Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
⚡️ Сямейныя драмы Ірыны Абельскай: як Лукашэнка яе хаваў, на каго памяняў і як вярнуў ва ўладу
Галоўнай загадкай Аляксандра Лукашэнкі доўгі час была асоба маці яго малодшага сына Мікалая. Сам Лукашэнка ніколі публічна не называў яе імя. Але ж уся Беларусь ведала, што гэта яго былая асабістая доктарка Ірына Абельская.
Але ці сапраўды гэта так? Як Абельская трапіла ў апалу і кім Лукашэнка яе замяніў? Што вядома пра яе другога сына? Як блізкасць «да галоўнага цела» адбілася на ўсёй сям’і Ірыны Абельскай? Якім чынам яе маці стала міністрам і пра які сакрэт яе бацькі маўчыць беларуская прапаганда? І хто нарэшце паказаў яе разам з Мікалаем Лукашэнкам?
У новым сюжэце «Нашай Нівы» глядзіце падрабязную гісторыю Ірыны Абельскай.
https://youtu.be/NOTG137R2QE?si=ExH-FMS_04IDxdQq
Аўтамабіль у Мінску наехаў на мужчыну з дзіцячай каляскай, калі той пераходзіў дарогу на пешаходным пераходзе. Кіроўца пераблытаў педалі
Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Касманаўтаў і Ясеніна. Мужчыну і 5-месячнае дзіця адвезлі ў бальніцу для абследавання.
https://nashaniva.com/362337
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362337
Вальфовіч: Беларусь не пагражае ні Польшчы, ні краінам Балтыі
Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі абверг заявы Уладзіміра Зяленскага.
https://nashaniva.com/362335
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362335
Галоўчанка наведаў заапарк ва Угандзе
Карміў жырафаў і праяўляў цікаўнасць да змей і кракадзілаў.
https://nashaniva.com/362332
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362332
Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі
На датэрміновых выбарах у Германіі лідзіруюць хрысціянскія дэмакраты. На другім месцы — «Альтэрнатыва для Германіі»
https://nashaniva.com/362331
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362331
Белстат: на 10 мінчанак па статыстыцы 8 мінчан
Статыстычнае ведамства падрыхтавала падборку даных пра мужчын, якія жывуць у Мінску.
https://nashaniva.com/362329
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362329
СБУ выкрыла больш за 100 агентурных сетак. Расійскія агенты планавалі забіць Зяленскага, Буданава і кіраўніка самой СБУ
Выканаўцамі мусілі стаць высокапастаўленыя асобы, адказныя за ахову кіраўніцтва краіны.
https://nashaniva.com/362325
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362325
Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя
Эксперты раяць з асцярожнасцю адносіцца да прыёму антыгістамінных сродкаў і шукаць бяспечныя альтэрнатывы.
https://nashaniva.com/362256
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362256
⚡️ Сямейныя драмы Ірыны Абельскай: як Лукашэнка яе хаваў, на каго памяняў і як вярнуў ва ўладу
Галоўнай загадкай Аляксандра Лукашэнкі доўгі час была асоба маці яго малодшага сына Мікалая. Сам Лукашэнка ніколі публічна не называў яе імя. Але ж уся Беларусь ведала, што гэта яго былая асабістая доктарка Ірына Абельская.
Але ці сапраўды гэта так? Як Абельская трапіла ў апалу і кім Лукашэнка яе замяніў? Што вядома пра яе другога сына? Як блізкасць «да галоўнага цела» адбілася на ўсёй сям’і Ірыны Абельскай? Якім чынам яе маці стала міністрам і пра які сакрэт яе бацькі маўчыць беларуская прапаганда? І хто нарэшце паказаў яе разам з Мікалаем Лукашэнкам?
У новым сюжэце «Нашай Нівы» глядзіце падрабязную гісторыю Ірыны Абельскай.
https://youtu.be/NOTG137R2QE?si=ExH-FMS_04IDxdQq
З якімі міратворчымі прапановамі Макрон і Стармер едуць у Вашынгтон
Брытанія і Францыя прадставяць Трампу план размяшчэння ва Украіне 30 тысяч міратворцаў.
https://nashaniva.com/362321
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362321
А ці ведалі вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?
Пасля аплаты з дынаміка нават гучыць «дзякуй».
https://nashaniva.com/362320
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362320
Беларуску затрымалі ў Пецярбургу «за абразы Лукашэнкі»
62-гадовая жанчына была ў вышуку. Цяпер яе дэпартуюць у Беларусь.
https://nashaniva.com/362316
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362316
Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё
У новым выпуску ТОКу блогер Вадзім Ермашук, вядомым многім як Vadimati, расказаў пра заўхоза і іншых стукачоў у сваім атрадзе калоніі.
https://nashaniva.com/362307
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362307
Пентагон абверг заявы Трампа, што ЗША выдзелілі Украіне $350 млрд
На гэтым тыдні Трамп паўтарыў сваё сцвярджэнне, што Злучаныя Штаты выдаткавалі 350 мільярдаў долараў на вайну ва Украіне. Гэтая лічба значна перавышае суму, зафіксаваную Міністэрствам абароны ЗША.
