Загінуў расійскі вайсковец, чыё падраздзяленне нанесла ўдар у 2023 годзе па ўкраінскай кавярні пад Харкавам. Тады забілі 59 чалавек
У пачатку студзеня гэтага года афіцэр атрымаў множныя траўмы ў выніку выбуху ў горадзе Шуя Іванаўскай вобласці. Зараз ён памёр.
https://nashaniva.com/361254
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп вырашыў адмяніць папяровыя саломінкі для піцця і вярнуць пластыкавыя
Make Plastic Great Again?
https://nashaniva.com/361252
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых
«Гэта для тых, хто хоча далучыцца, гэта не мабілізацыя», — сказаў прэзідэнт Украіны.
https://nashaniva.com/361247
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Васьмікласнік у Мінску выпіў на ўроку моцнае снатворнае «для дарослых» і заснуў
Яго адвезлі ў бальніцу.
https://nashaniva.com/361236
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера
Алега шукалі больш за 10 дзён.
https://nashaniva.com/361234
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Колькі павінен зарабляць хлопец у Мінску, каб сустракацца з вамі?» Скандал вакол вулічнага апытання
Каманда праекта «Сліўкі.бай» у цэнтры сталіцы звярнулася да жанчын з пытаннем пра іх фінансавыя патрабаванні да партнёра. Вынікі выклікалі актыўную дыскусію. У каментарыі прыйшла нават вядомая мадэль Жэня Катава.
https://nashaniva.com/361194
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Палітвязня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Аказваецца, ён цяпер у турме ў Ваўкавыску.
https://nashaniva.com/361233
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пазняк: Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам
«Выпусцілі знакавую асобу, аб якой я асабіста прасіў», — напісаў Зянон Пазняк.
https://nashaniva.com/361230
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна
Звычайная прагулка з сабакам па «Мінск-Свеце» ледзь не скончылася трагедыяй для коргі па мянушцы Мята. Сабака напароўся на шампур для шашлыкоў, які тырчаў з зямлі.
https://nashaniva.com/361201
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет
Старт продажаў «Гары Потэра і Келіха агню» ўжо сёння.
https://nashaniva.com/361227
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?
Маршруты, змены і карта аб’езду.
https://nashaniva.com/361225
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ. Страшны дзень у Беларусі: што здарылася? / Лукашэнка распрадае маёмасць / Закрыўся папулярны праект
Раптоўна сканаў чарговы малады афіцэр міліцыі. Лукашэнка ліслівіць перад чарговым госцем: падрабязнасці. Страшны дзень у Беларусі: што здарылася. Дваім беларусам прысудзілі шалёныя тэрміны. Наталля Качанава паехала ратаваць чарговае дзяржаўнае прадпрыемства. Бяда ў Мінску. Колькі каштуе беларускі сыр з белай цвіллю. Пасля разносу Лукашэнкі пракуратура пачала праверкі. У метро пасля выбараў не працавалі экраны. Папулярны праект заявіў пра спыненне дзейнасці. Беларускую добраахвотніцу нарэшце пахавалі. Страшнае злачынства ў Мінску. Улады хваляцца, але ёсць нюанс. Дварняжка з беларускай запраўкі стала зоркай тыктока.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/SiYuvkEzAS8
У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт
У новы закон аб правах дзіцяці ўнеслі забарону на распаўсюджванне цэлага шэрагу дзіцячых цацак.
https://nashaniva.com/361214
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні
На пытанне пра месца сустрэчы з Зяленскім амерыканскі лідар адказаў, што гэта «можа быць Вашынгтон — ну, я туды [у Кіеў] не паеду».
https://nashaniva.com/361215
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне
Былы польскі дыпламат Марцін Вайцяхоўскі напісаў, у які дзень у 2020-м у беларусаў былі шансы на перамены, расказаў пра драматычную сустрэчу з Пачобутам за кратамі і назваў чыноўніка, які «поўная супрацьлегласць» Лукашэнку.
https://nashaniva.com/361133
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Гродзенскім школьнікам паказалі, як карыстацца міліцэйскімі дубінкамі
Для навучэнцаў сярэдняй школы № 3 правялі экскурсію ў РУУС Кастрычніцкага раёна.
https://nashaniva.com/361253
Без VPN — па гэтай спасылцы.
