Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
«На гэты момант мы пра гэта не думаем»
Заходнія чыноўнікі адказалі @zerkalo_io, што будзе з Беларуссю ў выпадку заключэння міру паміж Украінай і Расіяй.
https://nashaniva.com/353698
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Санкт-Пецярбургу збілі беспілотнік
БПЛА быў збіты сіламі супрацьпаветранай абароны.
https://nashaniva.com/353695
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пытанне да чытачоў унутры краіны (і чытачоў за мяжой, якім пра гэта пісалі знутры краіны): ці ў вас нармальна працуюць VPNы, якімі вы карыстаецеся? Калі назіраеце штосьці незвычайнае, напішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ @nn_editor ці на nivanasha@proton.me
Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — праз пратонмэйл, сігнал ці тэлеграм).
Двухгадовая беларуска ў Швецыі перакуліла на сябе кіпень
Маці дзяўчынкі ратуе яе ножку ў Польшчы, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/353671
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трэцяя частка «Дзюны» выйдзе не раней за 2027 год
Дэні Вільнёў заявіў, што пачне здымаць фільм толькі ў 2026 годзе. Але фанаты ўжо ў наступным месяцы змогуць ізноў пагрузіцца ў сусвет Фрэнка Герберта.
https://nashaniva.com/353640
Без VPN — па гэтай спасылцы.
На МКАД пагрузчык выскачыў напярэймы машынам
Тры машыны пашкоджаныя.
https://nashaniva.com/353683
Без VPN — па гэтай спасылцы
Лукашэнка запэўнівае, што ў яго паездках па краіне няма намёкаў на перадвыбарчую кампанію
«Ніякай перадвыбарнай кампаніі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка ў Валожыне.
Ён таксама адзначыў, што нават калі і так, то мае на гэта поўнае права.
https://nashaniva.com/353682
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Гомелі тэлевышку падсвяцілі бел-чырвона-белай падсветкай
З дапамогай новай праграмы вежа ў Гомелі здабыла святочны выгляд.
Прыгожа, праўда?
https://nashaniva.com/353679
Без VPN — па гэтай спасылцы
Дом прэм'ера Ізраіля атакаваў беспілотнік
Беспілотнікі былі запушчаныя з тэрыторыі Лівана.
https://nashaniva.com/353674
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Аўсяны кісель і варыяцыі на тэму
Ён можа быць мясным ці вегетарыянскім, пікантным і салодкім, будзённым ці пададзеным святочна. У любым выглядзе і пад любой рэгіянальнай назвай мы пазнаем зімовую страву нашых бабуль — аўсяны кісель.
https://nashaniva.com/248596
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Васкрасенскі ўладкаваўся на працу ў загадкавую кампанію
І нават атрымаў топавую пасаду. Але прычым тут шкламой, віскі і каньяк?
https://nashaniva.com/353669
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Куба засталася без электрычнасці пасля аварыі на галоўнай ЦЭЦ краіны
Гэтая сітуацыя прымусіла прэм'ер-міністра ўвесці «надзвычайнае энергетычнае становішча», а таксама закрыць школы і некаторыя ўстановы да панядзелка.
https://nashaniva.com/353665
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Сямейная драма скончылася страшнай трагедыяй / Сын Лукашэнкі і непрыемная размова
Новы ўказ Лукашэнкі: што зменіцца? Загінула беларуска: трагічная гісторыя. Сакрэтныя перамовы ў Мінску: што вядома. Ці магчымы дыялог апазіцыі і Віктара Лукашэнкі: нечаканы адказ. Як зарабляе грошы беларуская блогерка. Аматар Лукашэнкі наехаў на чыноўнікаў і атрымаў вялікія праблемы. Рэўнасць давяла да суда. На каго пакрыўдзіўся беларускі міністр?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=fwN9803I-qY
Тэлефонныя махляры абдурылі Маляваныча
«Як ягня выконваў іх «парады». Усё вельмі хутка!»
https://nashaniva.com/353660
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ЗША абвясцілі ўзнагароду да 10 мільёнаў даляраў за інфармацыю пра расійскі тэлеграм-канал «Рыбарь»
Яго абвінавачваюць сярод іншага ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары.
https://nashaniva.com/353653
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Польшчы нарадзіліся чатыры вельмі рэдкія суматранскія тыграняты
Тыграняты развіваюцца здаровымі, актыўнымі, пастаянна хочуць есці і гуляць адзін з адным і са сваімі бацькамі.
