне з надзвычай высокім стартам. Вось што ў ім асаблівага.

https://nashaniva.com/360291

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Гамельчука Юрыя Залатухіна будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

Верагодна, мужчыну затрымалі напрыканцы верасня 2024 года. Тады яго ўзялі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, але не выпусцілі.

https://nashaniva.com/360285

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Не хачу стаць бабкай з кнопачным тэлефонам». Доктар стаў айцішнікам — і знайшоў працу з першага водгуку

Вадзім — доктар-тэрапеўт, у медыцыне — 17+ гадоў. 2,5 гады таму ён вырашыў атрымаць яшчэ і ІТ-спецыяльнасць. У чэрвені 2023 года знайшоў працу — з першага водгуку. У стартапе.

«Сярод знаёмых было нямала тых, хто круціў пальцам ля скроні (і калегі-медыкі, і далёкія і ад медыцыны, і ад ІТ). Некаторыя і цяпер круцяць: маўляў «Ну-ну, давай бясплатна працуй…» А я атрымліваю ад гэтай працы задавальненне — і гэта дарагога вартае».

https://nashaniva.com/360281

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У найбліжэйшыя дні чакаецца рост захворванняў на грып і ВРВІ

Уздым захворвання на ВРВІ і грып у краінах заходне-еўрапейскага рэгіёну пачаўся з 48-га каляндарнага тыдня. У Беларусі ён традыцыйна чакаецца праз паўтара-два месяцы.

Цяперашні эпідэміялагічны сезон не будзе адрознівацца ад папярэдняга. Мы вярнуліся да яго дакавіднай плыні, кажуць медыкі.

https://nashaniva.com/360269

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Навошта Мінску кальцавая лінія метро, і колькі станцый яна будзе налічваць

Цяпер вядзецца перадпраектная прапрацоўка чацвёртай, кальцавой лініі метро. На ёй прадугледжваецца 17 станцый з перагонамі даўжынёй 1,5-2 кіламетры, а таксама адно ці два дэпо.

Паводле спецыялістаў, узвядзенне чацвёртай лініі будзе няпростым, бо запатрабуе будаўніцтва вялікай колькасці перасадкавых вузлоў з дзейнымі станцыямі астатніх ліній. Гэта трэба будзе выканаць без прыпынення руху цягнікоў.

https://nashaniva.com/360273

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Названа прычына пажару ў турэцкім гатэлі, які забраў жыцці 78 чалавек

Супрацоўнікі пакінулі уключаным грыль, а затым тушылі агонь вадой замест вогнетушыцеля, у выніку, агонь разгарэўся яшчэ мацней, паведамляюць СМІ.

Як пішуць мясцовыя СМІ, агонь праз выцяжку, якую даўно ніхто не чысціў, трапіў у комін і адтуль хутка дасягнуў даху гатэля. Супрацоўнікі кухні запанікавалі і выбеглі з гатэля, а пастаяльцы не маглі своечасова даведацца пра пажар з-за непрацуючай пажарнай сігналізацыі.

У рамках расследавання арыштаваныя 19 чалавек, у тым ліку ўладальнік гасцініцы.

https://nashaniva.com/360271

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Кіраўнікі Казахстана і Расіі павіншавалі Лукашэнку з афіцыйнымі вынікамі выбараў

Касым-Жамарт Такаеў пазваніў Лукашэнку, а Крэмль апублікаваў тэлеграму з віншаваннем.

Читать полностью…

Наша Ніва

Венгрыя заблакавала сумесную заяву ЕС па Беларусі

З-за адсутнасці подпісу Венгрыі Еўрасаюз не змог апублікаваць сумесную заяву 27 сваіх членаў.

https://nashaniva.com/360267

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Латушка пра тое, хто насамрэч другая асоба ў дзяржаве

«Прэм'ер Галоўчанка такім не з'яўляецца, Вальфовіч таксама».

https://nashaniva.com/360168

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Памерла Таццяна Навасельская

Гэтая жанчына не была публічнай і шырока вядомай асобай, але яна шмат гадоў ціха і не для ўсіх заўважна рабіла вельмі патрэбныя для захавання беларушчыны справы.

https://nashaniva.com/360260

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнку напісалі 86,82%

ЦВК агучыў папярэднія вынікі галасавання.

