Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Microsoft заяўляе аб прарыве ў квантавых тэхналогіях: новы стан матэрыі
Microsoft сцвярджае, што ёй удалося выкарыстаць новы стан матэрыі для стварэння асноўных будаўнічых блокаў квантавага камп’ютара. Тлумачым, у чым сутнасць адкрыцця.
https://nashaniva.com/362149
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362149
У Магілёве затрымалі злодзея-экстрэмала, які «працаваў» на паверхах не ніжэй 12-га
Гэта расіянін, што прыехаў з вайны.
https://nashaniva.com/362213
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362213
Ад сакавіка вяшчанне «Белсата» складзе дзевяць гадзін, з якіх тры — начное вяшчанне
20 лютага на пасяджэнні камітэта ў польскім Сейме адбыліся слуханні, прысвечаныя сітуацыі на тэлеканале «Белсат», паведамляе @reformby.
https://nashaniva.com/362209
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362209
«У вас усё ў парадку з галавой там?» Дастаўка сушы прапануе замовіць сэт «Арэшнік»
Дастаўка сушы і азіяцкай локшыны ў Мінску Banzai запусціла дзіўную акцыю з нагоды 23 лютага.
https://nashaniva.com/362206
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362206
UPD. Да гэтага паста лайкі-агеньчыкі накручвалі боты. Гэта было заўважна па нехарактэрнай дынаміцы іх нарастання.
Дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам Алену Шарафановіч не сталі адпраўляць у калонію
Яна будзе на хіміі.
https://nashaniva.com/362203
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362203
Затрыманы галоўны рэдактар «Народных навін Віцебска» Сяргей Серабро
https://nashaniva.com/362198
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362198
У камандзе Трампа выступаюць за ад'езд Зяленскага ў Францыю — New York Post
Спіс сяброў Зяленскага ў Белым доме Трампа скарачаецца па меры эскалацыі напружанасці падчас мірных перамоваў.
https://nashaniva.com/362193
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362193
Памерла вядомая ў 1990-х прапагандыстка Ніна Чайка
Яна працавала на Беларускім радыё і ў прамым эфіры вяла праграму «Размова па сутнасці». У ёй моцна хваліла Лукашэнку і ўлады і мяшала з брудам апазіцыю.
https://nashaniva.com/362189
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362189
У Мінску судзяць журналіста Ігара Ільяша — мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай
Ігару пагражае да шасці гадоў калоніі.
Кацярыне Андрэевай пасля адбыцця двух з паловай гадоў калоніі дадалі восем гадоў.
https://nashaniva.com/362185
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362185
Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Трамп «вельмі засмучаны з-за Зяленскага»
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа пракаментаваў крытыку прэзідэнта ЗША на адрас украінскага лідара Уладзіміра Зяленскага, назваўшы яго негатыўнае стаўленне «справядлівым».
https://nashaniva.com/362182
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362182
Макрон: Зяленскі быў дэмакратычна абраны, у адрозненне ад Пуціна, які забівае сваіх апанентаў і маніпулюе выбарамі
Прэзідэнт Францыі паведаміў, што ў бліжэйшы час наведае Вашынгтон, каб паспрабаваць пераканаць Трампа, што інтарэсы ЗША супадаюць з інтарэсамі еўрапейскіх саюзнікаў.
https://nashaniva.com/362178
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362178
Агент Дудкін з БХД: Мой агентурны псеўданім — Радзівіл
Яўген Дудкін, нядаўна раскрыты агент КДБ з асяроддзя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, напісаў пост у фэйсбуку, у якім паведаміў, якім быў ягоны агентурны псеўданім, што ўвогуле цікавіла органы, а таксама на якіх канкрэтна асоб ён даносіў.
https://nashaniva.com/362176
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362176
«As long as it takes». Калі Амерыка здрадзіць Украіне, свет зменіцца незваротна
Мы будзем падтрымліваць вас столькі колькі трэба, казала Амерыка ўкраінцам. Цяпер мы стаім за крок ад жахлівай здрады, піша Мікола Бугай.
https://nashaniva.com/362133
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362133
У Ізраілі прагучалі некалькі выбухаў у аўтобусах
У ізраільскую паліцыю паступілі паведамленні аб выбухах увечары 20 лютага ў трох аўтобусах у Бат-Яме, на поўдзень ад Тэль-Авіва. Яшчэ ў двух выбуховыя прылады не спрацавалі.
https://nashaniva.com/362175
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362175
Венгрыя зноў пагражае заблакаваць падаўжэнне санкцый Еўрасаюза
Гаворка ідзе ў тым ліку пра пакет санкцый, дзеянне якіх улады краін ЕС хочуць узгадніць да трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага.
