Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Трамп назваў Зяленскага «дыктатарам без выбараў» і «сярэднім па паспяховасці комікам»
Палеміку з прэзідэнтам Украіны прэзідэнт ЗША працягнуў у сваёй сацсетцы Truth Social.
https://nashaniva.com/362066
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362066
«Біў нажом, відэльцам і прасам». У Мінску судзяць беларуса, які 25 гадоў таму забіў брытанскага прадзюсара ў Маскве
Восенню 1999 года ў Маскве знайшлі знявечанае цела Фрэнсіса Рыса — генеральнага прадзюсара тэлеканала СТС. Але раскрыць справу ўдалося толькі праз чвэрць стагоддзя.
https://nashaniva.com/362053
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362053
Беларускія школьнікі пісалі рэспубліканскую кантрольную работу па тэксце пра Лукашэнку
Заданні ўсёй рэспубліканскай кантрольнай работы для вучняў 10 класа былі звязаныя са студэнцкімі атрадамі і Лукашэнкам.
https://nashaniva.com/362052
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362052
Падачу вады ў Асіповічах пасля начной аварыі аднавілі
Цягам дня будзе праводзіцца хлараванне і забор проб вады для кантролю якасці.
https://nashaniva.com/362047
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362047
Польшча плануе ўкараніць біяметрыю пры запісе на візу
Консульскі Дэпартамент МЗС Польшчы плануе нанесці новы ўдар па візавым пасярэднікам, якія дапамагаюць браніраваць рэгістрацыі для падачы дакументаў на выдачу віз.
https://nashaniva.com/362023
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362023
Шпакоўскі даў зразумець, што знакавых палітвязняў могуць вызваліць пры ўмове выезду за мяжу
Дэпутат-прапагандыст мяркуе, што зліў інфармацыі пра перамовы амерыканцаў з Лукашэнкам у «Нью-Ëрк таймс» маглі зрабіць еўрапейскія дыпламаты, «пераследуючы ўласныя мэты».
https://nashaniva.com/362038
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362038
Зяленскі адказаў Трампу, колькі грошай Украіна выдаткавала на вайну і колькі з іх было амерыканскіх
Трамп заявіў, што Зяленскі не ведае, дзе палова грошай, якія выдзелілі Украіне ЗША, і запатрабаваў растлумачыць, куды дзеліся амерыканскія грошы ці вярнуць іх.
https://nashaniva.com/362036
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362036
Літва спыніла транзіт беларускага алею, вырабленага з украінскага рапсу
Расследавальнікі высветлілі, што «Аграпрадукт» з’яўляецца адным з беларускіх заводаў, куды з 2023 года пастаўляўся рапс з акупаваных тэрыторый Украіны.
Беларускі алей транзітам праз Літву адпраўляўся ў Нарвегію, Ізраіль, Кітай, ААЭ і В’етнам.
https://nashaniva.com/362032
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362032
«Беларусы гавораць» — новы трэд, які ўзварушыў Threads
Апошнія дні стужка сацыяльнай сеткі ахоплена беларускімі выслоўямі і згадкамі аб асаблівасцях беларускай гаворкі.
https://nashaniva.com/362020
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362020
У жыхароў «Мінск-Света» дыягнаставалі ліфтафобію. У адным з дамоў творацца вельмі дзіўныя рэчы
Скаргі жыхароў дома «Дуброўнік» нагадваюць сцэны з фільмаў жахаў.
https://nashaniva.com/362019
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362019
Спецпрадстаўнік ЗША па Расіі і Украіне Кіт Келаг прыбыў у Кіеў
«Мы будзем слухаць. Мы гатовы даць тое, што трэба. Мы разумеем неабходнасць гарантый бяспекі. Частка маёй місіі — слухаць. Потым я вярнуся ў ЗША, пагавару з прэзідэнтам Трампам, каб пераканацца, што мы ўсё правільна разумеем», — сказаў ён, перадае @suspilnenews.
План Трампа па Украіне — найгоршы. За выключэннем усіх астатніх
На Мюнхенскай канферэнцыі ЗША прапанавалі Украіне спрэчную здзелку. Ці ёсць у Украіны магчымасць атрымаць лепшыя ўмовы міру для сябе? Ці план Трампа сапраўды «найгоршы, за выключэннем астатніх»? Піша Пётра Рудкоўскі.
https://nashaniva.com/362002
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362002
Спецаперацыя як з ізраільскімі пейджарамі: расійскім аператарам дронаў падарылі замініраваныя акуляры
У пачатку лютага адбылося некалькі дыверсій у розных падраздзяленнях Узброеных сіл Расіі, якая складалася ў дыстанцыйным падрыве акуляраў для FPV-дронаў.
https://nashaniva.com/362011
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362011
Сёння ноччу Асіповічы засталіся без вады
Старшыня Асіповіцкага райвыканкама Андрэй Дубінчык расказаў, што «надзвычайнае здарэнне на сетцы водазабеспячэння горада Асіповічы» адбылося ноччу каля 02:30.
На месца здарэння выехалі супрацоўнікі МНС, а таксама работнікі асіповіцкага і бабруйскага водаканалаў.
Ліквідаваць аварыю няпроста, бо зямля прамерзла і цяжка знайсці месца, дзе дакладна адбыўся прарыў.
Па горадзе ездзяць цыстэрны з пітной вадою.
