nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Вось відэа публічнай звадкі між Трампам і Вэнсам ды Зяленскім

Прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт ЗША чыталі натацыі, Зяленскі ледзьве стрымліваў сябе. Усё гэта — перад журналістамі.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп: «Мне падабаецца яго вопратка». Зяленскі: «Сапраўды?»

Трамп: «Дарэчы, я думаю, што ён [Зяленскі] выдатны хлопец».

У Зяленскага журналісты спыталі, калі ён пераапранецца ў дзелавы касцюм.

«Я буду насіць яго, калі ў нас скончыцца вайна», — адказаў прэзідэнт Украіны.

Трамп — Зяленскаму: «У вас увогуле ёсць касцюм?»

Зяленскі: «Так, у мяне ёсць».

Трамп: «Некаторым амерыканцам не падабаецца, што вы не паважаеце афіцыйны стыль».

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп заявіў, што трэба спыняць вайну, але ЗША гатовы даць зброю

«Спадзяюся, шмат адпраўляць не прыйдзецца», — сказаў Трамп.

«Мы можам казаць пра спыненне агню, але гэта не працуе. У нас быў такі досвед, але гэта не дапамагло», — адзначыў Зяленскі. Ён заклікаў ЗША даць гарантыі Брытаніі і Францыі для ўвядзення міратворцаў.

Зяленскі таксама паказаў Трампу фота ўкраінскіх вайскоўцаў пасля расійскага палону.

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі прыехаў на сустрэчу з Трампам

Прэзідэнт ЗША сустрэў яго на ганку. Відэа апублікаваў Белы дом у X.

«О, ён прыгожа апрануўся сёння», — пажартаваў Трамп, ціснучы руку.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску заканчваюцца аўтамабільныя нумары з сямёркай

Пасля таго, як усе нумары з сямёркай скончацца, для сталічнага рэгіёна будуць выкарыстоўвацца нумары з нумарам 8.

https://nashaniva.com/362733

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362733

Читать полностью…

Наша Ніва

Гомельскага камуніста затрымалі за падпіску на «экстрэмісцкія» рэсурсы — цяпер ён ездзіць па калгасных палях

Аляксандр Лебедзеў, малады камуніст з Гомеля, быў затрыманы ў 2023 годзе за падпіску на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Тады Лебедзеў выкладаў хімію ў адной з гомельскіх школ, але з таго часу памяняў сваё жыццё.

https://nashaniva.com/361715

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362715

Читать полностью…

Наша Ніва

«Чырвоны Крыж» забяспечвае расійскіх палонных прэзерватывамі

Міжнародны камітэт «Чырвонага Крыжа» дамогся паслаблення ўмоў утрымання для расійскіх палонных і забяспечыў шэраг паляпшэнняў у іх утрыманні.

https://nashaniva.com/362721

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362721

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі здымаюць новае прапагандысцкае кіно, каб падлеткі кінуліся паступаць ва ўніверсітэт на настаўнікаў

Чарговы праект «Беларусьфільма» называецца «Класная». Ролю ў ім знайшлі нават для міністра культуры Руслана Чарнецкага.

https://nashaniva.com/362708

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362708

Читать полностью…

Наша Ніва

Чалы: Круты становіцца па сутнасці віцэ-прэзідэнтам

Эканаміст пільна адсочвае прыкметы ўзмацнення фігуры Крутога.

https://nashaniva.com/362715

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362715

Читать полностью…

Наша Ніва

«Прывязалі люкі і скінулі ў раку». Раскрылі забойства, якое адбылося ў 2001 годзе ў Брэсце

Цела доўгія гады заставалася неапазнаным, а справа нераскрытай.

https://nashaniva.com/362712

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362712

Читать полностью…

Наша Ніва

У Магілёве цырульніца выпадкова зрэзала радзімку на шыі хлопчыка

Мама праз суд запрасіла спагнаць з майстра 7000 рублёў.

https://nashaniva.com/362709

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362709

Читать полностью…

Наша Ніва

З Мінска гэтай зімой вывезлі ў 530 разоў менш снегу, чым год таму

У горадзе гэтай зімой не адбывалася ДТЗ, звязаных з галалёдзіцай.

https://nashaniva.com/362702

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362702

Читать полностью…

Наша Ніва

Microsoft афіцыйна закрывае Skype пасля 22 гадоў працы

Microsoft афіцыйна аб’явіла пра спыненне падтрымкі Skype ў маі 2025 года.

https://nashaniva.com/362700

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362700

Читать полностью…

Наша Ніва

«Руская скрыпка на Браншчыне — феномен, пра які вы і не ведалі». Беларусаў раззлавала прыўлашчванне іхняй нацыянальнай культуры

У твітары разгарэлася спрэчка наконт культурнай спадчыны паміж рускімі і беларускімі карыстальнікамі. Паспрабавалі разабрацца, чыя ж скрыпка. 

https://nashaniva.com/362626

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362626

Читать полностью…

Наша Ніва

У 43 гады памёр ідэолаг кобрынскай міліцыі

Падпалкоўнік Андрэй Дарагакупец нядаўна пакінуў пасаду.

https://nashaniva.com/362690

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362690

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп — Зяленскаму: Вы не можаце нам казаць «я хачу тое, я хачу гэта»

«Вы не ў належных умовах, у вас няма карт на руках. Хай людзі пабачаць гэтую размову і пачуюць. Мы на мяжы Трэцяй сусветнай, вы не можаце гуляць. Вы праяўляеце непавагу да нашай краіны і не можаце паказваць, што нам рабіць».

