nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

У Маскве загарэўся будынак Інстытута дакладнай вылічальнай тэхнікі 

Плошча ўзгарання ў будынку на Варшаўскай шашы складае 1500 кв.м.

https://nashaniva.com/362082

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/326082

Читать полностью…

Наша Ніва

«Дзеці сказалі, што я здрадзіла ім». Вывезеная палітзняволеная Алена Маўшук расказала пра сямейную драму

Экс-палітзняволеная Алена Маўшук, вызваленая разам з Андрэем Кузнечыкам і Мікалаем Шугаевым 12 лютага пры пасярэдніцтве амерыканскіх дыпламатаў, расказала @zerkalo_io, чаму дзеці лічаць яе здрадніцай, як калісьці даўно ўзяла на сябе віну былога мужа і што для вызвалення ёй давялося двойчы напісаць прашэнне аб памілаванні.

https://nashaniva.com/362078

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362078

Читать полностью…

Наша Ніва

Стала вядома, куды ўладкаваўся на працу Уладзімір Чудзянцоў

Пасля выхаду з калоніі былы журналіст планаваў ладзіць разборкі са Сцяпанам Пуцілам і яго праектам Nexta, але ў выніку знайшоў сціплую працу і ніяк не нагадвае грамадскасці пра сябе.

https://nashaniva.com/362068

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362068

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 19 лютага

Шпакоўскі даў зразумець, што знакавых палітвязняў могуць вызваліць пры ўмове выезду за мяжу. Чаму ўлады хочуць іх выціснуць з краіны?

Трамп заявіў, што Расія хоча «спыніць гэтае дзікунства», а ва Украіны «было тры гады, каб сесці за стол перамоў». І што ў Зяленскага нібыта 4% рэйтынгу

Сацыёлагі пасля заявы Трампа расказалі пра рэйтынг Зяленскага. А сам ён адказаў Трампу, колькі грошай Украіна выдаткавала на вайну і колькі з іх было амерыканскіх. Трамп у адказ назваў Зяленскага «дыктатарам без выбараў» і «сярэднім па паспяховасці комікам»

Былога сенатара і дырэктара найбуйнейшага ў Беларусі вытворцы будматэрыялаў судзяць за разгалошванне службовай тайны

Сілавікі прыйшлі да паплечніка Бондаравай

Адны ў эйфарыі, другія ў роспачы. Z-каналы падзяліліся ў ацэнках сустрэчы ў Эр-Рыядзе. Затое Пуцін «высока ацэньвае» вынікі перамоў

Маладая маці з Магілёва паказала, як бясплатна выносіць дарагую касметыку з крам

«Беларусы гавораць» — новы трэд, які ўзварушыў Threads

Арыштаваны праграміст з «Атланта». Яму пагражае да 12 гадоў за палітыку

«Мінсктранс» пракаментаваў абвесткі ў грамадскім транспарце на рускай мове

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Бяда міністра і радасць Пяткевіч: Лукашэнка рыхтуе сур’ёзныя перамены / Страшная знаходка ў Мінску

Што адбываецца за кулісамі беларускай улады: нярадасныя навіны для міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова і магчымае павышэнне для Наталлі Пяткевіч і яе мужа. Прапанова Лукашэнкі: на якіх умовах ён гатовы адпусціць Бабарыку і Калеснікаву? Беларус паказаў незвычайны Мінск. Дзікая гісторыя ў Веткаўскім раёне. Беларус шукаў каханне і застаўся без грошай. Пенсіянерку з Гомеля выратавала сяброўка. Праблемы ў Асіповічах. Дзве трагедыі на беларускіх дарогах.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=YLOTDt1EDcA

Читать полностью…

Наша Ніва

Чаму ўлады хочуць выціснуць былых палітзняволеных за мяжу?

Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі намякнуў, што адной з умоў для вызвалення знакавых палітвязняў у перамовах з ЗША можа быць іх абавязковы выезд за мяжу. Але, як бачым, нават санітарцы з Пінска Алене Маўшук не далі застацца ў краіне пасля вызваленне і адвезлі да мяжы. @NashaNiva спытала ў аналітыка Валера Карбалевіча, чаму рэжым абраў такую тактыку.

https://nashaniva.com/362058

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/36258

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп назваў Зяленскага «дыктатарам без выбараў» і «сярэднім па паспяховасці комікам»

Палеміку з прэзідэнтам Украіны прэзідэнт ЗША працягнуў у сваёй сацсетцы Truth Social.

https://nashaniva.com/362066

Без VPN —
https://bit.ly/nashaniva#/362066

Читать полностью…

Наша Ніва

«Біў нажом, відэльцам і прасам». У Мінску судзяць беларуса, які 25 гадоў таму забіў брытанскага прадзюсара ў Маскве

Восенню 1999 года ў Маскве знайшлі знявечанае цела Фрэнсіса Рыса — генеральнага прадзюсара тэлеканала СТС. Але раскрыць справу ўдалося толькі праз чвэрць стагоддзя.

https://nashaniva.com/362053

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362053

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускія школьнікі пісалі рэспубліканскую кантрольную работу па тэксце пра Лукашэнку

Заданні ўсёй рэспубліканскай кантрольнай работы для вучняў 10 класа былі звязаныя са студэнцкімі атрадамі і Лукашэнкам.

https://nashaniva.com/362052

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362052

Читать полностью…

Наша Ніва

Падачу вады ў Асіповічах пасля начной аварыі аднавілі

Цягам дня будзе праводзіцца хлараванне і забор проб вады для кантролю якасці.

https://nashaniva.com/362047

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362047

Читать полностью…

Наша Ніва

Польшча плануе ўкараніць біяметрыю пры запісе на візу

Консульскі Дэпартамент МЗС Польшчы плануе нанесці новы ўдар па візавым пасярэднікам, якія дапамагаюць браніраваць рэгістрацыі для падачы дакументаў на выдачу віз.

https://nashaniva.com/362023

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362023

Читать полностью…

Наша Ніва

Шпакоўскі даў зразумець, што знакавых палітвязняў могуць вызваліць пры ўмове выезду за мяжу

Дэпутат-прапагандыст мяркуе, што зліў інфармацыі пра перамовы амерыканцаў з Лукашэнкам у «Нью-Ëрк таймс» маглі зрабіць еўрапейскія дыпламаты, «пераследуючы ўласныя мэты».

https://nashaniva.com/362038

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362038

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі адказаў Трампу, колькі грошай Украіна выдаткавала на вайну і колькі з іх было амерыканскіх

Трамп заявіў, што Зяленскі не ведае, дзе палова грошай, якія выдзелілі Украіне ЗША, і запатрабаваў растлумачыць, куды дзеліся амерыканскія грошы ці вярнуць іх.

https://nashaniva.com/362036

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362036

Читать полностью…

Наша Ніва

Літва спыніла транзіт беларускага алею, вырабленага з украінскага рапсу

Расследавальнікі высветлілі, што «Аграпрадукт» з’яўляецца адным з беларускіх заводаў, куды з 2023 года пастаўляўся рапс з акупаваных тэрыторый Украіны.

Беларускі алей транзітам праз Літву адпраўляўся ў Нарвегію, Ізраіль, Кітай, ААЭ і В’етнам.

https://nashaniva.com/362032

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362032

Читать полностью…

Наша Ніва

«Беларусы гавораць» — новы трэд, які ўзварушыў Threads

Апошнія дні стужка сацыяльнай сеткі ахоплена беларускімі выслоўямі і згадкамі аб асаблівасцях беларускай гаворкі.

https://nashaniva.com/362020

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362020

Читать полностью…

Наша Ніва

Як уласнымі рукамі стварыць VPN-сервер, які цяжка будзе заблакаваць — падрабязны гайд

У Расіі і Беларусі ўсё болей рэсурсаў заблакаваныя. А ў Расіі ўвогуле думаюць пра поўную забарону асноўных VPN-пратаколаў. Калі такое здарыцца і ў Беларусі, то ўсе папулярныя VPN папросту перастануць працаваць. Але ёсць рашэнні, якія могуць дапамагчы.

https://nashaniva.com/326263

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/326263

Читать полностью…

Наша Ніва

Джэй Дзі Вэнс пагражае Зяленскаму за кепскія словы пра Трампа

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс перасцярог украінскага прэзідэнта ад нападак на прэзідэнта Дональда Трампа, заявіўшы, што «брыдкаслоўе» на ягоны адрас на публіцы прывядзе толькі да адваротнага выніку.

https://nashaniva.com/362077

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362077

Читать полностью…

Наша Ніва

Сілавікі прыйшлі да паплечніка Бондаравай

Пра гэта экс-кіраўнік патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці Пятро Піцко паведаміў у сацсетках.