Камуністу Сяргею Сыранкову далі 3,21%, Алегу Гайдукевічу — 2,02%, Ганне Канапацкай — 1,86%, Аляксандру Хіжняку — 1,74%. Супраць усіх — 3,6%.

Гэтыя выбары, якія праходзяць ва ўмовах масавых рэпрэсій, можна лічыць самімі стэрыльнымі з усіх кампаній.

Читать полностью…

Наша Ніва

Наколькі вырасла цана на кватэры ў Мінску за чатыры гады?

Найбольшы скачок цаны назіраўся ў 2024-м.

https://nashaniva.com/360257

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Хлопец замест арміі паехаў на ровары ў Літву. Праз год яго затрымалі расійскія памежнікі

Судзілі маладога чалавека паказальна, у прысутнасці моладзі.

https://nashaniva.com/360235

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 26 студзеня

Лукашэнка правёў сабе перавыбары — праўладны экзітпол дае яму 87,6 %. А вось якія заявы ён зрабіў

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Ціханоўская: «Гэта ніякія не выбары, а хутчэй «спецыяльная выбарчая аперацыя». ЕС таксама не прызнаў выбары

24-гадовы беларус трапіў ва ўкраінскі палон. Як ён апынуўся на вайне?

«Параілі хаця б раз на год прыязджаць». Беларус не быў у краіне 2,5 года і трапіў на допыт на мяжы

З'явілася рарытэтнае ВІДЭА пра тое, як галасавалі ў 1994-м

Вызвалілі грамадзянку ЗША, якая была за кратамі ў Беларусі

Доктарка, якой абураўся Марзалюк і называў шваллю з Гродна, патрабавала бюлетэнь па-руску. Але давялося пагадзіцца на беларускую мову

Вячорка расказаў пра планы па пашпарце Новай Беларусі

Валанцёры знайшлі некалькі аскепкаў метэарыта, што ўпаў на Каляды ў Беларусі

Читать полностью…

Наша Ніва

На гістарычным факультэце не засталося нічога гістарычнага. Як выглядае першы будынак БДУ пасля рэканструкцыі

Пасля шматгадовага капітальнага рамонту быў урачыста адкрыты Дом №1, першы корпус, у якім калісьці пачаў працу наваствораны БДУ. Многія сляды гісторыі старанна выскраблі.

@NashaNiva распытала спецыялістаў, чаму так адбылося.

https://nashaniva.com/360053

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Кіраўнік МЗС Польшчы спытаў, ці хопіць у беларускіх турмах месца тым, хто не галасаваў за Лукашэнку

«Толькі 87,6% беларусаў любяць свайго «бацьку»?!»

https://nashaniva.com/360289

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка падпісаў свой першы ўказ пасля чарговага «абрання»

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ па арэндным жыллі. Для каштоўных спецыялістаў яно стане больш танным.

https://nashaniva.com/360283

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Смеласці апярэдзіць старэйшага брата Пуціна хапіла толькі на некалькі гадзін». Фрыдман — пра вынікі выбараў

Ці напіша Аляксандр Лукашэнка сабе лічбу народнай падтрымкі, большую за пуцінскую — галоўная інтрыга прэзідэнцкіх выбарах 2025 года.

І спачатку падалося, што так, Лукашэнка пераплюне старэйшага брата: праўладны экзітпол учора агучыў першыя лічбы — Лукашэнку яны намалявалі 87,6%. І гэта было крыху больш, чым у Пуціна на мінулых выбарах — 87,28%.