«Ці вы ідзяце на здзелку, ці выходзіце з яе», — дадаў Трамп. Трансляцыя сустрэчы скончылася нервова. З Зяленскім сварыўся таксама віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп: Я пасярэдзіне, я і за Украіну, і за Расію. Я хачу, каб гэта было вырашана

«Я не магу нешта цяжкае сказаць супраць Пуціна, а потым проста патэлефанаваць і спытаць: як справы, як наша здзелка?»

«Калі ўзмацняць напружанне то не будзе выхаду», — заявіў Трамп.

Читать полностью…

Наша Ніва

Былы палітвязень Ігар Банцар знаходзіцца ў варшаўскім СІЗА

Яго арыштавалі на тры месяцы, піша @mediazona_by.

https://nashaniva.com/362739

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362739

Читать полностью…

Наша Ніва

У былога аператара «Белсата» на фронце загінуў ужо другі сын

Раман Ратушны палёг у 2022-м пад Ізюмам, а 27 лютага загінуў і Васіль Ратушны.

https://nashaniva.com/362710

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362710

Читать полностью…

Наша Ніва

Даследаванне выявіла ў Гродне 285 варожых Беларусі назваў вуліц. Вось як прапануюць іх перайменаваць

285 тапанімічных аб’ектаў у Гродне маюць прапагандысцкі савецкі або расійскі каланіяльны характар, таму іх трэба перайменаваць — такімі лічбамі падзяліўся Алесь Чайчыц з геральдычнай рады «Пагоня» ў новай частцы даследавання па дэкамунізацыі.

https://nashaniva.com/362704

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362704

Читать полностью…

Наша Ніва

У Санкт-Пецярбургу аўтобус страціў кіраванне і пратараніў некалькі машын ды іншы аўтобус

Загінула жанчына, якая стаяла на прыпынку.

На відэа падобна, што гэта аўтобус вытворчасці МАЗ.

Читать полностью…

Наша Ніва

Кныровіч тры гады быў у супольнасці блогераў «Інфапойнт», але цяпер развітаўся з аб'яднаннем і расказаў падрабязнасці працы

Бізнэсмен будзе сам шукаць фінансаванне для свайго ютуб-канала «Кнырович. План».

https://nashaniva.com/362699

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362699

Читать полностью…

Наша Ніва

Акулы атакавалі расійскіх турыстаў ля берагоў Філіпін

Аднаго забілі, другому адгрызлі руку.

https://nashaniva.com/362717

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362717

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінчук скраў ля крамы пральную машыну, а пасля дабіраўся з ёй да дома на трох розных машынах

Работнікі крамы паставілі пралку каля ўваходу, гэтым і скарыстаўся прадпрымальны суайчыннік.

https://nashaniva.com/362713

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362713

Читать полностью…

Наша Ніва

Сілы абароны Украіны паказалі, як выбухаў знішчаны склад захоўвання тэрмабарычных боепрыпасаў на акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці, у раёне Сялідава.

Читать полностью…

Наша Ніва

Эфект дня нараджэння. Чаму верагоднасць памерці ў гэты дзень вышэйшая, чым у любы іншы

Гэтая статыстычная з'ява была заўважана ў розных краінах. Адназначнага тлумачэння ёй няма, але на гэта могуць уплываць фізіялагічныя і псіхалагічныя фактары, паводзіны людзей і нават асаблівасці статыстычнага ўліку.

Распавядаем, чаго варта асцерагацца.

https://nashaniva.com/362692

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362692

Читать полностью…

Наша Ніва

Стармер збірае ў Лондане еўрапейскіх лідараў і Зяленскага, каб прыняць рашэнні па выніках перамоў з Трампам

На сустрэчу запрошаныя лідары з усёй кантынентальнай Еўропы, у тым ліку Францыі, Германіі, Даніі, Італіі, а таксама прадстаўнікі Турцыі, НАТА і ЕС.

https://nashaniva.com/362701

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362701

Читать полностью…

Наша Ніва

Мужчына ў балаклаве ў Салігорску зняў грошы ў банкамаце

І зараз можа сесці на 10 гадоў.

https://nashaniva.com/362693

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362693

Читать полностью…

Наша Ніва

У Гомельскім раёне беспілотнік упаў і ўзарваўся, спаліўшы гаспадарчую пабудову

https://nashaniva.com/362694

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362694

Читать полностью…

Наша Ніва

У якой авіякампаніі найлепшы эканом-клас, а дзе самы шыкоўны «бізнэс»

Сталі вядомы вынікі сусветнага конкурсу, які ацэньвае ўмовы на борце авіякампаній у розных класах абслугоўвання.

https://nashaniva.com/362430

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362430

Читать полностью…
Subscribe to a channel