Сальвадор прапанаваў ЗША размяшчаць іх асуджаных у сябе ў абмен на грошы
Прэзідэнт Сальвадора Наіб Букеле заявіў, што краіна можа прыняць асуджаных з ЗША. Што ён хоча ўзамен?
https://nashaniva.com/360941
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Славу Камісаранку дадалі ў «спіс тэрарыстаў»
Зусім нядаўна ён таксама афіцыйна стаў «экстрэмістам».
https://nashaniva.com/360943
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У школе шведскага Эрэбру адбылася страляніна
Па даных шведскай паліцыі, раненні атрымалі пяць чалавек.
https://nashaniva.com/360938
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У самым тытулаваным доме Мінска на продаж выставілі кватэру
На фасадзе гэтага шасціпавярховага будынка ў самым цэнтры Мінска вісіць цэлых 13 мемарыяльных дошак. Тут жылі розныя вядомыя людзі.
https://nashaniva.com/360928
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Рэктарка БДУКМ распавяла, як «рассталася» з незадаволенымі супрацоўнікамі ўніверсітэта
Сваімі думкамі яна падзялілася ў кулінарным шоу на дзяржаўным тэлеканале.
https://nashaniva.com/360919
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мінску з'явяцца новыя вуліцы
Вось чые імёны могуць атрымаць вуліцы ў Маскоўскім і Партызанскім раёнах.
https://nashaniva.com/360913
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму
Менш стала злачынстваў супраць жыцця і здароўя, у тым ліку, забойстваў, менш людзей пацярпела ад крадзяжоў, зніжэнне злачыннасці адзначана ва ўсіх рэгіёнах краіны, справаздачыцца Генпракуратура.
https://nashaniva.com/360912
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мінчук ператварыў закінуты куток у музей дзівосных драўляных скульптур
Вёска Ельнікі ў Пухавіцкім раёне. Тут святло гарыць толькі ў трох хатах, больш у ваколіцах няма ні душы. У адной з іх жыве Аляксандр Паўлавіч — майстар-самавучка па дрэве. Мужчына перабраўся ў старую вясковую хату з Мінска больш за дзесяць гадоў таму. За апошнія чатыры гады ён ператварыў закінуты кавалак зямлі ў сапраўдны музей драўляных фігур.
https://nashaniva.com/360902
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Айцішнік вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і распавёў, што не так з Іспаніяй
ЛГБТ, бруд, цэны, бамжы. «Па сутнасці, ты туды прыязджаеш і потым не разумееш, што ты там робіш, таму што мора ўжо не так радуе».
https://nashaniva.com/360904
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Баранавічах будуць судзіць былога кіраўніка горадаўтваральнага прадпрыемства
У лютым пачнецца судовы працэс над Іванам Турчаком — былым генеральным дырэктарам Баранавіцкага баваўнянага аб'яднання, дэпутатам Брэсцкага абласнога, Баранавіцкага раённага саветаў дэпутатаў. На лаве падсудных таксама — яго намесніца Алена Пасюкевіч.
https://nashaniva.com/360889
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам
Беларус Алег Мядзведзеў, якому збіралі сродкі на куплю новага дома-прычэпа, распавёў @mostmediaio, што з ім цяпер.
https://nashaniva.com/360893
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Памёр Іосіф Навумчык
«Бацька пражыў 86 гадоў, і да апошніх дзён сачыў за падзеямі — і ў свеце, і ў Беларусі», — напісаў ягоны сын, журналіст Сяргей Навумчык.
https://nashaniva.com/360895
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц
Заява была зроблена за некалькі гадзін да таго, як яго ўказ павінен быў уступіць у сілу.
https://nashaniva.com/360892
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чаму людзі з высокім IQ паводзяць сябе як дзівакі? Гэта мае навуковае тлумачэнне
Размаўляюць самі з сабой, любяць самоту, забываюць ключы — усё гэта, і не толькі гэта, уласціва асобам з надзвычайнымі разумовымі здольнасцямі.
https://nashaniva.com/360885
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лідары расійскай апазіцыі выступілі з артыкулам, які важны і для беларусаў
Расійскія апазіцыянеры Уладзімір Кара-Мурза, Юлія Навальная і Ілья Яшын папярэдзілі пра наступствы супрацоўніцтва тэхналагічных кампаній з дыктатарскімі рэжымамі і прапанавалі рашэнне. Іх артыкул супаў у часе з патрабаваннямі лукашэнкаўцаў ад Гугла цэнзураваць кантэнт, даступны ў Беларусі.