https://nashaniva.com/353691
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Крыніцы: Уладзімір Чудзянцоў прагне «вырашыць пытанне з Nexta»
Днямі на волю выходзіць Уладзімір Чудзянцоў, і Раман Пратасевіч ужо анансаваў магчымую гутарку з ім. «Наша Ніва» даведалася праз крыніцы сярод былых вязняў, чым думае займацца некалі ўплывовы журналіст.
https://nashaniva.com/353545
Без VPN — па гэтай спасылцы
Кіраўніка ХАМАС забілі стрэлам у галаву
Але незразумела, хто, калі і якой зброяй зрабіў гэты стрэл.
https://nashaniva.com/353692
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Стала вядома пра затрыманні акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
https://nashaniva.com/353688
Без VPN — па гэтай спасылцы
Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў свеце 120 дзяржаў
Пра гэта ён заявіў, выступаючы на «Дажынках» у Валожыне.
У рэальнасці дзяржаў на сёння 206, прычым 193 з іх уваходзяць у Арганізацыю Аб’яднаных Нацый.
«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду
Выступаючы на «Дажынках» у Валожыне, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўчора ў яго адбыліся непублічныя перамовы з прадстаўнікамі Захаду, «найбагацейшых дзяржаў».
Што было на тых перамовах, пакуль не паведамляецца.
Гаворка, імаверна, пра візіт у Мінск прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША невысокага ўзроўню, пра які паведамлялася ўчора. На ім, мяркуючы па неафіцыйнай інфармацыі, абмяркоўвалася пытанне палітвязняў.
Памёр псіхолаг Філіп Зімбарда — аўтар знакамітага Стэнфардскага эксперыменту
Зімбарда падзяліў 24 студэнтаў каледжа на «ахоўнікаў» і «зняволеных», якія жылі ва ўмоўнай турме. Яны ўдзельнічалі ў эксперыменце за ўзнагароджанне.
Эксперымент павінен быў працягнуцца два тыдні, але быў перапынены пасля шасці дзён па этычных меркаваннях.
https://nashaniva.com/353677
Без VPN — па гэтай спасылцы
Беларус працаваў у Афрыцы і купіў сабе бабуіна
І гэта было весела. З раніцы п’еш каву, чуеш віск і крыкі — гэта бабуін гоніць сабак, іншых малпаў, коз і ўсякую іншую жывёлу.
Звычайную бочку з вадой выкарыстоўваў як свайго роду джакузі. 40 градусаў у цені, а Карла ляжыць у бочцы, як гаспадар жыцця.
https://nashaniva.com/353672
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Украіна вярнула з палону яшчэ 95 чалавек
Асаблівасцю гэтага абмену стала тое, што дадому вярнулі нямала ўкраінцаў, якія былі асуджаныя расійскімі судамі і атрымалі працяглыя тэрміны зняволення і нават пажыццёвае.
https://nashaniva.com/353667
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У новым сезоне «Фактар.бай» у журы спрэс расіяне
Лаяльных беларусаў не засталося?
https://nashaniva.com/353593
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Пад роспіс даводзяць, што гэта абавязкова». Дзяржаўных сцягоў на беларускіх шматпавярховіках стане больш
Па інфармацыі «Нашай Нівы», у Гродне неўзабаве дзяржаўныя сцягі могуць з'явіцца на кожным жылым шматпавярховіку.
https://nashaniva.com/353623
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Памёр Генадзь Цыхун
Слыннаму мовазнаўцу, прафесару было 87 гадоў.
https://nashaniva.com/353664
Без VPN — па гэтай спасылцы
Украіна апублікавала відэа з дзясяткамі салдат КНДР, якія атрымліваюць расійскую форму
Кажуць, што знята зусім нядаўна на палігоне ў Прыморскім краі. Прынамсі, гавораць салдаты сапраўды па-карэйску.
https://nashaniva.com/353659
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Запчасткі для людзей» — вучоныя вырошчваюць крывяносныя сасуды ў лабараторыі
Яны ўжо даказалі сваю эфектыўнасць пры лячэнні ўкраінскіх салдат.
https://nashaniva.com/353594
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сілавікі затрымалі прызыўніка нібыта за вялікае жаданне служыць ва ўнутраных войсках
Нібыта ён «быў гатовы фатаграфаваць вайсковую тэхніку, узбраенне, спецсродкі і перадаваць аператыўныя звесткі пра службова-баявую дзейнасць войскаў»
https://nashaniva.com/353655
Без VPN — па гэтай спасылцы.