ВІДЭАНАВІНЫ. Лукашэнка раздае ўладу: падрабязнасці эмацыйнай нарады. Новая забарона для беларусаў: што здарылася?
Салодкае жыццё зяця Віктара Лукашэнкі: падрабязнасці. Лукашэнка хоча даць больш улады кіраўнікам райвыканкамаў. Незалежнасці Беларусі засталося яшчэ менш: падрабязнасці трывожнага дакумента. Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк з’ехала з Беларусі. У Віцебску адрэагавалі на крытыку Лукашэнкі. Улады хочуць, каб беларусы пераязджалі ў вёску. У Жлобіне зладзілі судзілішча над падлеткам. Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд перагледзець заканадаўства. Мінчанку аштрафавалі за збіццё сына. У Беларусі можа з’явіцца новая забарона. Незвычайнае махлярства ў Гродне. Колькі каштуе абед ў пяцізоркавым гатэлі ў Мінску.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/h3KqHJbY2Oc
У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам
У меню — сняданкі і свежая выпечка.
https://nashaniva.com/361113
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Паліна Шарэнда-Панасюк ўпершыню за чатыры гады абняла мужа: «Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду»
Людзі на вакзале Вільні сустрэлі яе скандаваннем «Жыве Беларусь!»
«Усе гэтыя гады за кратамі я ўяўляла сабе гэты момант, — сказала яна праз слёзы. — Вялікі дзякуй!»
Людзі суцяшалі, калі яна расплакалася: «Усё скончылася нарэшце».
«Нічога не скончылася, — адказала яна. — Скончыцца, калі ўсе выйдуць».
Пачалася праца па стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам на Менцы
Да мая ва ўрад плануецца ўнесці прапановы па музеіфікацыі комплексу, паведаміў дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ Вадзім Лакіза.
https://nashaniva.com/361107
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай»
Цяпер ён будзе называцца факультэтам гуманітарных ведаў і камунікацый.
https://nashaniva.com/361098
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі
«Сёння будзем яе сустракаць», — напісаў яе муж Андрэй Шарэнда.
Паліну чакаюць двое сыноў — Славамір і Стах.
У Беларусі можна ўзяць у арэнду самую сапраўдную партызанскую зямлянку. Якая цана пытання
У Налібоцкай пушчы адкрылі першую інтэрактыўную партызанскую стаянку, дзе можна не толькі азнаёміцца з гісторыяй партызанскага руху ў пушчы, але і адчуць сябе сапраўдным партызанам, пераначаваўшы ў зямлянках.
https://nashaniva.com/361096
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Гродне на праспекце Касманаўтаў гарыць кабіна лесавоза
Прычыны здарэння невядомыя. Падрабязнасцяў пакуль няма.
Відэа: @AutoGrodnoBy
Мінпрацы абяцае бонусы за пераезд у вёску
Беспрацоўныя беларусы, якія перасяляюцца ў вёску, змогуць атрымаць грашовую дапамогу.
https://nashaniva.com/361081
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца
Мінчук Андрэй Бабінскі перажыў цяжкую траўму, пасля якой знайшоў сябе ў паралімпійскім спорце.
https://nashaniva.com/361027
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Колішняе паветра, замарожанае ў лёдзе, дапаможа адказаць на самае важнае пытанне сучаснасці
У старажытным лёдзе захавалася паветра, якое дае разуменне, як далей можа ісці змяненне клімату. «Гэта свайго роду машына часу».
https://nashaniva.com/360999
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Азербайджан спыніў дзейнасць у краіне Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), але адначасова спыніў і дзейнасць Рассупрацоўніцтва
Баку накіраваў Маскве афіцыйнае апавяшчэнне аб спыненні дзейнасці Рассупрацоўніцтва, паведамляе мясцовае выданне Report са спасылкай на крыніцы.
Ананімны суразмоўца выдання паведаміў, што Азербайджан сам стаў донарам і не мае патрэбы ў дапамозе звонку, «асабліва калі такая дапамога аказваецца на падставе непразрыстых схем, а структура арганізацый носіць адкрыта разведвальны характар».
Ціханоўская: Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму
Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён.
https://nashaniva.com/361062
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы
У рамках кампаніі скарачэнняў ЦРУ адправіла ў Белы дом незашыфраваны электронны ліст са спісам усіх маладых супрацоўнікаў, нанятых у апошнія два гады.
https://nashaniva.com/361061
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС
Мінчанка распавяла, як днямі яе без тлумачэння прычын не выпусцілі з Беларусі ў Грузію, заўважыў @citydogby. «Так, гэта абсурд, але ў нас такая сістэма».
https://nashaniva.com/361060
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Бел-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк
На кранальнай сустрэчы на віленскім вакзале прысутнічалі карэспандэнты @NashaNiva, якія падрыхтавалі рэпартаж.
https://nashaniva.com/361116
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Паліна Шарэнда-Панасюк пасля чатырох гадоў зняволення абняла мужа і дзяцей: «Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду»
«Нічога не скончылася, — адказала яна. — Скончыцца, калі ўсе выйдуць».