Але ўсяго праз некалькі гадзін выступіў ЦВК з папярэднімі вынікамі. Лічба падтрымкі Лукашэнкі колькасна знізілася нязначна — менш чым на працэнт, але якасна — даволі сур'ёзна: 86,82% — гэта менш, чым у Пуціна.

https://nashaniva.com/360280

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Глядзіце відэа, як новыя трамваі выглядаюць

Читать полностью…

Наша Ніва

Нізкападлогавыя трамваі ў Мінску ўжо працуюць на двух маршрутах

Нізкападлогавыя трамваі ў Мінску ўжо працуюць на двух маршрутах. Гэта першы маршрут «ДС Зялёны Луг» — «Плошча Мяснікова» і чацвёрты маршрут «ДС «Возера» — «Плошча Мяснікова».

Уваходзіць у трамваі можна гэтак жа, як у вагоны метро.

https://nashaniva.com/360275

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Як выглядала ў Варшаве акцыя беларусаў супраць Лукашэнкі з вышыні

Відэа: Rafał Ganowski – Warsaw By Drone / Facebook

Читать полностью…

Наша Ніва

Арандатарка-расіянка раптоўна з'ехала. Уладальніца кватэры хвалюецца, што цяпер трэба скасоўваць дамову праз суд

Пакуль дзейнічае дамова арэнды, уладальнік кватэры павінен плаціць падаткі. Але што рабіць, калі кватарант раптоўна знік? Спыталі ў юрысткі.

https://nashaniva.com/360058

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прэзідэнт Калумбіі даў свой самалёт для вывазу нелегальных iмігрантаў з ЗША пасля таго, як Трамп прыгразіў падняць пошліны на 25%

Міністэрства замежных спраў Калумбіі заявіла, што вырашыла «тупіковую сітуацыю» з ЗША.

https://nashaniva.com/360268

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Прагаласаваў, бо на працы пужалі». Беларусы пра тое, як схадзілі на выбары

Прапаганда рапартуе пра тое, што на ўчасткі дайшлі 85,7% выбарцаў. «Наша Ніва» папрасіла простых беларусаў, якія хадзілі 26 студзеня на выбарчыя ўчасткі, падзяліцца сваімі ўражаннямі.

https://nashaniva.com/360261

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

🔥Хваробы Лукашэнкі, раскол у сістэме і наступны прэзідэнт Беларусі | Павел Латушка ў ТОК

Адзін з лідараў апазіцыі, які доўгі час будаваў кар’еру ў сістэме, быў паслом, быў міністрам культуры, распавядае пра закуліссе прыняцця рашэнняў у рэжыме. Пра дуэт міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, які ўвёў у Латушкі першую жонку, і ключавой фігуры ў Адміністрацыі Наталлі Пяткевіч. Пра размову з прэзідэнтам заходняй краіны, якому Лукашэнка назваў свайго пераемніка, пра ролю праўладнага гісторыка Ігара Марзалюка і сілавікоў, пра Макея з ягонай фразай «Люблю Беларусь» – усё гэта ў вялікім інтэрв’ю.

https://youtu.be/xK9wpR6k1sE?t=99

Читать полностью…

Наша Ніва

Кубракоў пахваліўся, што такіх спакойных выбараў ніколі не было

За некалькі месяцаў перад гэтымі выбарамі прайшло некалькі хваляў затрыманняў па ўсёй краіне. А на выхадныя пагоршылася праца інтэрнэту і доступ да ВПН-сэрвісаў.

https://nashaniva.com/360259

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Акцыі супраць прызнання выбараў Лукашэнкі прайшлі ў розных краінах

Сёлетняя выбарчая кампанія прыходзіла ва ўмовах, калі сотні людзей знаходзяцца за кратамі за сваю палітычную пазіцыю. Выказацца супраць рэжыму Лукашэнкі — значыць трапіць пад рэпрэсіі.

https://nashaniva.com/360255

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

За фота бюлетэняў у Мінску завялі 10 адміністрацыйных спраў

Некаторыя нават выкладалі іх у тыкток — з птушачкай за Лукашэнку.

https://nashaniva.com/360254

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі прадаюць шыкоўны Bentley па цане бюджэтніка

Падобна, што для такога аўто — хоць і ва ўзросце — гэта сапраўды нядорага. 

https://nashaniva.com/360127

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel