Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У Папы Францішка здарыўся бронхаспазм
У Францішка ўчора адбыўся ізаляваны эпізод бронхаспазму з наступным пагаршэннем дыхання, што запатрабавала прымянення неінвазіўнай штучнай вентыляцыі лёгкіх
https://nashaniva.com/362770
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362770
Смак гэтага дэсерту чароўны: дубайскае тырамісу
Забудзьце пра дубайскі шакалад і папесціце сябе асаблівым дэсертам, які скрадзе ваша сэрца. Гэты кулінарны шэдэўр без духоўкі выкліча захапленне вашых гасцей і сямейнікаў. Вы з'ясце яго за раз!
https://nashaniva.com/362340
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362340
Да чаго прыводзіць шлюб паміж стрыечнымі братамі і сёстрамі: новыя даныя
Людзям даўно вядомы негатыўныя наступствы шлюбу паміж блізкімі сваякамі. Акрамя медыцынскіх аспектаў, у апошнія гады ўвага надаецца і сацыяльным наступствам такіх шлюбаў.
https://nashaniva.com/362731
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362731
Падчас палёту ў самалёце памерла жанчына, экіпаж не змог яе перанесці з салона і таму пасадзіў у пасажырскае крэсла
Пара, якая ляцела ў доўгачаканы адпачынак, правяла побач з памерлай жанчынай некалькі гадзін.
https://nashaniva.com/362760
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362760
Трамп: Зяленскі вельмі моцна пераацаніў свае магчымасці
Трамп таксама заявіў, што Зяленскі — «не той чалавек, які хоча заключыць мір», у той час як ЗША зацікаўленыя «ў спыненні кровапраліцця».
https://nashaniva.com/362759
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362759
Кіраўнік Дзярждэпа: Зяленскі павінен выбачыцца за тое, што ператварыў перамовы ў фіяска
Марка Рубіа сказаў, што ўкраінскаму лідару не трэба было «станавіцца антаганістам».
https://nashaniva.com/362757
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362757
Зяленскі з цвёрдасцю і вытрымкай дае інтэрв’ю FoxNews
🔹 «Ніхто не хоча скончыць вайну больш за нас, украінцаў… Я лічу, што мы павінны быць на адным баку [з ЗША] — разам спыніць Пуціна».
🔹 «Я паважаю Трампа і паважаю амерыканцаў. Лічу, што мы павінны быць адкрытымі і сумленнымі. Але я не лічу, што зрабіў нешта дрэннае. Трэба разумець пазіцыю Украіны і ўкраінцаў», — сказаў Зяленскі ў адказ на пытанне вядучага, ці павінен ён прасіць прабачэння ў Трампа.
🔹 На пытанне вядучага, ці шкадуе Зяленскі, што адбылася спрэчка з Трампам: «Так, я не думаю, што гэта было добра».
🔹 «Украіна гатовая да міру, але мір можа быць толькі з пазіцыі моцнага — мы павінны мець зброю і гарантыі доўгатэрміновага міру».
🔹 Журналіст: Вы лічыце, што вашыя адносіны з Трампам пасля сённяшняга можна выратаваць?
Зяленскі: Так, вядома, бо гэта больш, чым адносіны паміж прэзідэнтамі, гэта адносіны паміж народамі. І мы ўдзячныя амерыканскаму народу.
Please, mister President…
Поўная версія вострай размовы Зяленскага з Трампам і Вэнсам з субцітрамі
Зяленскі ціха вылаяўся, калі Вэнс сказаў, што ён «бачыў сторыз»
Вэнс пасля натацыі аб праблемах Украіны: …Вам трэба дзякаваць прэзідэнту Трампу.
Зяленскі: Вы калі-небудзь былі ва Украіне, каб разумець, якія ў нас праблемы?
Вэнс: Я быў…
Зяленскі: Дык прыедзьце некалі.
Вэнс: Насамрэч, я глядзеў і бачыў сторыз, і я ведаю, што адбываецца.
Зяленскі: С***.
«Здзекаваліся з майго дзіцяці»
Бацька брэсцкай школьніцы расказаў, як яе прымусілі прасіць прабачэння на каленях і пагражалі, што згвалцяць, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/362745
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362745
«Мне здаецца, Пуцін нас уцягне ў вайну». Алексіевіч выступіла ў Вільні — не абышлося без моўнай сваркі
Пакаленне старых аказалася мацнейшае, а мы занадта спадзяваліся на чыстыя дэмакратычныя інстытуты, разважала пісьменніца. 28 лютага Святлана Алексіевіч сустрэлася з беларусамі Вільні.
На падзеі прысутнічала і @NashaNiva — расказваем самае цікавае.
https://nashaniva.com/362744
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362744
Зяленскі падзякаваў Трампу, Кангрэсу і народу Амерыкі за падтрымку і гэты візіт.
https://nashaniva.com/362749
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362749
Пасля зрыву перамоваў Трампа і Зяленскага абрынуўся расійскі біржавы рынак.
Читать полностью…Пасля публічнай сваркі ў Белым доме Трамп папрасіў Зяленскага «з'ехаць»
Пра гэта паведамляе тэлеканал Fox News.
https://nashaniva.com/362743
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362743
Зяленскі датэрмінова пакідае Белы дом
Сумесная прэс-канферэнцыя з Трампам не адбудзецца.
«Сочаць, каб замежнік атрымліваў не менш за мясцовых». Айцішнік здзейсніў мару і пераехаў у Швейцарыю
Уладзіслаў — Software Engineer, займаецца бэкэнд-распрацоўкай на Node.js. У 2022-м ён рэлакаваўся ў Берлін, працаваў у нямецкім стартапе. Пару гадоў таму ўладкаваўся ў швейцарскую кампанію з офісам у Берліне, а сёлета пераехаў у Цюрых.