На фота @NashaNiva: Паліна з Андрэем на вакзале ў Вільні.
Старшыням райвыканкамаў дадуць права ўзгадняць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў
Праўда, цырульні ці невялікія аптэкі пакінуць па-за апекай.
https://nashaniva.com/361102
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мірны план Трампа не прадставяць на наступным тыдні
Раней казалі, што план можа быць прадстаўлены на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы спецпрадстаўніком па Украіне Кітам Келагам, але сам ён гэта рашуча аспрэчыў.
https://nashaniva.com/361099
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі
Дзмітрый Дзятлаў працуе ў рыбным бізнэсе, высветліла @buroBY.
https://nashaniva.com/361097
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну
У Бранскай вобласці абвясцілі ў вышук дэсантнікаў, якіх з турмы завербавалі на вайну з Украінай. Але да так званай СВА яны не даехалі, а ўцяклі. Іх шукаюць.
https://nashaniva.com/361093
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства
Канстытуцыйны суд упершыню ў гісторыі Беларусі разглядзеў індывідуальную скаргу – і пагадзіўся з ёй.
https://nashaniva.com/361086
Без VPN — па гэтай спасылцы.
УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку
Раніцай 5 лютага каля 500 украінскіх вайскоўцаў распачалі контрнаступ з пасёлка Махноўка ў Суджанскім раёне ў кірунку Бялоўскага раёна.
https://nashaniva.com/361078
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У тэлеграм-канале, звязаным з ГУБАЗіКам, з’явілася дзіўнае сцвярджэнне наконт журналіста Аўсеюшкіна
У тэлеграм-канале, звязаным з ГУБАЗіКам, з’явілася сцвярджэнне, што
«работник русскоязычной версии [Нашай Нівы] … Ян Авсеюшкин состоит … админом в … «[Беларускім] Гаюне».
Беларускі журналіст Ян Аўсеюшкін сапраўды існуе, але ён не працуе і ніколі не працаваў у «Нашай Ніве».
Больш за тое, наколькі нам паказваюць даступныя нам сродкі аналізу тэлеграм-актыўнасцей, Ян Аўсеюшкін не асацыюецца з тэлеграмным нікам «Jan», які фігуруе на скрыншоце ГУБАЗа. А канал, які асацыявалі з Аўсеюшкіным, даўно яму не належыць.
Нагадаем, што ГУБАЗіК, які ствараўся для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, ператварыўся ў «палітычную паліцыю» і інструмент ажыццяўлення масавых палітычных рэпрэсій. Яны працягваюцца з 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка, імаверна, прайграў выбары Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады і пачаў душыць народ. Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі як мінімум 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.
У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп
Сённяшні ранак у жыхароў дома «Таронта» пачаўся не з прыгожага світанку. На апошнім паверсе жылога дома загучала сігналізацыя і здарыўся патоп, што моцна напалохала людзей, якія збіраліся на працу і нічога не падазравалі.
https://nashaniva.com/361068
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Бабруйску пасля ДТЗ кіроўца трапіў у рэанімацыю
Сёння каля 8 гадзін 51-гадовы бабруйчанін на Audi не справіўся з кіраваннем, заехаў на тратуар і ўрэзаўся ў дрэва.
Мужчына з траўмамі шпіталізаваны. Прычыны здарэння высвятляюцца.
50 зваротаў прыйшло толькі за суткі на гарачую лінію @help_bysol праз узлом чат-бота «Беларускага Гаюна»
Пра гэта паведаміў кіраўнік службы Андрэй Стрыжак. За мінулы год BYSOL арганізаваў 228 выездаў — як адзіночных, так і эвакуацый сем'яў з дзецьмі.
Сёння каля 10:00 на чыгуначным пераездзе Койданава-Негарэлае сутыкнуліся пасажырскі цягнік № 27 Масква- Брэст і мікрааўтобус
Машыніст цягніка экстранна тармазіў. Пацярпелых няма. Затрымка цягніка — каля гадзіны.
Прычыны сутыкнення высвятляюцца.
Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране
Але стаць Раманам Пратасевічам ёй не давялося.
https://nashaniva.com/361040
Без VPN — па гэтай спасылцы.