nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

У Запарожжы расійскі шахед запаліў жылы дом

Дрон зруйнаваў дах дома, у выніку чаго адбылося ўзгаранне на плошчы 300 квадратных метраў.

https://nashaniva.com/362810

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362810

Читать полностью…

Наша Ніва

Дарадца Трампа расказаў, што было ўчора пасля таго, як з Белага дома перасталі весці трансляцыю

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША аднагалосна выказалася за спыненне перамоў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

https://nashaniva.com/362808

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362808

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 1 сакавіка

«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі

«Еўропа і свет іншыя, Пуцін зусім не Гітлер». Гісторык Церашковіч дае расклад і параўноўвае сітуацыю з 1930-мі

Трамп: Зяленскі вельмі моцна пераацаніў свае магчымасці. Рутэ параіў Зяленскаму знайсці спосаб аднавіць адносіны з Трампам

«Лукашэнка прапанаваў Трампу набыць рэдказямельныя клубні». Найлепшыя твіты тыдня

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў тысячы раней засакрэчаных аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны

Як адрэагавала беларускае грамадства і прапагандысты на сварку Трампа і Зяленскага

Трамп можа скасаваць усю дапамогу Украіне

Сталічную настаўніцу фізкультуры судзяць за ўдзел у пратэстах

Досвед Масквы. Што абвешчаная рэнавацыя можа прынесці гарадам Беларусі

Беларуска ў ЗША дала дзіцяці прозвішча чужога чалавека. Ці можна так зрабіць у Беларусі?

Читать полностью…

Наша Ніва

«Еўропа і свет іншыя, Пуцін зусім не Гітлер». Гісторык Церашковіч дае расклад і параўноўвае сітуацыю з 1930-мі

Паводзіны новай адміністрацыі ЗША — асабліва пазіцыя Дональда Трампа ў дачыненні да Украіны і перамоў з Расіяй — выклікалі ў многіх беларусаў алармісцкія настроі. Сітуацыю сталі параўноўваць з абстаноўкай перад Другой сусветнай вайной. «Наша Ніва» пагутарыла з гісторыкам Паўлам Церашковічам пра тое, што адрознівае свет канца 1930-ых ад сённяшняга і чаму Трамп не выклікае ў яго трывогі. Размова адбывалася да сустрэчы Зяленскага і Трампа.

https://nashaniva.com/362566

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362566

Читать полностью…

Наша Ніва

Расіяне правялі антываенны марш у цэнтры Берліна з расійскімі трыкалорамі

Як лічаць удзельнікі акцыі, гэты сімвал не мае нічога супольнага з вайной, якую развязаў Пуцін.

https://nashaniva.com/362797

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362797

Читать полностью…

Наша Ніва

У Расіі група вайскоўцаў адмаўляецца ваяваць ва Украіне. Іх адпраўляюць на фронт сілком

Больш за 100 вайскоўцаў расійскай арміі, якія адмовіліся ваяваць, 28 лютага гвалтоўна пасадзілі ў аўтобусы і даставілі з вайсковай камендатуры ў Чабаркулі Чалябінскай вобласці ў Екацярынбург. Там мужчын размясцілі ў палатачным гарадку за 20 кіламетраў ад мясцовага аэрапорта «Кальцова», а адтуль падманам вывезлі ў Луганск.

https://nashaniva.com/362798

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362798

Читать полностью…

Наша Ніва

У Будслаўскі касцёл вярнулі статую, пашкоджаную пры пажары

Фігура Езуса Журботнага адносіцца да першай паловы XVII стагоддзя.

https://nashaniva.com/362789

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362789

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўны трэнер гродзенскага «Нёмана» атрымаў чырвоную картку за непрыстойны жэст

Інцыдэнт адбыўся ў самым канцы матча 1/8 фіналу Кубка Беларусі, у якім «Нёман» сустракаўся з мінскім «Дынама».