https://nashaniva.com/362173
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362173
Вытворцу сыркоў у Беларусі забаранілі пісаць на ўпакоўцы SS
У Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паступіў сігнал ад пільнага грамадзяніна.
https://nashaniva.com/362215
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362215
Рубіа пераконвае саюзнікаў, што перамовы з Расіяй не азначаюць рэзкай змены ў рэальнай палітыцы ЗША
У Вашынгтоне далі зразумець, што рэальныя змены ў знешняй палітыцы ЗША адрозніваюцца ад публічнай рыторыкі Трампа.
https://nashaniva.com/362210
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362210
«Луч» выпусціў гадзіннік у гонар Караткевіча
Іх будзе ўсяго 95 штук.
https://nashaniva.com/362195
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362195
Маркаў: Планаў блакаваць нейкія сацыяльныя сеткі або месенджары няма. Але мы да гэтага гатовыя
Міністр інфармацыі Марат Маркаў распавёў, ці збіраюцца ўлады па прыкладзе Расіі блакаваць інстаграм і ютуб.
https://nashaniva.com/362197
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362197
У гэтым слове амаль усе робяць памылку. Запомніце, як правільна
Згадваючы 2020 год, вы дакладна выкарыстоўваеце гэта слова.
https://nashaniva.com/362190
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362198
Хаўер Мілей падарыў Маску бензапілу
Маск, каментуючы падарунак, заявіў: «Гэта бензапіла для бюракратыі».
https://nashaniva.com/362196
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362196
Зянона Пазняка і яго «Вольную Беларусь» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
Міліцыя лічыць, што, апроч 80-гадовага палітыка, дачыненне да руху маюць Алена Самусева і Віктар Каралькоў.
Стала вядома, хто ўзначаліў мінскі АМАП замест Балабы. Гэта скандальны герой тэлефонных зліваў
Раней палкоўнік Мікалай Максімовіч займаў пасаду намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінаблвыканкама. Ён датычны да палітычных рэпрэсій
https://nashaniva.com/362188
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362188
У цеплавой камеры пад люкам у Магілёве знайшлі труп жанчыны
На момант смерці жанчына была цвярозай.
https://nashaniva.com/362184
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362184
Як працуе міліцэйская сістэма відэаназірання: па фота знаходзіць чалавека ў аўтобусе, у супермаркеце і ў школе
Беларуская міліцыя заявіла, што яе агульнарэспубліканская сістэма відэаназірання здольная ідэнтыфікаваць чалавека па адным фотаздымку і адсачыць яго перамяшчэнні па ўсёй краіне.
https://nashaniva.com/362168
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362168
Пазняк: У 1990-я не было зроблена ні адной, ні найменшай памылкі
Лідар руху «Вольная Беларусь» і кандыдат у прэзідэнты — 1994 даў ацэнку сваёй палітычнай дзейнасці.
https://nashaniva.com/362157
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362157
ВІДЭАНАВІНЫ: Аферыст абдурыў сілавікоў і чыноўнікаў: падрабязнасці / Лукашэнка ў шаленстве: няпростая нарада
Новая дуга Лукашэнкі: пра што гаворка. Раман Пратасевіч і яго дзіўны сябар: нечаканы фінал. Як хітры махляр падмануў чыноўнікаў і сілавікоў: гісторыя, якая магла адбыцца толькі ў сённяшняй Беларусі. Чаму Лукашэнка крычыць на чыноўнікаў і пагражае прадпрымальнікам: новыя факты пра нядаўнюю нараду ў Мінску. Гучная справа: вялікія праблемы ў вялікага начальніка. Стала вядома, каго Лукашэнка адпусціў на свабоду. Дрэнныя навіны для прыхільнікаў улады: што здарылася ў Брэсце.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=1Tc2IC6l40U
Белы вадарод: чыстае паліва можа хавацца пад гарамі
Вучоныя вызначылі, пад якімі гарамі могуць хавацца велізарныя запасы белага вадароду — экалагічна чыстага паліва, якое можа стаць рэвалюцыйнай альтэрнатывай выкапнёвым рэсурсам. Яго выкарыстанне можа кардынальна змяніць энергетычную галіну і дапамагчы змагацца з кліматычным крызісам.
https://nashaniva.com/362128
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362128
Ілан Маск расказаў, куды падзеліся грошы, нібыта адпраўленыя ва Украіну
Па ягонай версіі, іх раскралі самі амерыканцы.
https://nashaniva.com/362169
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362169
Беларусы заснавалі стартап, які трапіў у буйны амерыканскі акселератар
Таісія Муха і Барыс Малайчык — маладыя прадпрымальнікі з Беларусі. Са сваім стартапам Plain яны яшчэ паспяваюць у сусветны «Forbes 30 Under 30», піша @devby.
https://nashaniva.com/362164
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362164