Ён расказаў @devby пра нюансы жыцця і працы ў Швейцарыі з беларускім пашпартам.
https://nashaniva.com/362767
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362767
Самалёт Зяленскага ляціць у Лондан
https://nashaniva.com/362768
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362768
Сталічную настаўніцу фізкультуры судзяць за ўдзел у пратэстах
Яне Чобат пагражае да трох гадоў калоніі.
https://nashaniva.com/362720
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362720
Досвед Масквы. Што абвешчаная рэнавацыя можа прынесці гарадам Беларусі
Беларускія ўлады абвясцілі пра намер увесці праграму рэнавацыі па прыкладзе Расіі. Заяўляецца, што «хрушчоўкі» вычарпалі свой тэрмін эксплуатацыі, а рэнавацыя павінна вырашыць жыллёвыя праблемы. Разабраліся, як праходзіла рэнавацыя ў Расіі і якія плюсы і мінусы гэта можа мець для Беларусі.
https://nashaniva.com/362588
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362588
ВІДЭАНАВІНЫ: У Лукашэнкі здалі нервы: істэрыка на нарадзе / Раптоўна памёр Азаронак-старэйшы: што вядома
Галоўныя навіны дня. Лукашэнка даў канцэрт: вялікая нарада, крыкі і прэтэнзіі міністрам і чыноўнікам. Сканаў бацька Рыгора Азаронка: што вядома. Як і дзе зарабляе былы міністр Лукашэнкі? А таксама, што ён прадае ў Беларусі? Бяда ў Гомельскім раёне: што здарылася? Пасадзілі вядомага беларускага аналітыка. Незвычайныя прыдумкі беларускіх майстроў.
Падрабязнасці ў навінах «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=Lt1GgZxY8fA
Зяленскі не стаў выбачацца за публічную перапалку з Трампам і Вэнсам
Але ў інтэрв’ю Fox News заявіў, што ўпэўнены: іх адносіны яшчэ можна аднавіць.
https://nashaniva.com/362758
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362758
Прэм’ер Брытаніі Стармер, які грае ролю перамоўніка між Трампам і еўрапейцамі, перагаварыў па тэлефоне і з Трампам, і з Зяленскім, спрабуючы ўратаваць сітуацыю
«Сёння ўвечары прэм’ер-міністр размаўляў як з прэзідэнтам Трампам, так і з прэзідэнтам Зяленскім, — заявіла яго прэс-сакратарка. — Ён захоўвае непахісную падтрымку Украіны і робіць усё, што можа, каб знайсці шлях да трывалага міру, заснаванага на суверэнітэце і бяспецы Украіны».
«Прэм’ер-міністр з нецярпеннем чакае сусветных лідараў у нядзелю, у тым ліку і прэзідэнта Зяленскага», — дадала прэс-сакратарка.
Італія спрабуе ўратаваць адзінства Захаду, што стаіць на краі гістарычнага расколу
Прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні прапануе правесці экстраны саміт з удзелам ЗША, краін ЕС і саюзнікаў.
Telegram пачне паказваць краіну, у якой зарэгістраваны акаўнт, і дату яго рэгістрацыі. Ці можа гэта быць небяспечным?
Змены, якія Павел Дураў анансаваў у ліпені 2024 года, увасабляюцца ў жыццё. Меры павінны найперш абараняць ад махляроў.
https://nashaniva.com/362730
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362730
Белы дом апублікаваў заяву па выніках прэс-канферэнцыі Трампа і Зяленскага
Асноўная частка апублікаванай заявы складаецца з дадатковых аргументаў да выказванняў, якія Трамп ужо агучыў падчас прэс-канферэнцыі. Называецца тэкст «Прэзідэнт Трамп і віцэ-прэзідэнт Вэнс выступаюць на баку амерыканцаў».
https://nashaniva.com/362751
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362751
Маск: Зяленскі знішчыў сябе ў вачах амерыканскага народа.
Каспараў: Не, гэта Трамп знішчыў Амерыку ў вачах свету.
Еўрапейскія лідары выказваюць Зяленскаму падтрымку ў ягонай спрэчцы з Трампам
Ужо адрэагавалі прэм’ер Польшчы Дональд Туск, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і намеснік Фрыдрыха Мерца.
https://nashaniva.com/362747
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362747
Маск: Зяленскі знішчыў сябе ў вачах амерыканскага народа.
Читать полностью…Трамп заявіў, што Зяленскі «праявіў непавагу да Злучаных Штатаў Амерыкі»
«Ён [Зяленскі] зможа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру», — напісаў у сваёй сацсетцы прэзідэнт ЗША.
ВІДЭАНАВІНЫ: У Лукашэнкі здалі нервы: істэрыка на нарадзе / Раптоўна памёр Азаронак-старэйшы: што вядома
Галоўныя навіны дня. Лукашэнка даў канцэрт: вялікая нарада, крыкі і прэтэнзіі міністрам і чыноўнікам. Сканаў бацька Рыгора Азаронка: што вядома. Як і дзе зарабляе былы міністр Лукашэнкі? А таксама, што ён прадае ў Беларусі? Бяда ў Гомельскім раёне: што здарылася? Пасадзілі вядомага беларускага аналітыка. Незвычайныя прыдумкі беларускіх майстроў.
Падрабязнасці ў навінах «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=Lt1GgZxY8fA