https://nashaniva.com/362791

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362791

Читать полностью…

Наша Ніва

Святлана Ціханоўская сустрэлася са Святланай Алексіевіч 

«Гэта была цёплая і шчырая сустрэча, размова закранула і Украіну», — напісала прэс-служба дэмакратычнай лідаркі.

https://nashaniva.com/362785

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362785

Читать полностью…

Наша Ніва

Археолагі пацвердзілі: У Крэўскага замка была трэцяя вежа

Падмурак вежы знайшлі яшчэ ў ліпені 2023 года.

https://nashaniva.com/362779

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362779

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуска ў ЗША дала дзіцяці прозвішча чужога чалавека. Ці можна так зрабіць у Беларусі?

«Мабыць, трэба было ўпісаць фамілію прэзідэнта», — жартуе беларуска Аксана, якая даўно жыве ў ЗША. Жанчына тлумачыць, як (і чаму) яны з мужам-амерыканцам вырашылі даць свайму сыну прозвішча чалавека, які нават не сваяк дзіцяці. 

https://nashaniva.com/362774

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362774

Читать полностью…

Наша Ніва

У Ілана Маска нарадзілася 14-е дзіця

Выканаўчая дырэктарка Neuralink Шыван Зіліс нарадзіла ад Ілана Маска чацвёртае сумеснае дзіця — сына Сэлдана Лікурга.

https://nashaniva.com/362766

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362766

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп можа скасаваць усю дапамогу Украіне

Усе віды дапамогі ЗША Украіне, уключаючы пастаўкі боепрыпасаў і абсталявання, дазволеныя і аплачаныя пры прэзідэнцтве Джо Байдэна, могуць быць неадкладна скасаваныя, заявіў афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША

https://nashaniva.com/362773

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362773

Читать полностью…

Наша Ніва

У Папы Францішка здарыўся бронхаспазм

У Францішка ўчора адбыўся ізаляваны эпізод бронхаспазму з наступным пагаршэннем дыхання, што запатрабавала прымянення неінвазіўнай штучнай вентыляцыі лёгкіх

https://nashaniva.com/362770

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362770

Читать полностью…

Наша Ніва

Смак гэтага дэсерту чароўны: дубайскае тырамісу 

Забудзьце пра дубайскі шакалад і папесціце сябе асаблівым дэсертам, які скрадзе ваша сэрца. Гэты кулінарны шэдэўр без духоўкі выкліча захапленне вашых гасцей і сямейнікаў. Вы з'ясце яго за раз!

https://nashaniva.com/362340

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362340

Читать полностью…

Наша Ніва

«Цяпер такія кнігі чытаеш з пэўным здзіўленнем». Беларускі аўтафікшн у скандынаўскіх дэкарацыях

Новую кнігу Анкі Упалы прыемна і лёгка чытаць, піша Зося Лугавая. 

https://nashaniva.com/362740

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362740

Читать полностью…

Наша Ніва

Рутэ параіў Зяленскаму знайсці спосаб аднавіць адносіны з Трампам

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заклікаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аднавіць стасункі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і назваў іх публічную сварку ў жывым эфіры «вартай шкадавання». 

https://nashaniva.com/362799

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362799

Читать полностью…

Наша Ніва

У Бабруйску нечакана для ўсіх падскочылі цэны на маршруткі

У сёлетнюю вясну пасажыры гарадскіх маршрутных таксі ў Бабруйску «заехалі» з новымі цэнамі. З 1 сакавіка цана праезду павялічылася на 30 капеек, і цяпер адна паездка каштуе 1 рубель 80 капеек. Прытым выглядае, што перагляд цаны стаў нечаканасцю не толькі для пасажыраў, але і для кіроўцаў.

https://nashaniva.com/362800

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362800

Читать полностью…

Наша Ніва

«Лукашэнка прапанаваў Трампу набыць рэдказямельныя клубні». Найлепшыя твіты тыдня

На гэтым тыдні твітар абмяркоўваў гістарычную сварку Зяленскага і Трампа, жаданне апошняга забраць усё рэдказямельнае, а таксама новую частку мультфільма пра Шрэка.

