Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Хлопец спявае пад дзвярыма былой дзяўчыны серэнады. Кепска ўсім
Мінчанка расказала, што да іх у пад'езд прыходзіць мужчына, які раней сустракаўся з жыхаркай дома. Ён гучна грукае ў дзверы былой дзяўчыны і спявае серэнады. Прычым робіць гэта рэгулярна: кожную пятніцу і ў выходныя па начах.
https://nashaniva.com/362378
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362378
Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч
КДБ лічыць дзяўчыну датычнай да «экстрэмісцкага фармавання» MediaIQ — праекта «Прэс-Клуба» па павышэнні медыяпісьменнасці.
https://nashaniva.com/362373
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362373
Вядомыя імёны мінімум 100 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай
Праект «Горюшко», які шукае ў адкрытых крыніцах інфармацыю пра забітых расійскіх вайскоўцаў, паведаміў, што колькасць пацверджаных загінулых перайшла за чарговую сімвалічную рысу — 100 тысяч чалавек.
https://nashaniva.com/362334
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362334
Вайскоўца Дудука з 120-й асобнай механізаванай брыгады судзяць за перавышэнне ўлады
Ён быў камандзірам мотастралковай роты.
https://nashaniva.com/362366
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362366
Пратасевіч: Вядомы выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне
Раман Пратасевіч напісаў пост з парадамі, як вязням трэба пісаць просьбу да Лукашэнкі пра памілаванне. Сярод іншага ён зрабіў заяву, якая цалкам супярэчыць сцверджанням прапаганды.
https://nashaniva.com/362363
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362363
Хто такі Фрыдрых Мерц, які стане новым канцлерам Германіі
Еўропа глядзіць на Германію і спадзяваецца, што тая возьме на сябе лідарства.
https://nashaniva.com/362351
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362351
Расследавальнікі далі новую ацэнку загінулых расійскіх вайскоўцаў на вайне ва Украіне
Галоўны для РФ вынік трох гадоў вайны: краіна расплачваецца за напад на Украіну сотнямі жыццяў за дзень, і гэтыя страты растуць.
https://nashaniva.com/362356
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362356
Што за качок зачараваў беларусак шпацырам у вітрыне ў адных трусах
Днямі ў сацсетках беларускага вытворцы адзення Mark Formelle з'явіўся ролік, як у вітрыну крамы замест манекена паставілі маладога мужчыну ну вельмі спартыўнага целаскладу. Жывы манекен прымусіў гаварыць пра сябе. @tribuna_by даведалася, хто ён.
https://nashaniva.com/362350
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362350
Новы след Францыска Скарыны адшукаўся ва Уроцлаве. Як Контррэфармацыя дапамагла выданню першай друкаванай кнігі ў ВКЛ
У навуковай літаратуры неаднаразова ўздымалася пытанне пра сувязі беларускага першадрукара з Уроцлавам, сталіцай Сілезіі. Цяпер навукоўцы змаглі даказаць, што першая друкаваная кніга ў Вялікім Княстве Літоўскім з’явілася шмат у чым дзякуючы гэтаму гораду. А таксама дзякуючы рэлігійнаму канфлікту ў Еўропе.
https://nashaniva.com/362239
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362239
⚡️ Сямейныя драмы Ірыны Абельскай: як Лукашэнка яе хаваў, на каго памяняў і як вярнуў ва ўладу
Галоўнай загадкай Аляксандра Лукашэнкі доўгі час была асоба маці яго малодшага сына Мікалая. Сам Лукашэнка ніколі публічна не называў яе імя. Але ж уся Беларусь ведала, што гэта яго былая асабістая доктарка Ірына Абельская.
Але ці сапраўды гэта так? Як Абельская трапіла ў апалу і кім Лукашэнка яе замяніў? Што вядома пра яе другога сына? Як блізкасць «да галоўнага цела» адбілася на ўсёй сям’і Ірыны Абельскай? Якім чынам яе маці стала міністрам і пра які сакрэт яе бацькі маўчыць беларуская прапаганда? І хто нарэшце паказаў яе разам з Мікалаем Лукашэнкам?
У новым сюжэце «Нашай Нівы» глядзіце падрабязную гісторыю Ірыны Абельскай.
https://youtu.be/NOTG137R2QE?si=ExH-FMS_04IDxdQq
Аўтамабіль у Мінску наехаў на мужчыну з дзіцячай каляскай, калі той пераходзіў дарогу на пешаходным пераходзе. Кіроўца пераблытаў педалі
Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Касманаўтаў і Ясеніна. Мужчыну і 5-месячнае дзіця адвезлі ў бальніцу для абследавання.
https://nashaniva.com/362337
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362337
Вальфовіч: Беларусь не пагражае ні Польшчы, ні краінам Балтыі
Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі абверг заявы Уладзіміра Зяленскага.
https://nashaniva.com/362335
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362335
Галоўчанка наведаў заапарк ва Угандзе
Карміў жырафаў і праяўляў цікаўнасць да змей і кракадзілаў.
https://nashaniva.com/362332
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362332
Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі
На датэрміновых выбарах у Германіі лідзіруюць хрысціянскія дэмакраты. На другім месцы — «Альтэрнатыва для Германіі»
https://nashaniva.com/362331
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362331
Белстат: на 10 мінчанак па статыстыцы 8 мінчан
Статыстычнае ведамства падрыхтавала падборку даных пра мужчын, якія жывуць у Мінску.
