Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі
Прарасійская даносчыца, упэўненая ў сваёй беспакаранасці, пайшла ў лабавую атаку на блізкае кола Аляксандра Лукашэнкі.
https://nashaniva.com/362790
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362790
Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў тысячы раней засакрэчаных аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны
Пасля вайны імі карысталася амерыканская разведка, а цяпер гэта ўнікальная крыніца для гісторыкаў і краязнаўцаў.
https://nashaniva.com/362788
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362788
Краіны Балтыі незадаволеныя, што іх не запрасілі на саміт па Украіне ў Лондане
Саміт, ініцыяваны прэм'ерам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, пройдзе ў Лондане 2 сакавіка.
https://nashaniva.com/362792
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362792
Купрэйчык з «Белпола» расказаў, ці магчымы ў Беларусі бунт сілавікоў
Адзін з удзельнікаў ініцыятывы былых сілавікоў «Белпол» Мацвей Купрэйчык таксама паразважаў, ці спыняцца рэпрэсіі.
https://nashaniva.com/362781
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362781
Ва ўзросце 45 гадоў памёр начальнік аддзела МАРГ Яўген Кудравец
Начальнік аддзела Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю памёр пасля цяжкой хваробы.
https://nashaniva.com/362783
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362783
Ціханоўская падтрымала Украіну
Святлана Ціханоўская ў сваім твітары пракаментавала ўчорашні слоўны канфлікт паміж Уладзімірам Зяленскім з Дональдам Трампам і Джэй Дзі Вэнсам у Вашынгтоне.
https://nashaniva.com/362780
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362780
Як адрэагавала беларускае грамадства і прапагандысты на сварку Трампа і Зяленскага
Сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Дональдам Трампам і віцэ-прэзідэнтам Джэй Дзі Вэнсам у Белым доме ў пятніцу перарасла ў спрэчку на павышаных тонах, што многіх шакавала.
«Наша Ніва» сабрала рэакцыі беларускага грамадства і прапаганды.
https://nashaniva.com/362771
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362771
Участак пад Мінскам прадалі за 115 тысяч даляраў — першы рэкорд года
Першапачатковая цана лота была 18 900 даляраў.
https://nashaniva.com/362775
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362775
«Раней рабілі лепш?» У Мінску працуе выстава рарытэтнай радыё– і аўдыятэхнікі
У Мінску побач з плошчай Якуба Коласа працуе выстава радыё– і аўдыятэхнікі «Радыёэпоха».
Журналісты зазірнулі туды, каб закрануць настальгічныя ноткі душы (хоць ужывую ўсё гэта выглядае куды цікавей).
https://nashaniva.com/362772
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362772
«Сочаць, каб замежнік атрымліваў не менш за мясцовых». Айцішнік здзейсніў мару і пераехаў у Швейцарыю
Уладзіслаў — Software Engineer, займаецца бэкэнд-распрацоўкай на Node.js. У 2022-м ён рэлакаваўся ў Берлін, працаваў у нямецкім стартапе. Пару гадоў таму ўладкаваўся ў швейцарскую кампанію з офісам у Берліне, а сёлета пераехаў у Цюрых.
Ён расказаў @devby пра нюансы жыцця і працы ў Швейцарыі з беларускім пашпартам.
https://nashaniva.com/362767
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362767
Самалёт Зяленскага ляціць у Лондан
https://nashaniva.com/362768
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362768
Сталічную настаўніцу фізкультуры судзяць за ўдзел у пратэстах
Яне Чобат пагражае да трох гадоў калоніі.
https://nashaniva.com/362720
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362720
Досвед Масквы. Што абвешчаная рэнавацыя можа прынесці гарадам Беларусі
Беларускія ўлады абвясцілі пра намер увесці праграму рэнавацыі па прыкладзе Расіі. Заяўляецца, што «хрушчоўкі» вычарпалі свой тэрмін эксплуатацыі, а рэнавацыя павінна вырашыць жыллёвыя праблемы. Разабраліся, як праходзіла рэнавацыя ў Расіі і якія плюсы і мінусы гэта можа мець для Беларусі.
https://nashaniva.com/362588
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362588
ВІДЭАНАВІНЫ: У Лукашэнкі здалі нервы: істэрыка на нарадзе / Раптоўна памёр Азаронак-старэйшы: што вядома
Галоўныя навіны дня. Лукашэнка даў канцэрт: вялікая нарада, крыкі і прэтэнзіі міністрам і чыноўнікам. Сканаў бацька Рыгора Азаронка: што вядома. Як і дзе зарабляе былы міністр Лукашэнкі? А таксама, што ён прадае ў Беларусі? Бяда ў Гомельскім раёне: што здарылася? Пасадзілі вядомага беларускага аналітыка. Незвычайныя прыдумкі беларускіх майстроў.
Падрабязнасці ў навінах «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=Lt1GgZxY8fA
Зяленскі не стаў выбачацца за публічную перапалку з Трампам і Вэнсам
Але ў інтэрв’ю Fox News заявіў, што ўпэўнены: іх адносіны яшчэ можна аднавіць.
https://nashaniva.com/362758
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362758
У Расіі група вайскоўцаў адмаўляецца ваяваць ва Украіне. Іх адпраўляюць на фронт сілком
Больш за 100 вайскоўцаў расійскай арміі, якія адмовіліся ваяваць, 28 лютага гвалтоўна пасадзілі ў аўтобусы і даставілі з вайсковай камендатуры ў Чабаркулі Чалябінскай вобласці ў Екацярынбург. Там мужчын размясцілі ў палатачным гарадку за 20 кіламетраў ад мясцовага аэрапорта «Кальцова», а адтуль падманам вывезлі ў Луганск.
https://nashaniva.com/362798
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362798
У Будслаўскі касцёл вярнулі статую, пашкоджаную пры пажары
Фігура Езуса Журботнага адносіцца да першай паловы XVII стагоддзя.
https://nashaniva.com/362789
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362789
Галоўны трэнер гродзенскага «Нёмана» атрымаў чырвоную картку за непрыстойны жэст
Інцыдэнт адбыўся ў самым канцы матча 1/8 фіналу Кубка Беларусі, у якім «Нёман» сустракаўся з мінскім «Дынама».
https://nashaniva.com/362791
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362791
Святлана Ціханоўская сустрэлася са Святланай Алексіевіч
«Гэта была цёплая і шчырая сустрэча, размова закранула і Украіну», — напісала прэс-служба дэмакратычнай лідаркі.
https://nashaniva.com/362785
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362785
Археолагі пацвердзілі: У Крэўскага замка была трэцяя вежа
Падмурак вежы знайшлі яшчэ ў ліпені 2023 года.
https://nashaniva.com/362779
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362779
Беларуска ў ЗША дала дзіцяці прозвішча чужога чалавека. Ці можна так зрабіць у Беларусі?
«Мабыць, трэба было ўпісаць фамілію прэзідэнта», — жартуе беларуска Аксана, якая даўно жыве ў ЗША. Жанчына тлумачыць, як (і чаму) яны з мужам-амерыканцам вырашылі даць свайму сыну прозвішча чалавека, які нават не сваяк дзіцяці.
https://nashaniva.com/362774
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362774
У Ілана Маска нарадзілася 14-е дзіця
Выканаўчая дырэктарка Neuralink Шыван Зіліс нарадзіла ад Ілана Маска чацвёртае сумеснае дзіця — сына Сэлдана Лікурга.
https://nashaniva.com/362766
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362766
Трамп можа скасаваць усю дапамогу Украіне
Усе віды дапамогі ЗША Украіне, уключаючы пастаўкі боепрыпасаў і абсталявання, дазволеныя і аплачаныя пры прэзідэнцтве Джо Байдэна, могуць быць неадкладна скасаваныя, заявіў афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША
https://nashaniva.com/362773
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362773
У Папы Францішка здарыўся бронхаспазм
У Францішка ўчора адбыўся ізаляваны эпізод бронхаспазму з наступным пагаршэннем дыхання, што запатрабавала прымянення неінвазіўнай штучнай вентыляцыі лёгкіх
https://nashaniva.com/362770
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362770
Смак гэтага дэсерту чароўны: дубайскае тырамісу
Забудзьце пра дубайскі шакалад і папесціце сябе асаблівым дэсертам, які скрадзе ваша сэрца. Гэты кулінарны шэдэўр без духоўкі выкліча захапленне вашых гасцей і сямейнікаў. Вы з'ясце яго за раз!
https://nashaniva.com/362340
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362340
Да чаго прыводзіць шлюб паміж стрыечнымі братамі і сёстрамі: новыя даныя
Людзям даўно вядомы негатыўныя наступствы шлюбу паміж блізкімі сваякамі. Акрамя медыцынскіх аспектаў, у апошнія гады ўвага надаецца і сацыяльным наступствам такіх шлюбаў.
https://nashaniva.com/362731
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362731
Падчас палёту ў самалёце памерла жанчына, экіпаж не змог яе перанесці з салона і таму пасадзіў у пасажырскае крэсла
Пара, якая ляцела ў доўгачаканы адпачынак, правяла побач з памерлай жанчынай некалькі гадзін.
https://nashaniva.com/362760
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362760
Трамп: Зяленскі вельмі моцна пераацаніў свае магчымасці
Трамп таксама заявіў, што Зяленскі — «не той чалавек, які хоча заключыць мір», у той час як ЗША зацікаўленыя «ў спыненні кровапраліцця».
https://nashaniva.com/362759
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362759
Кіраўнік Дзярждэпа: Зяленскі павінен выбачыцца за тое, што ператварыў перамовы ў фіяска
Марка Рубіа сказаў, што ўкраінскаму лідару не трэба было «станавіцца антаганістам».
https://nashaniva.com/362757
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362757
Зяленскі з цвёрдасцю і вытрымкай дае інтэрв’ю FoxNews
🔹 «Ніхто не хоча скончыць вайну больш за нас, украінцаў… Я лічу, што мы павінны быць на адным баку [з ЗША] — разам спыніць Пуціна».
🔹 «Я паважаю Трампа і паважаю амерыканцаў. Лічу, што мы павінны быць адкрытымі і сумленнымі. Але я не лічу, што зрабіў нешта дрэннае. Трэба разумець пазіцыю Украіны і ўкраінцаў», — сказаў Зяленскі ў адказ на пытанне вядучага, ці павінен ён прасіць прабачэння ў Трампа.
🔹 На пытанне вядучага, ці шкадуе Зяленскі, што адбылася спрэчка з Трампам: «Так, я не думаю, што гэта было добра».
🔹 «Украіна гатовая да міру, але мір можа быць толькі з пазіцыі моцнага — мы павінны мець зброю і гарантыі доўгатэрміновага міру».
🔹 Журналіст: Вы лічыце, што вашыя адносіны з Трампам пасля сённяшняга можна выратаваць?
Зяленскі: Так, вядома, бо гэта больш, чым адносіны паміж прэзідэнтамі, гэта адносіны паміж народамі. І мы ўдзячныя амерыканскаму народу.