nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

А ці ведалі вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?

Пасля аплаты з дынаміка нават гучыць «дзякуй».

https://nashaniva.com/362320

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362320

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуску затрымалі ў Пецярбургу «за абразы Лукашэнкі»

62-гадовая жанчына была ў вышуку. Цяпер яе дэпартуюць у Беларусь.

https://nashaniva.com/362316

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362316

Читать полностью…

Наша Ніва

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё

У новым выпуску ТОКу блогер Вадзім Ермашук, вядомым многім як Vadimati, расказаў пра заўхоза і іншых стукачоў у сваім атрадзе калоніі.

https://nashaniva.com/362307

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362307

Читать полностью…

Наша Ніва

Пентагон абверг заявы Трампа, што ЗША выдзелілі Украіне $350 млрд

На гэтым тыдні Трамп паўтарыў сваё сцвярджэнне, што Злучаныя Штаты выдаткавалі 350 мільярдаў долараў на вайну ва Украіне. Гэтая лічба значна перавышае суму, зафіксаваную Міністэрствам абароны ЗША.

https://nashaniva.com/362312

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362312

Читать полностью…

Наша Ніва

🔥«Я паставіў свечкі за спачын мянтоў і ўсёй сістэмы» — Vadimati у ТОК

У гэтым выпуску ТОК з блогерам Вадзімам Ермашуком, вядомым многім як Vadimati, мы размаўляем пра каставую сістэму і «нізкі статус» на зоне, які сілавікі выкарыстоўваюць, каб прэсаваць у тым ліку палітычных. У гэтым статусе Вадзім правёў некалькі пякельных гадоў у Бабруйскай калоніі. Гаворым пра стукачоў, «заўхоза» ў атрадзе калоніі, турэмную карупцыю, чыноўнікаў у Гродне і Бондараву.

https://www.youtube.com/watch?v=FXPknUGZ9Pc

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларус адкрыў у Варшаве студыю манікюра, дзе робяць пачварныя пазногці

Трэш-манікюр — трэнд апошніх некалькіх гадоў. Яго называюць ugly nails («пачварныя пазногці»). Беларус Аляксей Вашкевіч паўтара года таму адкрыў у Варшаве студыю, дзе якраз робяць такія: стылізуюць пазногці насякомымі, скурай змяі, грыбамі, зямлёй… Хлопец расказаў, як рашыўся адкрыць такі незвычайны салон і ці шмат у яго кліентаў.

https://nashaniva.com/361873

Без VPN —
https://bit.ly/nashaniva#/361873

Читать полностью…

Наша Ніва

«Вайна можа скончыцца ўжо на гэтым тыдні. Трамп дапускае такую ​​магчымасць: ён вельмі ўпэўнены ў сваёй магчымасці заключыць здзелку»

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт назвала новыя магчымыя тэрміны спынення вайны.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняга кінафестываля Берлінале

За галоўны прыз Берлінале на 75-м па ліку Берлінале 2025 года спаборнічалі 19 фільмаў. «Залатога мядзведзя» атрымаў фільм «Мары» рэжысёра з Нарвегіі Дага Ёхана Хаўгеруда. Гэты фільм — частка трылогіі (першыя дзве часткі называліся «Сэкс» і «Каханне»).

https://nashaniva.com/362306

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362306

Читать полностью…

Наша Ніва

У легендарнай воданапорнай вежы ў Мінску хутка адкрыецца кавярня пад назвай «Вежа»

Воданапорную вежу з чырвонай цэглы каля праспекта Жукава ў Мінску, нягледзячы на яе архітэктурную незвычайнасць, многія даўно перасталі заўважаць: ну, стаіць сабе і стаіць. Але ўнутры яе адбываюцца цудоўныя метамарфозы — да хуткага адкрыцця рыхтуецца аўтэнтычная кавярня, якая стане душой гэтага значнага для горада помніка архітэктуры.

https://nashaniva.com/362303

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362303

Читать полностью…

Наша Ніва

Па вуліцах горада бегае ліса. Ці варта хвалявацца?