На пахаванні снайперкі Марыі Зайцавай у Кіеве быў заўважаны незвычайны бел-чырвона-белы сцяг
https://nashaniva.com/361251
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца
Адным з бясспрэчных жыццёвых фактаў з'яўляецца тое, што прыгатаваць ідэальна зваранае яйка вельмі складана.
https://nashaniva.com/361232
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Адаму Мальдзісу за тры гады на магіле дагэтуль не паставілі помнік
Магіла знанага літаратурнага крытыка і пісьменніка на могілках у роднай вёсцы Задворнікі Астравецкага раёна выглядае і па гэты дзень вось так.
https://nashaniva.com/361238
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў»
У дызайне прасочваецца матыў стыхій: зямлі — на «Прафсаюзнай», вады — на «Пярэспе», агню — на «Камароўскай».
https://nashaniva.com/361235
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
«Бізнэсмен удачы», уласнік тытунёвых фабрык і «Табакерак» Аляксей Алекcін доўга і паслядоўна заганяў у андэграўнд свайго канкурэнта Паўла Тапузідзіса. А ў выніку ў яме яны аказаліся парай, падрыхтаваўшы рынак для больш актуальных і своечасовых кадраў.
https://nashaniva.com/361110
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт
У гэтым рэцэпце замест мукі выкарыстоўваецца манка, што робіць запяканку больш лёгкай, далікатнай, пышнай і зярністай. Няма лепшага сняданку!
https://nashaniva.com/361104
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Каб апынуцца ў бамбасховішчы, у цябе 6 секунд». Беларуска распавяла пра валанцёрства ў Ізраілі, у тым ліку побач з Газай
Беларуска Наталля Сацункевіч два тыдні правяла ў Ізраілі, дапамагаючы пацярпелым людзям і гаспадаркам. Яна пабывала і недалёка ад сектара Газа — распыталі ў яе, якая там сёння абстаноўка і якія настроі ў людзей.
https://nashaniva.com/361160
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Apple можа здаць прыватныя даныя ўсіх сваіх карыстальнікаў у свеце спецслужбам Вялікабрытаніі. Гэта можа стаць небяспечным прэцэдэнтам
Брытанскія ўлады таемна запатрабавалі ад кампаніі Apple даць доступ да зашыфраваных рэзервовых копій iCloud усіх яе карыстальнікаў у свеце, што можа паставіць пад пагрозу ўсю іх канфідэнцыяльную інфармацыю. Прыкладам Брытаніі могуць скарыстацца іншыя краіны.
https://nashaniva.com/361212
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?
Беларускі гісторык Вячаслаў Насевіч даследуе, ці можна праз гены вызначыць адметнасць беларусаў, чым яны адрозніваюцца ад суседніх балцкіх народаў і які след продкі балтаў пакінулі ў фарміраванні беларускай нацыі.
https://nashaniva.com/360871
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Неабходныя грошы на патрэбы экс-зняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін
У пятніцу вечарам на платформе «Байсол» з'явілася паведамленне пра збор на карысць нядаўна вызваленай праз амаль 4 гады зняволення. Па стане на раніцу суботы 5000 еўра сабрана, але збор працягваецца.
https://nashaniva.com/361223
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Новая нейрасетка лакалізуе чалавека ці яго дом па фота знутры кватэры за секунды
Новы інструмент па максімуме выкарыстоўвае ўсе магчымыя арыенціры на фота (расліннасць, будынкі, цені і гэтак далей), прадэманстраваўшы фантастычную дакладнасць выяўлення месца здымкі. Асабліва калі фота зроблена знутры дома і на ім ёсць хаця б адно незавешанае акно.
https://nashaniva.com/361167
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»
59-гадовы бард Вадзім Стройкін падчас ператрусу адпрасіўся на кухню, каб выпіць вады, і пасля гэтага жывым яго не бачылі.
https://nashaniva.com/361217
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема
Пецярбургскі аэрапорт «Пулкава» адмяніў больш за 50 рэйсаў, якія выконваюцца Суперджэтамі. Іншыя самалёты працягваюць лятаць. У чым прычына?
https://nashaniva.com/361185
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чалы пра эканоміку: Нешта не ўзлятае «дальняя дуга», відаць, яна надта дальняя
Эканаміст Сяргей Чалы разважае пра сумныя тэндэнцыі ў беларускім гандлі.
https://nashaniva.com/361156
Без VPN — па гэтай спасылцы.