https://nashaniva.com/362073

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362073

Читать полностью…

Наша Ніва

Цюбінгавую трасу ў Гродне закрылі пасля некалькіх дзён працы

Пачалі працаваць 15 лютага, а 20-га ўжо фініш.

https://nashaniva.com/362063

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362063

Читать полностью…

Наша Ніва

Былога сенатара і дырэктара найбуйнейшага ў Беларусі вытворцы будматэрыялаў судзяць за разгалошванне службовай тайны

Апошнія гады Уладзімір Кісялёў узначальваў «Краснасельскбудматэрыялы». Пра яго адстаўку дзяржаўныя СМІ не паведамлялі. Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі.

https://nashaniva.com/362069

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362069

Читать полностью…

Наша Ніва

Борыс Джонсан патлумачыў словы Трампа пра Украіну і Зяленскага

Былы прэм'ер Вялікабрытаніі заклікаў еўрапейцаў перастаць абурацца Дональдам Трампам і пачаць дапамагаць яму пакласці канец гэтай вайне. Пры гэтым ён даў сваю версію, для чаго Трамп гаворыць і робіць усе тыя рэчы, якія так шакуюць Еўропу і Украіну.

https://nashaniva.com/362067

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362067

Читать полностью…

Наша Ніва

Паэт Уладзь Лянкевіч завёў нечаканае знаёмства ў варшаўскай кавярні

Ключавая роля ў гэтай гісторыі дасталася зборніку беларускай паэзіі, перакладзенаму на італьянскую мову.

https://nashaniva.com/362049

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362049

Читать полностью…

Наша Ніва

Адны ў эйфарыі, другія ў роспачы. Z-каналы падзяліліся ў ацэнках сустрэчы ў Эр-Рыядзе

Расійская прапаганда яшчэ не ведае, ці верыць Трампу.

https://nashaniva.com/362056

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362056

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін «высока ацэньвае» вынікі перамоў у Эр-Рыядзе

Ён з задавальненнем сустрэнецца з Дональдам Трампам.

https://nashaniva.com/362050

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362050

Читать полностью…

Наша Ніва

Маладая маці з Магілёва паказала, як бясплатна выносіць дарагую касметыку з крам

«Іду легальна красці касметыку ў краму «Кравт». Цікава, можа, мяне наогул выганяць адсюль».

https://nashaniva.com/362018

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362018

Читать полностью…

Наша Ніва

Хто такі Кіт Келаг, ад меркавання якога залежыць лёс міру ва Украіне

За плячыма 80-гадовага генерала — войны ва В'етнаме і Персідскім заліве, камандаванне сіламі спецыяльных аперацый у Еўропе, праца ў адной з вядучых сусветных IT-кампаній і паспяховая палітычная кар'ера.

https://nashaniva.com/362035

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362035

Читать полностью…

Наша Ніва

Пара з Гродна пабралася шлюбам праз 20 гадоў пасля разводу

Гэта здарылася ў Дзень закаханых — 14 лютага.

https://nashaniva.com/362034

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362034

Читать полностью…

Наша Ніва

Сацыёлагі пасля заявы Трампа расказалі пра рэйтынг Зяленскага

Паводле Трампа, Зяленскі нібыта мае 4% падтрымкі.

https://nashaniva.com/362031

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362031

Читать полностью…

Наша Ніва

«Мінсктранс» пракаментаваў абвесткі ў грамадскім транспарце на рускай мове

Мінчукі заўважылі, што на маршрутах грамадскага транспарту стала гучаць больш рускай мовы. З пытаннем, чаму абвесткі загучалі па-руску, мы звярнуліся ў «Мінсктранс».

https://nashaniva.com/362025

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362025

Читать полностью…

Наша Ніва

«Камусьці будуюць фантаны, а ў нас няма дарог!» Абураныя жыхары Фаніпаля звярнуліся да Турчына

«Дзе сканчаецца праезная частка і пачынаецца тратуар — не ясна. У выніку аднойчы машына збіла жанчыну, прычым яна ж і аказалася вінаватай, бо выйшла на дарогу. Іншы раз дачка прыйшла са школы і паскардзілася: калі ішла на заняткі, ножка засела ў брудзе, красовак літаральна «засмактала». Дзіця не разгубілася, выцягнула так-сяк абутак, каб потым у школе адмыць яе. Але хіба гэта нармальна?»

https://nashaniva.com/362024

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362024

Читать полностью…
Subscribe to a channel