Жыхары райцэнтра Крупкі пішуць у сацсетках, што бачылі ў розных месцах горада лісу, а можа іх нават і дзве. Камусьці звер кідаўся пад колы машыны, а камусьці проста перабягаў дарогу. Тое, што гэта не прымроілася, пацвярджаецца і фотаздымкамі.

https://nashaniva.com/362295

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362295

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзяржсакратар Ватыкана: Чуткі пра адстаўку Папы — непатрэбныя спекуляцыі

«Цяпер мы думаем пра здароўе Святога Айца, ягонае аздараўленне і вяртанне ў Ватыкан: гэта адзінае, што мае значэнне», — падкрэсліў бліжэйшы супрацоўнік Папы.

https://nashaniva.com/362280

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362280

Читать полностью…

Наша Ніва

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю

У Вашынгтоне хочуць мець пад сваім кантролем 100% выкапняў.

https://nashaniva.com/362298

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362298

Читать полностью…

Наша Ніва

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня

На гэтым тыдні твітар абмяркоўваў новы зімовы вобраз Лукашэнкі, скандальныя заявы Дональда Трампа пра Украіну, а таксама з настальгіяй узгадваў мінулае.

https://nashaniva.com/362284

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362284

Читать полностью…

Наша Ніва

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака

19 лютага @zerkalo_io даведалася пра планы звольніць дырэктарку РНПЦ «Кардыялогія» Наталлю Міцькоўскую. Цяпер жа згадка пра яе знікла з сайта медцэнтра — на адпаведнай старонцы звесткі пра іншага кіраўніка.

https://nashaniva.com/362294

Без VPN —
https://bit.ly/nashaniva#/362294

Читать полностью…

Наша Ніва

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак

Егеры з беларускіх лясгасаў будуюць для гнездавання качак спецыяльныя «кватэры». Напрыклад, недалёка ад Пружанаў уладкавалі больш за 10 штучных гнездзішчаў. Навошта яны гэта робяць?

https://nashaniva.com/362291

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362291

Читать полностью…

Наша Ніва

Маск загадаў усім федэральным чыноўнікам ЗША справаздачыцца, што яны робяць, або звольніцца

У суботу ўвечары адміністрацыя Трампа разаслала электронныя лісты чыноўнікам з патрабаваннем да вечара панядзелка расказаць падрабязнасці аб сваіх працоўных дасягненнях за папярэдні тыдзень.

https://nashaniva.com/362317

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362317

Читать полностью…

Наша Ніва

Каб пабачыць старажытны Менск, трэба ехаць у Германію? Чаму на Захадзе па-іншаму глядзяць на славянскія крэпасці

Раскопкі на гарадзішчы на Менцы паспрыялі цікаўнасці да старажытнабеларускай спадчыны. Але нашы ўяўленні пра старажытнасць далёкія ад праўды, пра што нечакана сведчаць помнікі далёка на захадзе.

https://nashaniva.com/361916

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361916

Читать полностью…

Наша Ніва

У Нямеччыне пачаліся датэрміновыя выбары ў Бундэстаг

Яны прывядуць да змены ўлады ў краіне.

https://nashaniva.com/362314

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362314

Читать полностью…

Наша Ніва

Якая тэмпература павінна быць у аўтобусах і маршрутках у халады?

Калі вадзіцель павінен уключаць ацяпленне ў салоне, расказалі ў Міжрэгіянальнай асацыяцыі перавозчыкаў.

https://nashaniva.com/362311

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362311

Читать полностью…

Наша Ніва

Шарэнда-Панасюк патлумачыла, чаму ў зняволенні адмаўлялася ад тэлефонных званкоў дадому

«Я разумела, што для гэтай сістэмы гэта будзе проста дадатковая нагода для ціску», — кажа былая палітзняволеная.

https://nashaniva.com/362277

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362277

Читать полностью…

Наша Ніва

2025 — год топавых кінасіквэлаў. Працяг якіх фільмаў варта не прапусціць

Здымаць працяг папулярных гісторый — даўні лайфхак кіношнікаў, як даць другое жыццё добраму сюжэту. Расказваем, на якія сіквэлы варта звярнуць увагу ў 2025 годзе.

https://nashaniva.com/361074

Без VPN —
https://bit.ly/nashaniva#/361074

Читать полностью…

Наша Ніва

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?