Арыштаваны праграміст з «Атланта». Яму пагражае да 12 гадоў за палітыку
Аляксандра Гаршунова абвінавачваюць у «закліках да нанясення шкоды Беларусі».
https://nashaniva.com/361951
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361951
Паэт Уладзь Лянкевіч завёў нечаканае знаёмства ў варшаўскай кавярні
Ключавая роля ў гэтай гісторыі дасталася зборніку беларускай паэзіі, перакладзенаму на італьянскую мову.
https://nashaniva.com/362049
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362049
Адны ў эйфарыі, другія ў роспачы. Z-каналы падзяліліся ў ацэнках сустрэчы ў Эр-Рыядзе
Расійская прапаганда яшчэ не ведае, ці верыць Трампу.
https://nashaniva.com/362056
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362056
Пуцін «высока ацэньвае» вынікі перамоў у Эр-Рыядзе
Ён з задавальненнем сустрэнецца з Дональдам Трампам.
https://nashaniva.com/362050
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362050
Маладая маці з Магілёва паказала, як бясплатна выносіць дарагую касметыку з крам
«Іду легальна красці касметыку ў краму «Кравт». Цікава, можа, мяне наогул выганяць адсюль».
https://nashaniva.com/362018
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362018
Хто такі Кіт Келаг, ад меркавання якога залежыць лёс міру ва Украіне
За плячыма 80-гадовага генерала — войны ва В'етнаме і Персідскім заліве, камандаванне сіламі спецыяльных аперацый у Еўропе, праца ў адной з вядучых сусветных IT-кампаній і паспяховая палітычная кар'ера.
https://nashaniva.com/362035
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362035
Пара з Гродна пабралася шлюбам праз 20 гадоў пасля разводу
Гэта здарылася ў Дзень закаханых — 14 лютага.
https://nashaniva.com/362034
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362034
Сацыёлагі пасля заявы Трампа расказалі пра рэйтынг Зяленскага
Паводле Трампа, Зяленскі нібыта мае 4% падтрымкі.
https://nashaniva.com/362031
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362031
«Мінсктранс» пракаментаваў абвесткі ў грамадскім транспарце на рускай мове
Мінчукі заўважылі, што на маршрутах грамадскага транспарту стала гучаць больш рускай мовы. З пытаннем, чаму абвесткі загучалі па-руску, мы звярнуліся ў «Мінсктранс».
https://nashaniva.com/362025
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362025
«Камусьці будуюць фантаны, а ў нас няма дарог!» Абураныя жыхары Фаніпаля звярнуліся да Турчына
«Дзе сканчаецца праезная частка і пачынаецца тратуар — не ясна. У выніку аднойчы машына збіла жанчыну, прычым яна ж і аказалася вінаватай, бо выйшла на дарогу. Іншы раз дачка прыйшла са школы і паскардзілася: калі ішла на заняткі, ножка засела ў брудзе, красовак літаральна «засмактала». Дзіця не разгубілася, выцягнула так-сяк абутак, каб потым у школе адмыць яе. Але хіба гэта нармальна?»
https://nashaniva.com/362024
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362024
У ЕС узгаднілі 16-ы ад пачатку вайны пакет санкцый супраць Расіі
Як паведаміў журналіст «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк, міністры замежных спраў краін Еўрасаюза фармальна прымуць пакет у панядзелак. Ён прымеркаваны да трэцяй гадавіны пачатку вайны.
Што дакладна ў пакеце, пакуль не вядома. СМІ паведамлялі пра санкцыі супраць звадкаванага прыроднага газу, нафтавых танкераў з ценявога флоту Расіі, абмежаванні на імпарт расійскага алюмінію, а таксама персанальныя санкцыі.
Араматычныя свечкі такія ж шкодныя, як выхлапныя газы аўтамабіляў
Калі гаворка заходзіць пра забруджванне паветра, большасць людзей уяўляе сабе выхлапныя газы аўто, заводскія трубы ці вялікую сметніцу ў межах горада. Але новае даследаванне паказвае, што значныя крыніцы забруджвання могуць знаходзіцца проста ў вашым доме.
https://nashaniva.com/361962
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361962
«У мяне выпалі ўсе валасы». Беларуска перанесла страшную ангіну
У пачатку 2024 года Вольга Майхроўска прыехала ў Варшаву, каб працаваць барыстай. Але ўжо некалькі месяцаў жанчына не можа вярнуцца да звычайнага жыцця: яна перахварэла на такую цяжкую ангіну, што баялася — не выжыве.
https://nashaniva.com/361921
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361921
У грамадскім транспарце Мінска загучала больш рускай мовы
Раней Вольга Бондарава патрабавала ад «Мінсктранс», каб прыпынкі ў грамадскім транспарце аб’яўлялі не толькі на беларускай, але і на рускай мовах. І магчыма, пад яе прагнуліся, піша @reformby.
https://nashaniva.com/362010
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362010
Трамп сказаў, што сітуацыя ва Украіне патрабуе выбараў, бо Зяленскі нібыта мае 4% падтрымкі
Паводле слоў Трампа, гэта не Расія патрабуе правядзення выбараў ва Украіне, а гэта «аб'ектыўная сітуацыя», бо выбараў ужо даўно не было.
https://nashaniva.com/362004
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362004
ВІДЭАНАВІНЫ: Загадкавая сустрэча, якая змяняе ўсё: падрабязнасці / Лукашэнка вядзе сваю гульню: інтрыгі і ўлада
Нечаканы паварот: што адбываецца і што будзе далей? Лукашэнка і кіраўнік КДБ Іван Церцель сустракаюць гасцей. Інтрыгі ў кулуарах беларускай улады: Наталля Качанава, Дзмітрый Круты і новыя міністры. Што сілавікі абяцаюць беларусам: заява міністра ўнутраных спраў. Бяда з маладой беларускай: што вядома. Што за закон падпісаў Лукашэнка: думае пра пенсію і сваю сям’ю.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=_B7wNBpNh3s