https://nashaniva.com/362312
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362312
🔥«Я паставіў свечкі за спачын мянтоў і ўсёй сістэмы» — Vadimati у ТОК
У гэтым выпуску ТОК з блогерам Вадзімам Ермашуком, вядомым многім як Vadimati, мы размаўляем пра каставую сістэму і «нізкі статус» на зоне, які сілавікі выкарыстоўваюць, каб прэсаваць у тым ліку палітычных. У гэтым статусе Вадзім правёў некалькі пякельных гадоў у Бабруйскай калоніі. Гаворым пра стукачоў, «заўхоза» ў атрадзе калоніі, турэмную карупцыю, чыноўнікаў у Гродне і Бондараву.
https://www.youtube.com/watch?v=FXPknUGZ9Pc
У Гомелі зносяць недабудаваную бальніцу. На яе месцы будзе паркоўка з «залатым» коштам машынамесца
Гэта будзе, відаць, самая дарагая паркоўка ў Беларусі, якая абыдзецца бюджэту ў 900 тысяч даляраў.
https://nashaniva.com/362338
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362338
«Альтэрнатыва для Германіі», якая выступае супраць мігрантаў, перамагае ва Усходняй Германіі, дзе і так амаль няма мігрантаў
Тут партыя атрымала каля 30% галасоў, апярэдзіўшы ўсе астатнія. Усходнія немцы вінавацяць у сваіх бедах мігрантаў, на якіх трымаецца эканамічны дабрабыт Заходняй Германіі.
https://nashaniva.com/362336
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362336
Пракуратура не пабачыла «нізкіх матываў» у дзеяннях жывадзёра з Лёзна, які павесіў сабаку на дрэве
Гаспадара сабакі арыштавалі на суткі — на тэрмін меншы, чым даюць за рэпост «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
https://nashaniva.com/362333
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362333
«Трамп, як і Пуцін, хацеў бы перадзелу межаў». А амерыканскія кансерватары ідэалізуюць рэжым Пуціна як левыя ў свой час — Сталіна
Трампу, здаецца, імпануе канцэпцыя Пуціна: вялікія дзяржавы маюць права на сферы ўплыву ў сваім рэгіёне, уключаючы права ўварвання ў суседнія краіны ці іх анексіі.
https://nashaniva.com/362324
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362324
Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle
За «мову змагароў» прыгразілі Крымінальным кодэксам.
https://nashaniva.com/362330
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362330
У Жодзіне з’явілася першая ў краіне кавярня-будка
Першая ў Беларусі ўстанова такога фармату працуе кругласутачна. Але адпачыць у ёй не атрымацца.
https://nashaniva.com/362328
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362328
Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне.
«Або абмяняць пасаду на НАТА. Я не збіраюся заставацца ва ўладзе дзесяцігоддзямі», — заявіў прэзідэнт Украіны на прэс-канферэнцыі.
https://nashaniva.com/362326
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362326
На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс
Надпіс «Вільня наша» з бела-чырвона-белым сцягам зроблены ў той жа дзень, што і надпіс на будынку ЕГУ.
https://nashaniva.com/362323
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362323
Мінчук, які мусіў даглядаць смяротна хворых у хоспісе, афармляў на іх мікрапазыкі
Цынічны спосаб падзарабіць скончыўся для 39-гадовага мужчыны новай крымінальнай справай.
https://nashaniva.com/362322
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362322
Дызайнер прыдумаў новы беларускі інтэр’ерны стыль — беландзі
Што гэта такое?
https://nashaniva.com/362319
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362319
Маск загадаў усім федэральным чыноўнікам ЗША справаздачыцца, што яны робяць, або звольніцца
У суботу ўвечары адміністрацыя Трампа разаслала электронныя лісты чыноўнікам з патрабаваннем да вечара панядзелка расказаць падрабязнасці аб сваіх працоўных дасягненнях за папярэдні тыдзень.
https://nashaniva.com/362317
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362317
Каб пабачыць старажытны Менск, трэба ехаць у Германію? Чаму на Захадзе па-іншаму глядзяць на славянскія крэпасці
Раскопкі на гарадзішчы на Менцы паспрыялі цікаўнасці да старажытнабеларускай спадчыны. Але нашы ўяўленні пра старажытнасць далёкія ад праўды, пра што нечакана сведчаць помнікі далёка на захадзе.
https://nashaniva.com/361916
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361916
У Нямеччыне пачаліся датэрміновыя выбары ў Бундэстаг
Яны прывядуць да змены ўлады ў краіне.
https://nashaniva.com/362314
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362314
Якая тэмпература павінна быць у аўтобусах і маршрутках у халады?
Калі вадзіцель павінен уключаць ацяпленне ў салоне, расказалі ў Міжрэгіянальнай асацыяцыі перавозчыкаў.
https://nashaniva.com/362311
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362311
Шарэнда-Панасюк патлумачыла, чаму ў зняволенні адмаўлялася ад тэлефонных званкоў дадому
«Я разумела, што для гэтай сістэмы гэта будзе проста дадатковая нагода для ціску», — кажа былая палітзняволеная.
https://nashaniva.com/362277
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362277