https://nashaniva.com/362329
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362329
«Іх сабакі брэшуць па начах, палохаюць дзяцей»
Жыхары шматпавярховіка ў Мінску скардзяцца на суседзяў, што пераехалі з прыватнага дома.
https://nashaniva.com/362371
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362371
Прэзідэнт Літвы лічыць магчымым уступленне Украіны ў ЕС праз пяць год
Гітанас Наўседа прапанаваў зафіксаваць 1 студзеня 2030 датай уступлення Украіны ў Еўрапейскі Саюз. «Зробім шлях Украіны ў ЕС няўхільным».
https://nashaniva.com/362372
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362372
UPD. Негатыўныя лайкі да гэтага паста накручвалі боты. Гэта было заўважна па нехарактэрнай дынаміцы іх нарастання.
4,972% — вось чаму гэта самая важная лічба нямецкіх выбараў
Прарасійская партыя «Саюз Сары Вагенкнехт» не перасякае пяціпрацэнтны бар'ер. Гэты факт можа быць вельмі важным для будучыні Еўропы — і Беларусі.
https://nashaniva.com/362369
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362369
Ксяндза з Ліды Дзмітрыя Мальца затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы
Святар стаў вядомы, калі ў 2023 годзе яго хацелі прызваць у армію. У касцёле нават прайшла развітальная імша, аднак пасля розгаласу ў СМІ прызыў адмянілі.
Сёння ў яго судовае пасяджэнне па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ, піша @christianvision.
«А ёсць спецыяльнасць «Галя, адмена»?» Тыкток жартуе з таго, як у Смілавіцкім каледжы вучаць прадаўцоў
Настаўніца са Смілавіцкага каледжа паказала, як у іх вучаць на прадаўцоў. Відэа сабрала ўжо каля двух мільёнаў праглядаў.
https://nashaniva.com/362242
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362242
У Мінску кіроўца збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У момант аварыі не працавалі святлафоры.
https://nashaniva.com/362355
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362355
Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнт Еўрарады Антоніу Кошта прыбылі ў Кіеў у 3-ю гадавіну вайны
Таксама ў Кіеве сустрэлі прэм'ера Канады Трудо, прэзідэнтаў Літвы і Латвіі, прэм'ера Эстоніі — усяго сёння ва Украіну прыедуць 13 замежных лідараў.
Максім Рыжанкоў адправіўся ў Швейцарыю
Увечары чакаецца выступ міністра на пасяджэнні Савета па правах чалавека. Прэс-служба МЗС абяцае, што ад гэтага выступу ў СПЧ «будзе горача».
https://nashaniva.com/362349
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362349
Роўна тры гады таму Расія пайшла поўнамаштабнай вайной супраць Украіны. Як змянілася Украіна за гэты час
Поўнамаштабная вайна на вынослівасць працягваецца ўжо роўна тры гады. Калі для Украіны сітуацыя з узбраеннем і грашыма дзякуючы дапамозе саюзнікаў была больш-менш стабільнай, то з іншымі рэсурсамі, перш за ўсё з чалавечымі, краіна ў 2024 годзе аказалася на мяжы прорвы.
https://nashaniva.com/362345
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362345
У Гомелі зносяць недабудаваную бальніцу. На яе месцы будзе паркоўка з «залатым» коштам машынамесца
Гэта будзе, відаць, самая дарагая паркоўка ў Беларусі, якая абыдзецца бюджэту ў 900 тысяч даляраў.
https://nashaniva.com/362338
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362338
«Альтэрнатыва для Германіі», якая выступае супраць мігрантаў, перамагае ва Усходняй Германіі, дзе і так амаль няма мігрантаў
Тут партыя атрымала каля 30% галасоў, апярэдзіўшы ўсе астатнія. Усходнія немцы вінавацяць у сваіх бедах мігрантаў, на якіх трымаецца эканамічны дабрабыт Заходняй Германіі.
https://nashaniva.com/362336
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362336
Пракуратура не пабачыла «нізкіх матываў» у дзеяннях жывадзёра з Лёзна, які павесіў сабаку на дрэве
Гаспадара сабакі арыштавалі на суткі — на тэрмін меншы, чым даюць за рэпост «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
https://nashaniva.com/362333
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362333
«Трамп, як і Пуцін, хацеў бы перадзелу межаў». А амерыканскія кансерватары ідэалізуюць рэжым Пуціна як левыя ў свой час — Сталіна
Трампу, здаецца, імпануе канцэпцыя Пуціна: вялікія дзяржавы маюць права на сферы ўплыву ў сваім рэгіёне, уключаючы права ўварвання ў суседнія краіны ці іх анексіі.
https://nashaniva.com/362324
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362324
Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle
За «мову змагароў» прыгразілі Крымінальным кодэксам.
https://nashaniva.com/362330
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362330
У Жодзіне з’явілася першая ў краіне кавярня-будка
Першая ў Беларусі ўстанова такога фармату працуе кругласутачна. Але адпачыць у ёй не атрымацца.
https://nashaniva.com/362328
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362328