https://nashaniva.com/362707

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362707

Читать полностью…

Наша Ніва

«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі

Прарасійская даносчыца, упэўненая ў сваёй беспакаранасці, пайшла ў лабавую атаку на блізкае кола Аляксандра Лукашэнкі. 

https://nashaniva.com/362790

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362790

Читать полностью…

Наша Ніва

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў тысячы раней засакрэчаных аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны

Пасля вайны імі карысталася амерыканская разведка, а цяпер гэта ўнікальная крыніца для гісторыкаў і краязнаўцаў.

https://nashaniva.com/362788

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362788

Читать полностью…

Наша Ніва

Краіны Балтыі незадаволеныя, што іх не запрасілі на саміт па Украіне ў Лондане

Саміт, ініцыяваны прэм'ерам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, пройдзе ў Лондане 2 сакавіка. 

https://nashaniva.com/362792

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362792

Читать полностью…

Наша Ніва

Купрэйчык з «Белпола» расказаў, ці магчымы ў Беларусі бунт сілавікоў

Адзін з удзельнікаў ініцыятывы былых сілавікоў «Белпол» Мацвей Купрэйчык таксама паразважаў, ці спыняцца рэпрэсіі.

https://nashaniva.com/362781

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362781

Читать полностью…

Наша Ніва

Ва ўзросце 45 гадоў памёр начальнік аддзела МАРГ Яўген Кудравец

Начальнік аддзела Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю памёр пасля цяжкой хваробы.

https://nashaniva.com/362783

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362783

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўская падтрымала Украіну

Святлана Ціханоўская ў сваім твітары пракаментавала ўчорашні слоўны канфлікт паміж Уладзімірам Зяленскім з Дональдам Трампам і Джэй Дзі Вэнсам у Вашынгтоне.

https://nashaniva.com/362780

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362780

Читать полностью…

Наша Ніва

Як адрэагавала беларускае грамадства і прапагандысты на сварку Трампа і Зяленскага

Сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Дональдам Трампам і віцэ-прэзідэнтам Джэй Дзі Вэнсам у Белым доме ў пятніцу перарасла ў спрэчку на павышаных тонах, што многіх шакавала.

«Наша Ніва» сабрала рэакцыі беларускага грамадства і прапаганды. 

https://nashaniva.com/362771

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362771

Читать полностью…

Наша Ніва

Участак пад Мінскам прадалі за 115 тысяч даляраў — першы рэкорд года

Першапачатковая цана лота была 18 900 даляраў.

https://nashaniva.com/362775

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362775

Читать полностью…

Наша Ніва

«Раней рабілі лепш?» У Мінску працуе выстава рарытэтнай радыё– і аўдыятэхнікі

У Мінску побач з плошчай Якуба Коласа працуе выстава радыё– і аўдыятэхнікі «Радыёэпоха».

Журналісты зазірнулі туды, каб закрануць настальгічныя ноткі душы (хоць ужывую ўсё гэта выглядае куды цікавей).

https://nashaniva.com/362772

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362772

Читать полностью…

Наша Ніва

«Сочаць, каб замежнік атрымліваў не менш за мясцовых». Айцішнік здзейсніў мару і пераехаў у Швейцарыю

Уладзіслаў — Software Engineer, займаецца бэкэнд-распрацоўкай на Node.js. У 2022-м ён рэлакаваўся ў Берлін, працаваў у нямецкім стартапе. Пару гадоў таму ўладкаваўся ў швейцарскую кампанію з офісам у Берліне, а сёлета пераехаў у Цюрых.

Ён расказаў @devby пра нюансы жыцця і працы ў Швейцарыі з беларускім пашпартам.

https://nashaniva.com/362767

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362767

Читать полностью…

Наша Ніва

Самалёт Зяленскага ляціць у Лондан

https://nashaniva.com/362768

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362768

Читать полностью…
Subscribe to a channel