https://nashaniva.com/360879
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант
Учора ў Кіеве развітваліся з беларускай снайперкай Марыяй Зайцавай. Каб апошняя воля дзяўчыны была выкананая, Святлана Ціханоўская тэрмінова звязвалася з украінскімі ўладамі.
https://nashaniva.com/360942
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Фрыдман: Патэнцыйна Галоўчанка можа быць для Лукашэнкі пагрозай
Аналітык Аляксандр Фрыдман у праграме «Обычное утро» разважае, ці пакіне Лукашэнка Рамана Галоўчанку на чале ўрада.
https://nashaniva.com/360931
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Былога памежніка судзяць за «здраду дзяржаве». Пагражае да 15 гадоў
Сяргей Цераховіч працаваў у «Брузгах» на беларуска-польскай мяжы.
https://nashaniva.com/360934
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Расіяне ўдарылі па Ізюме
Пяць чалавек загінулі, каля 40 чалавек параненыя. Ударам была разбурана частка будынка гарадской рады.
https://nashaniva.com/360926
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка
Пасля ўказа прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб спыненні фінансавання USAID некаторыя беларускія медыя і праекты апынуліся пад пагрозай закрыцця. Калі сродкаў будзе недастаткова, ці варта браць грошы ў апазіцыйных расійскіх мільянераў?
https://nashaniva.com/360886
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент
Што рабіць, калі патрэбны псіхолаг, але грошай на яго няма ці не атрымліваецца запісацца тэрмінова? Багата людзей знайшлі рашэнне — звяртацца па псіхалагічную дапамогу да ChatGPT. Дзелімся досведам, як гэта працуе і ці можа нейрасетка замяніць псіхолага.
https://nashaniva.com/360668
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Беларусы такія беларусы»
У тыктоку захапляюцца, як пасажыры дапамаглі кіроўцу тралейбуса ў Мінску.
https://nashaniva.com/360910
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Крышціяну Раналду назваў найлепшага футбаліста ў гісторыі
Форвард зборнай Партугаліі патлумачыў свой выбар.
https://nashaniva.com/360898
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве
Дзяўчына 10 гадоў жыве ў Беларусі і захапляецца кулінарыяй. А ў фінале гатавала салянку.
https://nashaniva.com/360897
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Паўстанцы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга захапілі беларускія беспілотнікі
Руандыйскае інфармагенцтва апублікавала фота захопленай паўстанцамі ў аэрапорце Гомы вайсковай тэхнікі, у тым ліку упакаваных у драўляныя скрыні новых БПЛА. Яны не адрозніваюцца ад беспілотнага лятальнага апарата Беркут-ВМ беларускай вытворчасці, піша @reformby.
https://nashaniva.com/360891
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША
Сёння ўступілі ў сілу тарыфы ЗША ў памеры 10% на тавары з Кітая.
https://nashaniva.com/360896
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка
Вячаслаў Сіўчык не хацеў ісці ў палітыку, думаў, што ў 1988-м «проста дапаможа хутка пагнаць камуністаў» і працягне займацца навукай. «Лукашэнка — гэта рэванш ніжэйшага і сярэдняга звяна былых савецкіх спецслужбаў, і яны натуральна павярнулі час назад», — кажа Вячаслаў.
«Наша Ніва» сустрэлася з Сіўчыкам у Варшаве, дзе ён з сям’ёй цяпер у эміграцыі, вымушаны пагаджацца на розныя падпрацоўкі кшталту працы пры кавярні — «каб было што есці».
https://nashaniva.com/360805
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Страшны выбух: загінула амаль уся сям’я / Лукашэнка даў трывожную каманду: падрабязнасці
За што арыштавалі чыноўніка з Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі: новыя факты. Трагедыі пад Мінскам і ў віцебскай калоніі: што вядома. Новая каманда Лукашэнкі: трывожная падрыхтоўка. Бяда ў Гродзенскай вобласці. Як падманваюць беларусаў: новая прыдумка. Беларускі парадокс: бясплатна, але трэба заплаціць. Каго злавілі ў Мінскай вобласці?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=097Ay0Yyalk
Ідэя Трампа знізіць цэны на нафту слушная, але сланцавы бум не хутка вернецца
Нафтавы бізнэс жыве па сваіх законах.
https://nashaniva.com/360882
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам
Сэнс туманнага развітальнага пісьма знакамітага беларускага аўдытара Паўла Лашчанкі робіцца ясным з улікам новай інфармацыі — шматгадовы кіраўнік знайшоўся ў СІЗА па палітычным артыкуле.
https://nashaniva.com/360841
Без VPN — па гэтай спасылцы.