Пагутарылі з медыкамі ў Беларусі і каардынатаркай Фонду медыцынскай салідарнасці Bymedsol Лідзіяй Тарасенка.

https://nashaniva.com/362251

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362251

Читать полностью…

Наша Ніва

❗️Хай вашы грошы не змарнуюцца!

Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як

Тыя, хто працуе афіцыйна ў Польшчы — незалежна ад таго, якое ў вас грамадзянства — пры падачы падатковай дэкларацыі за мінулы год могуць накіраваць 1,5% падаходнага падатку на дзейнасць грамадскіх арганізацый. Нічога свайго вы не патраціце — вы проста маеце права мэтава скіраваць частку ўжо сплачанага вамі падаходнага на тыя ці іншыя грамадскія мэты на ваш выбар. Вось як гэта робіцца.

https://nashaniva.com/361623

Тое самае — у Літве, адно што там працэнт складае 1,2

То, калі ласка, падтрымайце падаткам «Нашу Ніву» ці іншыя беларускія ініцыятывы.

https://nashaniva.com/361618

Читать полностью…

Наша Ніва

Ілан Маск не будзе адключаць Украіне Starlink

Мільярдэр абверг інфармацыю Reuters, што ЗША пагражаюць адключыць Starlink, калі Украіна не падпіша пагадненне аб пастаўках карысных выкапняў.

https://nashaniva.com/362304

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362304

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр Алег Васільчанка

Былы гандбаліст стаяў на варотах у легендарным мінскім СКА 1980-х гадоў. Яму было 67 гадоў.

https://nashaniva.com/362302

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362302

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 22 лютага

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink. Вельмі рэзка адрэагавала Польшча

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю

«Калі замест «Чэхія» сказаў «Чэхаславакія»». Найлепшыя твіты тыдня

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна

Спыталі папулярныя мадэлі ШІ пра беларускую нацыянальную ідэю. Вось што адказалі амерыканскія, а што кітайская

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае

Загубіла жыццё праваслаўнага дырэктара, які хацеў стаць прэзідэнтам. Гісторыя самай дзіўнай царквы Мінска

Маладому чыгуначніку з Брэста пагражае да дванаццаці гадоў за палітыку

Читать полностью…

Наша Ніва

Польскі Сейм ўхваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы

Увечары ў пятніцу, 21 лютага, Сейм Польшчы прыняў закон, які ўводзіць Калі закон будзе ўхвалены і верхняй палатай польскага парламента ды падпісаны прэзідэнтам краіны, больш строгія міграцыйныя правілы пачнуць дзейнічаць у тым ліку і на мяжы з Беларуссю. Ці трэба хвалявацца беларусам?

https://nashaniva.com/362293

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362293

Читать полностью…

Наша Ніва

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс

Гэтым разам надпіс «Вільня наша» з бел-чырвона-белым сцягам заўважаны ў Старым горадзе, на доме з адрасам Савіча (Savičiaus), 17.

Мастакоў ніколі не знаходзяць.

https://nashaniva.com/362296

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362296

Читать полностью…

Наша Ніва

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк патлумачыла, як у зняволенні рабіла выбар паміж дзецьмі і гераізмам.

https://nashaniva.com/362289

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362289

Читать полностью…

Наша Ніва

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай

Гэта эксперыментальная літаратура, але не з разраду тых, дзе форма замяняе змест. «Значныя дні» Цімура Кудзеліча — рэальна значны твор, піша Зося Лугавая.

https://nashaniva.com/362288

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362288

Читать полностью…
Subscribe to a channel